• Газеты, часопісы і г.д.
  • Rock forever альбо Чатыры падарожжы ў мінулае Аляксандр Вашчанка

    Rock forever

    альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
    Аляксандр Вашчанка

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 104с.
    Мінск 2023
    19.55 МБ
    — Наўрад ці мы адшукаем такі рарытэт. Ты ж ведаеш, што старыя інструменты спісвалі і разбівалі — быў такі дурацкі закон. Але дадзім запыт у інтэрнэт, а зараз іграй на шыкоўным сінтэзатары!
    — Братан, а дзе твой знакаміты Fender Stratocaster? — запытаўся Алесь.
    — Вось ён, радзімы.
    Я расчах/ііў гітару, якую бацькі маёй сяброўкі некалі прывезлі з самой Кароны. На гэтую прыгажуню залатога 1958 года вырабу прыязджалі падзівіцца рокеры зусёй Беларусі і суседніх краін. Яе непаўторны «шкляны» гук быў ідэалам фэндэраўскага гучання. Пазней я для выразнасці гуку і тэмбравай разнастайнасці дадаў гібсанаўскі гукач хамбакер. Колькі прапаноў аб продажы я адхіліў! А колькі было спроб выкрасці маю прыгажуню!
    — А ячуў, што Gibson лепей, чым Fender,— выказаўся Дзіма.
    — Сынку, на Fender гралі і граюць Эрык Клэптан, Джэф Бэк, Марк Нопфлер, Рычы Блэкмар. А хто не ведае знакаміты Diack Strat Дэвіда Гілмара? На магіле ДжыміХендрыкса, лепшага сола-гітарыста ўсіх часоў і народаў, які падчас сваіх каронных рыфаў атрымліваў аргазм, выгравіравана адлюстраванне гэтай гітары.
    — Дарэчы, на онлайн-аўкцыёне зараз выстаўлены чорна-белы Stratocaster, які, нашыраўшыйся ў сіську Курт Кабэйн, разбіў падчас выканання свайго хіта «Smells like teen spirit». Старт — 50 штук баксаў. Гітара паддаецца аднаўленню. Я давёў
    бы яе да то/іку. Можа, скінемся па руб/ію і набудзем? — выказаўся Алесь.
    — Я буду збіраць пустыя бутэлькі на беразе Мінскага мора для першага ўзносу, — падаў ідэю Ігар.
    — Сябры, мы трындзім, а час ідзе. Прапаную з наступнай рэпы...
    — Якой такой рэпы? — запытаўся А/іесь.
    — Рэпетыцыі.
    — Такікажы!Аторазвёўтутагарод,мічурынецсаматужны.
    — Пагавары мне яшчэ, сухастойшчык! Камандаваць парадам буду я! Дык вось, з наступнай рэпетыцыі будзем збірацца на паўгадзіны раней, каб распецца. Падстроім інструменты. Ігар, дай мі другой актавы. Цяпер — сі. Соль. Рэ. /1я. Мі. Добра! Паіграем секвенцыі. Ігар — мі мажор! Пачынаем з ніжняй адкрытай струны. Пяць гукаў па паўтонах уверх і ўніз. Дзіма — тэмп lento.
    — Незразумеў.
    — Павольна. Сёння дам табе метраном. Усе тэмпы да наступнага разу павінны быць у тваёй галаве!
    — Сурова, хросны! Але буду старацца.
    — Гатовы? Дзіма, тэмп! One, two, three, four! Больш рытмічна! Ігар, A-dur. Toe ж самае з другой струны. Паеха/іі!
    Калі ўсе струны былі пройдзены, практыкаванне паўтары/іі ў сярэднім тэмпе, а потым у хуткім.
    — Сябра, — узмаліўся Алесь, — што ты нас ганяеш, як сяржант навабранцаў. У басухі ж /іады ў два разы шырэй, чым на тваім Fender. Я ўжо ўзапрэў, а памперсы дома забыўся.
    — Нічога. Пас/іухаў бы ты, як Муля ганяў сваіх «Песняроў»! Затое і вынік быў. Ты ў мяне праз пару рэпетыцый будзеш шаршатку пальцам у дошку заганяць!
    — 3 цябе станецца...
    — Успомнім інструменталкі. Рок-н-рольчык у мі мажоры. Тэмп andante. Go!
    3 горам напалам мы ўспомнілі рок-н-рол для пачаткоўцаў.
    — Для падобнага выканання я прыдумаў новае слова: раздырбант! «ІЦмтмльней», як казаў Жванецкі, трэба, рабяты. Дзіма, тваім ударам не хапае моцы, рэзкасці і дакладнасці. На байцовым барабане ёсць маленькая па плошчы кружэлка,
    якае дае аптымальную якасць гуку. Па ёй і трэба малаціць. Ты ведаеш, як рэпеціраваў Дзямешка?
    — А хто такі Дзямешка?
    — Эх, моладзь! Ды Дзямешка для Беларусі тое ж, што Рынга Стар для Брытаніі. Пясняр ён. Служыў, дарэчы, у Заслонаве. Дык вось ён прымацоўваў пяцікапеечную манету да сцяны або калодкі і малаціў па ёй палачкамі да тае пары, пакуль не расплюшчваў пятак у тонкі ліст. На апошняй стадыі ён рабіў гэта з заплюшчанымі вачыма.
    — Я на апошняй стадыі не мог патрапіць шклянкай у рот нават з адкрытымі вачыма, — умяшаўся Алесь. — Праўда, не рэпетыцыі, а запою.
    — Забудзем пра запоі. Пару пятакоў я табе знайду, Дзіма, дома папрактыкуешся. Добра. Зараз «Паліцэйскі ўчастак», потым «Малдаўскае віно».
    Мы паігралі інструменталкі, потым песні, успомнілі тэксты і танальнасці. Тры гадзіны праляцелі непрыкметна. Пасля нас чакаў сваёй чаргі яшчэ адзін гурт. Калі рэпетыцыі робяцца для сябе, на іх нікога не трэба цягнуць пад прымусам. Гэта патрабаванне душы!
    — Сябры, заўтра я запрашаю вас на канцэрт у філармонію. Спадзяюся, не забыліся, дзе яна знаходзіцца?
    — Знойдзем!
    — Хросны, а можна мне ўзяць з сабой дзяўчыну?
    — Вядома, можна. Да сустрэчы!
