Rock forever
альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
— Хачу выратаваць свайго сябра А/іеся ад гарэлкі. Загібаецца хлопец.
— Зміцер, справа гэта нялёгкая. Ён зараз на такой стадыі залежнасці, што лячыць яго травамі трэба год, але ты хочаш хутка... Тут ёсць адзіны сродак — яд з калючак вожыка. Майстар мае права прыгатаваць яго толькі раз у жыцці. Трэба знайсці вожыка і ўгаварыць яго аддаць жыццё для выратавання чалавека. Перад смерцю звярок плача, і яго слёзы, змешаныя з вадкасцю з калючак, утвараюць яд. Вельмі моцны. Ад яго чалавек альбо памірае, альбо назаўсёды губляе цягу да гарэлкі. Ты чуў, як плача вожык?
— He.
— /Іепш не чуць... Я аднойчы зрабіла гэты адварот для свайго адзінага сына. У яго не вытрымала сэрца... Цяпер я кожны дзень хаджу на яго магілу і прашу прабачэнне, хаця ведаю, што ён мне даўно дараваў, бо тое існаванне, якое ён вёў, нельга назваць жыццём. У мяне засталіся гэтыя лекі. Ты возьмеш на сябе адказнасць за жыццё сябра?
— Вазьму!
Бабуля дастала з паліцы маленькую бутэлечку і падала мне.
— Вылі гэтую вадкасць у бутэльку з півам і пастарайся, каб сябар яе выпіў. Яго будзе ванітаваць так, што сярэдневяковыя катаванні здаліся б яму асалодай. Калі выжыве, праз суткі прыедзь да мяне.
— Добра, дзякуй.
— Дарэчы, ты ведаеш, што бабуля ў дзяцінстве перадала табе веды Майстра? Трэба толькі правесці абрад пасвячэння, каб адкрыць тое, што захоўваецца ў табе, як у шкатулцы са скарбам, ад якой згубілі ключ. Ты абавязкова прыйдзеш да мяне, проста яшчэ не прыйшоўчас... Бывай!
Я на другой перадачы цягнуўся па ледзь бачнай дарозе. Фары выхоплівалі з цемры фрагменты сумнага восеньскага пейзажу, якія стваралі агульнае палатно пад назвай «Падрыхтоўка прыроды да зімы». Нарэшце выехаў на шашу і прыбавіў
газу. У /Іепелі купіў у краме бутэ/іьку «Аліварыі». У машыне асцярожна адкаркаваў яе, выліў туды рэшткі настою з бутэ/іечкі і зноў акуратна закрыў пробку. У нумары Дзіма глядзеў нейкі баявік, а Алесь ляжаў тварам да сцяны і рабіў выгляд, што спіць. Яму было сорамна і не хацелася ні з кім размаўляць. Я адкрыў халадзільнік і гучна, каб пачуў сябар, паставіў туды бутэльку піва.
— Дзіма, пойдзем павячэраем, пакуль Алесь спіць, — прапанаваў я.
Мы спусціліся ў рэстаран і нетаропка павячэралі. Калі вярнуліся ў нумар, то ўбачылі пустую бутэльку з-пад «Аліварыі» і з прыбіральні пачулі стогны і плач Алеся. Ён стаяў на каленях ля ўнітаза, яго цела раз-пораз ахоплівалі канвульсіі, і яго ванітавала. Ды ванітаваць ужо не было чым...
— Хлопцы, — усхліпваючы, прашаптаў ён, — у мяне ў кішках сядзіць вожык. Ён плача, колецца і хоча вылезці на волю. Разрэшце мне жывот і выпусціце яго. Прашу вас, дапамажыце!!!
Я спалохаўся. Дзіма таксама.
— Я выклічу «Хуткую дапамогу»! — прапанаваў ён.
— Яны не дапамогуць. У народнай медыцыны і афіцыйнай розныя сродкі лячэння.
Жэстам я паклікаў Дзіму ў калідор.
— Пачалі дзейнічаць лекі. Трэба чакаць суткі.
— Але ён можа не вытрымаць. Як яму дапамагчы?
— Я ўзяў на сябе адказнасць, але мне самому страшна... Пачакаем хаця б гадзіны дзве, каб у Алеся выпрацаваўся адмоўны рэфлекс на алкаголь, інакш ён заўтра зноў можа сарвацца.
— Я не магу слухаць яго стогны — сэрца разрываецца... — Ідзі ў хол, а роўна праз дзве гадзіны вернешся.
