• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэха даўняга часу  Зянон Пазьняк

    Рэха даўняга часу

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1985
    34.47 МБ
    (малюнак і рэканструкцыя В. Сташчанюка).
    якога на фоне неба відаць фасадная вежа — вертыкальная дамінанта архітэктурнага ансамбля.
    Такі архітэктурна-мастацкі прыём называецца эфектам візуальнай сувязі. Гэта — калі ствараецца прадуманая кампазіцыя, якая з розных пунктаў, часам нават глухіх закуткаў будаўніча-
    прасторы, эстэтычна ўспрымаць мастацкую цэласнасць дойлідства. Майстры беларускага барока добра валодалі і такім прыёмам.
    Самым значным дасягненнем архітэктуры XVIII ст. у Мінску з’яўляўся ансамбль езуіцкага комплексу: кафедральны касцёл, вежа, будынкі кляштара і калегіума. Тут
    адзначаецца стрыманасць і манументалізм у вырашэнні фасада і веж, адначасна прысутнічаюць тэндэнцыі да раскошы і рэпрэзентатыўнасці вобраза. Безумоўна, што капітальны трохвежавы езуіцкі ансамбль, які займаў амаль увесь заходні бок плошчы Высокага рынку, быў на ёй самы выразны і прадстаўнічы.
    Асаблівай увагі заслугоўвае зграбная трох’ярусная вежа, якая стаяла справа ад галоўнага фасада кафедры. У пачатку XX ст. гэта вежа была перабудавана ў пяціярусную ў барочным стылі. Калі ў дзвюх фасадных вежах касцёла вобразна падкрэсліваліся перш за ўсё ідэі манументальнасці, велічы, сілы і нават раскошы, то «гарадская вежа», пабудаваная, праўда, пазней, выглядала болып лёгкай, эстэтычна вытанчанай і адначасна сціплай, добра згарманізаванай у сваіх непрэтэнцыёзных прапорцыях.
    Цікавымі манументальнымі бу-
    дынкамі барока ў Мінску былі касцёл і кляштар бенедыктынак, пра археалагічныя раскопкі якога гаварылася ў пачатку кніжкі. Захаваліся і малюнкі касцёла, зробленыя ў 1800 г. Гэта традыцыйная пабудова з дзвюма невялікімі прыгожымі вежамі на фасадзе. Архітэктурны аб’ём будынка добра збалансаваны ў прапорцыях; вызначаецца густам, пачуццём меры і прафесіяналізмам. У цэлым жа касцёл бенедыктынак даволі сціплы. Тут не гаворыцца ўжо нічога новага ў вобразнай сістэме барока. Магчыма, аднак, што на малюнку 1800 г. мы бачым не першапачатковы выгляд касцёла XVII ст., а перабудову яго ў другой палове XVIII ст., аб чым ёсць няпэўныя звесткі. У гэты час барока ўжо вычарпала сябе ў архітэктуры. На змену яму ішоў новы эстэтычны светапогляд, іншы напрамак у дойлідстве з іншымі прынцыпамі, будаўнічымі прыёмамі і мастацкай канцэпцыяй.
    Сілуэт і панарама Мінска ў 1840 г, Bid з дарогі на Барысаў (фрагмент літаграфіі Б. Лаверня).
    КЛАСІЦЫЗМ
    Будынак былога базыльянскага кляштара, перабудаваны ў стылі класіцызму.
    Перыяд гістарычнага развіцця XVIII — першай паловы XIX ст. характарызаваўся па ўсёй Еўропе паглыбленнем крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы, выспяваннем капіталістычных адносін і няўхільным ростам класавых супярэчнасцей грамадства. Магутныя хвалі сялянскіх паўстанняў і нацыянальна-вызваленчых рухаў скаланаюць ужо стары, але яшчэ моцны феадальны арганізм Еўропы, зараджаюцца і тэарэтычна выспяваюць новыя грамадскія, рэвалюцыйныя погляды. З’яўляюцца рэвалюцыйныя і нацыянальна-вызваленчыя арганізацыі. Побач з імі адначасна ўзнікаюць і арганізацыі масонства. Усё гэта ў цэлым вянчае сабой узнікшая ў XVIII ст. і пераасэнсаваная потым у злавесных нетрах масонскіх лож даволі моцная плынь «асветніцтва». Менавіта ў асяроддзі гэтай «асветніцкай» плыні ўзнікаюць не новыя, але па-новаму актуальныя ідэі «разумна пабудаванай дзяржавы» і «асвечанага абсалютызму». Тэа-
    рэтычная пастаноўка і практычнае ажыццяўленне гэтага тэзіса ва ўмовах узрастання класавых супярэчнасцей феадалізму і развіцця буржуазных адносін адлюстравалі ідэйны працэс утварэння абсалютных манархій, узмацненне манархічнай і дваранскай улады. 3 пункту гледжання класава-гістарычнага падыходу, ідэя «асвечанага абсалютызму» вынікала з імкненняў захаваць гегемонію дваранства, гегемонію, якая пахіснулася; з патрэбы прыстасаваць феадальную дзяржаву да новых сацыяльнагістарычных умоў, збалансаваць яе існаванне з фактарам капіталізму, які ўжо набіраўся сілы, строга рэгламентаваць грамадскае жыццё, кантраляваць і ўздзейнічаць на ўсе сферы сацыяльнай і дзяржаўнай дзейнасці ў інтарэсах быццам бы ўсяго феадальнага грамадства, а на самай справе — у інтарэсах арыстакратычнай алігархіі.
