Rock forever
альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
У хаце адчуваўся недахоп жаночай рукі, але адносную чысціню і парадак дзядзька Васіль падтрымліваў. Ён прынёс з кладоўкі кавалак сала і слоік з гуркамі, з халадзільніка дастаў бутэльку гарэлкі і талерку са смажанымі «ножыкамі» (так завуць у нас невялікіх шчупакоў). Наліў па чарцы сабе і Дзіму.
— Табе трэба выпіць, малец, каб супакоіцца. Зміцер, твая кава вунь на той палічцы.
— Я не ведаў, што адрэналін на /Іепельшчыне можна чэрпаць салдацкімі кубкамі, — сказаў Дзіма.
— Можна нават вёдрамі,—дадаў я.
— А можна і лодкамі. Ну, мальцы, за запаведныя мясціны нашай радзімы! — падсумаваў дзядзька Васіль і зухавата кульнуў чарку гарэлкі.
Дзіма не адстаў. Дзядзька з’еў кавалак сала з хлебам, сказаў Дзіму: «Камшы, салдацік, бо лепшая рыба — сала!» — і пачаў аповед:
— На гэтым возеры я нарадзіўся, на ім і памру... Яшчэ бацька мне расказваў пра нейкую таямнічую істоту, якая хапае качак, гусей і нават дзяцей. Я гэтаму не верыў. Але аднойчы, калі рыбачыў ля вострава, непадалёку ад таго месца, дзе сёння схапіў блешню твой, Дзіма, «шчупачок», сам убачыў, як з-пад вады высунулася вялізная галава нейкай пачвары і схапіла лебедзя, які мірна плаваў тут. /Іебедзь — птушка не маленькая, але ён знік у страшэннай пашчы, нібы сасіска ў роце ваўкадава. Бедная птушка нават ціўкнуць не паспела. Калі я расказваў пра гэтае здарэнне сябрам, з мяне толькі пасмейваліся і пыталіся, колькі я выпіў перад рыбалкай. Але прафесар з Мінска, які прыязджаў да мяне, сказаў, што ў адным са старажытных летапісаў згадваецца аб вялізным змеі або цмоку, цела якога ў XII стагоддзі знайшлі на беразе /Іепельскага возера. Магчыма, гэта быў іхтыязаўр.
Паводле адной з гіпотэз, на востраве ёсць падводныя пячоры, дзе магла захавацца папуляцыя дыназаўраў. /Іепельскае возера ўваходзіла ў склад Бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучала басейны Балтыйскага і Чорнага мораў, таму прыплыць да нас магла любая істота.
— А можа, лепельская пачвара хутка заткне за пояс лахнэскую? — запытаўся Дзіма.
— He трэба аніякага ажыятажу. У прыроды павінны заставацца свае таямніцы. Таму давайце дамовімся: пра сённяшні выпадак — нікому ні слова! — сказаў я.
— Згодзен з табой, — падтрымаў мяне дзядзька.
Мы пасядзелі яшчэ з гадзіну і развіталіся. Я аднёс рыбу на кухню рэстарана і папрасіў прыгатаваць на сняданак фаршыраванага шчупака, а судака падсмажыць у дарогу. У нумары Алесь спаў, зрэдку ўсхліпваючы і даючы храпака. Я адчыніў фортку, бо пах у нумары стаяў бамжацкі. Мы пераапрануліся і спусціліся ў рэстаран павячэраць. Я заказаў свае любімыя дранікі са смятанай, а Дзіма клёцкі з душамі.
— Бульбашы мы з табой, Дзіма, — сказаў я, — і нікуды ад гэтага не дзецца.
— Першымі бульбашамі былі амерыканскія індзейцы. Цікава, ці вырошчваюць яны зараз бульбу?
— Думаю, што не. Яны паказваюць шоу для іншаземцаў і здымаюцца ў прыгодніцкіх фільмах, а бульбу вырошчваюць амерыканскія фермеры, колькасць якіх складае ўсяго тры адсоткі ад ліку амерыканцаў. I кормяць яны палову свету.
— Вось толькі жука яны нам падкінулі.
— Каларадскага?
— Так. Самі, пэўна, пра яго ўжо забыліся. Няхай бы ён вярнуўся на гістарычную радзіму.
— Ты што, Дзіма! Як жа нашы дачнікі без жука? Ім жа трэба накупіць «Каратэ» і зліваць гэтым ядам кожную расліну па тры разы на сезон, а потым есці атручаныя клубні і здзіўляцца, чаму выпадаюць зубы і валасы. Без жука мы не
можам, ён стаў нашай нацыянальнай істотай. Добра, сынку, на сёння прыгод дастаткова. Пойдзем спаць.
