• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэха даўняга часу  Зянон Пазьняк

    Рэха даўняга часу

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1985
    34.47 МБ
    Замчышча існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8-га Сакавіка. На яго тэрыторыі размешчаны зараз магазін «Алеся», гастраном, жылыя дамы, дом спорту таварыства «Працоўныя рэзервы»; праходзіць праспект Машэрава. Тут захаваліся рэшткі культурнага слоя Замчышча. Помнік гэты ахоўваецца законам і мае велізарнае значэнне для навукі.
    Мінскі замак у старажытнасці быў пабудаваны з дрэва, абгароджаны высокім земляным валам (месцамі да 10 метраў і вышэй) і апаясаны глыбокім ровам, напоўненым вадой. Стары замак часта гарэў (1505, 1547, 1552, 1569 гг. і інш.), але зноў адбудоўваўся. Да сярэдзіны XVII ст. ён захоўваў абарончае значэнне, акрамя таго, служыў рэзідэнцыяй велікакняжацкаму намесніку і быў па-ранейшаму адным з грамадскіх месцаў горада. На тэрыторыі замка (у адной з веж) размяшчаліся турма, жылыя дамы, царква Нараджэння, Багародзіцы, склады, Ka-
    нюшні, крамы і іншыя пабудовы.
    Пасля Люблінскай уніі (1569) і ўтварэння Рэчы Паспалітай Мінск становіцца галоўным горадам вялікага ваяводства. 3 1581 г. у замку адзін раз у_ два гады на працягу дваццаці тыдняў адбываюцца пасяджэнні дзяржаўнага трыбунала.
    ражытная з усіх вуліц у Мінску. Яна перасякала Замчышча па дыяганалі з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI ст. была забрукавана. Пазней вуліца прадаўжалася і за валам аж да перасячэння з Вялікай татарскай. Зараз яшчэ захавалася частка за-
    Замчышча. Фота пачатку XX ст.
    Горад з’яўляўся рэзідэнцыяй вышэйшай судовай інстанцыі Вялікага княства і быў у гэтым сэнсе ўраўняны з Вільняй і Навагрудкам. Безумоўна, гэта стымулявала як грамадскае жыццё Мінска, так і яго будаўніцтва.
    Галоўнай вуліцай у замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго перыяду яцо існавання аж да сярэдзіны XX ст. была вуліца Замкавая. Трасіроўка яе самая ста-
    вальнай яе трасы, што прымыкае да вуліцы Дзімітрава. Тут захаваліся і пабудовы XVIII— XIX стст. 3 паўднёвага захаду Замчышча агінала вуліца Завальная; з паўночнага захаду — Завальны завулак. Вуліцы гэтыя цяпер ужо не існуюць.
    Перад паўднёвай сцяной замка, за валамі і ровам, на беразе вусця ракі Нямігі, там, дзе цяпер стаянка аўтобусаў на плошчы 8-га
    Сакавіка і дзе праходзіць шасэ ад праспекта Машэрава да Свіслачы, знаходзілася плошча Нізкага рынку — цэнтральнае гандлёвае месца старога горада. Да канца XVI— пачатку XVII ст. раён гэты значна павялічыўся. Тут утварыліся новыя вуліцы і завулкі. Цэнтральнымі і найбольш вялікімі трасамі Нізкага рынку і ўсяго гэтага раёна былі старадаўнія вуліцы Няміга, Ракаўская і Зыбіцкая. Вуліца Няміга пачала ўтварацца, мяркуючы па археалагічных матэрыялах, дзесьці ў XIII ст. на старой гандлёвай дарозе на паўднёвы захад паабапал невялікай, але жывой і
    моцна змялела і ператварылася ў ручай. Аднак заўсёды пасля вялікіх праліўных дажджоў і ў веснавое разводдзе рэчка быццам уваскрасала з нябыту. Тады яна з шумам бегла па вуліцы, заліваючы часам падвалы і першыя паверхі дамоў.
    Большая частка рэчкі ўзята ў калектар да Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны Няміга поўнасцю знікла пад зямлёю ў трубах.
    Тут жа, непадалёку ад Нізкага рынку, направа ад левага берага рэчкі Нямігі, на захад ад Мінска, пачыналася дарога на Ракаў (Ракаўскі тракт). Паступова па дарозе
    Самая старая вуліца ў Мінску — Замкавая. Фота 1983 г.
    паўнаводнай у старажытнасці рэчкі. На працягу ўсёй гісторыі існавання Мінска, фактычна аж да самай Вялікай Айчыннай вайны, рэчка Няміга працякала пасярэдзіне вуліцы. К пачатку XX ст. Няміга
    ўзнікла вуліца. Яна існавала ўжо ў XVI ст. і называлася Ракаўскай. Цяпер гэта вуліца імя М. Астроўскага. У 1975 г. пачалася яе перабудова. У выніку рэканструкцыі знесены забудовы XVII—
    Вуліца Няміга. Фота 1967 г.
