• Газеты, часопісы і г.д.
  • Rock forever альбо Чатыры падарожжы ў мінулае Аляксандр Вашчанка

    Rock forever

    альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
    Аляксандр Вашчанка

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 104с.
    Мінск 2023
    19.55 МБ
    — /Іёва, ты ведаеш, што праз месяц юбілей універа?
    — Няўжо? Восьякчасляціць!
    — Дарэчы, нас запрасілі выступіць.
    — Каго гэта «нас»?
    — «Мішак». Можа, адновім праграму і ўрэжам рокам па бездарожжы і распіздзяйстве?
    — Ды кіньце вы, сябры! Парыцца дзеля аднаго выступ/іення? Мы ж не «Led Zeppelin». Ці, можа, потым зробім сусветны тур?
    — /Іондан і Парыж не абяцаю, затое па аграгарадках пранясёмся каметай, — выдаў А/іесь. — Даяркі будуць табе пляскаць у далоні, а камбайнеры наліваць самагнёт.
    Позіркам я папрасіў А/іеся памаўчаць. Пара прычапіць прынаду.
    — Дарэчы, спонсары абяцаюць заплаціць пяцьсот долараў...
    — Усім?
    — Кожнаму.
    Вось ужо і вочкі загарэліся. Рэдкая рыба адмаўляецца ад за/іатога кручка.
    — А як з рэпетыцыямі? — запытаўся /Іёва.
    — Нам здымуць залу з апаратурай.
    — Я не магу пакінуць працу... — прамармытаў /Іёва.
    — Давай дамовімся так: ты ж у нас профі высокага палёту (ад ліслівасці яшчэ ніхто не паміраў). Таму я скіну па электроннай пошце ноты тваіх партый, а ты пару раз прыедзеш да нас на рэпетыцыі. За гэта спонсары накінуць табе яшчэ сотку баксаў. Згода?
    — Згода!
    Алесь падміргнуў мне і непрыкметна паказаў узняты ўверх вялікі палец.
    -Yes-s-s!
    Падрыхтоўка да канцэрта
    Б/ііжэй да поўдня мы ўжо былі ў сталіцы. Па дарозе я заехаў у Барысаў і пакінуў там Дзіму, дамовіўшыся, што паведамлю яму аб б/ііжэйшай рэпетыцыі. Хлопцаў завёз на сваю кватэру і загадаў адсыпацца, Тому падкінуў у офіс, а сам патэ/іефанаваў Насці:
    — Добры дзень! Вас вітае гурт «Мішка касалапы».
    — Ой, вельмі прыемна! Гэта Зміцер?
    Жаночы го/іас быў нізкім і аксамітным. Многія мужчыны ад падобнага кантральта губляюць розум. Па маёй спіне прабег/іа нейкая незразумелая энергетычная хва/ія.
    — Так, гэта я. Хацелася б сустрэцца, пагутарыць...
    — А зараз можаце?
    — Mary.
    — Цудоўна. Прыязджайце. Чакаю вас!
    Яна паведаміла адрас. Ужо праз чвэрць гадзіны я пад’ехаў да шыкоўнага офіса вядомай фірмы. Ахоўнік спытаў да каго і, пачуўшы прозвішча, без размоў прапусціў мяне. Еду на трэці паверх. Вось і кабінет, дзе на шыльдзе пад словамі «Намеснік галоўнага дырэктара» красавалася прозвішча Насты. Я пастукаў у дзверы. Ветлівая сакратарка ўсміхнулася, пачуўшы маё прозвішча, і правяла ў кабінет сваёй кіраўніцы. Насустрач мне з-за пісьмовага стала выйшла жанчына. He, не жанчына, а хутчэй, каралева. Строгі дзелавы касцюм васільковага колеру не хаваў, а падкрэсліваў прыгажосць фігуры і так пасаваў да рудых валасоў. У галаве закруціліся словы песні з матулінай кружэлкі:
    Рыжая, рыжая, Ты на свете всех ммлей.
    Рыжая, рыжая, He сводм с ума парней.
    Цікава, чаму мужчыны так западаюць на рыжых? Мо таму, што спа/іучэнне рудых ва/іасоў са скурай Снежнай Каралевы вельмі сексуальнае? А/іе хопіць разважаць, бо ў сваёй руцэ я адчуў цёплую далонь Насты і не ўтрымаўся, каб яе не пацалаваць. Я зірнуў у зялёную бездань вачэй і прамовіў:
    — Вось так непрыкметна з юных прынцэс вырастаюць каралевы!
    — Дзякуй за камплімент, Зміцер, але, мабыць, вы хацелі сказаць з брыдкіх лебядзяў, бо на прынцэсу вы, пэўна, звярнулі б увагу?
    — He, Наста. Я зразумеў, што толькі з узростам пачынаеш цаніць і разумець прыгажосць...
