Rock forever
альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
каб вы прадоўжылі той навагодні канцэрт, пасля якога вас незаслужана разагна/іі. «Мішкі» маглі вырасці ў гурт высокага ўзроўню. Калі Вы збераце сваіх сяброў і выступіце з канцэртам, я заплачу вам дзесяць тысяч долараў. Для рэпетыцый арандую залу з апаратурай. Ваша прыхільніца Наста. 3 усімі праблемамі і пытаннямі звяртайцеся да мяне па наступным тэлефоне...»
Та-ак, даволі нечаканы працяг. Дзяўчыну я ўспомніў. У любога гурту ёсць хаця б некалькі такіх адданых, калі не сказаць — фанатычных прыхільніц. Яны ходзяць на ўсе канцэрты, глядзяць замілаванымі вачыма і гатовы выканаць любое жаданне. Паўтараю — любое. Некаторыя з маіх сяброў гэтым карысталіся, але я ніколі не забываў слоў Экзюперы, што мы ў адказе за тых, каго прыручылі. Ад бацькоў-настаўнікаў я засвоіў некалькі табу, якіх не парушаў ніколі ў жыцці. He крыўдзіць наіўных і даверлівых было адным з іх. А тая дзяўчынка Наста была светлым і эмацыянальным стварэннем. 3 такімі не спяць, на іх нават жаніцца страшна, бо кумірам лепш быць на адлегласці, а самае балючае ў жыцці — гэта разбітыя ілюзіі...
Што рабіць? Да канцэрта заставаўся месяц. Ці ў стане я за гэты час сабраць былых сяброў, кожны з якіх даўно жыве сваім жыццём, і аднавіць праграму? Пра грошы я не думаў, хаця і яны не будуць лішнімі. Проста Наста ўгадала маё патаемнае жаданне: выступіць перад былымі выкладчыкамі і даказаць, што і мы нечага вартыя. I яшчэ — мне падабаюцца складаныя задачы.
Вярнуўшыся ў офіс, я адкрыў ноўтбук і зайшоў на сайт «VKontakte». Праз некалькі хвілін адрасы сяброў былі занатаваныя. Барысаў, /Іепель, Полацк і Віцебск — такім будзе маршрут майго падарожжа ў мінулае... Але яно пачнецца заўтра, а сёння мы з Томай ідзём у тэатр. Вядома, у Купалаўскі, бо толькі ў ім існуе тая непаўторная аўра, якая стваралася дзесяцігоддзямі геніяльнай акцёрскай ігры. Мне пашчасціла: ішлі «Страсці па Аўдзею» — адзін з любімых спектакляў. Ігра Генадзя Аўсянікава была на недасяжнай вышыні. Ён самы арганічны акцёр, якіх я ведаю, а ролі, дзе дзевяноста адсоткаў гумару, а дзесяць — трагізму, быццам спецыяльна напісаныя для яго.
Па маёй скуры неаднаразова бегалі мурашкі, а Тома сціскала маю руку, каб не расплакацца. Я ўжо даўно вынайшаў для сябе лакмусавую паперу на вызначэнне якасці мастацкага твора: калі па скуры прабег/іі мурашкі — гэта сапраўднае мастацтва, не — падробка.
Адзінае, што мне не падабаецца ў Купалаўскім — гэта буфет. Ён стандартны і безаблічны. Вось каб ён быў аформлены ў беларускім стылі, каб там смажылі дранікі, падавалі мачанку, верашчаку, поліўку з грыбамі і медавуху, тады б уражанне ад спектакля было больш поўным, бо нацыянальнае мастацтва павінна дапаўняцца нацыянальнай кухняй. Унутраны голас мяне ацвярэзіў: «Ты што, у тэатр жраць ідзеш? Для гэтага існуюць установы грамадскага харчавання. А ў тэатры ежа духоўная, таму глядзі дзейства, падсілкоўвай душу станоўчымі эмоцыямі і не вякай, гурман саматужны!»
Падарожжа першае. Валера
Раніцай «Пежо» імчаў мяне на Барысаў да нашага барабаншчыка Ва/іеры. Нека/іі мы разам з ім жылі на кватэры. За колькі месяцаў да таго, як наш гурт разагналі, ён пачаў прыводзіць да сябе студэнтку /Іюду з трэцяга курса. Я адварочваўся да сцяны і з га/іавой накрываўся коўдрай, каб не чуць скрыпу расхістанага ложка і стрыманых стогнаў. Потым /Іюда зацяжарала і, узяўшы акадэмічны адпачынак, паехала да Валеры ў Барысаў. У іх нарадзіўся сын, якога яны ў мой гонар назвалі Дзімам, патлумачыўшы, што я прысутнічаў пры зачацці. 3 тае пары прайшло больш дваццаці гадоў. Першы час мы яшчэ зрэдку сустракаліся, а потым віры жыцця засмакталі кожнага ў сваю варонку. Чаму так лёгка сябруецца ў юнацтве і так цяжка ў сталасці?
