• Газеты, часопісы і г.д.
  • Rock forever альбо Чатыры падарожжы ў мінулае Аляксандр Вашчанка

    Rock forever

    альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
    Аляксандр Вашчанка

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 104с.
    Мінск 2023
    19.55 МБ
    — Мальцы, вунь абсталяванае месца для бівака, таму збіраем галлё! Хто назбірае болыл, атрымае першы кавалак смажанага мяса. За працу! — загадаў я.
    Сябры пастараліся, і хутка вогнішча, патрэскваючы ад задавальнення і кідаючы ў паветра феерверкі іскраў, ласавалася сухім веццем. Раскладны мангал, рашотку для смажання мяса і пакунак вуголля я заўсёды трымаю ў машыне, таму ўжо праз паўгадзіны над мангалам шквырчэла мяса, дразнячы нас апетытным пахам.
    — Зміцер, с/іінай сыду! Давай мяса! Мя-а-а-са хачу! — роў Алесь.
    — Пачакай, бо ка/іі ты з’ясі недасмажанага мяса, то сыдзеш не слінай, а нечым іншым.
    Тым часам на сталешніцы я раз/іажыў аднаразовы посуд, паклаў смажанага судака, марынаваныя гурочкі, трохлітровік соку і хлеб. Павагаўшыся, паставіў бутэльку гарэлкі. Для выпрабавання. Нарэшце мяса было гатова, і я разлажыў яго на талеркі. Адкаркаваў бутэльку полацкай гарэлкі, якую купіў толькі таму, што мне спадабалася яе назва «Пятровіч». Наліў Дзіму, Ігару і спытаў у Алеся: «Можа, табе наліць? Сербанеш сотку?» Алесь, які апошнія хвіліны глядзеў на бутэльку, як малпа на Каа, ірвануў у лес, і адмысловыя гукі, якія данесліся адтуль, сумным зязюльчыным рэхам паведамілі нам, што вожык аддаў сваё жыццё не дарэмна... Мы пачакалі, пакуль Алесь схадзіў да возера, памыўся і з бледным тварам сеў ля вогнішча.
    — Калі яшчэ хто-небудзь прапануе мне гарэлкі, я таго гада...
    — Фэйсам аб тэйбл! Зразумела, дружа. Але табе трэба навучыцца быць абыякавым да празрыстага і не вельмі празрыстага зелля, бо абыякавасць у гэтай справе — прыкмета ўпэўненасці ў сабе. Прабач за дурную прапанову, а піць мы з табой будзем сок. Маркоўны. 3 полацкіх палёў і агародаў. У ім столькі караціну, што нават ноччу ты будзеш бачыць, як філін. Сябры, — я працягваў свой рэй, — сёння з намі наш стары сябра. Ігар, я не Воланд, але няхай франтавыя сто грамаў будуць тым цудадзейным элексірам, які вярнуў да жыцця Майстра, а табе дапаможа забыць твае праклятыя апошнія гады. За цябе!
    Ігар з Дзімам выпілі, і мы наваліліся на мяса. Я ўзяў бутэльку з недапітай гарэлкай, падышоў да возера і шпурнуў у цёмную люстраную роўнядзь. Булькнуўшы, яна пайшла на дно.
    — Зміцер, ты нейкага карася зрабіў алкаголікам. Навошта спайваць падводны свет? — выдаў Алесь.
    — Вадзянік за ім прыгледзіць. «Мішкі», з гэтага моманту ў нашым гурце ўводзіцца рэжым поўнай цвярозасці. Ён будзе дзейнічаць да дня нашага канцэрта.
    — Якогаканцэрта?— запытаўся Ігар.
    — Па дарозе ўсё раскажам.
    Мы павячэралі і моўчкі сядзелі, гледзячы на агонь. 3 усіх стыхій, на мой погляд, агонь самая чароўная, прыцягальная і неўтаймаваная. Гэты дар Праметэя дапамог першабытнаму чалавеку выжыць сярод дзікай прыроды, і ён жа заўсёды ўтрым/іівае ў сабе смяротную пагрозу. Ён, як котка з казкі Кіп/іінга, жыве сам па сабе. Але з двух варыянтаў канца любой жывой істоты — згніць або згарэць — я выбраў бы агонь.
    Мы прыбра/іі смецце, селі ў машыну, я запусціў рухавік, ук/іючыў фары і па прасёлачнай дарозе выехаў на шашу Полацк — Віцебск. Алесь з Ігарам ціхенька размаўлялі, Дзіма даваў храпака, а я на хуткасці 70 кіламетраў ехаў да абласнога цэнтра. У ночы свае правы, яна не шкадуе легкадумных і патрабуе павагі да сябе. I яшчэ: яна хавае пачвар, якія жывуць у нашых галовах...
