Rock forever
альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
Я вярнуўся да хлопцаў.
— Сябры, пасля канцэрта я аддам вам ганарар, але за гэты час прашу прыняць рашэнне. Вы ведаеце, што Дзіму хутка патрэбна вяртаць доўг за Ва/іеру. Я аддаю яму сваю часгку ганарару.
— Я таксама, — падтрымаў Ігар.
— На егіпецкую жонку гэтых грошай усё роўна не хопіць, таму я, безумоўна, далучаюся, — выказаўся Алесь. — /Іёва, тваё с/іова.
Бы/ю бачна, што ў сэрцы /Іёвы сквапнасць Гарпагона змагаецца з рэшткамі высакародных пачуццяў. I яны перамаглі. «Я з вамі», — сціпла сказаў ён.
Я зірнуў на Дзіму. На вачах х/іопца блішчэлі слёзы. Ён падбег да кожнага з нам, абняў і дрыжачым ад хвалявання голасам вымавіў:
— Я не ўмею прыгожа гаварыць, але ведайце, што ў кожнага з вас цяпер ёсць сын, гатовы аддаць за вас жыццё!
— А што, хлопцы, — выказаўся Алесь, — можа, мы гэтых рэкеціраў паставім на вушы? У лепельскім шалмане мы нядрэнна махаліся, а жыццё без прыгод — проста балота.
— Падумаем, братан, а цяпер на сцэну!
Вядучы абвясціў:
— А зараз вы ўбачыце і пачуеце легендарны ўніверсітэцкі гурт «Мішка касалапы», які прыехаў павіншаваць сваю alma mater з юбілеем. Спонсарам хлопцаў з’яўляецца наша былая выпускнг ца, азараз паспяховы бізнесмен— Настасся Пятроўна. Вітаем!
Пачуліся воплескі, заслона рапалавінілася і плаўна паехала ў розныя бакі. Я зірнуў на хлопцаў. Алесь з пасівелымі і перахопленымі чырвона-белай стужкай пасмамі доўгіх валасоў трымаў свой самаробны Rickenbacker, які збярог нават падчас шалёных запояў, як Рэмба кулямёт перад атакай в’етконгаўцаў. Ігар са збялелым ад хвалявання тварам нервова перабіраў клавішы іонікі. /Іёва, чыя лысіна александрыйскім маяком свяцілася пад промнямі сафітаў, збянтэжана ўсміхаўся і насоўкай праціраў грыф рытмухі. Дзіма, седзячы за нашай шматпакутнай Амаці з малюнкам мядзведзя з гітарай на бас-барабане, круціў
між па/іьцаў барабанную палачку. Усе былі на трэцяй — апошняй — стадыі перадканцэртнага хвалявання. Цудоўна!
Я падміргнуў Дзіму: «Давай, сынку!» Молатам Тора забухала «бочка», а між па/іьцаў узнятых рук перкусініста прапелерамі закруціліся барабанныя палачкі. Пад зачараваныя позіркі гледачоў яны галубамі ўзляцелі ўверх і праз некалькі імгненняў, якія мне здаліся вечнасцю, паслухмяна вярнуліся ў рукі гаспадара. Збіўка. Прабіўны звон хай-хэта. Срэбнае рэха талерак. Піянерскі водгук малога барабана. Тра-та-тад-тад! Трата-тад-тад! Панеслася душа ў рай! Малайчына, Дзімка! Валера б ганарыўся такім сынам. Вось і першыя апладысменты. Я перавёў позірк направа: «Пара, Алесь, твая чарга!» Сябра зрабіў павольнае глісанда знізу ўверх на чацвёртай струне, якое ён называў «сярпом па яйцах», а потым пазногцем, узбуджаючы нервы слухачоў да стадыі шаленства, паўтарыў той жа прыём у адваротным накірунку. Гэта ў Алеся называлася «цаглінай па шкле». I вось ужо наша рытмічная секцыя адладжана пульсуе. /Іёва мі мажорам далучыўся да агульнага рытму, які міжволі гіпнатызаваў слухачоў, і яны пакрысе пачалі разгойдвацца ў зададзеным тэмпе. Іоніка Ігара сваім непаўторным вібруючым гучаннем вярнула нас на дваццаць гадоў назад. Што ж, пара і мне. Педаль у падлогу і панеслася! Пройдземся фузам па барабанных перапонках! Цяпер, калі слухачы звязаныя з намі нябачнымі ланцугамі рытму, пара і голас падаць. Я кіўнуў адказнаму за спецэфекты, і чатыры слупы вогненных светлякоў узляцелі пад столь. I з-за гэтай вогненнай стыхіі ў высокім рэгістры ва ўнісон загучалі нашы надрыўныя галасы:
— Мішка касалапы, Па лесе ён ідзе, Шышкі там збірае, Песеньку пяе.