    — Але мы не ў стане вярнуць тое, што згасла ўдалечыні... Таму толькі наперад!
    — Згодны!
    — Можа, кубачак кавы?
    — Было б нядрэнна...
    Мы селі на канапу, і сакратарка падала нам каву.
    — Наста, скажу шчыра, ваша пасланне ўскалыхнула ўва мне нешта даўно забытае. Мы ўсё жыццё даказваем некаму, што на нешта здатныя, а ў рэшце рэшт хочацца даказаць самому сабе, што ты не нікчэмнасць, а чалавек. Вядома, у студэнцкія гады мы не былі анёламі, і алкаголь быў не лепшым сродкам выражэння ўнутранай свабоды, але другіх мы не ведалі... Сістэма нас абламала.
    Але досыць філасофіі. Карацей, я сабраў хлопцаў. Мы гатовы рэпеціраваць. Толькі замест Валеры, калі вы не супраць, будзе іграць яго сын, бо Валеру забілі...
    — Жах які! Я не ведала... Перадайце мае спачуванні яго жонцы і сыну. 1, вядома, я не супраць, каб іграў сын Валеры. Зміцер, у мяне ёсць адрасы некаторых рэпетыцыйных залаў з узмацняльнай апаратурай і мікрафонамі. Праедзьцеся з сябрамі, паглядзіце і паведаміце мне, што вам спадабалася.
    Я буду дамаўляцца аб умовах. I яшчэ: у мяне зараз пустуе дача на Мінскім моры. Пэўна, вашым сябрам патрэбна жыт/іо — вось к/іючы. 3 усімі праблемамі звяртайцеся да мяне.
    Мы развіталіся, але я адчуваў, што за звычайнымі словамі нашага дыялогу хаваўся нейкі пакуль што незразумелы мне патаемны сэнс...
    Увечары мы з Алесем і Ігарам праехаліся па дадзеных Настай адрасах. Кропкі ў гаражах і маленькіх памяшканнях мы адмялі адразу — нам была патрэбна зала, па памерах падобная на канцэртную залу ўнівера. Нарэшце ў адным з дамоў культуры мы знайшлі добрае памяшканне з прыстойнай апаратурай.
    — Сябры, — звярнуўся я да Алега і Ігара, — давайце параімся: у нас месяц часу. Колькі раз на тыдзень будзем збірацца?
    — Ды хаця б разы тры, — уздыхнуў Ігар, — бо «давно не брал я в рукм шашек».
    — 1 па тры гадзіны, — дадаў Алесь.
    — Што ж, тры — лічба сакральная, а калі яшчэ ў квадраце! Так і вырашым. Заўтра прыводзім у баявы стан свае музычныя інструменты, мяняем струны, успамінаем былы рэпертуар, а паслязаўтра першая рэпетыцыя!
    Мы ўдакладнілі графік рэпетыцый з адказным за залу і вярнуліся ў маю аднапакаёўку.
    — Сябры, сёння неяк перакантуемся ў мяне, а заўтра вы пераедзеце ў загарадны дом.
    — Ты што, капіталіст, паспеў асабняк адгрохаць? — з’едліва спытаў Алесь.
    — Вядома, з сухастоіны.
    Вечарам мы елі смажаную бульбу, разглядвалі студэнцкія фотаздымкі, слухалі «Бітлоў» і ўспаміналі, успаміналі...
    Пасля ранішняй кавы мы зайшлі ў «Гіпа», купілі халасцяцкі харчовы набор з ёгурту, пельменяў і кавы, і я накіраваў свой «Пежо» да кальцавой. Вось і дарога на Мядзель. Яшчэ трыста метраў — і паварот направа. Аднапалосная дарога шэрым вужом вілася між рыжавата-зялёных соснаў. Праязджаем мост, паварот налева, потым направа — і з-за дрэў лэд-зэпелінаўскім свінцовым дырыжаблем паказалася раззлаванае Мінскае
    мора. Нябачны валадар вадаёма гнаў да берага паслухмяныя хва/іі, якія на сваіх пеністых плячах неслі ўсё тое, чым «аддзячыў» яго чалавек за летні адпачынак. Камякі хімічнай пены, падобныя на мёртвых белых лебедзяў, гойдаліся на прыбярэжным трыснягу, пластыкавыя бутэлькі і пакеты вар’яцкім дываном высцілалі пляжны пясок, тысячы малькоў, плаваючы на спіне, глядзелі ў шэрае неба мёртвымі вачыма. Крыкі чаек, падобныя на галашэнне маці па забітым сыне, стваралі гукавое аздабленне гэтага палатна сюррэалізму эпохі канца свету.
    — Сумна і лакрымозна, — прашаптаў Алесь.
    — Проста нейкі сі бемоль мінор, — дадаў Ігар.
    — У нас на Віцебшчыне такога яшчэ няма, — выказаўся Алесь.