Ранкам мяне разбудзіў бадзёры голас, які ў ванным пакоі напяваў «Мішку касалапага». Я прыслухаўся. Дык гэта ж А/іесь! Дзверы адчыніліся, і ў банным ручніку вакол торса ўвайшоў мой сябра. Але гэта ўжо быў не ўчарашні напаўмёртвы Алесь, а паголены імпазантны мужчына з усмешкай на загарэлым твары.
— Уставайце, соні! — крыкнуў ён. — Досыць дрыхнуць!
— Якты?
— Цудоўна, быццам нанова на свет нарадзіўся! Вось толькі есці вельмі хочацца.
— Што і не дзіўна! Праз твой страўнік зараз можна назіраць за сонцам. А можа, не будзем яго засмечваць рознай ежай?
— Будзем! Абавязкова будзем, бо, калі мой страўнік выпусціць на волю, ён нават траву будзе скубці ад голаду!
— А ад рыбы з /Іепе/іьскага возера ён не адмовіцца?
— He здзеквайся, a то слінай зах/іынуся!
— Добра, тады будзім Дзіму і на сняданак.
У рэстаране нам прынеслі вялізнае б/іюда з фаршыраваным шчупаком, да якога я заказаў чыгунок сопкай бульбачкі, масліны і, вядома ж, хрэн. За/ііўная рыба без хрэну што скварка без чаркі.
— Дзядзька Алесь, гэта мой учарашні трафей! — з гонарам зазначыў Дзіма, паказваючы на шчупака.
— Хвацкі драпежнік! Дык вы без мяне рыбачылі, вось гэта сябры...
— Ты даваў такога храпака, што фіранкі ў нумары паказвалі шторм у сем балаў. У мяне не хапі/іа нахабства перарваць гэткі сон, таму — прабач... Давай лепш зацэнім якасць прыгатавання.
Я паклаў сябрам і сабе рыбу, адрэзаў кавалачак, намазаў хрэнам і адправіў у рот. Спачатку хрэн лапай злой рысі дзербануў паднябенне, прабіў слязу, а потым, уступіўшы
ў саюзныя адносіны са шчупаком, расквеціў яго смак новымі гарманічнымі адценнямі. Цяпер маслінку і гарачую бульбінку. Хлеба не трэба. Х/іеба я і дома паем. Сма-ка-та! Мяса шчупака такога памеру сухаватае, але ў фаршыраваным выглядзе — самае то! Як там сябры? А/іесь трушчыў ужо трэці кавалак і аж стагнаў ад задавалызення. Дзімка не адставаў. Праз чвэрць гадзіны толькі галава шчупака сумавала на пустой талерцы.
— Малайцы, габрэі! —дажаваўшы апошні кавалак, выдаў Алесь. —Такую страву прыдумалі!
— Часу ж хапала, за пяць тысячагоддзяў можна нешта і прыдумаць, — выказаўся я. — Зараз мы з Дзімам вып’ем па кубачку кавы, а табе — кісель з журавін і дзве таблеткі «Фестала». Потым у дарогу. Спачатку заедзем за тваёй басухай — і на Полацк!
Падарожжа трэцяе. Ігар
Ад /Іепеля да Полацка рукой падаць. Алесь пасля сытнага сняданка драмаў на заднім сядзенні, Дзіма па плэеры слухаў музыку, а я зноў уключыў адваротную перамотку ўспамінаў. Ігар, да якога мы ехалі, іграў на іоніцы. Ён быў на год маладзейшым за нас, маленькага росту, меў пузік і падпольную мянушку Алег Папоў, бо быў вельмі падобны на знакамітага тады клоўна. Да таго ж меў нядрэнныя артыстычныя здольнасці. Яго бацька, падпалкоўнік-ракетчык спартыўнага выгляду, служыў у Германіі і, здавалася, саромеўся свайго няўклюднага сына, якога сплавіў на выхаванне да бабулі. Старая любіла адзінага ўнука і дазваляла яму рабіць што заўгодна. Яе старэнькая двухпакаёўка была месцам нашых сустрэч і застолляў. Пасля адлічэння з універа Ігар трапіў на службу ва ўнутраныя войскі. Чырвонапагоннікаў нідзе не любяць. Да таго ж беднага хлопца накіравалі ў вайсковую частку, якая ахоўвала асуджаных на пазбаўленне волі. Аднойчы трое зэкаў напалі на пост аховы, забілі аднаго з салдат і забралі аўтамат з камплектам боепрыпасаў. Дваіх палажылі з вышкі, а трэцяму ўдалося збегчы. Байцоў кінулі ў ачапленне. Ігар сядзеў у засадзе. На яго і выскачыў зэк. Яны адначасова ўскінулі аўтаматы. Ігар стрэліў на імгненне раней. У якасці ўзнагароды яго адпусцілі на тыдзень дадому. Мы сабраліся ў рэстаране «Нёман». Ігар спачатку харахорыўся, але пасля трэцяй чаркі размяк і заплакаў.