    Наступным вечарам я стаяў на прыступках ля ўвахода ў філармонію. Першымі паўночнымі матылямі ў паветры закружыліся сняжынкі. Яны за пяць хвілін модным берэтам упрыгожылі лысіну Якуба Коласа, пасерабрылі бараду дзеда Талаша і пафарбавалі ў белы колер жалейку Янкі-музыкі. 3-за мірыядаў белакрылых эльфаў снежнай каралевай узнікла Тома, абвіла маю шыю рукамі і ў захапленні закрычала:
    — Зміцер, гэта проста навагодні баль! Шыкоўна!
    — Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Расчасалі вішні шоўкавыя косы I ўранілі долу снегавы вянок.
    — Зміцер, ты чараўнік! Як ты здагадаўся, што гэтыя радкі Паўлюка Труса круціліся ў маёй га/іаве?
    — Я не чараўнік, я толькі вучуся, але ведаю, што каханыя нават думаюць аднолькава.
    — Дай я цябе пацалую, каханы аднадумец!
    Тым часам падышлі Алесь з Ігарам, а потым і Дзіма з прывабнай дзяўчынай. Мы пазнаёміліся. Яе звалі Вольга.
    — Пойдзем у філармонію, — прапанаваў я, — пакуль не ператварыліся ў снегавікоў. Сёння мы будзем слухаць «Паравіны года» Вівальдзі.
    — Няўжо? Даўно марыў, адазваўся Ігар. — «Паравіны года» Вівальдзі і Чайкоўскага самыя лепшыя.
    — А мне і Вайцюшкевіч падабаецца, — заўважыў Дзіма.
    — Гэта ўжо іншы жанр, але, бадай, яго лепшы дыск. Тут я з табою згодны.
    Мы прайшлі ў памяшканне, распрануліся і падняліся ва ўтульную малую залу. Яна быццам бы спецыяльна была створана для гучання камернага аркестра, дзе валадараць некрыклівыя струнныя. Калі зрабіць параўнанне з жывапісам, то сімфанічны аркестр — гэта «З’яўленне Хрыста народу» Іванава, а камерны — «Гракі прыляцелі» Саўрасава. I яшчэ: калі першы аркестр — першамайская дэманстрацыя, то другі — падарожжа з каханай па восеньскім парку.
    Загучалі першыя ўзнёслыя ноты, настройваючы душу на танальнасць яднання з прыгажосцю. Вясна. Сакавік. У сярэднявечнай Італіі, як калісьці і ў нас, новы год пачынаўся іменна з вясны. 1 гэта правільна, бо абуджэнне прыроды павінна быць пачаткам усяго новага, у тым ліку і года. Іграў моладзевы калектыў. I калі ім дзесьці не хапала майстэрства, то пачуцця было праз край, а гэта ў музыцы галоўнае. Звязаныя срэбным ланцугом агульнага рэфрэну луналі месяцы. Вось і мой любімы жнівень. Трывожныя водгаласы скрыпак і каноннае рэха альтоў абвясцілі набліжэнне навальніцы. Барадаты Пярун пракаціўся па небе на сваёй залатой калясніцы і шпурнуў на зямлю зграю карных маланак. «Хавайцеся, людзі! Бяда!»
    Краем вока я зірнуў на Ігара. Па яго шчаках каціліся слёзы. I ён не саромеўся іх. Яны былі ачышчэннем. Толькі музыка па-
    добнага ўзроўню здатна гаіць нябачную субстанцыю, пасечаную здрадамі, крыўдамі і болем, якая завецца душой.
    А музыка гуча/іа. Музыка гучала.
    Музыка гуча/іа.
    Музыка гуча/іа.
    Музыка гучала.
    Музыка гучала.
    Музыка гучала.
    — Можа, пойдзем у кафэшку, пап’ём кавы? — прапанаваў я пас/ія канцэрта.
    — Ды не, Зміцер, — адмовіўся Алесь. — Музыка Вівальдзі патрабуе яднання з прыродай. Таму мы з Ігарком даедзем на электрычцы да Мінскага мора, пройдземся пешшу праз зімовы лес, запалім дровы ў каміне, будзем піць зя/іёную гарбату з кветкамі язміну, г/іядзець на полымя і марыць...
    — А мы спяшаемся на электрычку, — сказаў Дзіма.
    — Ну, тады да заўтрашняй рэпетыцыі!
    — Бывайце.
    Мы з Томай пагулялі па парку Горкага, прыеха/іі да мяне, і калі б Снежная Каралева мела тэмперамент маёй каханай, то ў Арктыцы даўно б квітнелі яблыні...
    На адну з наступных рэпетыцый прыехаў /Іёва. Ён спяваў у нас верхні голас, таму на гэты раз больш працавалі над вакалам.
    — Мужыкі, — узяў слова Дзіма, — вы падчас выканання стаіце, нібы муміі, а трэба каўбасіцца.
    — Гэта як?
    — Весці сябе актыўна і энергічна. Танцаваць, торгацца.
    — Хлопча, — выказаўся Алесь, — мы пачыналі каўбасіцца пасля другой бутэлькі «чарніла», а зараз ужо не той узрост...
    — Правільна, — пагадзіўся я, — мы ж не фанершчыкі якія-небудзь, і калі падчас спеваў будзем танцаваць, то замест
    прыгожых акордаў атрымаецца поўны трындзец. Таму дамовімся: ты будзеш каўбасіцца за ўсіх.
    — Ды ўжо пастараюся! Дарэчы, якая ў нас будзе канцэртная вопратка? Можа, будзем выступаць з аголенымі торсамі?
    — Братка ты мой, калі студэнткі ўбачаць /Іёўкіна пуза ў спалучэнні з лысінай, то ім ужо будзе не да музыкі! Яны парвуць яго на запчасткі, — выдаў Алесь. — Ды і мы ўжо далёка не Шварцнэгеры...
    — Табе мой мамон не даспадобы? — пакрыўдзіўся /Іёўка. — На яго жанчыны ліпнуць як мухі на мёд. He ўсім жа падабаюцца жалезныя камякі мускулаў, многім хочацца прыціснуцца да чаго-небудзь мяккага, а выступаць я прапаную ў чорных касцюмах пры гальштуках, як раннія «Бітлы». Усё ж такі афіцыйнае мерапрыемства.
    — He, не трэба аніякага афіцыёзу, — умяшаўся я, — прапаную блакітныя джынсы і светлыя майкі з кароткім рукавом, на якіх мой знаёмы зробіць лагатып нашага гурта. /Іады?
    — /Іады!
    
