Rock forever
альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
Канцэрт працягваўся: хард-баевікі змянялі рок-балады. I калі Клаус заспяваў свой мегахіт «Still loving you», які на дзесяцігоддзі падзення Берлінскай сцяны «Скорпы» выконвалі разам з сімфанічным аркестрам і легендарным Мсціславам Растраповічам, зала ўстала і, узняўшы запаленыя бірулькі-ліхтарыкі, пачала падпяваць:
— If we’d go again
All the way from the start I would try to change The things that killed our love.
Калі б было магчыма Зноў прайсці гэты шлях, Я б змяніў тое, НІто забіла нашае каханне.
Свабода і каханне! Каханне і свабода! Вось дзве рэчы, дзеля якіх варта жыць!
Пасля канцэрта я адчуваў адначасова і небывалую лёгкасць, і нейкае душэўнае спусташэнне, якое наступае, калі тое, чаго ты так доўга чакаў, становіцца мінулым.
— Томачка, давай не пойдзем у рэстаран, а паедзем да мяне. Пас/ія людскога натоўпу так хочацца цішыні.
— Як скажаш, каханы.
Мы заехалі ў «начнік», купілі піцу, смажаную рыбу, мой любімы пармезан, масліны, велічынёй з перапяліныя яйкі, якія так падабаліся Томе, зеляніну, садавіну і пакунак «Сталічных» цукерак. Музычную страву найвышэйшай якасці хацелася дапоўніць ежай такога ж гатунку. Дома я дастаў з бара бутэльку сапраўднай хванчкары, якую мне прывезлі з Грузіі, і пакуль Тамара пераапраналася і прымала душ, накрыў на кухні стол, запаліў свечкі і ўключыў падсветку ў акварыуме. Сябар, фанат рыбак, дапамог і мне захварэць на гэтую справу. У вялізным насценным акварыуме жылі рыбкі памерам з далонь, на дне быў прыгожы грот, патануўшая брыганціна, грэчаскія амфары, куфар з залатымі дублонамі і нават чэрап пірата. Непрыстойна прыгожыя кобальтавыя і залатыя дыскусы, — каралі акварыумаў з ручаёў і азёр далёкай Амазонкі, — каштоўнымі поўнямі плавалі сярод раслін. Мой улюбёнец па мянушцы Золата Ацтэкаў заўважыў мяне і ўсплыў на паверхню, патрабуючы пачастунку. Прыйшлося даць яму сухую крэветку, якую ён далікатна ўзяў з маіх пальцаў. Апрануты ў цяльняшку сомік-панак, падобны на дагістарычную істоту, сваім ротам-прысоскам прысмактаўся да сценкі акварыума і ў поўнай прастрацыі вісеў уніз галавой. Медытуе! Паласатая, з упартым бычыным ілбом каралева афрыканскага возера Танганыка корпалася ў грунце і спрабавала выдраць расліну. Вось зараза! Колькі раслін яна мне папсавала! Я ручкай сачка паспрабаваў адпіхнуць яе, але ўпёртая, як, пэўна, усе афрыканскія каралевы перыяду матрыярхату, рыбка імгненна схавалася за амфару. Вазьмі мяне цяпер за руп дваццаць! Жоўтыя цыхліды-калібры сонечнымі праменьчыкамі праносіліся сярод смарагдавай зеляніны і ўносілі ажыўленне ў памяркоўнае жыццё насельнікаў акварыума.
/Іепшай рэлаксацыі, чым, уключыўшы якасны запіс з гукамі жывой прыроды, паўгадзіны паназіраць за рыбкамі, я не ведаю. Вядома, калі побач няма каханай жанчыны.
Прыйшла Тома ў купальным халаціку, і адразу на кухні стала па-хатняму цёпла і ўтульна.
— Як прыгожа, Зміцер! — замілавана ўсклікнула яна.
— Ты тут самая прыгожая залатая рыбка!
Я адкаркаваў бутэльку і наліў у крыштальныя бакалы амаль чорнае, як кроў дракона, віно.
— За нас, Томачка!
— За наша каханне!
Паволі, каб адчуць непараўнальны смак любімага віна, я зрабіў першы глыток — лёгкі ветрык данёс водар горных лугоў Каўказа. Я запомніў гэты водар і «сцёр» яго маслінай. Другі глыток — і сіні арол у бяздонна-блакітным небе праляцеў над бясконцымі вінаграднікамі. Цяпер кавалачак сулугуні з кінзой. Трэці глыток — і вогненна-барвовы дыск сонца паволі патануў у фіялетавым моры. Ягада кардзінала і апошні глыток — Ніко Пірасмані з рогам віна ў руцэ заспяваў на вяселлі. Спеў падхапілі — і непараўнальнае грузінскае шматгалоссе разнеслася над горным аулам. I калі маладое бажоле — гэта першы пацалунак, такі няўмелы і такі незабыўны, а бардо — тэмперамент і вытанчанасць францужанкі, то хванчкара — гэта шматгалосы акапэльны канон.
