• Газеты, часопісы і г.д.
  • Rock forever альбо Чатыры падарожжы ў мінулае Аляксандр Вашчанка

    Rock forever

    альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
    Аляксандр Вашчанка

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 104с.
    Мінск 2023
    19.55 МБ
    — Вядома, згодзен. Але як я з табой разлічуся?
    — Арганізуеш для нас добрую рыбалку на /Іукомскім возеры.
    — Ды гэта раз плюнуць! — павесялеў Мікола. — Будзе і карп, і шчупак, і судак, а магчыма, і вугор. Прыязджайце!
    — Абавязкова.
    Праз дзесяць мінут мы былі на трасе /Іепель — Орша. Я высадзіў Міколу і падаў яму сваю візітоўку і грошы.
    — Будуць праблемы з працай — звані: чым змагу дапамагу.
    — I трымай гонар віцебскай дэсантуры! — дадаў Дзіма.
    — Дзякуй, хлопцы! — расчулена адказаў Мікола.
    — He хлопцы, а мальцы, — паправіў яго я, — мы ж на Віцебшчыне. Бывай!
    — Што ж нам з табой рабіць, Алесь? — услых падумаў я, калі мы, развярнуўшыся, зноў вярталіся ў/іепель.
    — А што хочаце... Хоць забіце, ды рабіце!
    — Малайчына, пачуцця гумару ты яшчэ не страціў, значыць, будзеш жыць. Усім сядзець на месцах — камандаваць парадам буду я!
    Я пад’ехаў да трохпавярхоўкі, дзе жыў Алесь.
    — Зойдзем на хвілінку да цябе, — прапанаваў я.
    — Толькі ў мяне няма вас чым пачаставаць, — збянтэжана прамармытаў Алесь.
    — He хвалюйся, — супакоіў яго я, — я сам цябе буду частаваць. Затое потым адпрацуеш па поўнай.
    — Згодны на ўсё.
    А/іесь дрыжачымі рукамі доўга не мог патрапіць ключом у замок. Нарэшце мы зайшлі ў двухпакаёўку, дзе стаяў горкі пах перагару.
    — Сябра, у цябе ёсць чыстая бялізна?
    — Знайду.
    — Ск/іадзі яе вунь у тую сумку, а яшчэ захапі станок д/ія галення, мы/іа, зубную пасту і пашпарт.
    — С/іухаю, мой жэнера/іь!
    — На выхад! — скамандаваў я.
    Я ўзяў накірунак на льнозавод, потым звярнуў налева, заехаў на паўвостраў /Іепельскага возера і спыніўся ля шыкоўнага пансіяната, пабудаванага вядомай медыцынскай фірмай. Мы ўзялі ручную паклажу, зайшлі ў памяшканне і падышлі да адміністратара.
    — Можна ўзяць двухмесны нумар на траіх? — спытаўся я.
    — Зараз не сезон, таму месцы ёсць. На які час будзеце браць?
    — Для пачатку на двое сутак, а там будзе бачна. Яшчэ я хацеў бы заказаць саўну гадзіны на тры.
    — Добра, праз гадзіну будзе гатова. Запоўніце бланкі і ідзіце ў свой нумар.
    Праз дзесяць мінут мы былі ў прасторным нумары.
    — Зміцер, ну ты, блін, даеш — гэта вельмі дарагі пансіянат!
    — I вы для мяне дарагія людзі. Таму пашыкуем. Калі вы не супраць, я лягу на канапе, а вы займайце койкі. Распакоўвайце рэчы.
    Калі рэчы былі распакаваны, мы сабраліся за сталом.
    — Сябра, — звярнуўся я да Алеся, — праз тры тыдні мы павінны выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі ўнівера з той праграмай, якую ігралі на чацвёртым курсе.
    — Навошта?
    — Ты нічога не хочаш даказаць тым казлам, якія нас разагналі? Многія камсамольскія камітэтчыкі знайшлі цёплыя мес-
    цы на кафедрах і абавязкова будуць прысутнічаць на канцэрце. Да таго ж нам заплацяць нядрэнныя грошы.
    — А я змагу сыграць ім до-рэ-мі-до-рэ-до? (Сыграць дорэ-мі-до-рэ-до — значыць пас/іаць на х.. па-музычнаму. Муз. слэнг.)
    — Зможаш! А/іе для гэтага табе трэба выйсці з запою. Ты хочаш гэтага?
    — Хачу завязаць да канца жыцця. Сябры, ведаеце, як мне ўсё абрыд/іа?! Іншы раз хочацца ў пят/ію за/іезці... На працы мяне скарацілі. Сарваўся. Мая /Іюська махну/іа на мяне рукой і з’ехала да маці. Дзяцей нам Бог не даў, таму нікому я зараз не патрэбны...
    — Ты нам патрэбны. Абяцаеш мяне слухацца?
    — Абяцаю!
    — Выпіць хочаш?
    — Хачу!
