• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэха даўняга часу  Зянон Пазьняк

    Рэха даўняга часу

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 111с.
    Мінск 1985
    34.47 МБ
    «цяжкі» і манументальны, гатычны імпэт нібы стрымліваецца велічным спакоем. Уражанне ад будынка больш ураўнаважанае, чым ад «звінячага», як напятая струна, парыву ўверх відзаўскіх веж.
    Быў зацверджаны, аднак, не гэты, а іншы праект сціплага аднавежавага невялікага касцёла, які існуе і па сённяшні дзень. У 1861 г. пачата яго будаўніцтва, а ў 1864 — закончана. У 1896 г. ля касцёла пабудавалі мураваную браму (не захавалася) з дзвюма жалезнымі весніцамі і цэнтральнай паўкруглай аркай, закрытай узорыстымі жалезнымі крацістымі дзвярамі. Брама зроблена ў гатычным стылі з прыблізнай імітацыяй некаторых дэкаратыўна-кампазіцыйных элементаў касцёла. Увогуле, стылістычна і кампазіцыйна яна была добра «ўвязана» ў агульным ансамблі. Аднак руставаныя вежачкі, паўцыркульная галоўная арка і іншыя дэталі, характэрныя для позняй, менавіта расійскай эклектыкі, сведчаць аб іншым часе пабудовы брамы. He пазбаўлены некаторых эклектычных дэталей і будынак касцёла. Гэта дэкаратыўныя паяскі з утопленьіх квадрацікаў пад карнізам і па бакавых спадах франтона, хвалісталаманае чляненне вежы карнізам паміж другім і трэцім ярусам і інш. Аднак у цэлым пабудова вытрымана ў гатычным стылі. Гэта тыповы ўзор невялікага аднавежавага аднанефнага касцёла, характэрнага для небагатых парафій беларускай правінцыі і могілкавай архітэктуры.
    3 канца 1830-х гг. у Расіі пашыраецца захапленне гістарычнымі стылямі. Пабудовы ў так званых гатычным, усходнім, англій-
    скім, французскім, палесцінскім, рускім і да т. п. густах становяцца звычайнай з’явай у будаўніцтве загарадных дамоў, гарадскіх асабнякоў, альтанак, брам і нават канюшняў і складаў. Пачынаюцца стылізацыя, падробка і імітацыя ранейшых напрамкаў, перайманні гістарычных форм архітэктуры ўсіх часоў і народаў, сумяшчэнні разнародных вобразаў і дэталей у адным будынку ад «кітайшчыны» да еўрапейскага рэнесансу, ад форм японскіх пагад да французскай готыкі, ад візантыйскай сярэднявечнай архітэктуры да ордэраў антычнасці і да т. п. Звароту да архітэктурных вобразаў старажытнасці ў значнай ступені спрыялі
    Дэкор дома на рагу Міхайлаўскага завулка і вуліцы Кірава. Фота 1979 г.
    Дом на рагу Міхайлаўскага завулка і вуліцы Кірава. Фота 1980 г.
    поспехі і адкрыцці археалогіі, якая з пачатку XIX ст. пачынае інтэнсіўна развівацца. Зрэшты, «археалагічны ўхіл» крочыў часцей у рэчышчы афіцыёзнага напрамку, чым выступаў насуперак яму. Аднак характэрна, што распаўсюджванне рэтрастыляў пранікла ў сістэму казённага праграміравання архітэктуры і нават свядома ці несвядома падтрымлівалася «дзяржаўнымі» людзьмі, у тым ліку і некаторымі членамі царскай сям’і, асабліва, што датычыць візантыйскіх узораў і так званых рускіх стыляў (звычайна падразумявалася тыпалогія XIV і XVII стст.). Царызм быў зацікаўлены паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад Візантыі, сцвердзіць яго гістарычную адметнасць, што павінна было з’явіцца довадам маналітнага праваслаўнага адзінства пад скіпетрам расійскага манарха і да т. п.
