• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэха даўняга часу  Зянон Пазьняк

    Рэха даўняга часу

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1985
    34.47 МБ
    змен з канца XVI ст. Але не выключаецца, што асноўныя трасы ўзніклі значна раней, магчыма, з канца XIV—XV ст. Забудова Верхняга места рабілася ўжо не стыхійна, а зыходзячы з прадуманых задач і выяўляла выразныя рэнесансава-барочныя рысы гарадской планіроўкі — авальныя выгіны вулічных трас, закрытую перспектыву вуліц і завулкаў, радыяльную і абавязковую сувязь з галоўнай плошчай і інш. Верхні горад пасля пажару 1547 г. забудоўваўся ізноў жа драўлянымі дамамі, але планіроўка яго, рацыянальна распрацаваная горадабудаўнікамі, замацавала трасіроўку вуліц і прадвызначыла нават некаторыя рысы і асаблівасці пазнейшых мураваных будынкаў XVII— XVIII стст., якія былі ўзведзены на Высокім рынку. План барочнага горада падпарадкоўваў сабе план будынка. 3 такой асаблівасцю гарадскога плана вымушана было часам лічыцца і пазнейшае горадабудаўніцтва.
    Падпарадкаванне плана будынка планіроўцы горада з’яўляецца таксама звычайна сведчаннем старажытнасці гэтай планіроўкі. Пацвярджэннем даўнасці кампазіцыйнага плана вуліц Верхняга горада можа служыць тая асаблівасць, што многія дамы, асабліва вуглавыя (напрыклад, на рагу вуліцы Герцэна і Музычнага завулка, вуліц Герцэна і Гандлёвай і інш.), не маюць прамавугольных планаў і простых ліній у сваёй аснове, вуглы іх скошаныя, лініі выгнутыя, планы трапецападобныя, арыентаваныя па вуліцах і скрыжаваннях. Такіх архітэктурных асаблівасцей шмат было таксама па вуліцах Астроўскага, Нямізе, Віцебскай. Вуліца Віцебская зыходзілася з Віцебскім завулкам прыблізна пад вуглом 45 градусаў. На рагу гэтых вуліц стаяў дом, дакладна арыентаваны ў плане па напрамку трас. Уваход у дом быў проста з тратуара (калі глядзець у плане — то на вяршыні трапецыі). Такое аб’ёмна-планіро-
    Вуліца Герцэна і Музычны завулак. Фота 1984 г.
    Дом на рагу вуліцы Герцэна і Музычнага завулка. Фота 1979 г.
    вачнае вырашэнне гарадской прасторы, тыповае для барочных гарадоў, і стварае заўсёды своеасаблівы архітэктурны эфект. Вуліцы такога горада ніколі не былі прамымі. Яны заўсёды мелі плаўныя павароты, дугавыя закругленні, хваліста выгіналіся, адлюстроўваючы гістарычную тапаграфію (як, напрыклад, Няміга), і, такім чынам, заўсёды мелі закрытую перспектыву, стваралі кампазіцыяй сваіх аб’ёмаў адпаведны вобраз і мікрасвет. Непрамалінейнасць вуліц давала магчымасць аглядаць усю вулічную панель, фасад кожнага дома, нягледзячы на тое, што вуліцы былі вузкімі.
    Планіроўка Верхняга горада — цікавае, простае і аптымальнае горадабудаўнічае вырашэнне плана на мясцовасці. На вяршыні плато размяшчалася рыначная плошча з ратушай і крамамі. 3 поўначы і ўсходу шэсць вуліц
    жывапісна спускаліся па схілах узгорка і звязвалі раён Нізкага горада (Нямігу, рыначную плошчу, вуліцу Зыбіцкую) і Замчышча з плошчай Высокага рынку. Усіх жа вуліц, якія, як артэрыі, з усіх бакоў зыходзіліся да плошчы, да «сэрца» горада, было дзесяць.
    Верхні горад запланаваны ў канцы XVI ст. як новы цэнтр Мінска. Планіроўка новага гарадскога цэнтра не стыхійнае і не выпадковае рашэнне. Гэта была горадабудаўнічая неабходнасць, якая вынікала з аб’ектыўных грамадска-сацыяльных умоў развіцця горада.
    На Высокім рынку ствараўся гарадскі комплекс са сваім вобразам і архітэктурным ансамблем, які прадугледжваў найперш рацыянальны горадабудаўнічы план.
