Rock forever
альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
p p
RO
FORI
VER
АЛЬБО ЧАТЫРЫ ПАДАРОЖЖЫ Ў МІНУЛАЕ
Аповесць
Мінск «Белпрмнт» 2023
УДК 394.014
ББК 77-55
В23
Аляксандр Вашчанка
Вашчанка, А. П.
В23 Rock forever, а/іьбо Чатыры падарожжы ў мінулае / А/іяксандр Вашчанка. Мінск : Белпрмнт, 2023. -104 с.
ISBN 978-985-459-625-9.
Рашэнне галоўнага дзеючага героя аповесці Зміцера сабраць праз дваццаць год былых удзе/іьнікаў сгудэнцкага рок-гурта для выступлення на юбілеі ўніверсітэта ператвараецца ў поўнае прыгод падарожжа ў мінулае. Сутычкі з бандытамі, магія і замовы, каханне і здрада, рыбалка на ... іхціязаўра, сапраўднае мужчынскае сяброўства і, безумоўна, стары добры рок усё гэта арганічна ўпісваецца ў імклівае і захапляючае развіццё сюжэту, якое не пакіне абыякавым ніводнага чытача аповесці «Rock forever». Аповесць атрымала станоўчыя чытацкія водгукі пасля друкавання ў часопісе «Маладосць».
УДК 394-014
ББК 77.55
ISBN 978-985-459-625-9
© Вашчанка А. П., 2023
© Афармленне. ТАА «Бе/іпрмнт», 2023
Сыну Аляксандру прысвячаю
Кроплі халоднага восеньскага дажджу паво/іьна паўзлі па шыбе. Я стаяў /ія акна і назіраў за гэтым сумным відовішчам. Цікава, якая з дзвюх суседніх кропель першай дапаўзе да фінішу: вунь тая тоўстая, падобная на слімака, ці меншая, са срэбным адценнем? I хаця я хварэў за срэбную, с/іімак перамог. Вось так і ў жыцці: перамагаюць тоўстыя і важкія...
— Над чым задумаўся, Зміцер? — да маёй спіны прытуліліся пругкія грудзі сакратаркі Тамары. Былі моманты, калі падобнага дотыку бы/іо дастаткова д/ія таго, каб схапіць гэта прыгожае і падатлівае жаночае цела і авалодаць ім прама на быццам бы спецыяльна створаным для гэтай мэты эратычнымі немцамі шырокім падаконніку шклопакета. Потым адключыць усе тэлефоны і перайсці на скураную канапу. Пасля разам паехаць у саўну, закаціць у рэстаран, цалавацца пад «Yesterday» і рэзаць твіст пад «Чорнага ката». Забурыцца ў маю халасцяцкую аднапакаёўку і палохаць суседзяў нястрымнымі стогнамі ўзаемнай жарсці. Але зараз мне не хацелася. Нічога. I ў думках, і ў справах жыў крызіс. Маё маленькае паліграфічнае прадпрыемства ледзьве зводзіла канцы з канцамі. Сур’ёзныя заказы на друкаванне падручнікаў і шматтыражных жаночых раманаў перахоплівалі салідныя фірмы з сувязямі ў вярхах, а мы перабіваліся выпускамі календароў і танных кніжак кшталту «Як зарабіць мільён». У беларускіх рублях.
— Нічога, даражэнькі, хутка зіма. Надрукуем прыгожых календароў, наладзяцца справы, — падбадзёрыла мяне Тома. — Ты не забыўся: сёння ж канцэрт «Скорпаў»?!
Вядома, я не забыўся. «Scorpions» — гэта сапраўдны рок, гэта мая маладосць! Білеты, хоць і каштава/іі нятанна, былі куп/іены за два месяцы, бо гурты такога ўзроўню прыязджаюць у Мінск даво/іі рэдка. Я не дараваў бы сабе, калі б прапусціў канцэрт. Ад думак пра прыемны вечар настрой у мяне ўзняўся, я павярнуў Тамару да сябе і пацалаваў у пахучыя ад кавы вусны. Перавёў пагляд ніжэй — два пругкія мячыкі апетытна выглядалі з-пад кофтачкі. Ну, жанчыны! Ну, д’ябаліцы! Грудзі не болыл другога памеру, а падбяруць такі бюсцік, так сціснуць і ўзнімуць свае райскія грушы, што здаецца — перад табой Памэ/іа Андэрсэн. I кідаемся мы, слабыя мужыкі, на прынаду Евы, быццам дурны акунь на чарвяка, і чапляюць нас на кручок разумніцы жанчыны, і робяць з намі што заўгодна. Суцяшае адно: паку/іь мы, нават ведаючы, што праб/іем будзе ў сто разоў бо/іей, чым задавальнення, будзем імкнуцца да жанчыны, да тае пары будзем заставацца мужчынамі.
