Рэха даўняга часу
Зянон Пазьняк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 111с.
Мінск 1985
яўляюцца выразныя рысы застою і бесперспектыўнасці.
Змена стыляў у архітэктуры Беларусі і пачатак развіцця класіцызму супалі з пераменай у яе палітычнай і культурнай гісторыі. 3 канца XVIII ст. гістарычны лёс Беларусі цесна звязаны з Расіяй, якая перажывала ў той час перыяд феадальнага росквіту. У заняпалай эканоміцы беларускіх гарадоў назіраецца ажыўленне. Аднаўляецца горадабудаўніцтва. Яно развіваецца цяпер па прынцыпах рускага горадабудаўнічага класіцызму.
У развіцці архітэктуры Беларусі ў гэты час прыкметнае значэнне меў прагрэс будаўнічай тэхнікі, адкрыццё новых будаўнічых прыёмаў і матэрыялаў. У апошняй чвэрці XVIII ст. былі ўдасканалены многія практычныя метады разліку канструкцый. Ужыванне жалеза дало магчымасць прымяніць плоскае сталяванне, зменшыць таўшчыню сцен, павялічыць аконныя праёмы. У гэты час ужы-
і ўсеагульны развал, які назіраецца ва ўсіх сферах адзінай у сваім родзе «шляхецкай рэспублікі», якой была Рэч Паспалітая, спрыяў ужо развіццю новага дойлідства. У сацыяльна-эканамічнай гаспадарцы феадальнай Рэчы вы-
Дамы гараджан і крамы (малюнак 1800 г). ваюцца таксама драўляныя (дубовыя) бэлькі і столь. 3 апошняй чвэрці XVIII ст. шырока пачынае ўжывацца лёгкае дахавае жалеза (бляха) замест цяжкай керамічнай дахоўкі. У сувязі з гэтым рэзка змяншаецца (напалавіну, а то і
больш) вышыня стрэх і круцізна франтонаў, змяняецца форма і завяршэнне аб’ёмаў. Усё гэта спрыяе развіццю класіцыстычнай архітэктуры, набліжае еўрапейскае дойлідства да будаўнічых вобразаў і традыцый антычнасці.
У гэты ж час удасканальваецца тэхналогія муроўкі і вырабу цэглы, уводзяцца новыя, блізкія да сучасных, памеры цаглін, з’яўляюцца дзяржаўныя цагельні і заводы, павялічваецца вытворчасць цэглы, паляпшаецца яе якасць. Гэта, вядома, спрыяла развіццю мураванага горадабудаўніцтва.
У 1785 г. выдаецца ўрадавьі закон — «Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі». Закон адыграў станоўчую ролю для развіцця рускіх гарадоў, аднак ён абмяжоўваў гарадское самакіраванне і магдэбургскія традыцыі ўсходнебеларускіх гарадоў.
3 1762 па 1796 г. будаўніцтвам усіх расійскіх гарадоў кіравала ўрадавая «Камісія па мураванаму будаўніцтву Санкт-Пецярбурга і Масквы». Тут распрацоўваліся горадабудаўнічыя планы, узоры тыпавых будынкаў і рассылаліся губернскім аохітэктарам для абавязковай рэглізацыі. Прытым усе поаекты і планы зацвярджаліся і падпісваліся асабіста царом. Вулічныя фасады ніякім зменам не падлягалі. Губернскім архітэктарам дазвалялася на свой густ і ў залежнасці ад мясцовасці змяняць толькі дваровыя фасады, знешнія ўпрыгожанні і ўнутраную планіроўку.
Дзейнасць «Камісіі» і цэнтралізаванае ўрадавае ўпраўленне архітэктурай мела на тым этапе, безумоўна, станоўчае значэнне для будаўніцтва рускіх гарадоў, для
ўсталявання сярод ранейіпага хаосу адпаведнага архітэктурнага парадку. Лепшыя пабудовы Пецярбурга і Масквы, зробленыя ў той час архітэктарамі А. Рынальдзі, Ж. Вален-Дэлямотам, Ю. Фельтанам і інш., ілюструюць сабой значныя дасягненні расійскага класіцызму і горадабудаўніцтва. Аднак бюракратычны падыход і механічнае разуменне архітэктурнай справы, манархічны валюнтарызм, які афіцыйна ператварыў класіцызм ва ўрадавы стыль, прывялі да збяднення і стандартызацыі архітэктурных прыёмаў, да сухой рэгламентацыі безаблічных тыпаў будынкаў, да нівеліроўкі і шэрасці вобразаў многіх губернскіх і іншых правінцыяльных гарадоў.
