• Газеты, часопісы і г.д.
  • Rock forever альбо Чатыры падарожжы ў мінулае Аляксандр Вашчанка

    Rock forever

    альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
    Аляксандр Вашчанка

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 104с.
    Мінск 2023
    19.55 МБ
    Хворыя засмяяліся.
    — Давайце скажам разам:
    Яйцы чык-чык, Ты не мужык!
    Я пачаў дырыжыраваць хорам пацыентаў.
    — Яйцы чык-чык, Ты не мужык! —
    весела разносілася па старым парку.
    Кабан не вытрымаў. 3 нечаканым спрытам ён кінуўся на мяне. Я ўхіліўся і выпісаў яму пендаля. Хворыя рагата/іі, як на канцэрце Райкіна. Санітар развярнуўся і, размахваючы шокерам, рынуўся ў атаку. Пара! Я перахапіў і зафіксаваў у паветры руку з дубінкай, падставіў сцягно і, калі туша, узляцеўшы ў паветра, пача/іа пузам уверх апускацца на зямлю, прысеў і падставіў калена пад руку санітара вышэй /іокця. Спачатку пачуўся хруст, а потым віскат парасяці ў час аперацыі абразання. He, канцэрт альціна нам не патрэбны. Пара даць заспакаяльнае. Я дакрануўся «Скарпіёнам» да нагі санітара і націснуў кнопку. Той тыргануўся, выключыў віскат і заціх. Хай адпачывае. Хворыя спалохана маўчалі. Юнак падбегда мяне:
    — Дзядзька, вы яго не забілі? He трэба забіваць...
    — He, Птаха, хутка ён ачуняе. Але біць вас больш не будзе.
    — Тады добра!
    Такія ўжо мы людзі, беларусы, — шкадуем нават сваіх катаў!
    — Дзіма, забяры шокер. Можа, яшчэ спатрэбіцца. Вы с Алесем пабудзьце з хворымі, а мы з Ігарам пойдзем да доктара.
    — Ігар, вядзі мяне да свайго доктара. Як яго завуць?
    — Рамуальд Самойлавіч.
    — Добра, пайшлі! Калі цябе павінны выпісаць?
    — Заўтра.
    — Нічога, выпішуць сёння.
    — Наўрадці...
    — Ты дрэнна ведаеш свайго сябра.
    За размовай мы падняліся на трэці паверх і спыніліся ля кабінета доктара.
    — Ігар, размову буду весці я. Ты толькі ўсміхайся і паддаквай.
    Мы зайшлі ў кабінет. Доктар перадпенсійнага ўзросту ўважліва акінуў мяне позіркам сваіх вочак-маслін.
    Я прык/іеіў да твару галівудскую ўсмешку, упэўненым крокам падышоў да яго і моцна пацісную руку.
    — Рамуальд Самойлавіч, я бізнесмен з Мінска Зміцер Аляксеевіч! Вельмі рады вас бачыць! Дарэчы, вам прывітанне ад/Іюдмілы Генрыхаўны з камітэта.
    — Дзякуй. Адкуль вы яе ведаеце?
    — Цётка мая, маміна сястра.
    Твар доктара ад/іюстраваў пачцівасць.
    — Рамуа/іьд Самойлавіч, я хацеў бы пагутарыць з вамі аб маім сябры Ігары.
    — Добра, хай ён пачакае нас на калідоры.
    Ігар з палёгкай на твары выйшаў з кабінета.
    — Ведаеце, Зміцер А/іяксеевіч, Ігара можна вылечыць... He, вылечыць — гэта занадта моцна сказана. А/іе падтрымліваць яго жыццё ў належным камфортным стане, каб ён перастаў трапляць да нас, можа то/іькі ўту/іьная хатняя атмасфера і нейкае творчае захапленне. Да сваёй жонкі яму лепш не вяртацца. Дарэчы, скажу вам па сакрэце — яна /іячы/іася ў нас ад алкагольнай залежнасці, але зноў сарвалася.
    — Я ўсё зраблю для таго, каб дапамагчы Ігару. Вось вам мая візітоўка.
    Пад візітоўку я паклаў складзеную ўдвая стодоларавую купюру. Доктар гэта бачыў.
    — Рамуальд Самойлавіч, я прашу, каб вы зараз выпісалі Ігара. Я забяру яго з сабой у Мінск, пакуль ён не скасуе шлюб і не размяняе кватэру, а мая фірма зробіць для вас бясплатны буклет і шыкоўныя візітоўкі.
    — Наогул, тэрмін яго выпіскі заўтра, але калі вы так настойваеце, то можна і сёння. Я зараз скажу, каб яму выдалі адзенне. Няхай пераапранаецца, я за гэты час аформлю паперы. Яшчэ выпішу рацэпт на лекі, якія Ігар павінен будзе прымаць першы час.
    — Вялікі дзякуй, Рамуальд Самойлавіч!
    Я паціснуў доктару руку і выйшаў на калідор.