На дадаісцкім прыпеве, геніяльная бессэнсоўнасць якога была вяртаннем у перыяд лепету немаўляці або эпоху навучан-
ня пячорнага ча/іавека першым гукам, мы раздзяліліся на тры га/іасы і дадалі ў гучанне джококераўскай хрыпаты:
— А-ху/іі-пу/іі, А-хулі-пулі.
Хулі-пулі, хулі-пулі, Хулі-пулі!
А вось і наш знакаміты роў пяцярых узбуджаных да стадыі ахуення ласёў у перыяд гону:
— Р-р-р-а-а-а-а-ў!!!
Выкладчыкі і старэнькія прафесары пад уздзеяннем выбуху гукавой віягры падскочылі ў сваіх крэслах, а былы старшыня камітэта камсамола па старой звычцы памахаў нам пальцам: «Не фулюганьце!» Алесь паказаў яму выцягнуты сярэдні палец — жэст, значэнне якога зараз ведаюць нават першакласнікі.
А мы працягвалі. Адгучаў другі куплет з прыпевам, уключаем прымочку, і мой верны Fender Stratocaster рыфавым могулам па купінах і пагорках панёс сэрцы слухачоў з вяршыні Джамалунгмы ў бяздонную прорву. /Іеднікі, скалы, цясніны, паветраныя ямы, дзе перахоплівае дыханне і сэрца падскоквае да самага горла, рызыка імгненнай смерці і кайф палёту без крылаў п’яным качагарам кідалі ў кроў шуфлі адрэналіну. Дасягнуўшы райскай даліны, я наступіў на хвост макакі, якая задрамала, і яе раз’юшаны віскат страсянуў арэх з какосавай пальмы прама ў рукі ёга падчас медытацыі, які зірнуў у бок Гімалаяў і ўзнёс хвалу за падарунак Крышне:
Харэ, Крышна, Харэ!
Харэ, Харэ, Харэ, Харэ! А каму яшчэ па хары?!
На імгненне затрымаемся на каменным плато, дзе на плоскім валуне поўзаюць чырвоненькія казуркі.
— Прывітанне, дон Хуан! Прывітанне, дон Хенаро!
Прамаўчалі знакамітыя магі — яны прайшлі праз шчыліну паміж сусветамі і існавалі ўжо ў іншым вымярэнні.
Цяпер на трыёлях, якія вібрыруюць, панясёмся па бурунах і вадаспадах горнай рэчкі да ве/іічнага акіяна. Уніз! Уверх! Трах! Цібідох! Фы-р-р-р! Бу-у-у-ль! Пырскі! Пена! I нарэшце праз хаос першастыхій ве/іічным утаймавальнікам загучаў сітар Індыйскага акіяна. Coda!
Шквал авацый вярнуў мяне ў рэалію. А/іесь непрыкметна паказаў мне вялікі па/іец: «Саляк быў класны!» Канешне, не Эрык Клэптан, але яшчэ нешта магу. Наста ўскочы/іа з крэсла і ў захап/іенні пляскала ў далоні. Мы з х/іопцамі перакінуліся задаволенымі позіркамі. Мы змаглі! Дзеля падобных хвілін і варта жыць!
Я падышоў да мікрафона: «Дзякуй! Мы віншуем усіх прысутных з юбілеем нашай alma mater. Жадаем моладзі, каб тыя веды, якія яны атрымаюць, суадносіліся з дастойным заробкам. I помніце: усё мінае, а музыка застаецца, бо яна — першы крок да свабоды. Шчасця вам!»
I раптам з дынамікаў загучаў хрыплаваты голас Алеся: «А нашаму былому старшыні камітэта камсамола, цяпер прафесару і сааўтару, падкрэсліваю, — сааўтару, дзясяткаў навуковых прац Аляксандру Васільевічу Цмоляку наша музычнае...» I мы ў тэрцыю ўрэзалі: до-рэ-мі-до-рэ-до.
