• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэха даўняга часу  Зянон Пазьняк

    Рэха даўняга часу

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1985
    34.47 МБ
    Археалагічна-архітэктурныя раскопкі старога Мінска пачаліся
    Дахоўка XVI — пачатку XVII ст.
    ў 1978 г. Яны маюць сваю спецыфіку даследавання і падзяляюцца на разведвальна-даследчыя і даследча-рэстаўрацыйныя. У першым выпадку вывучэнне вядзецца невялікімі раскопамі, піурфамі і зандажамі. Пасля навуковай фіксацыі, фатаграфавання, замалёвак, узяцця проб раскопка зноў засыпаецца. У другім выпадку робіцца вялікі раскоп, адкрываюцца падмуркі ўсяго альбо большай часткі будынка. У залежнасці ад задачы помнік альбо кансервуюць, альбо ўзнаўляюць. Рэгенерацыя (узнаўленне) праводзіцца альбо на старых падмурках, альбо на выяўленым плане. Свайго ўзнаўлення чакаюць такія манументальныя помнікі Мінска, як ратуша, Святадухаўская царква, дамініканскі касцёл, кляштар бенедыктынак, гандлёвыя рады. Ужо прынята пастанова аб рэканструкцыі Старога Мінска і рэстаўрацыі яго гістарычнай забудовы. Дзеля рэалізацыі гэтай мэты вядуцца разведвальна-даследчыя раскопкі.
    Пры частковым раскрыцці рэштак кляштара бенедыктынак на
    пляцы ля кінатэатра «Перамога» былі выяўлены масіўныя падмуркі на каменнай падушцы, глыбока апушчаныя ў мацерыковы грунт. Пад асновамі апорных слупоў і пілястраў ляжаць велізарныя валуны, якія стваралі гарантаваную ўстойлівасць будынку.
    Падмуркі выкладзены з разнамернай цэглы-пальчаткі (29— 25X13,5—12X8,5—6 см) на вапнавай рошчыне; сістэма муроўкі мяшаная, але ў асноўным так званая «рэнесансавая», г. зн. рад тычкаў, рад лажкоў. У Беларусі такую сістэму называюць яшчэ
    Агульны выгляд раскопкі кляштара бенедыктынак.
    «бараковай». Яна ўжываецца і сёння, а ўпершыню з’явілася ў перыяд Рэнесанса, адсюль і назва такая. Да Рэнесанса (г. зн. да другой паловы XVI ст.) на Беларусі была распаўсюджана так званая «гатычная» муроўка, калі муляр клаў цагліны ў радзе, чаргуючы тычок з лажком. Падлога ў падвале
    кляштара пакрыта цагельнай пліткай-пальчаткай (23—24,5 X 11 — 12 X 3,5—5 см). Прытым нагамі адпаліравана была яна за 300 гадоў так, што нагадвала абмылкі. Самае ж цікавае аказалася пад падлогай. Тут былі выяўлены закопчаныя жолабы каларыфераў, выкладзеныя з цэглы. Аказваец-
    Рэшткі мінскай ратушы.
    Гліняная плітка з падлогі дамініканскага кляштара (XVII ст.).
    ца, дзесьці ў суседнім памяшканні стаяла печ, ад яе цёплае паветра па жолабах трапляла пад падлогу і ацяпляла яе. У сярэднявечных беларускіх замках (напрыклад, у Мірскім) цяплом ад печы саграваліся сцены, унутры якіх рабіліся дымаходы.
    Акрамя знаходак будаўнічых матэрыялаў XVII ст., выяўлены рэшткі керамікі XVI ст. і асколкі закопчанай груба вылепленай дахоўкі-пальчаткі. Можна зрабіць дапушчэнне, што дахоўка засталася ад былога кальвінісцкага збора, які стаяў на гэтай тэрыторыі.
    Надзвычай разнастайны будаўнічы матэрыял выяўлены пры раскопках на Цэнтральнай плошчы ля дамініканскай сядзібы. Асабліва цікавая калекцыя цагельных плітак, якімі выкладвалі падлогу. Яны рознай формы, таўшчыні і памераў: квадратныя, шасцівугольныя з няроўнымі кантамі, прамавугольныя, трапецападобныя са слядамі пальцаў і гладкія.
    Дахоўка тут, як на Музычным завулку і ля кляштара бернардынак, тыповая для XVII ст.: плоская, таўшчынёй у 1 см, з зубам (часам фігурным), якім за-
    чаплялася за крокву, і лучковым закругленнем (сегмент акружнасці). Тым часам у дахоўкі XV— XVI стст. закругленне цыркульнае (палова акружнасці). А вось дахоў-
    Раскопкі Святадухаўскай царквы.
