• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэха даўняга часу  Зянон Пазьняк

    Рэха даўняга часу

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1985
    34.47 МБ
    Дом на плошчы Свабоды (XVIII — пачатак XX ст.). Фота 1980 г.
    злучауся за горадам у прадмесці Камароўка са старой Барысаўскай дарогай, што пачыналася ад Замчышча (цяпер вуліца Горкага). Схема гэта хоць і не з’яўлялася дасканалай, але ўвогуле была на той
    * Адсюль назва былой вуліцы Даўгабродекай (цяпер Казлова).
    іх архітэктурна-мастацкага заняпаду. Беларускае горадабудаўніцва пачынае губляць свае выпрацаваныя вякамі традыцыі. Развіццё ж новага горадабудаўнічага стылю з прычыны сацыяльна-палітычных абставін мела на Беларусі перш за ўсё валюнтарысцкі і дырэктыў-
    Лепка XVIII ст. у доме на плошчы Свабоды. Фота 1980 г.
    Інтэр'ер у доме на плошчы Свабоды.
    Фота 1980 г.
    ны характар, што не спрыяла творчасці.
    Істотныя творчыя дасягненні класіцызму выявіліся на Беларусі не ў горадабудаўніцтве (як у Пецярбургу), а ў палацавых комплексах, палацава-паркавых ансамблях і асобных культавых і грамадзянскіх пабудовах.
    Акрамя тыпавога будаўніцтва, у Мінску захаваліся пабудовы, дзе выявіліся арыгінальныя традыцыі дойлідства. Шмат якія з гэтых будынкаў адметныя і ў гістарычных адносінах. Так, напрыклад, у канцы XVIII ст. (да 1793 г.) на плошчы Высокага рынку насупраць ратушы быў пабудаваны дом, у якім размяшчаліся гасціны двор і крамы. У 1909 г. гэты дом, капітальна перабудаваны ў вялікі трохпавярховы гмах у стылі мадэрн. Асабліва цікавыя тут інтэр’еры з дзённым асвятленнем лесвіц. У гэтым будынку размяшчаўся Абласны зыканаўчы камітэт заходняга фронту. 15—18 верасня 1917 г.
    Лесвіца ў доме на плошчы Свабоды.
    Фота 1980 г.
    тут адбылася Першая, a 5—7 кастрычніка Надзвычайная ПаўночнаЗаходняя канферэнцыя РСДРП(б). На ёй было прынята рашэнне аб рэвалюцыйным захопе ўлады ў Беларусі і аб пасылцы корпуса рэвалюцыйных салдат заходняга фронту ў Петраград для ўдзелу ў Кастрычніцкім узброеным паўстанні. У 1917 г. гэты дом з’яўляўся фактычна штабам рэвалюцыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут быў прыгавораны гестапаўцамі да пакарання смерцю нямецкі антыфашыст Фрыц Шменкель. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1965 г. у памяць яго на доме прымацавана мемарыяльная дошка. У 1983 г. яна заменена на іншую з гарэльефам галавы героя.
    рава) і Казьмадзям’янскай (Дзям’яна Беднага), быў пабудаваны вялікі выцягнуты двухпавярховы будынак. Плошча была канчаткова закрыта з паўночна-заходняга боку і сфарміравалася да пачатку XIX ст. у новай якасці, дзякуючы восеваму размяшчэнню ў яе цэнтры гасцінага двара і далей — перпендьікулярна — ратушы.
    Горадабудаўнічая сітуацыя, якая склалася на плошчы Высокага рынку, не задавальняла царскія ўлады. Яны вырашылі выправіць яе, знішчыўшы... ратушу. У 1851 г. быў складзены цару «всеподданнейшнй рапорт», дзе аб ратушы тэндэнцыйна і заведама непраўдзіва пісалася, што пабудова гэта «весьс ма ветхая», займае сабой частку галоўнай плошчы, робіць яе цеснай,
    Мінская ратуша на плошчы Высокага рынку (малюнак канца XVIII — пачагку XIX ст.).
    У самым канцы XVIII ст., мяркуючы па плану Верхняга горада, выкананаму ў 1799 г. губернскім архітэктарам Фёдарам Крамерам, за названым домам франтальна да плошчы, на тэрыторыі паміж вуліцамі Школьнай (праспект Машэ-
    закрывае від на саборную царкву і на адміністрацьійныя ўстановы. Рэзалюцыя цара была кароткай: «Зламаць, а каравул перавесці ў будынак прысутных месц». У будынку ратушы ў той час знаходзіліся Гарадская дума, суд, магіст-
    рат, вядомая музычная школа і аркестр Вінцука Стэфановіча, гарадскі тэатр, пажарная каманда, паліцэйская часць і гаўптвахта — галоўны клопат Мікалая I. Аднак прайшло яшчэ сем гадоў, перш чым
    жыхарам пра старадаўнія звычаі, пра Магдэбургскае права.