Я разважаў над гэтым, пакуль не даехаў да моста праз Бярэзіну, якая велічна несла свае свінцова-шэрыя хвалі. Недалёка ад гэтага месца, ля вёскі Сцюдзёнка, Напалеон страціў сваю армію. Загінуўшых было столькі, што сяляне ўсяго Барысаўскага павета, якіх сагналі на прымусовыя работы, амаль тыдзень хавалі целы. Малодзенькіх французскіх дзяўчат сяляне прадавалі па дзесяць злотых, а маленькіх дзяцей аддавалі задарма. Жонкі загінуўшых афіцэраў, каб не памерці з голаду, станавіліся прасталыткамі. А колькі кладаў хаваюць гэтыя берагі! Вось бы знайсці якую-небудзь старажытную карту, набыць добрую апаратуру і стаць кладашукальнікам. Але ўнутраны голас вярнуў мяне з аблокаў на зямлю : «Ты хаця б ру-
бель y жыцці выйграў? Знайсці ты можаш, у лепшым выпадку, бляшанку, а ў горшым — іржавую міну Другой сусветнай, і гэта будзе тваёй апошняй знаходкай... Так што не з вашым шчасцем, сэр!»
Праз некаторы час я пад’ехаў да знаёмага дома на ціхай вулачцы Барысава. Будынак ужо даўно патрабаваў рамонту, а сад — абрэзкі. /1я тратуара было прыпаркавана некалькі машын. Я ўзышоў на ганак і націснуў на кнопку званка. Маўчанне. Паціснуў клямку — дзверы паддаліся. Я зайшоў у калідор, адчыніў яшчэ адны дзверы, і першае, што ўбачыў, — гэта партрэт Валеры, перавязаны чорнай стужкай, запаленую свечку, агонь якой пасля майго ўваходу задрыжэў і ледзьве не згас, жалобны стол і змарнелую /Іюду ў чорнай хустцы. Яна падбегла да мяне, абняла і загаласіла: «Вось і сябра да цябе прыйшоў, Валерачак! А ты ж нікога не хацеў трывожыць сваімі праблемамі, хацеў усё вырашыць сам, ды не паспеў...»
— Калі гэта здарылася?
— Сёння сорак дзён.
— Чаму мне не паведаміла?
— Валера забараніў. Ён хацеў, каб сябры помнілі яго маладым і прыгожым. А на ім жывога месца не было, так яго збілі. Яшчэ двое сутак праляжаў у рэанімацыі. Дактары здзіўляліся, што ён яшчэ жыў. 3 сынам хацеў развітацца. Дачакаўся.
Да мяне падышоў юнак, з-пад расшпіленага каўняра якога віднелася блакітная цяльняшка.
— Добры дзень, дзядзька Зміцер. Я ваш цёзка і хроснік. Мы абняліся.
— Пойдзем да стала, памянём тату. Усе пытынні потым.
Калі ўсе разышліся і мы засталіся ўтраіх, /Іюда сказала:
— Ты ж ведаеш, што характар у Валеры быў не з лепшых: любіў ён рэзаць праўду-матку ў вочы кіраўніцтву. 3 гарэлкай таксама былі праблемы, таму на працоўных месцах падоўгу не затрымліваўся, і часцяком мы жылі на маю настаўніцкую зарплату. Год назад ён вырашыў разбагацець і падаўся ў гандляры. Закупаў на аптовым рынку садавіну і гародніну і перапрадаваў.
Справы ішлі нядрэнна. 3 гарэлкай «завязаў». За год сабраў грошы на патрыманае аўто, падарыў мне футра, Дзіму — камп’ютар. А потым адзін «добразычлівец» падбухторыў яго закупіць вялікую партыю курыных ножак Буша, абяцаючы небывалы навар. Валера пазычыў пад працэнты дзесяць тысяч долараў. Калі ножкі пачалі размарожвацца, аказалася, што яны тухлыя. Усю партыю прыйшлося закапаць. Ён прадаў усё, што мог з маёмасці, але гэтага, вядома, не хапіла, каб разлічыцца. Гандляр, у якога Валера пазычыў грошы, наняў браткоў. Тыя наехалі раз, другі, а потым прызначылі яму апошні тэрмін. Валера мне пра гэта сказаў толькі на бальнічным ложку. Учора пасля работы перанялі і мяне, патрабуюць, каб аформіла на аднаго з іх вось гэтую хату, інакш абяцаюць спаліць яе разам са мной.