    — Будзе. Мы з вамі ў дзяцінстве маглі напіцца з ручая або рэчкі, а зараз? У Афрыцы людзі паміраюць ад смагі, а мы свае крынічныя багацці забруджваем з неабмежаванай хуткасцю. Ужо нават з артэзіянскіх свідравін піць ваду небяспечна. Праз два дзясяткі гадоў пітная вада будзе каштаваць даражэй за нафту, але на той час у нас яе ўжо можа не быць! — завёўся я.
    — Ды я сёння сербануў вадзіцы з твайго крана. Ад хлоркі нават слёзы з вачэй паліліся! — сказаў Алесь.
    — А без вады і не туды, і не сюды! — абазваўся Ігар.
    — Вось і тэма для песні. Мальцы, здаецца, вунь там дачны пасёлак. Паехалі!
    Паўсотні двухпавярховых катэджаў было пабудавана ў адным стылі і нядрэнна суадносілася з навакольным ландшафтам. Мы пад’ехалі да будкі ахоўніка і пастукалі ў дзверы. Адчыніў даволі жвавы мужчына.
    — Настасся Пятроўна мне тэлефанавала. Праходзьце, калі ласка. Яе катэдж нумар 15 з левага боку.
    — Дзякуй. А вада ў вас адключана?
    — Чаму? Халодная ёсць, а яшчэ стаяць бойлеры, можна ўключыць ацяпленне, а можна і дровы ў каміне запаліць. Будзе цёпла! Дарэчы, нам патрабуецца ахоўнік. У вас няма надзейнага чалавека?
    Я зірнуў на Ігара.
    — Дык вось вам кандыдат. Некалі ў ахове служыў. А які ў вас графік?
    — Суткі праз трое. Плацяць трыста баксаў. Ёсць тэлевізар, канапа. Ноччу можна паспаць, калі не дачны сезон. Так што, як будзе жаданне, давайце да нас!
    — Дзякуй, мы падумаем.
    — А што, Ігар? — запытаўся я, калі мы прайшлі на тэрыторыю. — Можа, ты за гэты час прыгледзішся, а потым падзяжурыш зімовы сезон, пакуль не знойдзем штосьці лепшае?
    — /Іепшае мне і не патрэбна. Я згодны.
    Сказана гэта бы/ю абыякавым тонам. Тонам ча/іавека, які ад жыцця не чакае аніякіх змяненняў. Жыццё — гэта мары, старасць — успаміны, а абыякавасць і адсутнасць жаданняў — смерць. Патушылі, Ігарка, патушылі! Ці атрымаецца запаліць агмень у яго душы? He ведаю...
    А вось і катэдж Насты. Ацаліндраваныя бярвенні, шклопакеты, дах з чырвонага андуліну, дзесяць сотак зямлі, альпійская горка, басейн з німфеямі і ажурным мосцікам, маладыя яблынькі і грушы. Прыгожа, нават зараз.
    — Прыстойны будынак! — канстатаваў Алесь.
    — Гэта табе не якая-небудзь сухастоіна.
    — I не кажы, браце...
    На першым паверсе дома была зала з камінам і сталовая з невялікай кухняй, на другім —дзве спальні. Зручна і ўтульна. На журнальным століку я заўважыў два фотаздымкі ў прыгожых рамках. На адным была Наста, пэўна, з сынам, а на другім... наш гурт!
    — Мальцы, зірніце на гэтае дзіва! Мо пазнаеце каго-небуДзь?
    — Дык гэта ж мы! — усклікнуў Алесь. — Што гэта быў за канцэрт?
    — У інтэрнаце на Энгельса мы выступалі. На Восьмага сакавіка, — удакладніў Ігар.
    — Правільна. Сябры, асвойвайце тэрыторыю! Вось вам па мабільніку. Дару! У памяці мой нумар. Калі што — тэлефануйце. Заўтра перад рэпетыцыяй я за вамі заеду. Бывайце!
    Наступным вечарам мы сабраліся на першую рэпетыцыю. На сцэне былі ўзмацняльнікі, мікрафоны, ударная ўстаноўка. За дадатковую плату нам прынеслі сінтэзатар «Ямаха».
    — Ці зможаце вы знайсці на некалькі рэпетыцый і канцэрт прыстойнага гукарэжысёра? — запытаўся я ў х/іопца, які адказваў за апаратуру. — Яшчэ нам трэба будзе выставіць свят/іо і зрабіць якія-небудзь візуальныя эфекты.
    — Усё зробім, — усміхнуўся той, — і гукача знойдзем, і дым пусцім, і файер-шоў забамбім, як на са/іюце Перамогі. Нават аго/іеных дзяўчат можам паклікаць у падтанцоўку. Былі б грошы!
    — Грошыбудуць.
    — Зміцер, — звярнуўся да мяне Ігар, — я на сінтэзатары не іграў. Мне б падабраць патрэбны тэмбр, або знайсці нашу старую іоніку.