Гэтыя дзве гадзіны, якія я назіраў за мукамі сябра, падаліся мне вечнасцю. У яго ўжо не хапала сіл трымацца за ўнітаз, ён споўз на падлогу і ляжаў там у позе эмбрыёна. Вельмі хворага эмбрыёна. Нарэшце прыйшоў Дзіма. Мы падхапілі Алеся пад пахі, абмылі яму твар вадой і паклалі ў ложак. Я сеў побач, па-
к/іаў рукі на галаву сябра, заплюшчыў вочы, і з мяне паліліся словы, якіх я раней не ведаў:
Духі анёлаў: Зафкіель, Цадкіель, Самаель, Міхаель, Ханіель, Рафаель, Габрыель; прыміце чатыры стыхіі: Зямлю, Ваду, Агонь і Паветра. Высушыце смагу піцця Усялякага зелля і віна У раба Божага Алеся. Амінь. Вазьміце келіх на крылы свае, Вазьміце закляцце на смагу віна. Заклінаю і патрабую Імем бога Маісея, Бога Аўраама, Бога Іакава:
Ачысціце яго цела Ад згубнай звычкі віна. Накладзіце сваю пячатку На маю просьбу і на маю працу. Пашліце яму адпачынак У імя Бога жывога.
Амінь!
I Алесь заснуў.
Раніцай я зноў накіраваўся да бабулі Зосі. 3-за хмар pas-nopas выглядвала скупое восеньскае сонейка, ажыўляючы сумны кастрычніцкі пейзаж. Рунь на фоне леса здавалася Уімблдонскім полем, на якое вось-вось выйдуць Роджэр Федэрэр і Рафаэль Надаль, але адзінымі «тэнесістамі» зараз былі зайцы, якія ласаваліся сакавітымі парасткамі. На ўзлеску я заўважыў малады дуб, барвовае лісце якога каштоўнымі рубінамі рдзела на сонейку. Я заглушыў матор і падышоў да дрэўца. Дуб — сакральнае дрэва беларусаў. Ён волат нашых лясоў, пазней за ўсіх скідвае лісце і даўжэй за ўсіх прачынаецца пасля зімовага сну. А яшчэ ён лечыць. Я разуўся, скінуў шкарпэткі, куртку, кашулю, абняў дрэва, стаўшы тварам на ўсход, счапіў рукі ў за-
мок, прыціснуўся шчакой да шурпатага ствала, заплюшчыў вочы і прашаптаў:
— ДУД-ДУбочак, Валадар лясоў, Дай мне тваю сілу, спакой і мудрасць. Будзь мне ахоўнікам ад з/іой сілы!
I хоць пад восеньскім ветрам маё це/іа спачатку пакрылася гусінай скурай, я адчуў цяпло, якое іш/ю ад магутнага дрэва. Добра. Цяпер я гатовы дзейнічаць да/іей. Я пацалаваў дрэва, апрануўся і рушыў да аўтамабіля.
Бабу/ія Зося мяне чакала:
— Ты ўсё зрабіў праві/іьна, Зміцер! — пахваліла яна мяне. — Пакрысе ў цябе актывізуюцца схаваныя веды. Завары вось гэтыя зёлкі і дай твайму сябру шклянку адвару з мёдам. Ён праспіць суткі, і за тры дні прыйдзе ў норму. Алкаголь ён ужываць больш не будзе.
— Дзякуй, Майстар! — я абняў і пацалаваў бабулю Зосю.
— He забывай старую, ты зараз у мяне замест сына...
Вярнуўшыся, я выканаў загад бабулі. Алесь прачнуўся, выпіў адвар і зноў заснуў.
— Дзіма, да змяркання яшчэ гадзіны чатыры. Можа, парыбачым?
— Я не супраць, але ж у нас няма ні вудачак, ні рыбацкай вопраткі...
— Знойдзем!
Я дастаў мабільнік і знайшоў тэлефон дзядзькі Васіля. Ён адазваўся даволі хутка:
— Прывітанне, Зміцер! Адкуль тэлефануеш?
— Прывітанне, дзядзька Васіль! Ды я ў вашых мясцінах. Ці можам мы сёння з’ездзіць на шчупакоў?
— Хоць на шчупакоў, хоць на дыназаўраў! Ты што, не помніш, дзе я жыву? Прыязджай!
Праз чвэрць гадзіны мы ўжо адчынялі веснічкі хаты дзядзькі Васіля. Ён не хаваў сваёй радасці.
— Нарэшце ўспомніў пра старога! A то мне ўжо хутка прыйдзецца пераплыць тую рэчку, з-за якой не вяртаюцца... Рыбу ў ёй, пэўна, не /ювяць. Дарэчы, як яна называецца?
— Сцікс. А/іе мы з табой парыбачым яшчэ на гэтым свеце. Ты нам з сябрам вопратку знойдзеш?
— Пайшлі, падбяром вам гардэробчык.