— Хлопцы, я забіў чалавека! Як гэта перажыць? — усх/ііпваў ён, зноў ператварыўшыся ў маленькага хлопчыка, якому за гэты час не было магчымасці выплакацца на чыім-небудзь плячы. Мы, як маглі, суцяшалі сябра, казалі, што калі б не ён, то яго, але той стрэл пакінуў незагойную рану ў тонкай душы Ігара...
Пасля службы ў войску ён паступіў у «кулёк» (універсітэт культуры) на факультэт арганізацыі відовішчных мерапрыемстваў і пасля таго знік з майго поля зроку. Як ён аказаўся ў Полацку?
Раздумваючы над гэтым пытаннем, я даехаў да горада, уключыў навігатар і знайшоў патрэбную вуліцу. Шэры пяціпавярховы будынак на фоне шэрага неба. Пафарбаваць бы яго ў ружовы колер, можа, у жыхароў было б меней восеньскіх стрэсаў...
— Сябры, выходзім, прыехалі! Як паспаў, Алесь?
— Цудоўна! Змарыў мяне фаршыраваны шчупак. Мой страўнік, Дзіма, перадае табе словы шчырай падзякі за незабыўны кайф.
— I ад мяне прывітанне вашаму гераічнаму страўніку, дзядзька Алесь!
— Чаму гераічнаму?
— Таму што за апошнія гады ты правёў над ім эксперыментаў не менш, чым доктар Менгеле над вязнямі канцлагера, — адказаў я.
— Што праўда, то праўда, — уздыхнуў Алесь.
Мы зайшлі ў другі пад’езд, падняліся на трэці паверх, кватэра 58. Я націснуў на кнопку званка. Цішыня. Яшчэ тры доўгія званкі. Нарэшце пачулася шарканне тапак па падлозе, дзверы адчыніліся, і ў нас утаропілася рожа няголенага суб’екта ў трусах і майцы, выгляд якога яўна гаварыў аб тым, як добра яму было ўчора і як дрэнна сёння.
— Штотрэба?— прасіпеў ён.
— Добры дзень! — прывітаўся я. — Цябе ў шко/іе ветлівасці вучы/іі? Ці этап выхавання не ўвайшоў у склад тваёй біяграфіі? Ігар дома?
— А пайшлі вы на... .
He паспеў ён вылаяцца, як я схапіў яго за руку і рвануў на сябе. Праз хвіліну Алесь і Дзіма надзейна трымалі аматара ненарматыўнай лексікі ў сваіх дужых руках. He даўшы апамятацца, я наском чаравіка паволі сцягнуў з яго трусы. Нахабнік, страціўшы ваяўнічы запал, спалохана глядзеў то на нас, то на свой брудны аксесуар бялізны.
— Ты рэкламу «Тайда» бачыў? Дык вось мы прыйшлі да цябе. Будзеш рыпацца — выкінем на вуліцу без бялізны. Будзеш весці сябе культурна і ветліва — памыем у ванне разам з тваёй бялізнай. I нават півам пачастуем. Ферштэйн?
— Я, я,— прамармытаў ён.
— Бач ты, па-нямецку загаварыў, паліглот полацкі, — сказаў Алесь. — Можа, табе, Зміцер, запатэнтаваць новую стрэсавую методу навучання іншаземным мовам?
— Я падумаю, братан, над тваёй прапановай. Дзе Ігар? — звярнуўся я да затрыманага.
— Ды ў дурцы ён... Жонка здала.
— Атака ззаду! — крыкнуў Дзіма.
Я інстынктыўна бразнуўся на цэментную падлогу і закрыў галаву рукамі. Праз мяне з віскатам пераляцела нейкая кудлатая істота, спатыкнуўшыся, выпусціла патэльню, якой, пэўна, хацела мяне атаварыць, бразнулася на калені і для раўнавагі ўчапілася рукамі ў кублы свайго знаёмца. Відовішча магло б быць вельмі эратычным, калі б выканаўцы былі ў лепшай фізічнай форме.
— Зміцер, — сказаў Алесь, — хопіць валяцца на брудным цэменце, лепш зрабі фотаздымак. «Плэйбой» заплаціць добрыя грошы.