Дом сярэдзіны XIX ст. па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Фота 1984 г.
Перапланіроўка гарадоў, пачатая «Камісіяй па мураванаму будаўніцтву» ў апошняй чвэрці XVIII ст., закранула і ўсходнебеларускія гарады і гарадкі. Новыя
Дом XIX ст. на праспекце Машэрава
(былая Школьная). Фота 1984 г.
планы, распрацаваныя па прынцыпах класіцызму, мелі, як правіла, прамавугольныя абрысы з прамавугольнай сеткай вуліл, якія ўзаемна перакрыжоўваліся пад прамым вуглом; прамавугольныя альбо квадратныя кварталы і плошчы. Шмат якія планы (напрыклад, Веліжа, Чэрыкава, Мсціслава і інш.) былі зроблены без уліку складанага рэльефу мясцовасці. Таму яны з’яўляліся не жыццяздольнымі, падлягалі карэкціроўцы і зменам.
У 1796 г. Мінск становіцца губернскім горадам. У гэты час у ім — 7 тыс. жыхароў, 39 мураваных жылых дамоў, 993 драўляныя, 11 кляштараў, 14 хрысціянскіх храмаў, 4 багадзельні, народная і езуіцкая школы, 95 мураваных і 29 драўляных крам, 10 рамесных цэхаў. Самую вялікую праслойку насельніцтва складалі мяшчане (40 %). Далей ішлі цэхавыя ра-
меснікі (36 %), шляхта (14 %), купцы (3 %), духоўныя асобы (3 %), сяляне (2 %), іншыя (2 %).
У 1800 г. распрацаваны першы праектны план перспектыўнай забудовы Мінска. Згодна з гэтым праектам, у 1800 г. знішчаны старажытныя абарончыя валы з бастыёнамі, насыпаныя вакол горада ў пачатку XVII ст. Планам прадуглёджвалася развіццё забудовы ўздоўж Свіслачы і ў раёне Троіцкага прадмесця. Параўнанне праектнага плана 1800 г. з картамі Мінска 1793 і 1797 гг. паказвае, што асноўная планіроўка старажытнага горада была пакінута без істотных змен. Часткова выпрасталі вуліцу Феліцыянскую, прадугледжвалася прывядзенне ў рэгулярны парадак сеткі вуліц Троіцкага прадмесця, забудаванага ў большасці драўлянымі дамамі. Планавалася разбіўка новых прамых вуліц і забудова квадратнымі
Будынак былога гасцінага двара (XVIII ст.). Фота 1984 г.
кварталамі ўсёй тэрыторыі на поўдзень ад Новага места (раён цяперашняй Цэнтральнай плошчы) аж да слабады Ляхаўкі, што знаходзілася на супрацьлеглым, левым беразе Свіслачы. Будаўніцтва планавалася і далей — па правым беразе, углыб рачной лукі (па напрамку трас цяперашніх вуліц Леніна і Янкі Купалы).
Прынцып развіцця горада, адлюстраваны на плане 1800 г., улічваў тэндэнцыі яго гістарычнага руху і натуральныя перспектывы для далейшага будаўніцтва. Улічаны быў і веерны характар развіцця горада ў паўднёва-ўсходнім і паўднёвым напрамку ўздоўж Свіслачы. Так, на гандлёвым рынку Новага места прадугледжана была даволі вялікая квадратная плошча. Далей на поўдзень на месцы, дзе цяпер знаходзіцца Дзяржаўная бібліятэка імя У. I. Леніна, будынкі ЦК камсамола і ЦК КПБ, прадугледжвалася стварэнне яшчэ
адной плошчы васьмівугольнай формы, а таксама разбіўка новых вуліц — Захар’еўскай (Ленінскі праспект), Падгорнай (К. Маркса), Магазіннай (Кірава), намечана траса цяперашняй вуліцы Ульянаўскай і працяг да яе вуліц Феліцыянскай (Камсамольская), Францысканскай (Леніна) і Дамініканскай (Энгельса). Запраектавана была і траса сучаснай вуліцы Чырвонаармейскай, якая пачыналася ад плошчы Новага места, ля архірэйскага падвора, пабудаванага ў пачатку XIX ст. (зараз на тым месцы Дом афіцэраў), і працягвалася аж у луку Свіслачы за Ляхаўку.