    Вуліца Астроўскага (былая Ракаўская). Фога 1967 г.
    XVIII стст., што прымыкалі да Петрапаўлаўскай царквы.
    Заходняя частка вуліцы Ракаўскай злучалася з вуліцай Нямігай Ракаўскім завулкам. У XIX ст. завулак перайменаваны ў вуліцу Уваскрасенскую, пасля ўтварэння БССР — у вуліцу Віцебскую.
    У 1972 і пачатку 1980-х гг., у час рэканструкцыі вуліцы, амаль поўнасцю страчана яе гістарычная забудова.
    Вуліца Зыбіцкая (з XIX ст. Гандлёвая) пачыналася непасрэдна з плошчы Нізкага рынку і праходзіла на паўднёвы ўсход уздоўж
    Вуліца Інтэрнацыянальная
    (былая Валоцкая).
    Месца, якое ў старажытнасці называлася «Валокі полацкія».
    нальнай ад вуліцы Янкі Купалы да перакрыжавання з вуліцай Энгельса).
    Да пачатку XVIII ст. уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам рэчкі была заселена. Тут утварыліся вулачкі, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з Троіцкім прадмесцем на левым беразе Свіслачы.
    Увесь Нізкі горад размяшчаўся ў балоцістай мясціне. Тым не менш да другой паловы XVI ст. Мінск актыўна разрастаўся і пашыраўся, асвойваючы менавіта гэтыя нязручныя балоцістыя мясціны па берагах рэк і нізінных прыбалатках вакол Замчышча. На паўночны захад ад замка на месцы старажытнага Пятніцкага канца (некалі тут размяшчалася Пятніцкая царква) утварылася ў гэты ж час Татарскае прадмесце, альбо Татарскі канец, заселены з пачатку XVI ст. палоннымі крымскімі татарамі. Галоўнымі вуліцамі тут былі Вялікая татарская (цяперашняя Дзі-
    Тут быў «Хлусаў мост».
    правага берага Свіслачы ля падножжа ўзгорка Верхняга горада. Траса вуліцы злучала Нізкі рынак з мясцінай, якая называлася «Валокі полацкія». Прыблізна ў пачатку XVII ст. гэта месца пачало забудоўвацца і тут утварылася вуліца Валоцкая. У XIX ст. яна была перайменавана ў Храшчэнскую, пасля ўтварэння БССР — у Кастрычніцкую, пасля 1950 г.— у Інтэрнацыянальную (маецца на ўвазе адрэзак вуліцы Інтэрнацыя-
    Троіцкае прадмесце ў канцы XIX ст. (рэканструкцыя і малюнак В. Сташчанюка).
    мітрава) і Малая татарская (Калгасная).
    Тэрыторыя паміж Татарскім канцом і Свіслаччу называлася Татарскімі агародамі. Цяжка з упэўненасцю сказаць, у якой ступені і ці былі ўвогуле заселены Татарскія агароды ў XVI — пачатку XVII ст. У канцы XVIII і ў XIX ст. гэта тэрыторыя была ўжо забудавана і месцамі даволі густа, у чым можна было пераканацца з археалагічных назіранняў у час пракладкі траншэй у 1976— 1977 гг.
    3 даўніх часоў жылі людзі на левым беразе Свіслачы, насупраць замка і Нізкага рынку. 3 матэрыялаў раскопак, праведзеных у 1976 г. Г. В. Штыхавым і В. Е. Собалем, можна зрабіць выснову, што культурнае жыццё тут існавала з канца XII ст. Вышэй на Троіцкай гары (цяпер тэрыторыя 2-й клінічнай бальніцы і Вялікага тэатра
    оперы і балета) з XIV ст. існавалі Увазнясенскі манастыр і царква. Да пачатку XVII ст. на адхоне Троіцкай гары ўжо існавалі цэлыя кварталы забудоў, якія злучаліся з Нізкім рынкам праз так званы Хлусаў мост, што быў насупраць вуліцы Нямігі. На гэтым месцы пабудаваны цяперашні бетонны мост.