    — Крыху пачакай. Дарэчы, сваю знакамітую басуху ты збярог? Я ж памятаю, як старанна ты капіраваў Rickenbacker 4001 Крыса Сквайра з «Yes».
    — Паміраць буду, а з ёй не расстануся, бо зроблена ж вось гэтымі рукамі!
    — Рукі ў цябе за/іатыя, а галава...
    — Срэбная! — прадоўжыў Алесь.
    Мы рассмяяліся.
    — Добра. Зараз ідзём у саўну. Бярыце бя/іізну і за мной! Дарэчы, банныя ручнікі тут ёсць для кожнага.
    Мы спусціліся ў фае. Я падышоў да прывабнай адміністратаршы.
    — Вы не знойдзеце д/ія нас бярозавы венічак?
    — А/іе ж гэта саўна...
    — Правільна, але мы не фіны, а бульбашы, таму мокрае п’ём і мокрым парымся. Да таго ж я тут не першы раз.
    Я непрыкметна паклаў у яе журнал 20 баксаў.
    — А яшчэ я буду ве/іьмі вам удзячны, калі вы адчыніце дзверы, якія вядуць да возера, і ўключыце свят/ю на пляжы.
    — Вы што, будзеце купацца ў такую халадэчу? Ёсць жа басейн.
    — Мы маржуем. А яшчэ, калі не цяжка, прышліце да нас афіцыянта з рэстарана.
    — Добра.
    Яна зацікаўлена паглядзела на мяне. Што ж, жанчынам падабаюцца не толькі прыгожыя, а/іе і непрадказальныя ўчынкі.
    Мы зайшлі ў саўну і пача/іі распранацца ва ўтульным прылазніку з драўлянымі лавамі, сталом з посудам, халадзільнікам і плазменным тэлевізарам.
    — Я першы раз у такой шыкоўнай саўне! — усклікнуў Дзіма.
    — Аядругі, — дадаўАлесь.
    — А дзе быў першы раз?
    — У марах...
    — Гумарыст ты, Алесь, — сказаў я. — і гэта добра, бо нярэдка пачуццё гумару застаецца апошняй саломінкай, якая трымае нас на паверхні жыцця. Заходзьце, грэйцеся, а я пачакаю афіцыянта.
    Хлопцы пайшлі ў парылку. Хутка пачуўся стук у дзверы і ўвайшоў афіцыянт.
    — Добры вечар.
    — Добры.
    — Вось вам перадалі венік. Што будзеце заказваць?
    — Дзве бутэлькі «Абсалюта» — паставіце ў халадзільнік. Самаробны хлебны квас у вас ёсць?
    — Для вас знойдзем. Я вас мінулы раз абслугоўваў, помніце?
    — Вядома, Юра.
    — Нават маё імя запомнілі! — здзівіўся афіцыянт.
    — Харошых людзей я заўсёды запамінаю, як, дарэчы, і дрэнных. Беражы сяброў, ведай ворагаў — і дажывеш да ста год. Хто сказаў?
    — Можа, Канфуцый?
    — He, гэта я сказаў. Закускі, Юра, на твой густ. Яшчэ чыгунок юшкі, вашай знакамітай з пяці гатункаў рыбы, але такой гарачай, каб с/іёзы з вачэй капалі. I асабістая просьба: праз гадзіну мне патрэбна шклянка сапраўднага лепельскага мёду. Зробіш? Я не пакрыўджу.
    — Ды мой дзядуля пчол трымае. Зробім. Дарэчы, ён хвацкую медавуху робіць. Можа, прынесці?
    — Прынясі глечык.
    — Добра.
    Я зайшоў у парылку. Глянуў на тэрмометр — 90 градусаў.
    — Сябры, вы што, збіраецеся тут замярзаць?
    — Я не ведаў, дзе рэгулятар, — адказаў Дзіма.
    — А мне і гэтага зашмат, — прамармытаў Алесь, з якога ручаямі цёк пот. Хутчэй, не пот, а бражка.
    — Алесь, схадзі ў душ, а потым паляжы на лаўцы ў прылазніку. Адпачні, я потым за табой прыйду.
    Сябра з яўным задавальненнем выбег з парылкі. Я паставіў рэгулятар на 110 і ў ліпавым цэбры запарыў кіпенем венік. Потым залез на верхнюю паліцу.
    — Вось зараз пачнём пакрысе грэцца. Ведаеш, Дзіма, як вызначыць, што цела ўжо сагрэлася і можна парыцца?
    — He.
    — Слухай і запамінай. Як толькі з носа капне сем кропель поту — можна брацца за венік. Бачу, ты добра накачаўся ў войску, пастарайся падтрымліваць такую форму.
    — Дзядзька Зміцер, а дзе вы засвоілі рукапашны?
    — Я ж служыў у разведузводзе, яшчэ нешта помню. Зараз мы з табой павінны вывесці з запою Алеся. Басіст ён класны, некалі на пары вывучыў «Палёт чмяля» і хоць у сярэднім тэмпе, але сыграў. Чалавек ён добры, але слабахарактарны, як казаў Алібабаевіч. Колькі кропель сышло?
