• Газеты, часопісы і г.д.
  • Rock forever альбо Чатыры падарожжы ў мінулае Аляксандр Вашчанка

    Rock forever

    альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
    Аляксандр Вашчанка

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 104с.
    Мінск 2023
    19.55 МБ
    — ... і зараз убачыў яго перад сабой, і калі вам надакучыць гэты паліграфіст, я буду насіць вас на руках...
    — ... пакуль не зараблю грыжу...
    — ... і выражу вашу скульптуру...
    -...з сухастоіны, — падсумаваў я.
    Ад нашага рогату зазвінеў посуд на стале, наведвальнікі кафэ спалохана азірнуліся, а афіцыянт прыклаў палец да вуснаў, патрабуючы, каб мы супакоіліся.
    — Добра, смех смехам, але час тэлефанаваць /Іёву. Дарэчы, хто-небудзь бачыўся з ім пасля ўнівера?
    Аказалася, што пра /Іёву ніхто нічога не ведае.
    — Та-ак, тэлефон яго ў мяне толькі хатні.
    Трубку знялі даволі хутка.
    — Добры дзень! Можна запрасіць да тэлефона /Іьва Сямёнавіча?
    — Я слухаю.
    Голас амаль не змяніўся.
    — /Іёўка, здароў, сябра! Гэта Зміцер, твой універсітэцкі таварыш з «Мішак». Памятаеш такога?
    — Памятаю. А ты адкуль тэлефануеш?
    — Ды мы зараз у Віцебску ўсім нашым былым гуртом. У гасцініцы «/Іучоса». Можам закаціць да цябе!
    — Зміцер, я зараз заняты, — прамармытаў /Іёва, — а вечарам буду іграць у рэстаране той жа «/Іучосы». Прыходзьце, там і сустрэнемся.
    — Згода. Да сустрэчы!
    He адчуў я радасці ў яго голасе. He адчуў.
    — Што, Зміцер, бачу /Іёўка нам не вельмі рады? — спытаўся Ігар.
    — Пэўна... Але ка/іі ён не захоча прыняць удзел у канцэрце, на нашым мерапрыемстве можна ставіць кропку. Т/іустую.
    — Ды мы сыграем і без яго! — выказаўся Алесь.
    — Вядома, а/іе па ўмове кантракта мы павінны выступіць у ранейшым складзе. Таму ўвечары перамовы будзем весці вельмі далікатна. Я буду гаварыць, а вы паддаквайце.
    — Які ты дыпламат, мы ўжо бачылі. У Полацку, — уздыхнуў Алесь.
    — Нічога, я выпраўлю свае памылкі і буду хітрым, як Дызраэлі. А зараз у нас вольны час. Пагуляем па Віцебску.
    Мы выйшлі з гасцініцы і спыніліся ля моста праз Дзвіну.
    — Нешта не надта падобна на жанчыну гэтая дзікая рака, — выказалася Тома.
    — Розныя жанчыны бываюць, мая радасць. Але тут ты маеш рацыю: раней рака называлася Рыдван, або Эрыдан. Вунь на той пляцоўцы з правага боку, па легендзе, спынялася княгіня Вольга.
    — Гэта тая «міласэрная» жанчына, якая так жорстка адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа? — спытаўся Ігар.
    — Так, а яе мужа, дарэчы, твайго цёзку, яны забілі з-за яго сквапнасці: яму падалося, што звычайнай даніны мала, і ён вярнуўся, каб зноў яе сабраць. Тады драўляне вырашылі, што калі воўк панадзіўся ў статак, то трэба яго выразаць. Сагнулі дзве бярозы, прывязалі да іх вершалін ногі Ігара і адпусцілі дрэвы. I атрымаліся са сквапнага князя дзве палавінкі...
    — Жахякі! — уздыхнула Тома.
    — Па заслугах! — сказаўДзіма.
    — Алежкнягіня ім жорстка адпомсціла,—дадаўАлесь.— Спачатку яна першых паслоў драўлян, якія прыплылі да яе сватаць за свайго князя Мала, у якасці вялікага гонару прыняла на ладдзях, якія неслі слугі, а потым тыя ладдзі былі кінуты ў загадзя выкапаныя ямы і засыпаны зямлёй разам з жывымі людзьмі. Другіх паслоў драўлян Вольга зажыва спаліла ў лазні, а потым з войскам падышла да іх цэнтра — горада Іскарасценя. Сабраўшы даніну ў выглядзе трох галубоў і трох вераб’ёў з кожнага двара, яна загадала прывязаць кнот да лапкі кожнай птушкі, падпаліць яго і адпусціць птушак. Бедныя птахі жывымі факеламі вярнуліся да родных гнёздаў і спалілі горад. Хаця мне
    здаецца, што з па/іаючым або наваттлеючым кнотам птушкі не праляцелі б і дзесяці метраў. А/іе прыгожая легенда назаўсёды застанецца легендай.
