• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэха даўняга часу  Зянон Пазьняк

    Рэха даўняга часу

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1985
    34.47 МБ
    Рамантычны метад усталёўваў новыя адносіны да гісторыі і чалавека, ■ звяртаўся да індывідуальнага, адмаўляючы касмапалітычную абагуленасць і тры адзінствы класіцызму. Рамантызм у адрозненне ад метафізічных пастулатаў класіцыстычнага мастацтва ўспрымаў жыццё ў гістарычным часе, канкрэтызаваў чалавечыя перажыванні і рэфлексіі, выяўляў тыповае праз індывідуальнае, ідэалізаваў чалавечую асобу, яе ўнутраны свет, лічыў чалавека крытэрыем гісторыі і культуры, услаўляў яго ; творчы дух, свабоду, барацьбу. Рамантызм заканамерна звярнуўся да народнага мастацтва, фальклору і старажытнасці, ідэалізаваў іх, выяўляючы повязь часоў і шукаючы аргументаў у свабоднай творчасці народа, у стыхіях бязмежнай прыроды, у падзеях нацыянальнай гісторыі. Рамантызм выявіўся не
    толькі як метад творчасці, але і як спосаб творчага мыслення і адчування цэлай эпохі. Ен закрануў шырокія сферы грамадскага інтэлектуальнага жыцця, філасофію, літаратуру, жывапіс, архітэктуру, публіцыстыку, у пэўнай ступені зрабіў уздзеянне на этыку і мараль.
    Як адметная эстэтычная сістэма рамантызм склаўся найперш у літаратуры. Аднак амаль адначасна і паралельна з літаратурным развіццём ідэі новага мастацкага светапогляду праніклі і ў архітэктуру, якая праяўляе спачатку павышаную цікавасць да пластычных вобразаў готыкі і ўвогуле дойлідства сярэднявечча. Трэба мець на ўвазе, што непадзельнае панаванне класіцызму ў другой палове XVIII ст. нарадзіла адпаведны стэрэатып мастацкага мыслення. Архітэктар і мастак, акадэмічна выхаваныя на эталонах антычных ордэраў і форм, не заўважалі гатычных храмаў і не разумелі найглыбейшай вобразнай сілы, дасканаласці і хараства готыкі. Усё сярэднявечнае мастацтва здавалася ім панурым і варварскім, прасякнутым містыкай і жахам. Вяршыняй дасканаласці дойлідства ўяўляліся ім каланады, трыумфальныя аркі і аднастайныя порцікі антычных храмаў, якія яны бясконца вар’іравалі ў сваёй творчасці.
    Крах ілюзій і надзей, звязаных з вынікам буржуазных рэвалюцый і масонскага асветніцтва, спарадзіў у мастакоў вострае пачуццё гістарызму ўласнага існавання. Непрыманне рэчаіснасці, якая не апраўдала надзей, стымулявала адмаўленне ад пануючых эстэтычных узораў, густаў і форм, ад усёй афіцыйна прызнанай сістэмы ма-
    стацкіх (а ў істоце сваёй і грамадскіх) поглядаў. Незадаволеныя недасканалай сучаснасцю, мастакірамантьікі шукалі ідэалы ва ўзвышаным, адарваным ад шэрай будзённасці, свята верачы ў стваральную сілу рамантычнага мастацтва, здольнага, на іх думку, «прыўзняць», палепшыць і пераўтварыць чалавека і свет. Вобразнае ўвасабленне сваіх ідэй яны стараліся знайсці ў даўнейшым жыцці і падзеях нацыянальнай гісторыі. Гісторыя служыла матэрыяльнай фактурай іх творчасці, бо дазваляла канкрэтызаваць мастацкія ідэалы і вобразны лад у рэальных абставінах і ўздзейнічаць такім чынам на су-
    Забудова па вуліцы Рэвалюцыйнай (былая Койданаўская). Фота 1978 г.
    часнасць, не рызыкуючы праславіцца утапічнымі фантастамі, бясплоднымі летуценнікамі і дзівакамі.
    Народнае мастацтва готыкі як нельга лепш адпавядала магіст-
    ральнай скіраванасці ідэалаў рамантызму. Літаратура звяртаецца да часоў «Трыстана і Ізольды», архітэктура раптам пачынае захапляцца парыжскім Нотр-Дам, Міланскім і Кёльнскім саборамі. Паступова адбываецца пераацэнка эстэтычных густаў, перамена ідэйна-мастацкага светапогляду.