    Новая канцэпцыя ўлады, падтрыманая культурным дваранскім і «асветніцкім» асяроддзем, спрыя-
    ла з’яўленню адпаведных грамадскіх эстэтычных ідэалаў. Узнікае новы мастацкі светапогляд, заснаваны на прынцыпах рацыянальнага асэнсавання красы, закончанай гармоніі, сіметрыі і завершанага парадку. Фарміруецца мастацкі метад класіцызм (ад лац. classicus — першакласны, узорны). Зварот да творчай спадчыны Старажытнай Грэцыі і Рыма, да сюжэтаў, твораў і прыёмаў антычнага мастацтва з яго пастулатамі грамадзянскасці, узвышанай строгасці, гармоніі, рацыянальнай вобразнасці і прастаты быў заканамерна абумоўлены ў эстэтыцы класіцызму. Паўтарэнне сюжэтаў і вобразаў антычнасці, перайманне грэчаскіх, рымскіх узораў і мадэліраванне на іх аснове новых мастацкіх форм складала вобразную і выяўленчую сутнасць мастацтва класіцызму і адлюстравана ў той час ва ўсіх сферах эстэтычнай дзейнасці. У літаратуры, музыцы, тэатры, жывапісе, графіцы, скульптуры, архітэктуры класіцызм выявіўся яскрава як адзіны, выразны, тэарэтычна абгрунтаваны мастацкі стыль, які склаў цэлую эпоху ў развіцці мастацтва.
    Класіцызм у архітэктуры адмаўляў кампазіцыйныя прыёмы, эстэтычныя прынцыпы і філасофскія канцэпцыі барока. У архітэктуры знікаюць крывалінейныя абрысы і ўскладнёныя планы будынкаў, анфіладныя кампазіцыі інтэр’ераў, высокія вальмавыя дахі, фігурныя цэльныя і разарваныя франтоны, валюты, пучкі калон і багатая лепка на фасадах, хвалістасць роўніц, чаргаванне аб’ёмаў, «перацяканне» іх аднаго ў другі з імкненнем да адзінага
    кампазіцыйнага цэнтра і г. д. З’яўляецца строгая рэгламентацыя архітэктурных прыёмаў, рацыянальная мэтазгоднасць планаў, манументальная прастата і гарызантальная арыентацыя аб’ёмаў, роўнасць ліній. Класіцыстычная пабудова, гэтак жа як і будаўніцтва рэнесансу, грунтуецца на традыцыях антычнага дойлідства, у адрозненне ад барока не хавае знешніх праяў сваёй унутранай канструкцыі, а, наадварот, часта падкрэслівае яе ў кампазіцыі і дэкоры як вобразны выяўленчы прыём. Замест высокіх фігурных франтонаў з’яўляюцца нізкія трохвугольныя; пышныя парталы, аздобленыя валютамі і пучкамі пілястраў, замяняюцца манументальнымі порцікамі з калонамі і пандусамі, вытрыманымі ў строгай ордэрнай сістэме антычнасці. Знікаюць пілястры; карнізы застаюцца, аднак профіль іх падпарадкаваны новаму ордэру. З’яўляюцца фрызы і атыкі, лепка вельмі сціплая, часцей заменена скульптурай і гарэльефам. Аздоба акон у асноўным — прамалінейная філёнчатая; зверху над імі ўжываюцца трохвугольныя франтоны і броўкі. Панелі сцен часта апрацаваны рустам і картушамі.
    Калі барочная пабудова ў сваёй кампазіцыі і мастацкім вобразе сцвярджае зменлівасць прасторы, плыннасць часу цераз пластыку «перацякання» форм, накіраваных да адзінага кампазіцыйнага цэнтра (ідэала), то класіцыстычны будынак і архітэктурны ансамбль у вобразе сваім выяўляе перш за ўсё валявы творчы пачатак, які арганізуе форму ў прасторы згодна з рацыяналістычнымі прынцыпамі разумнай мэтазгоднасці і строгага
    парадку. Класіцызм у архітэктуры ўсталёўвае сябе як вышэйшы арганізаваны парадак, выяўлены ў манументальных ордэрных формах. I гэты парадак імкнецца дамінаваць над «хаосам» і адвольнасцю прыроднага асяроддзя.