    — Ігар, пераапранайся! Потым забяры паперы — і на выхад. Мы будзем цябе чакаць. На ўсё пра ўсё табе пятнаццаць хвілін!
    — Я пастараюся!
    Вось ужо i радасныя ноткі з’явіліся ў голасе. Цудоўна!
    Я вярнуўся да сяброў. Санітар ужо ачуняў і змучана стагнаў. Я схіліўся над ім:
    — Што, баліць?
    — Ты за ўсё адкажаш!
    — Адказваць я буду то/іькі перад сваім сумленнем, а табе — кіпець у смаляным катле. Вось табе абязбольваючае.
    Я адкаркаваў чакушку гарэлкі і падаў санітару.
    — He буду! — піскнуў ён.
    — Дзіма, падай шокер!
    — Нетрэба!! — узмаліўся санітар.
    — Пі, паскуда!
    Санітар у некалькі г/іыткоў асушыў чакушку, крактануў і занюхаў рукавом. Школа!
    — Мальцы, звярнуўся я да хворых, — скажаце, што гэты кабан напіўся, паслізнуўся і зламаў руку. Згода?
    — Згода! — загулі хворыя.
    Я супакоіўся толькі пасля таго, як мы сустрэлі Ігара, прайшлі вяртушку, селі ў машыну і пакінулі тэрыторыю бальніцы.
    — Ігар, у цябе ключы ад кватэры ёсць? — спытаў я сябра.
    — Ёсць.
    — Ты хочаш скасаваць шлюб са сваёй кобрай, або будзеце співацца разам? Толькі ведай, што жанчыны больш вынослівыя за нас, мужыкоў. Яна перажыве цябе і пару вадзікаў у дадатак.
    — А што, яна з Вадзікам?
    — Муж, як заўсёды, аб усім даведваецца апошнім. Зараз сам пабачыш.
    — Алесь, замок у дзверы ўрэзаць зможаш?
    — За дваццаць хвілін, але патрэбны інструменты.
    — Знойдзем!
    Я заехаў у гаспадарчую краму і купіў надзейны замок. Потым мы пад’ехалі да кватэры Ігара і падняліся на трэці паверх.
    — Мальцы, тут можа быць Вадзік, таму размяркуем абавязкі. Алесь і Дзіма — нейтралізуеце Вадзіка, а мы з Ігарам прыгледзім за Стэлай, хаця я б памяняўся з вамі месцамі.
    — Першае слова даражэй за другое, — засмяяўся Дзіма.
    — Ігар, давай ключы.
    Я акуратна ўставіў ключ у замок і, стараючыся не шумець, павярнуў два разы. Дзверы ціхенька рыпнулі, і мы зайшлі ў кватэру. Я прыклаў палец да вуснаў і зазірнуў на кухню. Дзве пустыя «бомбы» з-пад «чарніла» і недапітая паўтарачка піва гаварылі аб тым, што пахмелле плаўна перацякло ў чарговую п’янку. Мы падышлі да спальні, я рыўком адчыніў дзверы і голасам Джыгурды зароў:
    — Рукі ўгору! Мордай у падлогу! Крок у бок лічыцца пабегам, страляю без папярэджання!
    Вадзік, які ў тых жа брудных трусах ляжаў на ложку, закінуўшы нагу на п’яную Стэлу, падскочыў і кінуўся да дзвярэй. Алесь з Дзімам былі напагатове. Ігар, забыўшыся, што ён павінен сачыць за Стэлай, падбег да Вадзіка і пачаў хвастаць таго па фэйсе. Галава полацкага дон Хуана матлялася, як флюгер пад парывамі ветру.
    — Хопіць, — спыніў я сябра, — ты прыказку памятаеш: сучка не захоча — кабель не ўскоча? Яна пра тваю жонку.
    — Я заб’ю гэту паскуду!
    — I зноў сядзеш. Тым больш што твая аматарка паэтаў срэбнага веку яўна перабрала. Смерць у сне для яе будзе занадта высокай узнагародай. Мы зробім інакш.
    Стэла напаўспушчанай гумавай лялькай валялася на ложку, і яе некалі прыгожае цела зараз нічога акрамя агіды не выклікала.
    — Ты рэкламу «Тайда» бачыў? — звярнуўся я да Вадзіка. — Дык вось мы прыйшлі да цябе. Пойдзем у ванны пакой.
    Я затыкнуў адтуліну ў ванне і на поўную моц уключыў халодную ваду.
    — Цёпленькая не пойдзе, не спадзявайся, — звярнуўся я да Вадзіка, які бязвольна боўтаўся ў дужых руках хлопцаў. — а дзе ж наш «Тайд»? Няма... Бачу — твая каханка падтрымлівае айчынных вытворцаў. Ёсць «/Іотас» фірмы «Бархім», што азначае Барысаўскі завод бытавой хіміі. Выдатны сродак! Калі пачнецца вайна і нас акупіруюць войскі НАТА, гэтага парашку будзе дастаткова, каб адправіць дадому ўсіх амерыканскіх салдат.