    Першыя новагатычныя пабудовы з’явіліся ў канцы XVIII— пачатку XIX ст. у Англіі. Рэмінісцэнцыі і перайманні архітэктуры готыкі назіраюцца спачатку ў садовапаркавым мастацтве ў выглядзе старасвецкіх альтанак, каплічак, гротаў, руін і іншых малых форм архітэктуры. Класіцыстычны парк не меў рэгулярнай кампазіцыі, пасадка яго была свабоднай у процівагу строгай сіметрыі палаца, маёнтка ці іншай пабудовы, ля якой размяшчаўся сад. Прынцып «прыроднага» парку ў эпоху класіцызму дыктаваўся задачай «адцянення» «архітэктурнасці» палаца. Узаемадзеянне архітэктурнага і прыроднага асяроддзяў будавалася на кантрастах. Таму «дзікая» готыка ўвайшла ў палацавапаркавыя комплексы як бы заканамерна і безбалесна. У далейшым, аднак, у стылі несапраўднай готыкі (неаготыкі) пачынаюць будавацца палацы ў выглядзе замкаў сярэднявечча. Шырока распаўсюджваецца неаготыка ў культавым дойлідстве. Будаўніцтва ў новым рэтрастылі дасягнула значных фармальных поспехаў і майстэрства, асабліва ў харастве пластыкі і кампазіцыі, аднак ні адзін псеўдагатычны касцёл не ствараў той глыбіні і выразнасці вобраза, не выяўляў паўнаты духу, як помнікі сапраўднай готыкі. Поспехі адроджанага напрамку былі ўсё ж такія
    істотныя, што ён афіцыйна пачынае лічыцца ўзорным стылем пры пабудове каталіцкіх і рэфарматарскіх святынь на працягу канца XIX і нават пачатку XX ст.
    У Мінску першы касцёл (капліца) у гатычным гусце быў пабудаваны на Кальварыйскіх могілках у першай палове XIX ст. Могілкі тады былі на адлегласці 7 км ад Мінска. Цяпер знаходзяцца ў раёне вуліцы Апанскага. Касцёл гэты — аднавежавы, аднанефны ўзор невялікай бажніцы, тыповай па памерах для могілкавай архітэктуры. Пабудова не мае выразнага адзінства стылю. Справа ў тым, што ў 1899 г. касцёл перабудавалі. Аб маштабах пераробак цяпер меркаваць цяжка, але яны відавочныя, бо будынак набыў пазнейшыя рысы. Сам вобраз будынка выклікае цяпер супярэчлівыя пачуцці. Масіўнасць вежы, яе
    Галоўны фасад Кальварыйскага касцёла. Фота 1983 г.
    двухспаднае завяршэнне, адносна малая плошча акон у параўнанні з плоскасцю сцяны нагадваюць штосьці раманскае; стрэльчатасць, выцягнутасць акон, кампазіцыйнае падпарадкаванне іх агульнаму вертыкалізму, канструкцыя аб’ёмаў сведчаць аб готыцы і, нарэшце, стылізаваны пад готыку, але не характэрны для яе дэкор гаворыць аб прыёмах, уласцівых эклектыцы. Кальварыйскі касцёл — тыповы помнік дойлідства гістарызму. Па сведчанню Ул. Сыракомлі і іншых аўтараў, у мінскім Кальварыйскім касцёле знаходзіўся абраз, напіса-
    Жалезныя дзверы Кальварыйскай брамы 1830 г. (фотазамалёўка 1965 г.).
    ны беларускім мастаком Янам Дамелем, «Хрыстос у Геўсіманскім садзе» (па іншых звестках — «Хрыстос на гарьі Аліўнай», «Хрыстос на гары Галгофе»). Як сцвярджалі сучаснікі, гэта адна з лепшых карцін мастака. Па звестках Сыракомлі, тут жа ў алтары пахаваны і сам Ян Дамель.
    Пахавальня Віткевічаў (канец XIX ст.).
    Фота 1979 г.
    Архітэктура мінскай Кальварыі вельмі яскрава характарызуе супярэчлівую эпоху дойлідства канца XVIII—XIX ст. Кальварыйская брама, пабудаваная ў 1830 г.,— тыповы помнік класіцызму; шматлікія грабніцы шляхты ілюструюць стылістыку гатычнага гістарызму да самага канца XIX ст., да з’яўлення першых элементаў мадэрна, якія можна заўважыць у кальва-
    рыйскай могілкавай архітэктуры.