Я ўжо пачаў расшпільваць верхні гузік Томінай кофтачкі, калі яна сказала:
— Пачакай, Зміцер, там табе нейкі дзіўны факс прыйшоў. He хочаш паглядзець?
— Я лепш на твае грудзі пагляджу, спакусніца, — прашаптаў я.
— Яшчэ наглядзішся. Пайшлі ў прыёмную.
Прыйшлося паслухацца. /1я факса ляжаў ліст паперы з адным сказам: «Гурт “Мішка касалапы” запрашаецца да ўдзелу ва ўрачыстым канцэрце, прысвечаным юбілею ўніверсітэта».
— Ты што-небудзь разумееш? — запыталася Тамара.
— Крыху...
— А што гэта за «Мішка касалапы»?
— Наш студэнцкі вакальна-інструментальны ансамбль. Я, дарэчы, іграў на сола-гітары!
— Ах ты мой Джордж Харысан! — засмяялася Тома. — Якіх то/іькі талентаў у цябе няма!
— Вядома, а/іе не ўсе гэта разумеюць...
— Ад сціпласці ты не памрэш.
— Каб за талент яшчэ плацілі грошы... Добра, Томачка, я зараз прабягуся па выдавецтвах і а палове шостай заеду за табой. Помні — на канцэрце ты павінна быць самай прыгожай!
— He баішся, што скрадуць?
— Хай то/іькі паспрабуюць — маргалы выкалю!
Мне хапі/іа дзвюх гадзін, каб праехацца па выдавецтвах і нават у адным з іх атрымаць нядрэнны заказ. Вядома, пад пэўны працэнт «адкату». Потым я заскочыў у «Макдона/іьдс» і перакусіў чызбургерам з вялікай порцыяй бульбы-фры. Запіваючы гэту шкодную, але смачную ежу кавай, падумаў: «Амерыканцам не адмовіш у тым, што справу хуткага харчавання яны распрацавалі да дробязей. Вось мы — бу/іьбашы, а такой доўгай і смачнай бу/іьбы, якую падаюць у гэтых рэстаранах, яшчэ не ўмеем вырошчваць. Я аднойчы хацеў на кухні «Макдональдса» купіць нека/іькі клубняў, каб завесці матулі ўвёску, дык аказалася, што пачышчаную і замарожаную яе прывозяць прама з По/іьшчы, а ў нас яшчэ толькі робяцца спробы развесці падобныя гатункі. А вось каву яны варыць не ўмеюць. He гурманы».
Я забег дамоў, пага/ііўся, прыняў душ і ў меднай турцы на пяску зварыў сабе кубачак сапраўднай кавы, якую мне сябры рэгулярна прывозяць з Германіі. Па звычцы палез у кішэню па цыгарэты, але ўспомніў, што ўжо другі тыдзень як не палю. Ад шкодных звычак трэба час ад часу адмаўляцца, калі паважаеш сябе любімага. Потым апрануў блакітны джынсавы касцюм фірмы «Levi’s», каўбойскія боцікі, такі ж брыль, пшыкнуўся арыфлэймаўскім «Soul» і паехаў да Тамары. Па дарозе купіў белую ружу і каробку цукерак «П’яная вішня». Праз пяць мінут я ўжо званіў у дзверы кватэры, якую Тамара здымала разам з сяброўкай.
— Заходзь, каўбой, — сказала яна, цмокнуўшы мяне ў шчаку. —Дзякуй за ружу. I цукеркі такія смачныя! I водар ад
цябе прыемны! Пачакай крышку, мне заста/юся нека/іькі штрыхоў.
Яна зноў з’явілася ў пакоі праз хвіліну.
— Як я табе?
На мяне глядзела шыкоўная дваццаціпяцігадовая бландзінка. Блакітныя джынсы прыгожа абцягвалі стройныя бёдры і пругкія ягадзіцы. Чорны з белым узорам світэр падкрэсліваў прыгажосць грудзей і дадаваў эратызму і ў без таго сексуальнае аблічча. Што-што, а густ у Томы быў: яна ведала, што джынсы на рок-канцэрт — гэта тое ж, што вячэрняя сукенка ў філармонію.
— Няма слоў, мая рокерша. У такім выглядзе ты б спакусіла ўсіх паслушнікаў Жыровіцкага манастыра, а ў сярэднявеччы цябе б абавязкова спалілі на вогнішчы!
— Дзякуй, каханы, суцешыў!
— Што ўмею, то ўмею! Паімчалі!
Машыну ўдалося прыпаркаваць толькі метраў за сто ад Палаца спорту. Распрануўшыся і прайшоўшы два бар’еры аховы, мы размясціліся на сёмым радзе партэра. Месцы элітныя, і на кожным крэсле ляжала бірулька з ліхтарыкам. Дробязь, а прыемна. Я агледзеўся. Шмат моладзі, але хапала і старых рокераў з доўгімі, пасівелымі ад змагання са сценамі валасамі. Многіх я ведаў, мы абмяняліся кіўкамі і сяброўскімі ўзмахамі рукі. Rock forever!