    Я сыпануў парашку ў ванну. Пена ўзнялася да самых краёў.
    — Сябры, макніце!
    Некалькі дужых рухаў — i Вадзік, ускрыкнуўшы ад ледзяной вады, ужо сядзеў у ванне, і я кінуў яму мачалку.
    — Мыйся, каб мама не лаялася! I трусы памый, a то не зразумела, як ты адрозніваеш, дзе перад, а дзе зад, бо ў цябе жоўта і тут, і там.
    Вадзік калаціўся, як асінавы ліст, і ляскаў зубамі, але загады выконваў.
    — Зміцер, — сказаў Алесь, — не заводзь эксперымент занадта далёка, бо Стэла не ў тым стане, каб яго адагрэць.
    — Добра.
    Я дастаў затычку, уключыў гарачую ваду і накіраваў шланг на Вадзіка. Ён аж зажмурыў вочы ад задавальнення. Вось бомж марцовы! Я кінуў яму ручнік.
    — Выцірайся! I трусы выкруціць не забудзься. Ты дзе прапісаны, хлопча?
    — У вёсцы Замошша. Там маці жыве.
    — А што ты тут забыўся? Захацеў далучыцца да культурных каштоўнасцей славутага града Полацка?
    — Ды Стэла мяне сама запрасіла...
    — А ты рады старацца. Выпіць на халяву ды каля бабы пагрэцца. А ты ведаеш, што Стэла замужам?
    — Ведаю.
    — Дык вось, Вадзік, слухай мяне ўважліва, я двойчы паўтараць не буду. Зараз ты аддасі нам ключ ад гэтай кватэры і забудзеш сюды дарогу. Потым вернешся ў роднае Замошша. Падымай калгас. Другі варыянт — міліцыя. Трэці — /ІТП. Што выбіраеш?
    — Дамоў паеду.
    — Правільна. Тры хвіліны на зборы. Час пайшоў.
    Вадзік сабраўся за дзве.
    Ігар знайшоў долата, малаток і нават электрадрыль, і Алесь узяўся за справу.
    — Сябра, збяры самыя неабходныя рэчы. Да размену кватэры ты будзеш жыць у мяне, — звярнуўся я да Ігара.
    — Добра.
    Праз пятнаццаць хвілін замок быў урэзаны. Мы зачынілі пакой і выйшлі з кватэры. Стэла так і не прачнулася.
    Я зайшоў у гастраном, купіў ежы, і мы селі ў аўто.
    — Мальцы, пабываць у Полацку і не павітацца з Сафіяй было б вар’яцтвам, таму — да гістарычных каштоўнасцей!
    Бе/іая прыгажуня царква на фоне свінцова-шэрага неба выглядала выратавальнымі дзвярыма надзеі ў тую райскую краіну, куды кожны ўпотай марыць патрапіць, а тое ўзвышша, на якім яна велічна стаяла, паказвала, колькі намаганняў трэба прыкласці для гэтага.
    Мы падняліся па прыступках і падышлі да Барысава каменя.
    — Пакладзіце далоні на камень, заплюшчыце вочы і загадайце сваё самае патаемнае жаданне, — параіў я і сам так зрабіў.
    Шурпаты валун, якога на сваёй магутнай спіне прынёс сюды ледавік з далёкай Скандынавіі, памятаў маладосць нашай планеты і будзе бачыць яе апошнія хвіліны. Што для яго чалавечы лёс? Імгненне. Але мудрая веліч і моц знакамітага каменя надалі нам спакою і рашучасці, бо, калі я расплюшчыў вочы, на мяне глядзелі сябры, гатовыя ісці са мной да канца.
    Падарожжа чацвёртае. Лёва
    Выехаўшы з горада, мы зрабілі прыпынак на беразе невя/іікага ляснога возера. Пачынала змяркацца. Сонейка, перад тым як патануць у азёрнай глыбіні, на хвіліну райскай жар-птушкай выглянула з-за аблокаў. Агністая сцяжынка на люстраной гладзі возера запрашала пабегчы па ёй да барвовага дыска, але розум не дазволіў паддацца марам: па вадзе мог хадзіць толькі Ісус... Ачаму мы не можам? Можа, Усявышні або прышэльцы, якім была патрэбна танная працоўная сіла, стварылі адмысловы абмежавальнік здольнасцей чалавека? Таму тыя з нас, каму цесна ў канцлагеры існавання, па баках якога стаяць тры вялікія ахоўныя вежы: Праца, Ежа, Сон — і адна маленькая (ну вельмі маленькая!) — Секс, спрабуюць вырвацца адтуль з дапамогай алкаголю, тытуню, пяёту і медытацыі? Рэлігія (у гэтым я цалкам згодны з класікам марксізму-ленінізму) — адзін з дазволеных варыянтаў наркотыкаў, і крылаў чалавеку не дае. Але досыць філасофіі, бо, занадта паглыбляючыся ў гэтыя адвечныя пытанні, можна патрапіць у Навінкі... Або на могілкі.