Rock forever
альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
— А на каго мы пакінем маці?
— Сёння да яе прыязджае родная сястра з Мазыра, абяца/іася з месяц пажыць у нас. Думаю, разам ім будзе веся/іей.
— Што ж, добра. Тады збірай рэчы, заўтра мы едзем.
Падарожжа другое. А/іесь
Дарога да /Іепеля бы/іа нядоўгай. У га/іаве чамусьці круцілася мясцовая прыпеўка, якую некалі напяваў Алесь:
Адна баба аглохла, Другая — аслепла, I глухая на с/іяпой Паехала ў/іепля.
Ужо апоўдні мы з Дзімам заходзілі ў пад’езд абшарпанай трохпавярхоўкі, дзе жыў наш басіст А/іесь. Але дарэмна мы званілі ў дзверы яго кватэры — ніхто не адчыняў. Тады я націснуў кнопку званка суседзяў. Дзверы адчыніла жвавая бабу/ія.
— Прабачце, — сказаў я, — не падкажаце, дзе ваш сусед?
— Ды ў піўнушцы ён ля возера. Два тыдні п’е. Жонка з’еха/іа да маці, а ён залівае гора. Трэба неяк спыніць Алеся, бо дап’ецца да бе/іых коней. Дапамажыце яму, добры ж хлопец...
— He хвалюйцеся, бабу/ія, дапаможам.
Мы нетаропка паеха/іі ў накірунку аўтавакза/іа, звярну/іі направа, па раздзяўбаным асфа/іьце, з-пад якога дзе-нідзе прабівалася пасляваенная брукаванка, даехалі да рынку. Зноў направа, круг па цэнтральнай плошчы, сто метраў уніз — і мы ля возера. Вецер гнаў пеністы бурун, на якім велічна пагойдвалася пара лебедзяў. /Іянуюцца яны ляцець у вырай, вырашылі перазімаваць дома, тым больш што адсюль не так далёка да Новалукомля, дзе ў цёплых водах ЦЭЦ можна сагрэцца ў самы люты мароз. А вунь і піўны шалман, які ведаў лепшыя часы іякі, здаецца, забыліся за-
крыць на халодны сезон. Я піхнуў рыпучыя дзверы, і мы з Дзімам аказаліся ў пракураным памяшканні з некалькімі столікамі. За адным з іх «адцягвалася» кампанія, а за стойкай бара сумавала, шчоўкаючы семкі, тоўстая буфетчыца. Алеся я пазнаў адразу. Ён нешта даказваў, нервова размахваючы рукамі, але яго асабліва не слухалі. На стале стаяла некалькі пустых пляшак з-пад гарэлкі і напаўпустых куфляў піва. Баляванне было на той стадыі, калі патрабуецца дабаўка, але фінансы не дазваляюць.
Кампанія мне адразу не спадабалася: гэта былі не бяскрыўдныя алкашы, а чацвёра стрыжаных браткоў, па блакітных наколках на руках якіх можна было вывучаць геаграфію папраўчых устаноў не толькі Беларусі, але і былога Саюза. Такія ніколі не напіваюцца. Алкаголь для іх — сродак падтрымання нерваў у напружаным стане, каб развесці чарговага лоха. Такім лохам і выглядаў Алесь. Ён узбуджана гаварыў: «Зараз пойдзем да мяне, я знайду грошы, возьмем пойла. Шоу маст гоў он!» Я шапнуў Дзіму: «Трэба выцягваць яго адсюль. Браткі яўна пры нажах, таму страхуй мяне». Мы падышлі да століка. «Прывітанне цёплай кампаніі, — сказаў я. — Алесь, можна цябе на хвіліну?» Ён тупа ўтаропіўся ў мяне. Няголены твар, вочы з чырвонымі прожылкамі і трэмар рук былі няўмольнымі сведкамі двухтыднёвага запою. Нарэшце здагадка прабіла алкагольную заслону, і на твары з’явілася знаёмая ўсмешка. Пачуўся крык: «Зміцер! Брат! Якім ветрам? Рады цябе бачыць!» Мы абняліся, і я адчуў амбрэ перагару, якім можна было б зашкаліць усе тэстары лепельскіх гаёвых.
— Пазнаеш? Гэта Дзіма, сын Валеры, — прадставіў я хлопца.
— Ну ты вырас, хлопча, — усклікнуў Алесь. — Я цябе бачыў апошні раз, калі ты быў зусім маленькім. А дзе Валера?
— Памёр, учора было сорак дзён.
— Вы што?! He жартуйце так, а то ў мяне сэрца...
— Праўда.
— Як гэта здарылася?
— Потым раскажам.
— Трэба памянуць сябра, але ў мяне...
— Нехвалюйся.