    ка XVIII ст. ужо не плоская, а паўкруглая. Яна была большай і цяжэйшай, чым плоская. Паўкруглая дахоўка кладзецца на дах папераменна: спачатку ўвагнутасцю ўверх, а потым зверху накладаецца яшчэ адзін рад ужо ўвагнутасцю ўніз. Такім чынам, дажджавая вада сцякае па жолабах ніжняга рада.
    Пры раскопках ля апсіды мінскага кафедральнага касцёла знойдзены фрагменты такой дахоўкі. Падобныя асколкі знойдзены і пры раскопках на месцы мінскай ратушы. Цяпер там скверык (плошча Свабоды). Муроўка, будаўнічыя матэрыялы і рэшткі падвалаў той часткі ратушы, якая была раскапана, характэрны для XVIII ст.
    А пабудавана ратуша была, верагодна, ужо ў 1499 г., калі горад атрымаў прывілей на Магдэбургскае права. Аднак пазней яна часта гарэла, нішчылася ў вайну і адбудоўвалася нанова. Апошняя адбудова мінскай ратушы адбылася ў канцы 1730-х — пачатку 40-х гг. Частку гэтага будынка мы і адкрылі ў нашым раскопе. Потым, ужо ў канцы XVIII ст., мінская ратуша была часткова перабудавана губернскім архітэктарам Фёдарам Крамерам у стылі класіцызму. У 1857 г. знішчана царскімі ўладамі.
    На месцы, дзе калісь стаяла Святадухаўская царква (плошча Свабоды), зроблены два раскопы. Адзін быў закладзены з правага боку. Тут ставілася задача даследаваць муроўку і трапіць у падвалы. Нам часткова пашанцавала. Сцяна з неглыбокай пячуркай і ‘арачным уваходам у падвал адкрылася якраз па профілю раскопа. Аднак унутраны падвал аказаўся завалены разбуранымі скляпеннямі.
    Другі раскоп быў зроблены ў царкоўным двары. Мы імкнуліся высветліць, калі пачалося культурнае жыццё на тэрыторыі цяперашняга Верхняга горада. Таму адначасна з раскопкамі архітэктуры вывучаліся і прылеглыя плошчы культурнага слоя. Выявілася, што паўночная частка плато, на якім размяшчаўся Высокі рынак, была заселена ўжо ў XII—XIII стст. Рэчы гэтага часу (вяршкі гаршкоў, донцы з клеймамі, шыферныя праселкі (каталачкі) знойдзены ў межах паўночнага боку плошчы Свабоды, у раёне вуліц Бакуніна, Герцэна і Музычнага завулка.
    Раней лічылася, што тэрыторыя старажытнага Мінска абмяжоўвалася толькі Замчышчам і невялікім пасадам перад гарадскімі сценамі. Цяпер жа высветлена, што пасад быў значна болыпым і ўжо ў XII ст. размяшчаўся на схілах суседняга ўзгорка за Нямігай і нават за Свіслаччу — у былым Троіцкім прадмесці (раён вуліцы Старавіленскай, Горкага і 2-й клінічнай бальніцы).
    Раскопкі ў Верхнім горадзе, Троіцкім прадмесці, на Нямізе і Замчышчы далі археолагам багаты матэрыял, які дазваляе шмат дзе па-новаму глянуць на гісторыю нашага горада. Знаходкі часам самыя нечаканыя — ад ганчарнага горна XVI ст. (знойдзены археолагам В. Собалем) да звычайных цаглін з адбіткамі сабачых і каціных лапак.
    Трымаючы ў руках нават такі просты прадмет, як цагліна XVII ст. з адбіткам лапы, нельга не адчуць хвалявання і нейкай скрытай радасці ад уяўлення карціны жыцця нашых далёкіх продкаў. А карціна звычайная. Сохнуць
    Цэгла пальчатка з адбіткам сабачай лапы (XVII ст.).
    500 гадоў па гэтай падлозе не ступала нага чалавека.
    на траве мокрыя цагліны, а дзесьці тут прабег гаспадарскі сабака і выпадкова ўскочыў на адну з іх і пакінуў свой след.
    Нельга справіцца з біццём сэрца, калі з чорнай зямлі ці з цагельнага друзу трапляе ў твае рукі нешта такое, што служыла «тады», у XIV ст., безыменнаму сёння,
    але кроўнаму з табой чалавеку і на чым пакінуў ён сляды свайго карыстання. Нейкая дзівосная повязь часу пранікае ў тваю істоту. Здаецца, на імгненне здарылася немагчымае: час скочыў назад, і ты апынуўся «там»... Неверагодна! «Здаецца, аддаў бы год жыцця, каб адзін дзень пахадзіць па
    Мінску XVII стагоддзя»,— сказаў неяк мне калега.