Што тут адбылося! Твар Цмоліка пабіла барвовымі плямамі — ён ведаў музычную ненарматыўную лексіку. Ведалі яе і студэнты. Пачуўся аглушальны свіст, тупатногі крыкі:«Ганьба! Ганьба! Ганьба!» Бачна, гэты дзеяч ідэялагічнага фронту сваімі падлянкамі быў вядомы не аднаму пакаленню студэнтаў. Дзіма нечаканым дырыжорам ударамі кардана прывёў у адладжаны рытм стыхійную гукавую какафонію. Алесь дадаў рыкання басухі, а Ігар смеху іонікі. Мы з /Іёўкам дапамаглі гітарамі. Музычна-гукавы мітынг быў прысвечаны знішчэнню подласці і здрады. Раз’юшаны Цмоляк і некалькі яго падхалімаў пад разбойны посвіст гледачоў выскачылі з залы.
— Сябры, а цяпер, калі паветра ў зале стала чысцей, мы іграем для вас!
/Іаскава і пяшчотна з блюзавымі падцягамі і адхіленнямі загучала мая гітара. Самотнымі ўсхліпамі, у якія была ўкладзена ўся роспач скалечанага жыцця, заплакала іоніка Ігара. Мяккае басовае люлянне Алеся дадало надзеі ў маркоту існавання.
Б/іюз — гэта калі добраму чалавеку дрэнна. А дрэнныя блюз не разумеюць. Я заплюшчыў вочы і заспяваў:
— Вось і верас ужо зацвіў, мая каханая.
Фіялетавым агнём палае дол.
Вараць пікты па начах пітво духмянае -
Цёмны мёд, і накрываюць стол.
Кароткі пройгрыш, і /Іёўка сваім мяккім тэнарам заспяваў у тэрцыю са мной:
— Мы запрошаны з табой, мая каханая.
Там чакае Конайр, наш кароль.
У рабінавую ноч, у цемру п’яную
Сыдзем. Шлях пакажа геральд-троль.
Яшчэ пройгрыш, і Алесь заспяваў ва ўнісон з намі, толькі на актаву ніжэй:
— Мы не вернемся назад, мая каханая.
Да былога спалены масты.
На шляху да берага жаданага
Будуць воля, верас, я і ты.
Перад маімі вачыма раскінулася бясконцая верасовая пустка, па якой з надзейным мячом у заплечных ножнах крочыў я ў вобліку Конана-варвара. Побач бяжыць прыручаная балотная рысь, а ў бяздонным небе лунае верны сокал. На мяне ласкава пазірае дзяўчына, апранутая ў ваўчыныя скуры, з лукам за спінай. Мы крочым да бурлівага мора, дзе нас чакае карабель з суровымі вікінгамі, каб рушыць да невядомых краін насустрач прыгодам.
Я не ведаю, што нас чакае заўтра. Алесь можа сарвацца ў шалёны запой, Ігар трапіць у Навінкі або тугую пятлю, /Іёўка зваліць у Ізраіль, а Дзіма — загінуць у сутычцы з бандытамі. Але гэта будзе заўтра. А сёння мы адзінае цэлае, якое завецца гуртам «Мішка касалапы». I мы граем рок.
2010-2012 гг. Вёска Дварэц
Зжст
Ладарожжа першае. Валера 17
Падарожжа другое. Алесь 23
Падарожжа трэцяе. Ігар 53
Падарожжа чацвёртае./Іёва 69
Падрыхтоўка да канцэрта 83
Канцэрт 95
Літаратурна-мастацкае выданне
Вашчанка Аляксандр Пятровіч
ROCK FOREVER, А/ІЬБО ЧАТЫРЫ ПАДАРОЖЖЫ Ў МІНУ/ІАЕ
Рэдактар А. П. Вашчанка
Мастацкі рэдактар А. П. Вашчанка Тэхнічны рэдактар А. П. Вашчанка
Падпісана да друку 20.03.2023. Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 5,86. Улік.-выд. арк. 3,82.
Тыраж 25 экз. Заказ 49.
ТАА «Белпрмнт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/97 ад 02.12.2013, № 3/699 ад 22.08.2014.
Вул. /1. Бяды, 45, 220113, гМінск.
ТАА «Бізнесафсет».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/28 ад 12.12.2013.
Пр. Незалежнасці, 95/16-61, 220012, г. Мінск.
isbn чтл-чаз-чьч-ьез-ч
03 QJ E x QJ Z X QJ