    Гісторыя мінскай ратушы хавае яшчэ шмат нявысветленага, асабліва, што датычыць ранейшага барочнага яе выгляду. Да нас дайшлі
    Саборная плошча (акварэль пачатку XIX ст.).
    царская бюракратычная машына, спісаўшы гару папер, канчаткова вырашыла пытанне аб знішчэнні мінскай ратушы.
    Бюракратычная важданіна была выклікана, відаць, некаторым скрытым супрацЬдзеяннем мінчан задуме царскіх улад разбурыць ратушу. Цікавы факт, што на гандаль, які быў прызначаны дзеля выдачы падраду на разборку будынка, ніхто не з’явіўся. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, мінскую ратушу разбурылі, бо яна нагадвала
    праектныя малюнкі і разрэзы фасадаў, выкананыя пасля класіцыстычнай яе пераробкі мінскімі губернскімі архітэктарамі Ф. Крамерам і К. Хрышчановічам, і іншыя познія малюнкі.
    У праектных малюнках Ф. Крамера ёсць разгорткі фасадаў будынка. Вывучэнне іх дае магчымасць узнавіць першапачатковы выгляд ратушы да перабудовы. Мінскі будынак уяўляў сабой тыповую для беларускіх ратуш XVII—XVIII стст. канструкцыю двухпавярхова-
    Галоўны фасад былога кляштара базыльянаў, перабудаваны ў стылі класіцызму ў сярэдзіне XIX ст. Фота 1984 г.
    У былым кляштары базыльянаў. Фо■	та 1983 г.
    га выцягнутага дома з вежай, якая выступала па цэнтру за лінію галоўнага фасада. Такія тыпы ратуш мы назіраем у Магілёве і Віцебску. Мінская ратушная вежа прамавугольная, трох’ярусная. У другім ярусе, верагодна, знаходзіўся гадзіннік — неад’емны атрыбут ратушных будынкаў. На праектных разгортках фасадаў добра відаць ранейшая форма дома і канструкцыя галоўнага порціка, якім была «аббудавана» вежа і такім чынам заключана ўнутр прыбудовы. У пачатку XVIII ст. страха ратушы, пакрытая хутчэй за ўсё дахоўкай (фрагменты яе трапляліся пры археалагічных раскопках), трэба меркаваць, была болып стромкай.
    Істотную пераробку ў духу ты-
    повага класіцызму перацярпеў двухпавярховы будынак былога кляштара базыльянаў на плошчы Высокага рынку. У пачатку XIX ст. у выніку першай перабудовы пад
    гімназію быў дабудаваны трэці паверх, а таксама правае трохпавярховае крыло з боку вуліцы Зборавай (Інтэрнацыянальнай) і аднапавярховы корпус уздоўж вуліцы Дамініканскай. Гэта частка будынка выходзіла на вуліцу глухой сцяной. Наводдаль па перыметру была яшчэ адна аднапавярховая пабудова, злучаная з асноўным корпусам мурам, у якім знаходзілася брама — уваход у двор з вуліцы Дамініканскай. Галоўны фасад гімназіі, арыентаваны на плошчу, з’яўляўся старым перабудаваным корпусам базыльянаў. 3 левага боку да яго прымыкала Святадухаўская царква. У 1840 г. з’яўляецца праект другой пераробкі
    шыя «гімназійныя». Тут не патыхае той непрыкрытай казёншчынай і правінцыялізмам, як раней.
    Фасады, даволі манументальныя і прадстаўнічыя, выклікаюць адчуванне сталічнай рэспектабельнасці, хоць і вельмі сціплыя. Яны па-мастацку завершаны ў магчымасцях свайго ордэра. Тут выяўлены асноўны эстэтычны прынцып беларускай архітэктурнай творчасці — ордэрная распрацоўка і мастацкае кампазіцыйнае вылучэнне толькі адной істотнай галоўнай часткі будынка пры агульнай сціпласці і адначаснай манументальнасці ўсяго вобраза (успомнім прыём апрацоўкі фасадных веж у беларускім барока).
    Будынак уніяцкага Троіцкага (Увазнясенскага) кляштара (малюнак 1800 г.).
    кляштара пад «прысутныя месцы», выкананы Казімірам Хрышчановічам. Будынак атрымаў замкнутую ў плане квадратную форму. Уваход быў пакінуты толькі з плошчы, у галоўным фасадзе. Два запасныя выхады меліся са двара. У цэлым фасады (часткова змененыя, яны існуюць і цяпер), распрацаваныя К. Хрышчановічам, пакідалі значна лепшае ўражанне» чым раней-
    Казімір Хрышчановіч валодаў немалым архітэктурным талентам, які цанілі сучаснікі. 3 іншых будынкаў, пабудаваных альбо перабудаваных па яго праектах, вылучаліся новы гмах мінскай гімназіі (1844) на вуліцы Францысканскай (не захаваўся), ваенны шпіталь (1844 г„ не збярогся), гарадскі лазарэт (1844), перабудаваны на Троіцкай гары з будынкаў
    Фрагмент галоўнага фасада. Фота 1979 г.
    Увазнясенскага (альбо Троіцкага) манастыра (цяпер перабудаваны ў адзін з карпусоў 2-й клінічнай бальніцы) і інш.
    Акрамя перабудовак ранейшых барочных будынкаў, у канцы XVIII— пачатку XIX ст. было створана і некалькі індывідуальных пабудоў, у якіх выяўлены нестандартныя рысы класіцыстычнага дойлідства. Гэта дом № 36 па вуліцы Інтэрнацыянальнай, № 2 па Рэвалюцыйнай і шэраг іншых, якія захаваліся па Музычным завулку, па вуліцах Герцэна, Бакуніна, Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай, Дзям’яна Беднага і ў іншых месцах. На вуліцы Дзям’яна Беднага застаўся адзін дом, у якім, дарэчы, была ў той час аптэка.
    Найбольш захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе дом № 5
    Былы Дом масонаў. Фота 1978 г.
    па Музычным завулку. Гэта так званы Дом масонаў. Належаў ён мінскай масонскай ложы «Чырвоная паходня» і быў пабудаваны гэтым жа масонскім таварыствам. У плане дом уяўляў сабой масонскі крыж. Дасягалася гэта за кошт сіметрычна выступаючых з чатырох бакоў цэнтральных частак фасада. Існуе легенда, што па законах ложы дом будаваўся без акон. Аконныя праёмы замяняліся нішамі, у якія было ўстаўлена каляровае шкло. Яно хавала ад цікаўных масонскія таямніцы. Дом даволі капітальны і, безумоўна, павінен быў служыць для тапографаў апорным пунктам на трасе Бернардынскага завулка. Тым часам абазначэнне яго (прытым дакладнае) упершыню з’яўляецца толькі на плане Мінска 1817 г. Аргументам у карысць таго, што Дом масонаў быў пабудаваны менавіта ў гэты час, служыць той факт, што масонская ложа была заснавана ў 1816 г., а забаронена пасля рашэння цар-
    скага ўрада ў 1822 г. Такім чынам, масонскі асабняк быў пабудаваны не раней 1816 г.
    Дом масонаў вылучаецца перш за ўсё сваім манументальным кубічным аб’ёмам, стрыманасцю дэкору і адначасна «незасушанасцю» кампазіцыйнай схемы, што дасягаецца як за кошт умелага размяшчэння дэкарацыйных элементаў, так і ў выніку прадуманага зрушэння сіметрыі негалоўных фасадаў.
    Цікавым прыкладам мураванага мінскага будаўніцтва таго часу з’яўляўся будынак гандлёвых радоў. Ен захаваўся ў змрненым выглядзе толькі часткова па вуліцы Герцэна (дом 1). Зандажы сцен і натурнае абследаванне рэштак дома далі падставу датаваць пабудову рубяжом XVIII—XIX стст., Выснову гэту пацвердзілі таксама даныя археалагічных раскопак. Вывучэнне старых планаў Мінска дазваляе болып сцісла ўдакладніць час пабудовы. Гандлёвыя рады
    Гандлёвыя рады. Фота 1920-х гг.
    былі пабудаваны хутчэй за ўсё ў перыяд паміж 1809 і 1817 гг.
    Тым часам у выніку археалагічнага даследавання выяўлены ўчасткі падмурка і муроўка XVIII ст., а яшчэ ніжэй, за тры метры ад паверхні, невядомы цагляны мур XVII ст. Верагодна, што крамы ў гэтым месцы існавалі і раней, але не захаваліся да XIX ст. Новыя гандлёвыя рады будавалі часткова на старых падмурках.