Я падышоў да буфетчыцы, узяў бутэльку гарэлкі, мінералку, некалькі бутэрбродаў з салам і аднаразовых кілішкаў. Разліў гарэлку, сабе і Дзіму — мінералку.
— Давайце памянём нашага сябра Валеру, хай зямля яму будзе пухам, — прапанаваў я.
Усе ўсталі і моўчкі выпілі. Алесь расчуліўся, на вачах заблішчэлі слёзы. Я ведаў, што за гэтым наступіць стадыя слоўнага паносу, таму сказаў: «Алесь, развітайся з хлопцамі, нас чакаюць!»
— Мы яго нікуды не адпускаем, — зледзьзамаскіраванай пагрозай вымавіў адзін з браткоў.
— Чаму? — я ўважліва паглядзеў яму ў вочы.
Ён вытрымаў мой позірк, толькі шрам пад левым вокам нервова таргануўся.
— Абяцаў ён шмат чаго... А па паняццях, за словы трэба адказваць.
— Ён вам вінен грошы?
— He, справа не ў грашах.
— Алесь, ты хочаш застацца з імі або пойдзеш з намі?
— Я хачу быць з вамі, — прамямліў Алесь, які, здаецца, адчуў небяспеку.
— Тады мы пойдзем!
— Паспрабуйце, — кліент са шрамам падняўся, і разам з ім усталі трое яго сяброў.
Марудзіць далей было небяспечна, таму, непрыкметна кіўнуўшы Дзіму на бліжэйшага да яго зэка, я кінуў пластыкавую бутэльку з мінералкай высокаму амбалу справа ад мяне. Бутэлька ляцела на ўзроўні жывата, і калі ён інстынктыўна яе схапіў, я секануў рабром правай далоні па яго гусіным кадыку. He вельмі моцна, каб не забіць, але дастаткова для таго, каб на паўгадзіны вывесці са строю. Пакуль ён, хапаючы паветра, нібы выкінуты на бераг шчупак, спаўзаў на падлогу, я краем вока заўважыў, як Дзіма «двоечкай» даволі прафесійна вы-
рубіў свайго «падначаленага». На мяне кінуўся трэці зэк, я не паспеў адхіліцца, і мы счапіліся ў бліжнім баі. He люблю я гэтай валтузні, ды што рабіць... Раптам хватка майго праціўніка аслабела, і ён споўз на свайго сябра — гэта Алесь прылажыў яго пластыкавым стулам. Зэк са шрамам адскочыў да сцяны і выхапіў фінку.
— Хросны, ён мой, — выгукнуў Дзіма.
— Справішся?
— Ато!
Было бачна, што зэк са шрамам — вопытны баец. Ён прафесійна трымаў нож ізаняў зручную пазіцыю, якая абараняла яго ад атакі ззаду. Няўжо ведае нажавы бой? Калі так, то ўзяць яго голымі рукамі будзе ох як нялёгка! Дзіма пачаў збліжэнне зпраціўнікам. Краем вока язаўважыў, што буфетчыца, якая на імгненны пачатак бойкі не паспела адрэагаваць, цяпер дастала мабільнік і пачала набіраць нумар. Які, здагадацца было няцяжка.
— Алесь, забяры ў яе мабільнік, — папрасіў я. Сябар, якога сутычка, здавалася, ацвярэзіла, імгненна выканаў загад.
Тым часам Дзіма пачаў атаку: левабаковае дзёнкутцу-дачы і ўдар правай рукі мігі-дзёданг’яку-цукі ў галаву. Зэк адступіў у хідары-дзёнкуцтцу-дачы і нейтралізаваў атаку блокам хідары-аге-уке. Далей Дзіма адцягнуў увагу саперніка ўдарам левай нагі табікондэ-чуданмаё-геры, развіў яе ўдарам правай рукі мігі-дзёданг’яку-цукі і завяршыў імклівым выстралам правай нагі мігі-дзёдан-мавашы-геры ў галаву.
— Кія-а-а!
Ад грознага самурайскага поклічу сяміпудовая буфетчыца здрыганулася, нібы кволая сцяблінка пад парывам ветру, і выпусціла пакунак з семкамі на падлогу.
Але і зэк не плёў лапці. Ён адступіў у стойку мігі-дзёнкутсу-дачы, заблакіраваў удар левай нагі кароткім рубам левай рукі, паспрабаваў зрабіць блок гёдан-барай, але змог толькі аслабіць удар, які адкінуў яго на метр убок. Зэк зрабіў глыбокі ўздых, сагнуў голаў і з шумам пачаў выпускаць паветра, аднаўляючыся пасля ўдару:
— Гу-у-у-у-у! Нядрэнна, хлопец, цяпер мая чарга. Трымайся!
Ён некалькі разоў, збіваючы ўвагу Дзімы, перакінуў нож з адной рукі ў другую. Пры гэтым глядзеў не на нож, а ў вочы х/іопцу. Я спалохаўся. А калі... He дай бог!
— Дзімка, дапамагчы?
— He трэба. Я сам.
Голас у хлопца быў спакойны. Ён гаварыў коратка, эканомячы дыханне, і я супакоіўся.
Тым часам зэк перакінуў нож у правую руку, для адцягнення ўвагі нанёс левай рукой удар хідары-дзёдан-г’яку-цукі ў галаву і імкліва выкінуў правую руку з нажом. Цэліў у сэрца.
Дзіма адступіў на крок, пад удар левай паставіў блок дзёдан-хіджэ-уке, зрабіў рэзкі выпад левай нагой назад, павярнуў корпус управа, прысеў, левым плячом адбіў руку з нажом і секануў па ёй рабрыной далоні. Як ні дзіўна, зэк нож утрымаў. Эх, на залом трэба было браць руку, на залом!
— Бачу, прапаршчык Мурашка яшчэ служыць, — выгукнуў зэк.
Дзіма ад разгубленасці ледзь не страціў увагу, за што быў пакараны нечаканым ударам нажа, які распаласаваў яму куртку.
— Ты забыў першае правіла прапаршчыка Мурашкі. Нагадаць табе яго або сам успомніш? — з’едліва спытаў зэк.
— He губляй канцэнтрацыі ўвагі да канца паядынку, — адказаў Дзіма.
— I сачы за вачамі праціўніка, а не за рукамі. Правіла другое.
— Слава ПДВ! — крыкнуў Дзіма.
— Слава! — адказаўзэк.
Яны спынілі паядынак, зрабілі дэсантнае прывітанне і абняліся.
— Як ты аказаўся ў гэтай кампаніі? — спытаў Дзіма.
— Доўга расказваць. Афган. Нашу Віцебскую кінулі першай. Колькі хлопцаў палягло! Раненне, палон, пабег. Допыты асабістаў. Камісаванне. Немагчымасць знайсці працу. /Ііхія дзевяностыя. I гэтак далей...
— I што, назад ш/іяху няма? Ці няма жадання? — спытаў я.
— Чаму? Дома чакаюць жонка з дачкой, ды вось звязаўся з гэтымі пас/ія Оршы...
— А ты развяжыся, мы табе дапаможам.
— Было б добра, але як?
— Пачакай!
Я падышоў да буфетчыцы, дастаў з партманэта сто баксаў і пак/іаў перад ёй на стойку.
— Давайце дамовімся: вы нас не бачы/іі, а гэта вам за хва/іяванне.
— А што я буду рабіць з гэтымі? — яна кіўнула га/іавой на трох зэкаў, якія «адпачывалі» на падлозе.
— He хвалюйцеся, мы іх адсюль вынесем.
— Тадылады.
Яна спрытна схапі/іа сотню і схава/іа паміж сваіх неабсяжных грудзей.
— Мальцы, працуем! — загадаў я.
Мы схапілі першага зэка за рукі і ногі і вынеслі да возера. На двары ўжо сцямнела, і ніхто нас не бачыў.
— Аднясём яго вунь у тыя кусты, — прапанаваў я.
Тое ж мы зрабілі з астатнімі. Апошні зэк ачуняў і спытаўся: «Дзе я?»
— У Карагандзе, — адказаў Дзіма, вырубіўшы яго лёгкім ударам.
Калі мы садзіліся ў машыну, то ўбачылі, як буфетчыца хуценька зачыняла сваю піўнуху і вешала шыльду «Зачынена на перападлік». Малайчына, кумекае.
— Цябе як завуць? — спытаў я зэка са шрамам.
— Міколам.
— Мы абодва Дзімы, а гэта Алесь.
— Ды ўжо ведаю, — усміхнуўся Мікола. — Вы за ім прыгледзьце, a то яго зараз любы наркот кіне.
— Мяне? Ды нізавошта на свеце! — ускінуўся Алесь. — Я сам каго хочаш у лапці абую.
— Малайчына. Толькі зараз памаўчы.
— Адкуль ты родам? — спытаў я Мікалая.
— Ды з Новалукомля. Недалёка адсюль.
— Даведка ў цябе ёсць?
— Ёсць, з гэтым усё ў парадку — толькі ўчора адкінуўся.
— I ледзь не паспеў зноў заляцець... Вось што мы зробім: я зараз адвязу цябе на аршанку. Там сядзеш на папутку. Праз гадзіну-дзве будзеш дома. Крамы яшчэ працуюць. Я дам грошай на дарогу і на падарункі жонцы і дачцэ. Згодзен?