— Зміцер, паспявай, калі ласка, — папрасіла Тома.
Я прынёс з залы сваю майстровую акустыку, якая была для мяне жывой істотай і з якой я вітаўся кожную раніцу і цалаваў нанач. Пачнём з «Yesterday». (Працуючы над гэтай песняй, Пол Макартні не ведаў, што стварае шэдэўр стагоддзя, які можа расчуліць любую жанчыну.) Цяпер «Купалінку» і «Ой, сівы конь бяжыць...». Яны не горшыя. Тома ціхенька падпявала. Мы пілі віно, пелі песні і цалаваліся. Што можа быць лепш?
Пасля, у ложку, Тома шапнула: «Зміцер, дзякуй за шчаслівы вечар! Ты сёння быў такі пяшчотны. Давай пажэнімся, я нараджу табе хлопчыка і дзяўчынку». Я хацеў адказаць: «Арлы
ў няволі не размнажаюцца», але гэта бы/ю б занадта пошла... Таму я прашаптаў: «Добра, Томачка, вось зраб/ію адну справу і пажэнімся». Я ціхенька гладзіў жаночыя ва/іасы, спіну і ягадзіцы, якія ад дотыку маіх пальцаў пакрыва/ііся пупырышкамі, як маладыя гурочкі, да тае пары, пакуль шчаслівая і стомленая Тома не заснула. Пакуль жанчына будзе засынаць першай, у вас у /южку будзе поўная гармонія. Гэта аксіёма.
А мне не спа/іася. Я думаў пра загадкавы факс. Стужка памяці пачала адкручвацца назад. Першы курс універа. Мы з сябрамі, нас/іухаўшыся «Бітлоў» і пабываўшы на канцэртах «Чырвоных гітар» і «Трубадураў», захацелі стварыць уласны гурт. 3 адным з выкладчыкаў мы прыйшлі да паразумення, і ён, паабяцаўшы дэкану наш актыўны ўдзел у грамадскім жыцці факультэта і ўзяўшы на сябе незайздросную ролю кіраўніка нашага ВІА, дапамог прабіць сякую-такую апаратуру і музычныя інструменты. У большасці з нас за плячыма была музычная школа па класе баяна або фартэпіяна, але гітару асвойвалі самастойна. Вакалу і ансамблевым спевам нас вучылі, таму трохгалосныя акорды будавалі лёгка. Жаданне стаць рокерамі было настолькі вялікім, што ўжо праз два месяцы мы выступалі на вечарынах. Назву «Мішка касалапы» ўзялі са слоў адной з дзіцячых песенек, якую перапрацавалі ў стылі рок. Хутка мы сталі лаўрэатамі конкурсу патрыятычнай песні і набылі вядомасць у студэнцкіх колах. «Мішак» пачалі запрашаць на вяселлі і ў рэстараны. З’явіліся першыя грошы і першыя спакусы. Пра наркотыкі мы тады яшчэ не ведалі, але алкаголь быў спадарожнікам амаль кожнага выступлення.
Развязка адбылася на навагодняй вечарыне, куды чорт прынёс камітэт камсамола амаль у поўным складзе. У нашага перкусініста Валеры ў вялікім барабане, як звычайна, стаяў сакваяж з «чарнілам». Перад канцэртам мы зайшлі ў адну з аўдыторый і прынялі для разагрэву па бутэльцы «сонцадару». Было калісьці такое дваццаціградуснае пойла, пры адным успаміне аб якім мяне нават зараз бяруць дрыжыкі. Пра яго нават склалі вершык: «Не губляйце часу дарам, пахмяляйцесь «сон-
цадарам»! Карацей, на пачатку танцава/іьнай вечарыны мы, як, дарэчы, і большасць студэнтаў, бы/іі на добрым уздыме. Перад намі спрабава/іі іграць хлопцы з гістарычнага факультэта на сяміструнных гітарах, але іх абсвісталі і пачалі патрабаваць: «“Мішкі»! «Мішкі!”» Мы, вядома, урэзалі! Бітлоўская «Back in the USSR» гімнам свабоды грымела ў фае. Адзін са студэнтаў у экстазе схапіў за нос гіпсавы бюст правадыра сусветнага пралетарыяту /Іеніна і пачаў танцаваць з ім твіст. Я бачыў, як ад падобнага нахабства вырачыў вочы нізкарослы старшыня камітэта камсамола, як з’явіліся дружыннікі.
— Спыніце музыку! — закрычаў адзін з камітэтчыкаў.
— Адсасі! — выгукнуў Валера. Ён цішком паспеў засандаліць з горла другую бутэльку «чарніла» і цяпер быў гатовы змагацца нават з ордамі Чынгісхана.
Мы працягвалі іграць. Нас абступілі дзяўчаты з хлопцамі і, стварыўшы кола, абаранялі ад насядаўшых дружыннікаў. Пачалася бойка. Нехта з камітэтчыкаў выдзернуў з разеткі штэпсель ад узмацняльнікаў. Музыка змоўкла. Раптам раздаўся страшэнны грукат: бюст /Іеніна зваліўся з пастамента і разляцеўся на сотні кавалкаў. Моладзь аслупянела, а потым кінулася наўцёкі. Мы засталіся, бо трэба было ахоўваць апаратуру.
Расправа была суровай. Праз дзень нас выклікалі на пашыранае пасяджэнне камітэта камсамола ўнівера з удзелам прадстаўнікоў партыйнай арганізацыі. Чаго мы толькі ні выслухалі! Нас аб’явілі прадстаўнікамі буржуазнай ідэалогіі, п’яніцамі і чужароднымі элементамі, якія псуюць савецкую моладзь. Мы маўчалі і радаваліся, што зараз не трыццаць сёмы год. 3 універсітэта нас выключылі, праўда, з правам аднаўлення. Я пайшоў у войска, сябры зрабілі тое ж самае. Праз два гады я аднавіўся, перайшоў на завочнае, і з тае пары нашы шляхі-дарожкі разышліся...
Раніцай я прыняў кантрастны душ, зварыў каву, зрабіў тосты з вяндлінай і сырам і на століку падкаціў да ложка. Разбудзіўшы Тому пацалункам, прадэкламаваў:
— Вось і верас ужо зацвіў, мая каханая!
Пікты каву шлюць табе, мая жаданая!
— Ой, Зміцер, як прыемна! Вось бы так кожную раніцу! Пачакай, я на хвілінку ў душ.
Потым мы снедалі, потым Тома як бы незнарок адкінула коўдру, і я, не вытрымаўшы спакусы, цэлую гадзіну па пагорках і /іагчынах вывучаў геаграфію любімага цела. Потым мы задрамалі, потым я зноў зварыў каву і, каб больш не паддацца спакусе, зацягнуў Тамару пад душ. Абняўшыся, мы нежыліся пад цёплымі ласкавымі струменямі, і я цішком ук/іючыў ха/юдную ваду. Тома з віскатам кошкі, якой адсеклі хвост, трэсну/іа мяне мача/ікай і выскачыла з ванны.
— Ты звар’яцеў! Я табе не эскімоска! Заб’ю!
— Ружжо на гарышчы. Прабач, каханая, але так мы ніколі не трапім на працу. Ты, можа, забылася, што я твой шэф і сёння рабочы дзень? I, наогул, калі хочаш быць маёй жонкай, то павінна загартоўвацца разам са мной. Ты мне даруеш? Мір?
— Япадумаю... Сапраўдныя жанчыны адразу не даруюць. Я на цябе пакрыўдую. Гадзіны дзве.
— Гадзіну, і вечарам я вяду цябе ў Купалаўскі.
— Згода!
Падабаецца мне Томіна ўменне хутка забывацца на крыўду. Мы, мужыкі, часам здатны на неабдуманыя ўчынкі, і калі жанчына не ў стане іх дараваць, то лепш не быць разам, бо жыць з вечным пачуццём віны немагчыма. Успрымайце нас такімі, якія мы ёсць, дарагія жанчыны, і помніце, што анёлы па грэшнай зямлі даўно ўжо не ходзяць.
Я адвёз Тому ў офіс, даручыў займацца бягучымі справамі, а сам заехаў у прыёмную рэктара ўнівера. Сакратарка, спытаўшыся, па якой я справе, уручыла мне канверт. Я раскрыў яго, дастаў ліст і прачытаў наступнае: «Зміцер, у студэнцкія гады я была фанаткай вашага гурту (можа, успомніце рыжавалосую дзяўчыну, якая глядзела на Вас зачараванымі вачыма, але пазнаёміцца так і не набралася смеласці). Мне хочацца,