    Канцэрт
    
    Мы рыхтаваліся да канцэрта ў невялікім памяшканні за сцэнай. Раптам у дзверы пастукалі, і ў пакой увайш/іа Наста. Яна бы/іа падобна на мадэль з французскага часопіса, якая рэкламуе адзенне для лэдзі сярэдняга ўзросту.
    — Прывітанне, хлопцы! Як настрой?
    — Прывітанне. Настрой баявы!
    — Цудоўна! Зміцер, можна вас на хвіліну?
    Мы выйшлі на ка/іідор. Наста дастала з сумачкі пакунак і перадала мне: «Вось абяцаны ганарар. Зміцер, я спадзяюся, што пасля канцэрта наша знаёмства не перарвецца. Мне так многа хочацца вам сказаць...» Раптам Наста зрабіла адчайны крок наперад, абняла мяне, моцна пацалавала і імкліва выбег/іа ў за/іу. Маё сэрца ўзбуджана закалацілася. Вось гэта паварот сюжэта! Спрацаваў мабільнік і тым самым вярнуў мяне ў рэальнасць. SMS-ка ад Томы: «Каханы, я атрымала вынікі аналізу. У нас будзе дзіця!» Хваля пяшчоты прабегла па маім целе. Вось выбар і зроблены. Кожны чалавек марыць прадоўжыць сваё нядоўгае існаванне на нашай гаротнай і цудоўнай планеце Зямля. Робіцца гэта з дапамогай шэдэўраў прозы, паэзіі, жывапісу, музыкі і гэтак далей. Але дзіця — самы просты і надзейны варыянт неўміручасці. Пэўна, і паміраць не так сумна, калі ведаеш, што твой адбітак працягвае існаванне.