    У другой палове XIX ст. у Беларусі, як і ў заходніх славянскіх краінах, назіраецца новая хваля несапраўднай готыкі, стымуляваная неарамантычнымі плынямі ў мастацтве, звязанымі з узмацненнем нацыянальна-вызваленчых рухаў зняволеных еўрапейскіх народаў. У гэты час узніклі найбольйі рафінавана-дасканалыя як у архітэктурна-кампазіцыйных, так і ў будаўнічых адносінах пабудовы несапраўднай готыкі. На Кальварьіі ўзорам такой архітэктуры з’яўляецца, напрыклад, грабніца Віткевічаў, дасканала выкладзеная з жоўтай («мадэрновай») цэглы, са ступеньчатымі кантрафорсамі, жалезнымі краткамі і брамкамі, са стрэльчатымі, калісьці зашклёнымі аркамі, у кутых узорыстых жалезных пераплётах, якія трымалі даўней каляровыя вітражы.
    Акрамя Кальварыйскага касцёла, другім помнікам ранняга этапа несапраўднай готыкі, які захаваўся ў Мінску, з’яўляецца мінскі астрог, пабудаваны ў 1825 г. на ўскраіне тагачаснага горада на гары ў Раманаўскім прадмесці (цяпер вуліца Валадарскага) па праекту архітэктара Пішчалы. 3 гэтай прычыны ён доўгі час называўся Пішчалаўскім замкам. Пішчала паўтарыў тут тыповую канструкцыю беларускага гатычнага замка. Пабудова ўяўляе прамавугольны трохпавярховы аб’ём з чатырма невысокімі круглымі вежамі па вуглах. Завяршаюцца вежы прамавугольнымі прафіляванымі зубцамі і масіўным развітым карнізам. Вокны асноўнага аб’ёму прамавугольныя і рэгулярна частыя. Такое, не зусім «гатычнае» размяшчэнне акон выклікана фун-
    кцыянальным прызначэннем будынка. Пішчалаўскі замак абгароджаны высокай мураванай сцяной з кантрафорсамі. Завяршэнне яе гладкае, зубцы і іншыя дэталі і надбудоўкі адсутнічаюць, бо прызначэнне замкавага мура не абарончае і нават не дэкаратыўнае. Вымураваны ён з разліку на небяспеку не звонку, а знутры (каб не
    гістарызму, так і ўвогуле ў сілуэце і кампазіцыі горада.
    3 больш позніх помнікаў неаготыкі ў Мінску часткова захаваўся (зараз поўнасцю рэстаўрыраваны) толькі касцёл святога Роха на Залатой горцы (рог вуліцы Казлова і Ленінскага праспекта). У XVIII ст. тут, ля скрыжавання Барысаўскага тракта і дарогі ў Сля-
    Пішчалаўскі замак (1825 г.). Фота 1981 г.
    паўцякалі вязні). Пазней мінскі астрог дабудоўваўся, пашыраўся, абрастаў іншымі будынкамі, аднак у цэлым захаваў свой першапачатковы дамінуючы гатычны аб’ём, які ўяўляе несумненную цікавасць як у развіцці мінекай архітэктуры
    пянку і на фальварак Доўгі Брод, узніклі каталіцкія могілкі. Пазней яны былі значна пашыраны ва ўсходнім кірунку пасля дзвюх эпідэмій халеры, якая лютавала ў Мінску ў 1848 і 1853 гг. Памерла тады некалькі тысяч чалавек. Ta-
    рыторыя могілак у гэты час размяшчалася паміж вуліцамі Захар’еўскай, Даўгабродскай, Сляпянскай, Залатагорскай (Чырваназорнай) і Могілкавым завулкам (вуліца Радыстаў). Тут стаяла традыцыйная драўляная капліца. Пабудове на яе месцы мураванага касцёла папярэднічала закрыццё мінскага дамініканскага кляштара
    лепшыла яго стан, да таго ж будынак быў цесны. Было створана некалькі праектаў касцёла ў стылі несапраўднай готыкі. На адным з іх бачым вялізны двухвежавы трохнефны храм са скрыжаваньімі аб’ёмамі і спічастай сігнатурай (вежачкай) на перакрыжаванні. Праект грунтуецца на беларускай традыцыі двухвежавых храмаў, да-
    Касц'ёл св. Роха на Залатой горцы. Фота 1901 г.
    і дамініканскага касцёла, які да гэтага выкарыстоўваўся як парафіяльны. Богаслужэнне было перанесена ў Залатагорскую капліцу, перабудаваную ў касцёл. У 1849 г. адбыўся капітальны рамонт касцёла. Аднак гэта, відаць, мала па-
    сканала імітуе спелую готыку (у асноўным французскую і нямецкую). Па канструкцыі сваёй будынак, прапанаваны ў праекце, нагадваў ускладнёны варыянт неагатычнага касцёла ў Відзах. Аднак па вобразу розніцца. Ен болып