Вайсковая форма колеру хакі, бушлаты, гумавыя боты, вязаныя шапкі надалі нам выгляд сапраўдных рыбакоў. Праз пяць мінут мы сядзелі ў лодцы дзядзькі Васіля.
— Мальцы, вось вам па спінінгу. /Іавіць будзем на мае самаробныя блешні. Моладзь зараз часцяком ловіць на воблер, але мае самапалкі не горшыя. Зараз рыба рыхтуецца да зімоўкі, збіраецца на глыбокія яміны, дзе яе і хапае шчупак. Таму лавіць будзем на глыбіні. Адзін з вас сядзе на левую частку кармы, другі — на правую. Паехалі!
Дзядзька Васіль запусціў матор сваёй «Ямахі», і мы паімчалі. Маторку пагойдвала на хвалях, вецер кідаў у твар пенныя пырскі, і ўсё гэта стварала непаўторнае для кожнага мужчыны пачуццё прадчування хуткай здабычы, якое прымушала біцца ў паскораным тэмпе сэрца і пячорнага чалавека, і сучаснага інтэлігента. Я закінуў блешню метраў на трыццаць, даў ёй апусціцца метры на тры-чатыры, і канцом вудзільна пачаў мяняць вугал праходжання, ствараючы імітацыю паводзін невялікай рыбіны, напалоханай драпежнікам. Дзіма рабіў тое ж самае. He прайшло і дзесяці мінут, як у мяне «цюкнула». Дзеля страхоўкі я зрабіў падсечку, паставіў катушку на тормаз і пачаў намотваць лёску. Па сапраціўленні здавалася, што рыбіна вялікая, але, калі я падвёў яе да лодкі, аказалася, што гэта акунь грамаў на трыста. He «гарбач», але і не «матрос». Дзіма хутка выцягнуў кілаграмовага шчупака, і яго твар ажно засвяціўся ад радасці.
Дзядзька Васіль змяніў курс і ўзяў накірунак на востраў. Хутка я адчуў моцны ўдар, і з цяжкасцю пачаў выводзіць ры-
біну, якая аказвала шалёнае супраціў/іенне. Гэта быў вельмі прыстойны судак. Я так спяшаўся дастаць яго з вады без сачка, што параніў сабе руку аб калючы спінны плаўнік. Пакуль я смактаў палец, спрабуючы спыніць кроў, Дзіма адчуў такі ўдар, які ледзь не выбіў спінінг з ягоных рук. Дзядзька Васіль заглушыў матор і пачаў назіраць за паядынкам, гатовы прыйсці на дапамогу. Я таксама зматаў лёску. Дзіма спрабаваў падняць рыбіну на паверхню, але яна ўпарта ішла на глыбіню. Змаганне доўжылася ўжо чвэрць гадзіны. Здавалася, рыбіна стамілася, і Дзіма пакрысе пачаў падматваць лёску. Раптам лёска правісла. Я заўважыў, як нешта падобнае на тарпеду пачало імкліва набліжацца да лодкі. Дзядзька Васіль перахрысціўся, імгненна запусціў матор, крыкнуў Дзіму: «Рэж лёску!» — і пачаў уцякаць. За лодкай гналася нейкая вялізная раз’юшаная істота. Дзіма адной рукой трымаў спінінг, а другой спрабаваў дастаць з кішэні нож. «Кідай спінінг за борт, хлопча»! — крыкнуў дзядзька Васіль. Дзіма не паспеў выканаць яго загад, таму што з вады выскачыла нейкае стварэнне, падобнае на кракадзіла даўжынёй метраў у пяць, зрабіла кульбіт у паветры і плюхнулася ў ваду з шумам Ніагарскага вадаспада. Ціўкнула парваная лёска, і Дзіма са збялелым тварам застаўся сядзець у поўнай прастрацыі. Рукі яго калаціліся. Дзядзька Васіль на максімальных абаротах нёсся да берага. Калі мы прышвартаваліся, ён сеўшым голасам выдыхнуў:
— Ну, можа, цяпер мне павераць, a то «брахун ды брахун»!
— А ты што, ужо сустракаўся раней з гэтай пачварай? — Тут без чаркі не раскажаш... Пойдзем да мяне!
Пасля смерці жонкі дзядзька Васіль жыў адзін з катом ды сабакам. Яго роднай хатай было возера, на якім ён, здавала ся, ведаў кожную затоку і водмель. Парыбачыць да яго прыязджалі і міністры, і сябры-пенсіянеры, і ніхто не заставаўся без улову. У дзядзькі было пасведчанне інспектара рыбнагляду, і з браканьерамі ён змагаўся, неаднойчы рызыкуючы
жыццём. Гадоў пяць назад я выручыў адчайнага інспектара, калі на яго наваліліся тры бугаі, у якіх ён канфіскаваў электрычную вуду. 3 тае пары мы сябруем.