    Ha FM я злавіў «Мелодыі нашага веку» і з задавальненнем слухаў старыя хіты. Неўзабаве на небе паўночным ззяннем высвеціўся агмень вялікага горада, а потым мірыядамі светлякоў стаў бачны і сам Віцебск. Я паехаў паралельна трамвайным рэйкам, пакінуў з правага боку вакзал, звярнуў налева, праехаў мост праз Дзвіну і спыніўся ля гасцініцы «/Іучоса».
    — Ці ёсць свабодныя нумары? — спытаўся я ў адміністратара, калі мы зайшлі ў фае.
    — Ды ў нас толькі на «Славянскім базары» аншлаг, а зараз ціха. Два двухмесныя нумары на сёмым паверсе з відам на Дзвіну вас задаволяць?
    — Канешне. Афармляйце.
    — Мальцы, я з Ігарам, а Алесь з Дзімам. Згода?
    — Згода, хаця я б выбраў суседства з Анджалінай Джалі, — адказаў Алесь.
    — Бач ты, пасля харчовага прачнуўся і сексуальны апетыт. Але гэта ўсё інстынкты, а я чакаю, калі ў цябе прачнецца апетыт да творчасці.
    — Ды я заўтра ж з сухастоіны зраблю тваю скульптуру.
    — Па-першае, сухастоіна гучыць не вельмі эстэтычна і сексуальна, а па-другое, ты лепш зрабі з вішні некалькі пар барабанных палачак для Дзімы, бо ў крамах яны каштуюць быццам вырабленыя з гандураскага махагону.
    — Паспрабую. Але мне патрэбен такарны станок.
    — У Мінску знойдзем, a вішнёвых дрэў y наваколлі хапае.
    Так за размовамі мы падняліся на сёмы паверх.
    — Мальцы, адбой! Заўтра сустрэнемся з /Іёвам і вырашым, што рабіць далей. Добрай ночы!
    — I вам салодкіх сноў з відэафільмам пра гарэм турэцкага су/ітана! — адказаў А/іесь.
    — He зваліся з ложка, Асман Вялікі!
    Наш пакой быў звычайным і безаблічным, але атапленне працавала, была гарачая вада і чыстая бя/іізна. Што яшчэ патрэбна стом/іенаму падарожніку?
    — Зміцер, я прыму душ, бо дома не паспеў, — вінавата прамармытаў Ігар.
    — Канешне, сябра. 3-за вадзікаў нікуды не паспяваеш, проста бяда!
    — I не кажы.
    Ігар знік у ванным пакоі, а ў мяне зазваніў мабільнік. Я пачуў голас Томы, і хваля пяшчоты і жадання прабегла па маім згаладалым па каханні целе.
    — Добрай ночы, любы! Ты пра мяне зусім забыўся...
    — Томачка, радасць мая, я так сумую без цябе!
    — А пабачыць мяне хочаш?
    — Вядома! Але як гэта зрабіць?
    — Я стаю на Смаленскай вуліцы.
    — Дзе?!
    — Вядома, не ў Карагандзе, а ў Віцебску.
    — Цудоўна! Праз пятнаццаць хвілін мой чатырохколавы конь цябе падбярэ. Перайдзі на правы бок вуліцы.
    — Чакаю!
    Я пастукаўся ў дзверы ваннага пакоя.
    — Ігар, я на сустрэчу да каханай. He чакай мяне!
    — Поспехаў!
    Матор «Пежо» яшчэ не паспеў астыць. Зноў праз мост, вакзал пакідаю злева. Вось і Смаленская вуліца. Збаўляю ход, і пад ліпай з абляцелай лістотай бачу адзінокую сумную постаць. Тармажу. Выбягаю. Сціскаю ў абдымках каханую, і пацалунак чароўным скафандрам пяшчоты адгароджвае нас ад замерзлага начнога горада. Хутчэй у машыну. Пара рухаў — сядзенні злажыліся і стварылі канапу, не такую шыкоўную, як
    y офісе, але лепшую, чым якая-небудзь раскладушка. Паку/іь я галодным Тарзанам зрываў з Томы адзенне, яна распрана/іа мяне. Прэлюдыю скароцім да мінімуму — яна даўно пракручана ў нашых га/іовах. Маэстра, музыку! Нябачны дырыжор узмахнуў палачкай, і ў тэмпе lento загуча/іа першая частка сімфоніі кахання. Два згаладалыя целы дотыкамі пальцаў, далоняў, кунежыннем вуснаў пачалі ўспамінаць адзін аднаго. I вось шлях у рай знойдзены. Andante другой часткі плаўна перайшло ў allegro moderato. Рэсоры машыны пачалі пагойдвацца і рыпець. «Пара мяняць амартызатары», — машынальна зазначыў я. Allegro! Presto!! Vivo!!! Vivace!!!! Трыумфальны крык узаемнай жарсці і Яе Вялікасць Coda!!! Сэрца, якое трапяткой ластаўкай ірвалася ў вырай, пачало супакойвацца і нарэшце знайшло ўтульнае гняздзечка ў грудной клетцы.