    3 другога боку, перадавая расійская грамадскасць, ліберальная і апазіцыйна настроеная, разумеючы
    гістарычную культурную адсталасць Расіі, асабліва ў галіне мураванай архітэктуры, была зацікаўлена ў развіцці дойлідства гістарызму, бачыла ў ім сродак асветы, «абкультурвання» сацыяльных і горадабудаўнічых абставін праз сістэму архітэктурных вобразаў, якія выпрацавала чалавецтва, урэшце, жадала проста пазнаёміць расійскага жыхара з архітэктурай свету ўсіх часоў у процівагу трывіяльнасці казённага класіцызму. «Я думаў,— пісаў М. В. Гогаль,— што вельмі не пашкодзіла б мець у горадзе адну такую вуліцу, якая б змяшчала ў сабе архітэктурны летапіс. Каб пачыналася яна цяжкай панурай брамай, прайшоўшы праз якую глядач бачыў бы з двух бакоў вырастаючыя велічныя гмахі першабытнага дзікага густу, агульнага для першапачатковых народаў. Потым паступова перамену яе ў розныя віды: высокае пераўтварэнне ў велізарную, поўную прастаты, егіпецкую, потым у прыгажуню грэчаскую, потым у пажадлівую александрыйскую і візантыйскую з плоскімі купаламі, потым у рымскую з аркамі ў некалькі радоў, далей ізноў зыходзячую да дзікіх часоў і раптам, потым узыходзячую да незвычайнай раскошы — аравійскую; потым дзікую гатычную, потым готыка-арабскую, потым чыста-гатычную, што вянком мастацтва' дыхае ў кёльнскім саборы, потым страшным змяшаннем архітэктур, якое адбылося ад звароту да візантыйскай, потым старажытную грэчаскую ў новым касцюме, і, нарэшце, каб уся вуліца канчалася брамай, якая ўвасобіла б у сабе стыхіі новага густу. Гэта вуліца зрабілася б тады ў некаторых ад-
    носінах гісторыяй развіцця густу, і хто лянівы гартаць тоўстыя тамы, таму б варта толькі прайсці па ёй, каб даведацца пра ўсё»*. Архітэктура гістарызму і эклектыкі мела ў Расіі, яе бачым, сваю ідэйную аснову, была падрыхтавана ходам развіцця асветы і эстэтычнай думкі, а не з’яўлялася толькі здрабненнем і дэградацыяй класіцызму.
    Усё вышэйразгледжанае гаворыць пра неадназначнасць, няпросталінейнасць і складанасць развіцця архітэктуры гістарызму і эклектыкі ў Расійскай імперыі. Да 1861 г. праявіліся ўжо асноўныя тэндэнцыі яе існавання і нават былі створаны адпаведныя традыцыйныя прынцыпы. Развіццё капіталізму толькі прыспешыла далейшае распаўсюджванне эклектыкі, канчаткова ўзаконіла яе на новым этапе, прыстасавала да сваіх патрэб і светапогляду.
    Калі не меркаваць па горшых прыкладах, дойлідства гістарызму выявіла цэлую эпоху ідэйна-эстэтычнага развіцця, адлюстравала своеасаблівы працэс пошукаў новага ўсеагульнага стылю, а фактычна новай архітэктуры.
    Беларускае дойлідства і горадабудаўніцтва адчула на сабе ўсе павевы гістарызму. Аднак, бадай, найлепш адлюстравала ў сваіх тагачасных пабудовах прынцыпы несапраўднай готыкі. У Мінску эклектычнага дойлідства першай паловы XIX ст. да сягонняшняга дня амаль не захавалася. Засталіся будынкі другой паловы XIX ст., вымураваныя ў эклектычнай манеры, якую можна назваць «перад-
    * Гоголь Н. В. Об архнтектуре нынешнего временн.— Полн. собр. соч., М., 1952, т. 8, с. 73.
    мадэрнам». Да лепшых узораў такіх пабудоў у Мінску можна залічыць, напрыклад, дом № 27 на вуліцы Савецкай і дом № 5/6 на рагу Міхайлаўскага завулка і вуліцы Кірава. Будаўніцтва іх звязана ўжо з эпохай капіталізму.
    Дом Гаўсмана (другая палова XIX ст.).
    Фота 1911 г.
    Характар горадабудаўніцтва істотна змяніўся пасля 1861 г. Рашаючым горадабудаўнічым фактарам становіцца прамысловасць. Менавіта яе размяшчэнне і развіццё фарміруе архітэктурнае і жыллёвае асяроддзе, спрыяе росту насельніцтва гарадоў, рэгулюе гарадскую міграцыю, уздзейнічае на сілуэт і кампазіцыю горада. За перыяд інтэнсіўнага развіцця капіталізму ў другой палове XIX ст. змяніўся воблік беларускіх гарадоў, значна пашырыўся іх жыллёвы фонд, павялічылася колькасць жыхароў. Насельніцтва Мінска, напрыклад, узрасло амаль удвая і ў пачатку XX ст. дасягнула 100 тысяч чалавек. Рост прамысловасці і буржуазнага прадпры-
    мальніцтва спарадзілі анархію гарадскога будаўніцтва. Дамы будуюцца без уліку іх функцыянальнага прызначэння, кампазіцыі і сілуэта горада; з’яўляецца цераспалосіца гарадской забудовы.
    Прамысловыя аб’екты з пашырэннем горада аказваюцца побач з цэнтрам; пустэчы, трушчобы і драўляная забудова чаргуюцца з высокімі мураванкамі і заводскімі трубамі, якія бязлітасна чадзілі і курылі дымам усё наваколле.
    Гарадскія ўлады не ў стане былі рэгуляваць будаўніцтва. Істотна перашкаджала планамернай архітэктурнай забудове прыватная ўласнасць на зямлю і нерухомую маёмасць. У гэты час з’яўляюцца новыя, невядомыя раней стымулы
    фарміравання архітэктуры. Гэта ў першую чаргу мода і рэклама. He толькі сам будынак, але і ў цэлым архітэктура як вобразнатворчы фактар будаўнічай дзейнасці ператвараюцца ў тавар. Архітэктура служыць рэкламай прадпрымальніка альбо фірмы, паказвае на іх фінансавыя магчымасці, выяўляе ступень стабільнасці, канкурэнтнай здольнасці, эканамічнай перспектывы. Фірма і прадпрымальнік зацікаўлены ў прэзентабельным выглядзе свайго дома (канторы, банка і т. п.). Пабудова павінна была вылучацца сярод іншых любымі архітэктурнымі сродкамі ў залежнасці ад густу і прэтэнзій заказчыка.
    Пошукі архітэктурнага рамантызму і ліберальнага асветніцтва,
    Вуліца Губернатарская (цяпер Леніна) у пачатку XX ст.
    увасобленыя ў дойлідстве гістарызму і эклектыкі 1830—1850-х гг., былі ўспрынятьі буржуазіяй і прыстасаваны да свайго спосабу жыцця. Эклектыка, пастаўленая на службу буржуазіі, расцвіла махровым колерам. Густы змяняліся як у калейдаскопе, часам без усялякай творчай логікі.
    Прыкладам тыповай «прэстыжнай» пабудовы ў Мінску з’яўляўся, напрыклад, так зйаны Дом Гаўсмана. Знаходзіўся насупраць цяперашняга будынка ЦК ЛКСМБ на рагу вуліц К. Маркса і Чырвонаармейскай. Разбураны ў вайну, Гэта быў двухпавярховьі будынак з двума аб’ёмамі, злучанымі паміж сабой невысокай паўкруглай зуб-
    частай вежай-бельведэрам у гатычным гусце з вялікімі выцягнутымі спічастымі вокнамі. Пабудова гэта надзвычай характэрная для мінскай эклектыкі 2-й і 3-й чвэрці XIX ст. Тут сумешчаны прыёмы і элементы готыкі, рэнесансу і класіцызму.
    Нягледзячы на тое што дойлід імкнуўся стварыць архітэктурны вобраз у асноўным на выкарыстанні і стылізацыі замкавай готыкі, ад дома патыхае хутчэй нейкай нязграбнасцю, чым гармоніяй гатычнай вобразнасці. Архітэктару не ўдалося шляхам рознастылявых сумяшчэнняў дабіцца адзінага вобразнага ладу.
    Трэба адзначыць, што гарадское
    Дэкор дома па вуліцы Валадарскага, характэрны для эклектыкі.
    Дэкор дома ў манеры эклектыкі (вуліца К. Маркса).
    Панель дамоў па вуліцы Горкага ў Троіцкім прадмесці (канец XIX ст.). Фота 1979 г.
    будаўніцтва ў апошняй трэціХІХ— пачатку XX ст. развівалася ў Мінску вельмі інтэнсіўна. У цэлым за гэты час было пабудавана столькі мураваных дамоў, колькі за ўвесь перыяд існавання горада. Усе свабодныя ўчасткі па вуліцах Захар’еўскай, Падгорнай, Магазіннай, Петрапаўлаўскай, Губернатарскай былі забудаваны; хутка абжывалася тэрыторыя ў раёне вакзала, Ляхаўкі, Раманаўскага прадмесця і іншыя плошчы. У гэты ж час адбываецца паўсюдная перабудоўка ранейшых будынкаў (у асноўным прыбудоўкі і надбудоўкі верхніх паверхаў). Неабходна адзначыць, што гэтым наносілася вялікая шкода гістарычнаму архітэктурнаму вобліку Мінска.