    Будаўніцтва новага мураванага гарадскога цэнтра на Высокім рын-
    Высокі рынак у пачатку XIX ст. (малюнак і рэканструкцыя В. Сташчанюка).
    ку — значны этап ва ўсёй горадабудаўнічай гісторыі Мінска. Велікакняжацкі прывілей 1499 г. аб наданні Мінску Магдэбургскага права абазначыў пачатак канца безраздзельнай уладзе феадалаў у горадзе.
    Стварэнне ж новага гарадскога цэнтра абазначала канец старой феадальнай горадабудаўнічай структуры.
    Тыповая феадальная архітэктура і планіроўка горада, якую мы сустракаем у Мінску XV — пачатку XVI ст.,— гэта ўмацаваны замак — рэзідэнцыя феадала, князя альбо велікакняжацкага намесніка — і вакол гандлёва-рамесны пасад пад апекай замкавых сцен. Архітэктурна-планіровачна, гэтак жа як і сацыяльна-палітычна, тут непадзельна пануе замак. Ен — цэнтр горада і галоўная яго архітэктурна-будаўнічая дамінанта.
    Свабодны еўрапейскі горад выпрацаваў сваю горадабудаўнічую
    структуру, незалежную ад замка, абавязковым элементам якой была рыначная плошча з ратушай, гандлёвымі радамі, крамамі, святынямі і кляштарамі. Менавіта ансамблевае вырашэнне гэтай цэнтральнай плошчы фарміравала архі. тэктурны воблік горада і вызначала перспектыўнае і аптымальнае будаўнічае развіццё.
    Ратуша на Высокім рынку стаяла з XV ст. Але да XVII ст. архітэктурна і сацыяльна неразвіты Высокі рынак не ствараў яшчэ новага горада, які б выяўляў яго новую сутнасць і новыя сацыяльнаэканамічныя адносіны.
    Горадабудаўнічае вырашэнне Мінска ў XV—XVI стст. яшчэ не адлюстроўвала яго новага свабоднага статуса. Адной з прычын гэтага была абмежаванасць правоў свабодных гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім, моцная феадальная ўласнасць у горадзе (сістэма юрыдык і да т. п.). Гэта скоўвала развіццё горада. Таму працэс
    архітэктурна-будаўнічага абнаўлення пачаўся ў Мінску (разам з накапленнем і развіццём свабодных сацыяльна-эканамічных сіл) у другой палове XVI ст. А з пачатку XVII ст. пачалося інтэнсіўнае горадабудаўніцтва. Раптоўнае паскарэнне гэтага працэсу выцякала, як мы ўбачым далей, з іншых агульнаграмадскіх прычын.
    Радыяльнае пашырэнне Мінска вакол Замчышча да пачатку XVII
    ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя перспектывы. Высокая і зручная Троіцкая гара ў якасці новага цэнтра горада не асвойвалася, бо размяшчэнне яе было нязручным для абароны. Мінск у такім выпадку быў бы падзелены на дзве часткі Свіслаччу, што, нягледзячы на сістэму грэбляў і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў часе ваенных дзеянняў. Таму Троіцкае прадмесце са сваёй рыначнай пло-
    План Мінска 1793 г. (перамалёўка).
    шчай, крамамі, жылымі кварталамі, маючы тапаграфічнае размяшчэнне на мясцовасці не горшае, чым Верхні горад, засталося аж да канца XIX ст. паўночна-ўсходняй зарэчнай ускраінай Мінска. Горад развіваўся ў паўднёвым, паўднёваўсходнім і паўднёва-заходнім напрамках, выяўляючы веерную адцэнтрабежную тэндэнцыю пашырэння. Гэты горадабудаўнічы накірунак, закладзены яшчэ ў канцы XVI ст., працягваўся аж да 1941 г.
    Існуе меркаванне, што да XVII ст. інтэнсіўнае будаўніцтва на Высокім рынку стрымлівалася з-за адсутнасці ўмацаванняў. У пачатку XVII ст. горад у новых сваіх межах быў абгароджаны земляным валам з бастыёнамі і абкапаны ронам. На поўдні ўмацаванні праходзілі прыблізна там, дзе цяпер знаходзіцца траса сучаснага
    Вуліца Інтэрнауыянальная (былая Зборавая). Фота 1969 г.