    Галоўнай вуліцай Троіцкага прадмесця была Вялікая Барысаўская. Яна ўзнікла на старым Барысаўскім тракце (адрэзак ад Свіслачы да 2-й клінічнай бальніцы). Працяг яе — вуліца Троіцкая. У XIX ст. перайменавана ў Аляксандраўскую. Цяпер гэта вуліца М. Горкага. Існавалі тут таксама вуліцы Зазыбіцкая, Магілёўская, Лошыцкая. Крыху пазней па старой віленскай дарозе сфарміравалася вуліца Старавіленская. 3 другой паловы XVI ст. у Троіцкім прадмесці існаваў Троіцкі рынак
    з гандлёвай плошчай. Аднак гэта месца ў XVII ст. мела перыферыйнае значэнне ў будаўнічай і сацыяльнай структуры горада.
    Развіццё забудовы Мінска на працягу стагоддзяў на нізкай балоцістай мясцовасці вакол замка было абумоўлена феадальным характарам горада і тлумачылася перш за ўсё абарончай функцыяй, якую выконваў замак. У выпадку ваеннай небяспекі насельніцтва пасада хавалася за яго сценамі. Паколькі само Замчышча знаходзілася на ўзвышшы сярод нізкай мясцовасці правабярэжнай поймы Свіслачы і вусця Нямігі, то выбіраць пасадскім людзям не прыходзілася. Асвойвалася тэрыторыя, якая прылягала да замкавых сцен, а таксама суседняга з Нямігай узгорка, на якім узнік пазней Высокі рынак. Немалаважнае значэнне мела ў той час блізкасць
    жылля да ракі. Гэта давала вялікія гаспадарчыя выгоды, асабліва для тых рамеснікаў, у якіх тэхналагічны працэс іхняга рамяства патрабаваў шмат вады. Таму няма нічога дзіўнага, што вуліца Зыбіцкая выцягнулася ад вусця Нямігі ўздоўж нізкага берага Свіслачы, хоць тут жа, метраў за 100—150 ад ракі, пачынаўся прасторны пагорак. На ім і сфарміраваўся ў канцы XVI ст. архітэктурны ансамбль Высокага рынку — гандлёвая плошча, крамы, Казьмадзям’янаўскі кляштар, Святадухаўская царква (маецца на ўвазе старая драўляная царква, якая існавала да пачатку XVII ст.), ратуша.
    Згодна з дакументамі і сведчаннямі сучаснікаў, да самага пачатку XVII ст. Мінск быў драўляны. Спробы пабудаваць мураваную царкву на Замчышчы ў старажытным Мінску назіраліся яшчэ ў кан-
    Вуліца Камунальная Набярэжная ў Троіцкім прадмесці. Фота 1976 г.
    Вуліца Старавіленская ў Троіцкім прадмесці. Фота 1980 г.
    цы XI — пачатку XII ст. Тым больш, што ў Беларусі спрадвеку існавалі глыбокія традыцыі мураванай культавай архітэктуры.
    Беларускі гісторык мастацтва Мікола Шчакаціхін, спасылаючыся на старадаўнія мінскія акты і на вядомае сведчанне Аляксандра Гваніні (другая палова XVI ст.), лічыў, што Мінск да XVII ст. быў «выключна драўляным», бо ні ў адным дакуменце не ўжываецца слова «мураваць». Усюды гаворыцца аб «збудаванні». Але «збудаваць» можна і мураваную пабудову. Апошняе слова ўжываецца ў шырокім сэнсе, калі гаворыцца пра ўсялякае будаўніцтва. Што датычыць Гваныні, то ён апісвае перш за ўсё агульны характар горада і замка, не ўдаючыся ў дэталізацыю гарадской архітэктуры і асобных пабудоў. «Мінск — вялізны драўляны горад,— пісаў А. Гваныні,— замак яго зроблены з дубу, размяшчэнне яго і форма спрыяльныя для абароны; замак абкружаны глыбокім ровам і ракой, на якой ёсць некалькі грэбляў».
    На працягу ўсёй гісторыі Мінска аж да другой паловы XIX ст.
    сапраўдным бічом былі частыя і вялікія пажары, якія не раз ушчэнт вынішчалі горад. Адзін з такіх пажараў здарыўся ў 1547 г. Вынікі яго былі жахлівымі. Амаль увесь горад і замак згарэлі. Трагічная падзея мела водгук ва ўсім Вялікім княстве. Неўзабаве Вялікі князь Літоўскі і кароль польскі Жыгімонт-Аўгуст прыслаў у
    Траса былой вуліцы Зыбіцкай (цяпер Гандлёвая).
    Мінск сваіх рэвізораў з заданнем упарадкаваць новую забудову горада. Галоўная ўвага ў забудове Мінска была звернута на Верхні горад. Тут былі спраектаваны новыя вуліцы і пачалася метадычная забудова. Трасіроўка вуліц Верхняга горада, калі меркаваць па многіх пазнейшых планах горада, даціроўках будынкаў і іншых прыкметах, дайшла да нас без