    Цяжка перадаць свае адчуванні ў археалагічным раскопе, калі на глыбіні шасці метраў ад паверхні расчышчаеш, напрыклад, двор жыхара XIV ст. Яшчэ не было ні Грунвальда, ні Крэўскай уніі, не нарадзіўся Вітаўт. Вось насціл з бярвёнаў, а вось абгарэлы зруб у тры вянцы. Зачышчаем дрэва. Яно свежае, жоўтае, быццам сённяшняе. Бяроза, елка, сасна. Калі робіш спіл, звініць піла і пахне смалой. Вось і нож у скураной похве валяецца, а вось шпора з зубчастым колцам.
    Раскопка скончана. Спускаемся па трапах на сем метраў уніз. Гладка зачышчаны мацярык з сінявата-белага дробназярністага пяску. Выбраны няроўнасці і ямы ў грунце. Вось яна — тая паверхня, на якой дзевяцьсот гадоў назад пачаўся Мінск! Мы, людзі другой паловы XX ст., стаім на ёй. Вось той пясок і той ледзь прыкметны схіл і выбоіны. Так было тады, калі прыйшлі сюды першыя жыхары, і мы цяпер, першыя і мільён-
    Асколак гаршка XII ст. з кляймом ганчара (знойдзена на Музычным завулку; археолаг В. Собаль).
    ныя,— усе ў адным. Чалавеку цяжка ўявіць, калі былое, цяперашняе і будучае існуе адначасна ў адным як вечна існае. Ведаем, здагадваемся, што гэта ёсць, а ўявіць не можам. I толькі калі станеш на гэты сіне-белы пясок, агледзішся вакол і знерухомееш, здаецца, вось-вось адчыніцца ў табе нейкая заслона... Аж стукае ў скронь, шуміць у вушах. А мо гэта трава шуміць на дзядзінцы, струменіць Няміга? Ты і там і тут, тут і там. Аднач^сова. I адначасова штосьці трымае, адчайна супраціўляецца і неадольна цягне, бы ў вір, у патаемнае і непазнанае вымярэнне. А вымярэнне гэта нечуванымі імпульсамі, падсвядома, на мяжы рэальнасці пранікае ў цябе, спараджаючы дзівоснае пачуццё душэўнага трымцення і прадчування недасягальнай расісошы.
    Падымеш галаву і глянеш уверх з XI ст. Бы са студні. I быццам раскрываецца над табой гэты сяміметровы дзевяцісотгадовы слой зямлі і адчыняе будучыню, адкуль ты прыйшоў.
    Стоячы там, наверсе, у цяперашнім, напэўна, кожны з нас многім ахвяраваў бы, каб глянуць яшчэ на 900 гадоў уверх праз тоўшчу будучага слоя жыцця. I гэта магчыма. Але перш чым дасягнуць вяршыні часоў, трэба спусціцца ўніз да вытокаў. Там знаходзім мы сваю памяць і вопыт, якія навучаць мудрасці, зробяць відушчымі і засцерагуць ад небыцця.
    Адсюль, з невысокага пагорка і сіне-белых пяскоў ля сутокі Нямігі і Свіслачы, крок за крокам пойдзем уверх пакручастымі дарогамі нашай гісторыі і прасочым, як будаваўся стары Мінск.
    ЯК Б^ДАВАЎСЯ СТАРЫ МІНСК
    Bid на Верхні горад ад Замчышча. Фота 1984 г.
    У другой палове XVI ст. у сярэднявечным Мінску гістарычна вызначыліся пяць асноўных функцыянальна абумоўленых раёнаў забудовы: Замчышча, Нізкі (альбо Стары) рынак, Высокі рынак (альбо Верхні горад), Троіцкае і Татарскае (альбо Ракаўскае) прадмесці. Пазней раён Нізкага рынку называўся яшчэ Старым (альбо Нізкім) горадам. Верхні горад размешчаны там, дзе плошча Свабоды, вуліцы Бакуніна, Герцэна, Дзям’яна Беднага, Музычны завулак, Інтэрнацыянальная, Рэвалюцыйная, Камсамольская і частка вуліцы Энгельса, што прымыкае да плошчы Свабоды. Троіцкае прадмесце знаходзіцца на левым беразе Свіслачы (раён вуліц Старавіленскай, Горкага, Янкі Купалы, Камунальнай Набярэжнай). Забудова і культурны слой Татарскага (Ракаўскага) прадмесця часткова захаваліся ў раёне вуліц Астроўскага, Вызвалення, Дзімітрава, а таксама на месцы, дзе цяпер Дом кнігі і гасцініца «Юбілейная». Мінскаё