Нягледзячы на прынцыпова правільнае па тым часе вызначэнне тэндэнцый росту горада, план 1800 г. быў недастаткова распрацаваны, бо вызначаў усё ж вельмі кароткую перспектыву пашырэння Мінска. Тут выяўлена праграма на бліжэйшы час, якая, па сутнасці,
ажыццяўлялася сама сабой. У гэтым можна пераканацца, калі звярнуцца да карты Мінска 1797 г. Тут відаць тэндэнцыі ўтварэння вуліц, якія запраектаваны ў плане 1800 г.
Рэальны горадабудаўнічы стан Мінска ў пачатку XIX ст. добра ілюструе карта горада, створаная ў 1801 г. (захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Вільнюскага універсітэта). План гэты ў параўнанні з картамі 1793—1797 гг. месцамі, на жаль, недакладны. Тут скажоныя прапорцыі размяшчэння некаторых вуліц, раёнаў, планы і маштабы апорных мураваных будынкаў,
Дом канца XVIII ст. на вуліцы Рэвалюцыйнай (былая Койданаўская). Фота 1984 г.
якія нанесены толькі часткова і вельмі схематычна. Аднак затое тут абазначана драўляная забудова, дарогі на падыходзе да горада, выразна распрацаваны ваколіцы. Частка абарончых валоў ад Новага места і да паловы квартала паміж вуліцай Францысканскай і Феліцыянскай ужо не існуе. На гэтым месцы з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад праходзіць ужо вуліца (Захар’еўская), скрозь забудаваная драўлянымі дамамі. На поўдзень
ад яе абазначаны забудаваньія новыя кварталы і далей, на выгане,— дарогі, працяг вуліц Дамініканскай, Феліцыянокай, Францысканскай і траса сучаснай вуліцы Чырвонаармейскай. Абарончы вал ад паловы квартала паміж Феліцыянскай і Францысканскай і далей на паўночны захад ад гэтага месца па трасе пазнейшага Раманаўскага завулка (цяперашняя вуліца Рэспубліканская) яшчэ існуе. Аднак па абодва бакі ён ужо шчыльна забудаваны драўлянымі дамамі.
Безумоўна, нельга лічыць, што ўсе гэтыя будаўнічыя змены адбыліся за адзін год у выніку рэалізацыі праектнага плана 1800 г. Яны — вынік натуральнага і стыхійнага пашырэння горада.
У 1809 г. з’явіўся новы праектны план. У ім пастаўлена задача рэгулярнай забудовы Троіцкай гары. Нарэшце ў 1817 г. распрацавалі канчатковы план рэгулярнага развіцця Мінска. Праект быў зацверджаны царом і ў асноўных сваіх рысах ажыццёўлены на працягу першай паловы XIX ст. План 1817 г. складзены па канонах тагачаснага горадабудаўніцтва. Па-першае, імкненне зацвердзіць прамавугольную сістэму вуліц і кварталаў прывяло да таго, што на схеме не заўсёды быў улічаны характар і складаны рэльеф мясцовасці (асабліва на схілах да Свіслачы); падругое, задачы стварэння сіметрычнай кампазіцыі плана супярэчылі гістарычным тэндэнцыям развіцця горада. На схеме 1817 г. выразна відаць імкненне праекціроўшчыкаў зламаць гістарычную веерную сістэму развіцця Мінска і надаць ёй цэнтрычна-радыяльны характар. Было запраектавана мноства новых кварталаў уздоўж супрацьлеглага.
левага берага Свіслачы ад урочышча Доўгі Брод* аж за рэчку Пярэспу і старажавую заставу (Старажоўку) на поўначы. Сістэма радыяльных вуліц была накіравана праз масты да гарадскога цэнтра.
У цэлым гэты праект не закрываў перспектывы развіцця горада ў паўднёва-ўсходнім, паўднёвым і заходнім напрамках. Аднак выразна была пазначана новая праектная тэндэнцыя яго пашырэння з захаду на ўсход уздоўж правага адгалінавання Барысаўскага тракта (вуліцы Захар’еўскай), які
час прымальнай і гістарычна абумоўленай.
Укараненне сістэмы дзяржаўнага класіцызму ў дойлідства і горадабудаўніцтва Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. адбывалася неадназначна. Нельга адмаўляць таго, што рэгулярная планіроўка ўнесла пэўнае ажыўленне ў перспектыўнае развіццё некаторых беларускіх гарадоў, у прыватнасці Мінска. Ен значна пашырыўся. Было пабудавана шмат мураваных будынкаў. Але ў цэлым эпоха класіцызму ў дойлідстве беларускіх гарадоў супала з часам