— Я пазабіваю гэту свалоту! — заскрыгатаў зубамі Дзіма.
— Што ты, сыночак! — загаласіла /Іюда. — Цяпер ты адзін у мяне застаўся. 3 гэтымі бандытамі міліцыя не ў стане справіцца, а што ты можаш зрабіць?
— Пачакайце, — сказаў я. — Як завуць галоўнага тых, хто да цябе падыходзіў?
— Анзор, ён часта на базары круціцца.
— Колькі грошай яны патрабуюць?
— Дзесяць тысяч, бо Валера аддаваў толькі працэнты. Тэрміну далі два тыдні.
— He хвалюйся, /Іюдачка, мы нешта прыдумаем. Я вас не пакіну, пакуль мы не вырашым гэту праблему. А зараз давайце класціся спаць.
Перад сном я выйшаў на вуліцу, зрабіў званок старому сябру, аўтарытэтнаму ў крымінальных колах, і папрасіў дапамагчы разруліць гэтую праблему. Ён абяцаў заўтра прыехаць. Вядома, не адзін.
На наступны дзень мы з Дзімам дапамагалі /Іюдзе разабрацца з хатнімі справамі. Бліжэй да абеду патэлефанаваў Худзенькі (гэта было паганяла майго знаёмага) і прапанаваў сустрэцца. Я пад’ехаў на прызначанае месца і перасеў у шыкоўны «бумер». Худзенькі — двухметровы качок — паціснуў мне руку
і сказаў: «Ня/іёгка гаварыць з каўказцамі — занадта многа ў іх пыхі. Яны гатовы адкласці тэрмін на месяц, але грошы трэба аддаць. Такі закон».
— Дзякуй, сябра, грошы пастараемся знайсці. Як я з табой разлічуся?
— Праспяваеш «Гатэль Каліфорнія» на маім дні нараджэння.
— Дамовіліся!
Я вярнуўся ў дом на ціхай вулачцы. Дзверы гаража бы/іі адкрытыя, я зайшоў туды. Дзіма корпаўся ля ўдарнай устаноўкі. Ого! Ды гэта ж наша студэнцкая Амаці! Нам уда/юся выкупіць яе пас/ія спісання. Вунь той маленыкі том-том мы выкарыстоўвалі ў якасці шклянкі, і чырвоны ко/іер таннага «чарніла» назаўсёды ўеўся ў пластык.
— Што, хроснік, разглядаеш антыкварыят?
— Ды яна яшчэ хоць куды! Я замяніў стары пластык на прыстойны, каб лягчэй было настройваць. Да дзвюх суперцынаўскіх талерак — крэш і райд — дадаў сплэш і чайну. Зрабіў варыянт з адным навясным і двума падлогавымі том-томамі, які выкарыстоўваў кумір майго таты Джон Бонэм з «Led Zeppelin». Каб не купляць другую «бочку», набыў кардан. Бацька недзе дастаў малы металічны прэм’ер. Карацей, поўны апгрэйт. Якасць Semi-Pro! Паслухайце, як гучыць.
Дзіма сеў за барабаны. Спачатку кардан пачаў рытмічна бухаць па бас-барабане, а правая рука круціла між пальцамі барабанную палачку. Гэта было калісьці любімай фішкай Валеры, над якой ён працаваў гадзінамі і якую пераняў яго сын. Збіўка, правая рука пачала адстукваць моцную долю на малым барабане, а левая запаўняла рытмічны малюнак на хай-хэце. Моцны шыпячы гук крэша падкрэслівалі кароткія звонкія акцэнты райда. Што ж — прафесійна і рытмічна. Пачуццё рытму павінна быць у крыві, навучыць яму немагчыма. А яшчэ барабаншчыку трэба мець надзвычайную каардынацыю, бо адначасова працуюць дзве рукі і дзве нагі. Усе гэтыя якасці ў Дзімы прысутнічалі.
— Клёва, сынку, клёва! — пахва/ііў я яго. — і гук выдатны! А можа, ты заменіш бацьку на нашым канцэрце? Думаю, ён быў бы задаволены.
Я расказаў х/іопцу пра будучы канцэрт. Той адразу загарэўся:
— Хросны, вазьміце мяне! Я вас не падвяду! Бацька навучыў мяне ўсяму, што сам умеў. У войску я іграў у гарнізонным гурце.