    Архітэктурны класіцызм у манументальнай форме імкнуўся ў пэўнай ступені адлюстраваць эстэтычны ідэал тэорыі «асветніцкага абсалютызму» і разумна пабудаванага грамадства пад скіпетрам
    нага чалавека. Тэарэтычнае абгрунтаванне рэгулярнай класіцыстычнай забудовы, напрыклад, расійскага горада Цверы (новае мураванае будаўніцтва яе пачалося ў другой палове XVIII ст.), прадугледжвала наступныя аргументы: «...каб вуліцы былі шырокія і прамыя, плошчы вялікія, грамад'скія будынкі на адпаведных месцах і да т. п. Усе дамы, што на адной вуліцы, будаваць неабходна на ўсю вуліцу з абодвух бакоў да
    Саборная плошча ў сярэдзіне XIX ст. (малюнак і рэканструкцыя В. Сташчанюка).
    асвечанага манарха. Класіцыстычная архітэктура павінна была стаць не толькі фактарам адлюстравання ідэй, але і непасрэдным эстэтычным і псіхафізічным сродкам уздзеяння на грамадства і кожнага асоб-
    самага перакрыжавання з другой вуліцай адной суцэльнай фасадай... грамадства будзе мець больш зручнасці, калі горад цяснейшы і жыхары знаходзяцца непадалёку адзін ад аднаго».
    Аднак эстэтыку класіцызму нельга разглядаць як прамое параджэнне і адлюстраванне рацыянальных тэорый, «асветніцтва» альбо як «сацыяльны заказ» феадальнага абсалютызму. Класічны
    помніках дойлідства, як грандыёзны палацава-паркавы ансамбль Версаля ў Парыжы (архітэктары Л. Лево, Ж. Ардуэн-Мансар, Ш. Лебрэн, А. Леонтр, Ж. Габрыель), будынкі опернага тэатра і Музея
    (класіцыстычны) метад — адзін з дасканалых спосабаў эстэтычнага асэнсавання і вобразнага выяўлення рэчаіснасці, выпрабаваны на працягу гістарычнага развіцця мастацтва, усвядомлены і рэалізаваны ў вялікіх тварэннях чалавецтва. Гэтак жа як готыка і eapo­Ka, мастацкі прынцып класіцызму з’яўляецца адным з аб’ектыўных законаў творчасці, мастацкай гармоніі, вобразнасці і прыгажосці.
    Станоўчыя прынцыпы класіцызму дасканала ўвасоблены ў такіх
    Дворык XIX ст. у Троіцкім прадмесці.
    Фота 1979 г.
    нямецкай гісторыі ў Берліне, прыдворная бібліятэка і універсітэт у Вене, архітэктурны ансамбль англійскага горада Бата (архітэктар Дж. Вуд), пабудовьі Пецярбурга, Паўлаўска, Гатчыны, Царскага Сяла, створаныя ў апопіняй чвэрці XVIII — першай палове XIX ст. архітэктарамі Ч. Камеронам, П. Ганзага, В. Брэнам, Д. Кварэнгі, Ж. Тама дэ Тамонам, А. Вараніхіным, К. Росі, А. Манферанам, палацы ў Снове, Жылічах (архітэктар К. Пад-
    чашынскі), Радзівілімонтах, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі і інш.
    Негатыўныя спадарожнікі класіцызму ў архітэктуры асабліва выявіліся ў перыяд яго заняпаду ў першай палове XIX ст. Гэта валюнтарызм рацыяналістычндй формы, нятворчае перайманне антычных узораў, сухасць, халоднасць вобраза, плоскасць, бязлікасць, панурасць фасадаў, стандартызацыя архітэктурных прыёмаў. Да сярэдзіны XIX ст. класіцызм творча вычарпаў сябе.
    Як завершаная мастацкая сістэма класіцызм упершыню сфарміраваўся ў літаратуры, тэатры, архітэктуры Францыі ў XVII ст. У Беларусі, Польшчы, Літве ў гэты час — яшчэ самы росквіт барока. 3 сярэдзіны XVIII ст. класіцыстычныя прынцыпы пранікаюць у архітэктуру Рэчы Паспалітай. Пад уплывам французскай архітэктурнай школы пачынае развівацца класіцызм у дойлідстве Беларусі (палацы ў Свяцку, Ружанах і г. д.). Аднак упадак гарадоў