    Ленінскага праспекта, і далей наўскос праз Цэнтральную плошчу да Свіслачы. На поўначы ў гарадскія межы ўваходзіла тэрыторыя
    Татарскіх агародаў і Татарскага канца. На захадзе вал абмяжоўваў вуліцу Замкавую, тэрыторыю сучаснай вуліцы Вызвалення, вуліцы Астроўскага, Віцебскую, Нямігу і працягваўся на Рэспубліканскую. Па трасе сенняшніх Рэспубліканскай і Урьіцкага ізноў выходзіў на Ленінскі праспект.
    У гэтых межах, асабліва на тэрыторыі Высокага рынку, пачынаецца неўзабаве інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва. Яно вялося адначасова з драўляным. Цесна забудоўваюцца існуючыя гарадскія трасы. Утвараюцца новыя вуліцы і завулкі.
    У 1564 г. у Мінску ўзнікла кальвінісцкая абшчына. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы
    Вуліца Рэвалюцыйная (былая Койданаўская). Фота 1978 г.
    пры агульнай апецы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыях мінскіх багатых празелітаў пратэстанцтва пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. У XVII ст. яна стала называцца Вялікай Зборавай, у XIX ст. перайменавана ў Прэабражэнскую (цяпер адрэзак вуліцы Інтэрнацыянальнай ад Рэс-
    публіканскай да вуліцы Энгельса). Зборавую і Койданаўскую (цяпер Рэвалюцыйная) перасякала выгінастая, са складанай канфігурацыяй трасы, вуліца Феліцыянская, якая выходзіла на Нямігу. У пачатку XIX ст. Феліцыянская была перайменавана ў Багадзельную, потым Багаяўленскую (цяпер тут прахо-
    Вуліца Камсамольская (былая Феліцыянская). Фота 1983 г.
    дзіць вуліца Камсамольская). На поўдні ад Францысканскай (сённяшняя вуліца Леніна), перад самым валам паралельна Зборавай і Валоцкай, праходзіла вуліца Юраўская. Пасля Вялікай Айчыннай вайны і рэканструкцыі Мінска не захавалася. Вуліца была забудавана драўлянымі і мураванымі дамамі ўжо ў XVIII ст.
    К цачатку XVIII ст. увесь Верхні горад быў забудаваны, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль плошчы Высокага рынку, сфарміраваўся індывідуальны воблік горада.
    Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва пачалося ў Мінску з самага пачатку XVII ст. Узводзіліся цэрквы, касцёлы, кляштары, крамы, дамы багатых гараджан. Гэта бьіў
    натуральны працэс горадабудаўнічага развіцця і стварэння новага гарадскога цэнтра. Аднак можа ўзнікнуць пытанне: чаму мураванае будаўніцтва пачалося менавіта з пачатку XVII ст., а не, скажам, з другой паловы XVI ст., калі быў распрацаваны план Верхняга горада, які пачаў ажыццяўляцца зноўтакі ў драўляных забудовах? Факт гэты мае гістарычнае тлумачэнне. Развіццю мураванага дойлідства садзейнічала актывізацыя грамадскага жыцця ў дзяржаве.
    Будынак XVII ст. на былой Юраўскай вуліцы. Фота 1920-х гг.
    Справа ў тым, што з самага канца XVI — пачатку XVII ст. абвастрылася сацыяльна-палітычнае і рэлігійнае становішча ўнутры Вялікага княства Літоўскага ў сувязі з заключэннем Берасцейскай царкоўнай уніі і наступленнем контррэфармацыі. Перад гэтым, у XVI ст„ у Беларусі — самы росквіт пратэстанцтва, якое падтрымлівалі многія знатныя роды, асабліва
    Радзівілы. Міяск быў адным з асяродкаў кальвінізму. Тут яго пашыралі і апякалі мясцовыя магнаты, многія гараджане. Галоўнай святыняй Мінска, на якую сыпаліся фундацыі апекуноў і прыхільнікаў, у той час быў кальвінісцкі збор на памянёнай Зборавай вуліцы.
    Але неўзабаве становішча рэзка перамянілася. 3 1596 г., пасля уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, уніяты, як і католікі, атрымалі дзяржаўныя прывілеі і розныя выгады. У другой палове XVII ст. з трынаццаці мінскіх кляштараў праваслаўным застаўся толькі Петрапаўлаўскі. Распаўсюджванне уніяцтва ў Мінску сустрэла не толькі прыхільнікаў, але і праціўнікаў у абліччы многіх старэйшых праваслаўных беларускіх родаў, шляхты і гараджан. Актывізуецца дзейнасць права-