    —Томачка, усё было цудоўна, але не магла б ты зняць свае прыгожыя ножкі з даху маёй беднай машыны. Я даўно марыў аб люку, але калі ты яго зараз зробіш сваімі пяткамі, то мы змерзнем, як дзве малпы ў Антаркцідзе.
    — Маўчы, варвар, і радуйся, што я ўзнагародзіла цябе такімі пагонамі, — засмяялася Тома. — Памятаеш анекдот пра сакратарку, якая пакрыўдзілася на шэфа і, пахлопаўшы таго па плячы, сказала: «Нагі маёй тут больш не будзе!»?
    Я не паспеў адказаць, як нехта пастукаў у бакавое шкло. У цьмяным святле начнога ліхтара я заўважыў тры постаці міліцэйскага нарада. Апусціў бакавое шкло. У салон прасунулася галава маладзенькага сяржанта.
    — Што тут адбываецца? Чаму гайдаецца машына і чутны крыкі?
    — Мяне забіваюць... —гаротна прашаптала Тома.
    — Вам патрэбна мая дапамога?
    — He, няхай забіваюць далей, мой жэнераль!
    Сяржант пасвяціў ліхтарыкам. Тома бессаромна і павольна расхінула свае малочна-белыя калені. Міліцыянер стукнуўся галавой аб дзверы машыны і істэрычна праверашчаў: «Вы што гэта? Вы што сабе дазваляеце?! He паложана!»
    — Мы едзем у гасцініцу. Праз дзве хвіліны нас тут не будзе, камандзір. Прабачце маю жонку за нястрыманасць. Яна ў мяне такая...
    — /1а-а-дна, — прамармытаў сяржант, яшчэ раз коса зірнуўшы на Томіна хараство. — Каб, гэта, быў парадак!
    — Парадак будзе. Дзякуй за пільнасць!
    — Стараемся.
    Я падняў шк/ю і, стрымліваючы прыступ рогату, прашаптаў:
    — Томачка, ну ты д’ябаліца! Беднага сяржанта /іедзьве да інфаркту не давя/іа.
    — Мур-р-р!
    — Мя-а-аў!
    Я ўпоцемках нацягнуў трусы, пералез на сядзенне кіроўцы і крануўся з месца. Ад’ехаўшы сотні тры метраў, я зірнуў уніз і ўбачыў, што сяджу ў Томіных ружовых ажурных панталончыках. Я зайшоўся рогатам і так ціскануў па тармазах, што трэснуўся лбом аб руль. Спрацаваў надзейны пежоўскі эйрбэк, крышка, якая адляцела, зноў стукну/іа па маім бедным ілбе, і падушка бяспекі плаўным і смяротным пацалункам пачала прыціскаць мяне да сядзення. Я паспеў прасіпець: «Тома, рэж падушку!», і эластычнае па/іатно сквапным засосам заляпіла мне твар. «Яшчэ б намазаць гіпсам, і атрымалася б маска. Пасмяротная», — падумаў я. Тома не разгубілася. У сваёй сумачцы пад назвай «Тысяча і адна дробязь» яна знайш/іа адзіную патрэбную зараз рэч — манікюрныя нажніцы — і тыцнула імі ў падушку. Засіпела паветра, і я адчуў подых свабоды.
    — Дзякуй, каханая, выратавала! Паглядзі, якія на мне трусы.
    Тома зірну/іа і, зайшоўшыся рогатам, стукнулася галавой аб дах машыны.
    Карацей, за сняданкам, дзе я пазнаёміў Тамару са сваімі сябрамі, я сядзеў з гузаком на лбе, а мая каханая чухала збітую патыліцу.
    — Зміцер, хто табе ў лоб заехаў? — спытаўся Алесь. — Чаму нас не паклікаў на дапамогу?
    — Ды гэта Тома прыраўнавала мяне да адміністратаркі, з якой я пажартаваў, і трэснула мяне па лбе.
    — Правільна зрабіла. Калі ты побач з такой жанчынай, то іншых не трэба заўважаць.
    — Дзякуй за камплімент, Алесь, — сказала Тома. — а гузак яму зрабілі ў бары, дзе ён паказваў стрыптыз у ружовых жаночых панталончыках. Бар аказаўся не той арыентацыі.
    — Ён што, памяняў арыентацыю? Побач з такой жанчынай?! Томачка, я стары арганаўт...
    і а/іканаўт, — уставіў я.
    — ... які ўсё жыццё правёў у пошуках залатога руна...
    — а знайшоў гуана, — мае пяць капеек.