    — Адсюль пытанне: лепш адразу скарыцца або змагацца, нават ведаючы, што прайграеш? — спытаў я.
    — Вядома, змагацца! — уск/іікнуў Дзіма.
    — Гэта твой юначы максімалізм, сынку, — уздыхнуў я. — За часы прыгнёту і тыраніі рабства для бе/іарусаў стала нацыянальнай рысай, ад якой мы то/іькі зараз пачынаем пазбаўляцца... Я ўсё думаю: чаму ў трыццаць сёмым годзе, калі вынішчалі нашу інтэлігенцыю, ніводзін не аказаў супраціўлення? У многіх жа бы/іа ўзнагародная зброя. Чаму яны ішлі ў чорныя «варанкі», як бараны пад нож?
    — Зміцер, у многіх жа былі сем’і, дзеці. Арыштанты хацелі сваёй ахвярай зберагчы родных і блізкіх, хаця ў большасці выпадкаў гэта не дапамагала, і жонкі ішлі ў Сібір, а дзеці — у дзіцячы дом, дзе ім нават прозвішча мянялі, — сказаў Ігар.
    — Навошта мяняць прозвішча? — спытаўся Дзіма.
    — Каб роду свайго не ведаць! Бязродны чалавек — быдла. А быдла лёгка сагнаць у статак, даць п’янага пастуха, які будзе рэзаць бізуном тых, хто занадта далёка адыдзе ўбок. А калі б ты ведаў, што твой продак быў шляхціцам, які пад Грунвальдам штабялямі клаў крыжакоў, то ўжо адно гэта не дазваляла б табе схіляць голаў перад рознай свалотай! — выкрыкнуў я.
    — Крамольныя рэчы гаворыце, в’юнаша! — хмыкнуў Алесь.
    — Але справядлівыя!
    Унутры мяне пачынаў закіпаць чайнік. Тома гэта адчула. Яна абняла мяне, пацалавала і прашаптала:
    — Супакойся. Вакол сябры, я цябе кахаю — і гэта галоўнае, а мінулае мы не ў стане выправіць...
    — Але было б добра, каб на памылках мінулага вучыліся і двойчы ў тую ж ляпёху не ступалі.
    — Мы ўсё жыццё па ляпёхах топчамся, — падаў сумны голас Ігар.
    — Давайце лепш таптаць вінаградныя гронкі і рабіць хванчкару!
    — Правільна, сябра! — усклікнуў Алесь.
    — Толькі для цябе вінаградны сок, а не віно.
    — Згода! — засмяяўся ён. — Сваю цыстэрну я ўжо выпіў. Дарэчы, на тым беразе ракі Дом-музей Марка Шагала. Зойдзем?
    — Абавязкова!
    Шагал — мастак, якога адразу можна пазнаць з тысяч іншых. Пачаўшы з рэалізму, ён выпрацаваў свой непаўторны стыль з закаханымі, якія лунаюць, пеўнямі і каровамі ў блакітна-сінім каларыце /іюбімых ва/іошак. Яго па/ютны — гэта парыжскія сны аб віцебскім юнацтве.
    Пасля наведвання музея Дзіма сказаў: «Я не зразумеў яго жывапісу...» Алесь яго супакоіў: «Хлопча, каб зразумець Шагала, трэба пачаць з наскальнага жывапісу, ікон, эпохі Адраджэння, дайсці да рэалізму, перайсці да імпрэсіянізму, мадэрнізму, прымітывізму, потым пазнаёміцца з яго біяграфіяй і творчым шляхам — толькі тады можна нешта зразумець, хутчэй — адчуць. Калі не супраць, я займуся тваёй мастацкай адукацыяй».
    — Вядома, не супраць!
    — Як вы думаеце, ці лічылі сябе беларусамі мастакі знакамітай віцебскай школы: Шагал, Кандзінскі, Пэн? — спытаў Алесь.
    — Вядома, — упэўнена зазначыў Дзіма, — яны ж тут нарадзіліся!
    — Наіўны ты хлопча, — уздыхнуў Ігар, — любы яўрэй, нават калі ён нарадзіўся ў Афрыцы, сваёй радзімай лічыць Ізраіль.
    — Давайце не будзем абмяркоўваць яўрэйскае пытанне, — засмяяўся я, — на ўсё вам адкажа /Іёва. Вечарам.
    — А я думаю, — умяшалася Тома, — што сваёй радзімай любы творца лічыць тую краіну, якая дала магчымасць раскрыцца яго таленту, таму французы лічаць Шагала сваім нацыянальным мастаком. Як, дарэчы, і Суціна.
    — Магчыма, ты маеш рацыю, мая радасць, але чым тады называць месца нараджэння? Альбо для творчых асоб увесці асобную тэрміналогію? Тут пытанне складанае... Цябе паслухаць, дык беларусы зусім застануцца без творцаў.