— Ого, колькі ў цябе знаёмых! — усклікнула Тома.
— Старая рокерская гвардыя.
Але я ведаў, што няма ўжо з намі цудоўнага бас-гітарыста Рэда, якога, прыкаваўшы наручнікамі да батарэі паравога ацяплення, забіў насмерць садыст-санітар Чэсь з Навінак. Няма летуценнага, з дзіцячай усмешкай на твары Янэка. Яго застрэлілі ў падземным пераходзе скінхэды, калі ён спяваў свае меладычныя рок-балады і спрабаваў зарабіць хоць якія грошы, каб купіць лекі для хворай маці. Прыгажуня Наста, чый нізкі хрыплаваты голас разбіў не адно мужчынскае сэрца, прыняўшы дозу, спрабавала паляцець у вырай з даху дзевяціпавярхоўкі.
He даляцела... Жыццё зламае яшчэ не аднаго з нас, а/іе мы будзем працягваць разбіваць сцены... Каханне і рок зламалі Жалезную заслону Савецкага Саюза і Берлінскую сцяну. Засталіся яшчэ дзве самыя моцныя: Крамлёўская і Кітайская.
Канцэрт затрымліваўся. Асістэнты перасоўва/іі ка/юнкі, падключалі ўзмацняльную апаратуру, правяра/іі свят/іо. Але вось на сцэну выбеглі музыкі, зайгра/іі ўступ, перад намі з’явіўся цыбаты юнак і заспяваў песню на рускай мове. I хоць музыкі рабілі рыфавыя хады і выціскалі са сваіх гітар усё магчымае, гэта быў не рок, а папса, замаскіраваная пад рок. Штампаванае дзіця расійскай «Фабрыкі зорак» спрабавала разагрэць публіку. Гэта было раўназначна спробе ўзбудзіць старога наркамана мятнымі цукеркамі. Спеўшы некалькі песень і адпрацаваўшы мізэрную частку ўк/іадзеных у яго грошай, фабрычны дзетдомавец пад рэдкія п/іясканні да/юняў зліняў са сцэны.
— Зміцер, а якой ён арыентацыі? — шапну/іа мне на вуха Тома.
— Кіркораўскай.
Яна аж пырснула і ўткнулася тварам у маё плячо, каб адсмяяцца.
Цяпер за справу ўзяліся прафесіяналы. За пятнаццаць мінут зладжанай працы яны стварылі дызайнерскі шэдэўр: пасярэдзіне сцэны на п’едэстале з’явілася шыкоўная ўдарная ўстаноўка, на задніку былі размешчаны мультымедыйныя экраны, а зверху зіхацеў неонам фірмовы надпіс «Scorpions». Рознакаляровыя пражэктары выхапілі постаці легендарнай пяцёркі, загучалі першыя акорды — і пачалося Свята. Хлопцы (некаторым з якіх было за 6о) літаральна жылі рокам. Невысокі Клаус Майнэ ў фірмовай кепцы, надзетай казырком назад, сваім палётным металічным тэнарам здзіраў скуру з цела і прымушаў нервы вібраваць у адной з ім танальнасці. У перапынках паміж песнямі ён шпурляў у глядзельную залу барабанныя палачкі. Пад завіслівыя погляды суседзяў мне пашчасціла злавіць адну з іх. Вось гэта сувенір! Музыкі трымалі сябе абсалютна свабод-
на i раскавана, яны пілі піва, размаўлялі з гледачамі, жартавалі, распраналіся, абліваяіся вадой.
Вось дзяўчына з кветкамі ў руцэ паспрабавала выбегчы на сцэну. Гарылападобны амапавец перахапіў кволае дзяўчо і, заламаўшы рукі, паспрабаваў вывесці. Што тут пачалося! Музыка спынілася. Клаус падышоў да мікрафона і пачаў нешта ўзбуджана гаварыць па-англійску. Перакладчык сказаў: «Музыкі заяўляюць, што, калі дзяўчыну не адпусцяць, канцэрт спыніцца». Аглушальны свіст пранёсся па зале. Гледачы танцполу пачалі тупаць нагамі і рассоўваць бар’еры, спрабуючы прыйсці на дапамогу дзяўчыне. Спалоханы амапавец выклікаў па рацыі падмогу. Ды што яны маглі зрабіць супраць раз’юшанага натоўпу? Прыйшлося адпусціць дзяўчыну, і тая пад крыкі «Брава!» выбегла на сцэну і трапіла ў абдымкі «Скорпаў». Рудольф Шэнкер вынес стул, і апошнюю частку канцэрта шчаслівая дзяўчына правяла побач з легендарнымі музыкамі. «Скорпы» не ідуць на кампраміс. Яны адмянілі канцэрт у Маскве, калі там не захацелі зняць першыя— алігархавыя — рады партэра і ўсталяваць танцпол для моладзі.