    — Тры.
    — Дабавім яшчэ 20 градусаў. Як?
    — Якупарылцы.
    — Добра. Зараз y душ. Толькі пад цёплы, каб поры це/іа не закрыліся.
    Спаласнуўшыся, я сеў побач з А/іесем.
    — Як ты?
    — Нешта ўсярэдзіне ўсё калоціцца... і м/іосна. Піва хачу.
    — Піва табе — што мёртваму клізма. Дай руку.
    Я праверыў пульс. Крыху паскораны, але роўны.
    — У цябе з сэрцам праблем не было?
    — He.
    — Будуць. Калі піць не кінеш. Пайшлі ў парылку.
    — Можа, не трэба?
    — Трэба, Федзя, трэба.
    Мы зайшлі ў парылку.
    — Гэта ж печ Асвецыма, — усклікнуў Алесь. — Вушы ў трубачку скручваюцца. Я лепш пайду ў прылазнік.
    — He. Вось табе лямцавая шапка, каб вушы не смылелі. Кладзіся на сярэднюю паліцу фэйсам у тэйбл. Малайчына! Зараз крыху ліну бярозавага настою. Як?
    — Пячэ! — усклікнуў Алесь.
    — He, сябра, ты не рамантык. Бярозкай жа пахне!
    Я пачаў пакалыхваць венік над спінай Алеся. Потым прыклаў яго да шыі, лапатак, прайшоўся па пазваночніку і ягадзіцах. Пачаў злёгку хлопаць венікам па спіне і, нарэшце, захвастаў у поўную моц. Сябар толькі ўскрыкваў і змучана стагнаў.
    — Для пачатку хопіць. Дай руку!
    Я дапамог Алесю падняцца і выйсці ў прылазнік.
    — Сланцы на ногі — і на вольнае паветра!
    Праз аварыйны выхад мы трапілі на пляж. Вецер гайдаў адзінокі ліхтар, а за дрыготкім кругам святла таямнічай прастуджанай начной пачварай хлюпала носам возера.
    — Пакупаемся!
    — Вы што, ахуелі! — закрычаў Алесь. — Я ў ваду не палезу!
    — Дзіма, хапай яго за правую руку!
    Я схапіў Алеся за левую руку, і мы з Дзімам па пяску правалаклі яго да возера і шпурнулі ў хвалі. 3 матам, які перар-
    ва/іа чарговая хва/ія, ён знік пад вадой. Я нырнуў услед. Вада халоднымі абцугамі сціснула цела і ненажэрнай чорнай п’яўкай пача/іа высмоктваць цяп/іо. Да нагі дакранулася нешта слізкае і ха/іоднае. Б-р-р! Я вынырнуў — на беразе ратавальнай паходняй ірдзеў ліхтар. Побач, фыркаючы і вып/іёўваючы ваду, сярдзітым вадзяніком вынырнуў А/іесь.
    — Вяртаемся!— крыкнуўя.
    Алесь ірвануў так, што мог бы паспрачацца з самім Усэмам Болтам у хуткасці. Ён першым ускараскаўся на верхнюю паліцу парылкі, распластаўся на гарачых дошках, спачатку ляскаў зубамі ад холаду, а потым, калі выратавальнае цяпло ласкавым подыхам сагрэла цела, аж застагнаў ад задавальнення. Я дадаў яшчэ 20 градусаў. Ніхто не пярэчыў, толькі Алесь пакрыўджана барматаў: «Садзюгі вы. Фашысты».
    — Мы не фашысты, — запярэчыў я, — мы з цябе зялёнага змія выганяем, а фашысты ў сярэдзіне вайны, каб праверыць уздзеянне нізкіх тэмператур на арганізм чалавека, праводзілі ў канцлагерах эксперыметры над людзьмі. Яны саджалі зняволенага ў бочку з вадой, куды насыпалі лёд. Калі чалавек губляў прытомнасць, яго спрабавалі адагрэць усімі магчымымі спосабамі. Як вы думаеце, які аказаўся самым дзейсным?
    — Бутэлька гарэлкі, — адказаў Алесь.
    — He. Што рускаму кайф, то немцу смерць. Калі мужчыну, які страціў прытомнасць, адагравала аголеная жанчына, і ён, ачуняўшы, быў здольны ўступіць з ёй у палавыя зносіны, то хутка прыходзіў у норму.
    — А для чаго гэта рабілася? — спытаўся Дзіма.
    — Немцы вынайшлі бамбардзіроўшчык для палётаў на экстрэмальнай вышыні, таму трэба было праверыць уздзеянне холаду на арганізм пілотаў і разнастайныя спосабы адагравання.
    — Вынік: пакуль магу, датуль жыву!
    — Правільна. Я бачу, ты сагрэўся. Пайшлі ў прылазнік.
    На лаўцы я разаслаў прасціну і загадаў Алесю легчы на яе. На сервіраваным стале знайшоў паўлітровы слоічак з мёдам. Адкрыў крышку і панюхаў — цудоўны водар, які ўвабраў у сябе