    — Амы! — усклікнуў Алесь.
    — Вось іменна, дружа!
    Мы яшчэ з гадзіну пагулялі па горадзе, а/іе пачаўся нудны дождж, і нам прыйшлося вярнуцца ў гасцініцу.
    Увечары мы сядзелі за столікам рэстарана. Я разглядваў наведвальнікаў, спрабуючы вызначыць іх сацыяльны статус. Усіх можна было ўмоўна падзяліць на тры катэгорыі. Да nepman адносіліся бізнесмены сярэдняй рукі з каханкамі. Зручна: можна павячэраць, патанчыць і зняць нумар на ноч. А правіла: хто нас вячэрае, той і танчыць — яшчэ ніхто не адмяняў. Да другой катэгорыі адносіліся былыя і будучыя зэкі. У краіне, дзе сядзеў кожны чацвёрты, зэкі складаюць адмысловае сацыяльнае саслоўе з уласнымі законамі, канстытуцыяй і нават індустрыяй адпачынку. Яшчэ былі гандляры з рынку, большасць якіх складалі каўказцы. Зараз яны не стаяць за прылаўкамі і не возяць садавіну з родных мясцін. Іх невялікія гандлёва-закупачныя фірмачкі аформлены на беларусаў. Яны жывуць у адзінокіх жанчын, якія на іх працуюць і спяць з імі, радуючыся такому жаночаму шчасцю. Іх можна сустрэць на аптовых рынках і базах, дзе яны купляюць наш, беларускі, тавар і потым нам жа прадаюць. Толькі ўдвая даражэй. Іх яшчэ можна пабачыць у банках, дзе яны мяняюць нашы зайцы на долары і адсылаюць сваім сем’ям у родны Баку. Ну і, вядома, у рэстаранах.
    — Цікава, а калі б беларус прывёз на Каўказ машыну бульбы альбо антонавак, ці зрабіў бы ён там бізнес?— запытаўся я.
    — Ты аб чым, каханы? — адазвалася Тома.
    — Гэта так, — засмяяўся я, — думкі ўслых.
    — Вяртаўся б ты адтуль, хлопча, не на ўласнай машыне, а ў цынкавай труне, — сказаў Алесь.
    — На чым? «Чорныя цюльпаны» ўжо не лётаюць.
    — Начорнайкабыле.
    — Кіньце свой чорны гумар! — Гэта Тома спыніла нашу з Алесем пікіроўку.
    Тым часам на невялікай сцэне з’явіліся музыкі. Клавішы, саксафон і гітара. Для кабакоў самае то. Загучала папуры з папсовых хітоў.
    — А ў нашага /Іёўкі неслабы мамон вырас, — заўважыў Алесь.
    — I лысіна блішчыць, — дадаў Ігар.
    — Многія жанчыны лічуць лысіну прыкметай сексуальнасці, — прамурлыкала Тамара.
    — He ведаў, што ты западаеш на лысых, — выказаўся я.
    — Жанчына — гэта суцэ/іьная загадка, — уздыхнуў Ігар.
    На сцэне з’явілася салістка сярэдніх гадоў у бліскучай сукенцы з бакавым разрэзам да самай таліі, і паліліся песні. Айчынная і замежная папса, цыганскія і блатныя хіты — музыка, якая дапамагала разгарнуцца не толькі п’янай душы, але і кішэням. Браткі з суседняга століка ўжо двойчы заказвалі «Владмммрскмй централ». Алесь не вытрымаў. Ён падбег да /Іёвы, абняў яго і прашаптаў нешта на вуха. Той усміхнуўся і аб’явіў у мікрафон:
    — Сябры, нашы адпачываючыя заўважылі, што сярод нас ёсць не толькі тыя, хто пабываў ва «Уладзімірскім цэнтрале». Для Алеся з азёрнага /Іепеля гучыць «Таганка». — /Іёўка, імітуючы голас Круга, зацягнуў:
    — Таганка, все ночм, полные огня.
    Таганка, зачем сгубмла ты меня?
    Таганка, я твой бессменный арестант, Погнблп юность н талант в твонх стенах.
    Афіцыянт паставіў на наш стол бутэльку шампанскага і, паказаўшы галавой на браткоў ля сцэны, сказаў: «Вам прывітанне ад тых хлопцаў». Прыйшлося адказаць тым жа. А мы адпачывалі: пілі шампанскае (на сённяшні вечар я адмяніў «сухі закон»), падпявалі прывабнай салістцы, танчылі. Нават Ігар запрасіўТому на павольнытанец. Часляцеўнепрыкметна. Бліжэй да поўначы музыкі развіталіся і пакінулі сцэну. /Іёва падсеў за наш столік. Пасля абдымкаў, прывітанняў і роспытаў я закінуў вуду з пакуль што голым кручком: