Rock forever альбо Чатыры падарожжы ў мінулае Аляксандр Вашчанка

Rock forever

альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
19.55 МБ
— Яны яшчэ не зрабілі варыянта часопіса для дэкласаваных элементаў, -— адказаў я, падымаючыся з падлогі.
— Хопіць здзекавацца, «Мішкі» сраныя, — уступіла ў размову кудлатае стварэнне. — Вас саміх за п’янку выперлі з універа. Няўжо вы так паразумнелі за дваццаць гадоў, што кінулі піць? Нешта не верыцца...
Нічога сабе! Яна нас ведае?
— Назаві сябе, чароўнае стварэнне, — папрасіў я.
— Стэла я, з групы Ігара, — адказала жанчына, — з-за цябе, казла, толькі калені пазбівала.
— За казла адкажаш, ластаўка мая. Пойдзем у кватэру, пагутарым.
— Я вас на госці не запрашала.
— А мы самі прыпёрліся. Пойдзем. Каралеўскага прыёму мы ад цябе не чакаем, але пагутарыць трэба.
— Чорт з вамі. Заходзьце. Толькі Вадзіка адпусціце.
— Ты б яму хоць бялізну памыла.
— Пераб’ецца, у мяне самаабслугоўванне. Праходзьце на кухню, я апрануся.
У двух пакоях і на кухні кватэры, куды мы зайшлі, як кажуць, конь не валяўся. Пачуўся стук дзвярэй і імклівыя крокі па лесвіцы. Гэта Вадзік, не дачакаўшыся абяцанага піва і памыўкі ў ванне, даў дзёру. Хай сабе, здаравей будзе.
— Алесь, ты ўспомніў гэтую Стэлу?
— Успомніў, але не пазнаў.
— У яе ж быў закаханы Ігар, чытаў вершы Блока і Мандэльштама. Казаў, што яна такая ўзнёслая, так яго разумее...
— Зміцер, уся паэзія заканчваецца за дзвярыма загса. Потым ад мужа патрабуюцца грошы і праца па хатняй гаспадарцы: мужык гатуе ежу, прыбірае кватэру і нават мые бялізну. А для сексу яны знаходзяць вось такіх вадзікаў.
— Адкуль вы гэта ведаеце, дзядзька Алесь? — засмяяўся Дзіма.
— 3 горкага вопыту, сынок. Эх, Розы, Клары і эпансіпацыя давялі славянскіх мужыкоў да стану рабоў. Выхаванню жанчын трэба вучыцца ў мусульман. Калі б мне скінуць дзясятак гадоў ды знайсці трыццаць тысяч долараў, я б купіў сабе ў Егіпце жон-
ку. Яна б рабіла ўсю хатнюю працу, вечарам паказвала мне танец жывата, а я сядзеў бы на беразе Чырвонага мора, паліў кальян з гашышам і, як Аладзін, лётаў на дыване-самалёце...
— Звалішся, Рашыд лепельскі, — голас Стэ/іы груба абарваўлетуценныя мары А/іеся.
Яна за дзесяць хвілін паспе/іа прывесці сябе ў адносна належны выгляд, нават нейкі макіяж зрабіла, а/іе маршчыны на твары, патухлыя вочы і лёгкі трэмар рук бы/іі няўмольнымі сведкамі пэўнай стадыі алкагольнай залежнасці.
— Што з Ігарам? — запытаўся я.
Стэла запа/іі/іа цыгарэту і загаварыла рэзка і нервова, глытаючы канчаткі слоў і зрываючыся на крык:
— Ты, самазадаволены бізнесмен, успомніў пра Ігара?! А дзе ты быў раней? Калі вы разам гралі ў гурце і пілі «чарніла», усё было цудоўна, а потым, калі пачаліся жыццёвыя складанасці, кожны з «Мішак» схаваўся ва ўласнай бярлозе і пачаў сматкаць лапу. Ды толькі не ў кожнага было што смактаць... Вы ведалі, што бацькі Ігара загінулі ў аўтааварыі, што памерла яго бабуля? Што ваш аднакурснік Юрка (каб ён здох!), які працаваў загадчыкам адміністрацыі парку Чалюскінцаў, уцягнуў Ігара ў аферу з правядзеннем «левых» канцэртаў і латарэй, за што абодва трапілі за краты? Што Ігару, каб разлічыцца з даўгамі, прыйшлося прадаць бабуліну кватэру? Хто-небудзь з вас яму дапамог?
Я, апусціўшы галаву, слухаў словы гнеўнай водпаведзі, і кожнае перуновай маланкай біла прама ў сэрца. Таму што было праўдай... Праўдай злой і няўмольнай.
— Як вы аказаліся ў Полацку? — спытаў Алесь.
— За аднапакаёўку, якая дасталася Ігару пасля смерці бацькоў, мы выменялі двухпакаёўку ў Полацку, таму што тут знайшлася праца для Ігара. Але турма яго зламала... Вы ведаеце, што робяць зэкі з былымі чырвонапагоннікамі? Яшчэ ў Мінску Ігар ляжаў на Бехцерава, потым у Навінках. I вось у Полацку ён ужо другі раз трапляе ў дурку.
— A ты ў гэты час п’еш гарэлку i трахаешся з Вадзікам, аматарка Мандэльштама.
Дано мне те/іо — что мне делать с нмм, Такмм едмным м такнм мопм?
За радость тмхую дышать м жнть
Кого, скажмте, мне благодаркть?
Дык ты вырашыла, Стэ/іа: цела ў дзела, а мужа ў псіхушку?
Відаць, я перагнуў па/іку атрутнага красамоўства, бо Стэла схапіла пустую бутэльку і замахнулася, збіраючыся праверыць моц майго чэрапа. Дзіма паспеў выхапіць гэты самы пераканаўчы аргумент хатніх сварак з яе рукі, а А/іесь схапіў фурыю за плечы і не ве/іьмі да/іікатна пасадзіў на стул.
— Вон з маёй кватэры! — крыча/іа яна, у адно імгненне зноў ператварыўшыся ў дзікую кошку.
— Мы пойдзем, а/іе заўтра вернемся з Ігарам, а ты пойдзеш на яго месца! — завяршыў я нашу «далікатную» размову.
Пад прак/іёны і лаянку Стэлы мы выйшлі з кватэры.
— He ўмееш ты, сябра, весці дыпламатычны перамовы, — уздыхнуў Алесь.
— Дыпламатыі я вучыўся ў галоўнага героя «Пятага элемента», а ён да трох ніколі не лічыў. Аб чым з ёй размаўляць? Калі жонка замест таго, каб дапамагчы мужу, здае яго ў псіхушку, значыць, ён ёй больш не патрэбны. Ведаеце, сябры, самае крыўднае тое, што мы з вамі занадта гордыя і лічым за лепшае загнуцца, чым патрывожыць былых сяброў... А Ігару мы дапаможам!
— Кроўзносу! — падсумаваў Дзіма.
Я дастаў мабільнік, даведаўся тэлефон псіхіятрычнай бальніцы і пазваніў у рэгістратуру.
— Iгар зараз на прагулцы. Едзем?
— Едзем!
Праз пятнаццаць хвілін мы былі на месцы. Свабодна прайшлі праз турнікет. Пажылы ахоўнік у шкляной будцы піў гарбату, еў бутэр з доктарскай і толькі акінуў нас лянівым позіркам.
Яму не хацелася пакідаць свой маленькі цёп/іы рай і выходзіць у золкую восень. Між шэрых карпусоў дажываў свой век запушчаны парк. У канцы алеі я заўважыў ка/юну людзей, якія паволі набліжаліся да нас. Яны ішлі як палонныя немцы. Але чаму немцы? Палонныя любых нацыянальнасцей ходзяць аднолькава. Прыніжана і забіта. А гэтыя людзі не вытрымалі змагання з жыццёвымі складанасцямі. Патушаныя антыдэпрэсантамі, апранутыя ў шэрыя фуфайкі, яны, апусціўшы галовы, бязвольна шаркалі падэшвамі па мокрым асфальце. Малады хлопец, рукі якога паторгваліся, як у зламанай завадной лялькі, спрабаваў паглядзець уверх, але тут жа вінавата апускаў галаву ўніз. Падбілі, гады, падбілі!
Ігара я пазнаў не адразу. Ён ішоў трэцім. Куды дзяваўся яго пузік і пухлыя ружовыя шчокі? На галаве была зімовая салдацкая шапка, на якой нават штучны мех пад адарванай зорачкай паспеў выцвісці, на шыі матляўся брудны шалік, а растаптаны абутак, які на Віцебшчыне завуць «срайходамі», быў годны хіба на тое, каб хадзіць у хлеў. Хворыя падышлі бліжэй, але не звярнулі на нас аніякай увагі. Я аклікнуў:
— Ігар!
Ён паволі павярнуў галаву. Ніякіх эмоцый, ніякага водгуку. Я падбег і абняў старога сябра. Ніякіх рухаў у адказ, хаця я бачыў, што ён мяне пазнаў. Раптам нехта бесцырымонна рвануў мяне за плячо. Я абярнуўся. Стокілаграмовы санітар нахабна глядзеў у вочы, і яго гнілое дыханне гаварыла аб тым, што на рэкламе «Blend-a-med» увагі ён не засяроджваў. Санітар быў з тых, хто адчувае сваю поўную беспакаранасць і, што яшчэ горш, каму падабаецца здзекавацца з псіхічна хворых пацыентаў.
— Што трэба? — надзіва высокай фістулай спытаў ён.
Ага! Ты, паразіт, што ў старажытных егіпцян азначала бясплатнага мыйшчыка трупаў, пэўна, еўнух. I з адсутнасці магчымасці фізічнага кахання да жанчыны растуць карані твайго садызму. Цікава, хто табе яйцы адбіў? Шкада, што не я... Муж-
чынам я цябе не зраблю, а/іе што значыць сапраўдны мужык, пакажу.
— Мы сябры Iгара, — даволі ветліва адказаў я.
— Наведванне ў нас з сямнаццаці гадзін, а зараз валіце адсюль!
Ну не! Гэта ўжо занадта нават д/ія такога цярплівага чалавека, як я.
— Было ў бацькі тры сыны, усе трое Васілі, і абодва хамы! — праспяваў я. — Чуў такую песню? Сам прыдумаў! Яна пра цябе, haedus! Гэта па латыні, а па-бе/іаруску — казёл!
Санітар вырачыў вочы, хворыя абярнуліся і падышлі бліжэй, але раптам пачуўся гук, які выдаюць капыты каровы, калі яна вылазіць з балота на сухі бераг. Гэта Алесь сваім брудным чаравікам прылажыўся да неабдымнага зада медыцынскага работніка.
— Гэта табе падсрачнік! — крыкнуў ён.
Санітар павярнуўся, каб кінуцца на крыўдзіцеля, але ў гэты час Дзіма красоўкай, якая была не чысцей за чаравік Алеся, зрабіў аўтограф на ўжо асвоенай вялізнай мішэні.
— А гэта паджопнік!
На тварах пацыентаў з’явіліся ўсмешкі. Як жа! Крыўдзяць і здзекваюцца з істоты, якая глумілася над імі.
— А гэта каралеўскі пендаль! — выгукнуў я, ад душы паставіўшы сваё кляймо паверх аўтографаў сяброў.
Хворыя смяяліся, а санітар быў разгублены. Упершыню насміхаліся з яго, некалі грознага і недатыкальнага. Я глядзеў на Ігара. Зараз на яго твары адлюстраваліся нейкія пачуцці. Ён крыкнуў: «Зміцер, атас!» Ды было позна. Моцны ўдар адкінуў мяне на тры метры і прыляпіў да ствала старой таполі. Але гэта быў не ўдар кулаком, а нешта іншае. Я ўспомніў, як у студэнцкія гады ўзяўся рамантаваць разетку і мяне шандарахнула токам. Цяпер было нешта падобнае, толькі ў некалькі разоў мацнейшае. 3 вачэй пасыпаліся іскры, ад якіх можна было падкурваць цыгарэты. I праз гэтыя іскры я бачыў, як на санітара кінуўся Ігар, як першы дакрануўся да яго нечым падобным на карот-
кую палку, як мой сябра пакаціўся па пажоўклай траве, як патухлі ўсмешкі на тварах хворых, як Дзіма стаў перад санітарам у баявую стойку. А/іе хопіць валяцца! Я крыкнуў:
— Сынку, я сам! Дай адвесці душу!
— Баця, у яго электрашокер. Мадэль «Скарпіён». Распрацаваны для супрацоўнікаў ахоўных агенцтваў. Mae першы клас магутнасці, прабівае адзенне да трох сантыметраў, таму не падстаўляйся. I помні першае правіла прапара Мурашкі!
Гм, ён назваў мяне бацем. Прыемна, чорт вазьмі! Але і падкалоць не забыўся. Таксама мая школа! Да мяне падбег юнак, які ніяк не мог саўладаць са сваімі рукамі, і крануў за рукаў:
— Дзядзя, ён б’е нас гэтай палкай. Адбяры ў яго палку!
Мая душа перавярнулася. Хворых электрашокерам?!! Ну трымайся, паскуда!
Я абняў юнака і, стрымліваючы слёзы, сказаў:
— He бойся, Птаха. Ён больш нікога біць не будзе!
— Хадзі, і табе выпішу! — праверашчаў санітар.
Краем вока я заўважыў, як сябры паднялі Ігара і прывялі ў прытомнасць. Пара! Трэба супакоіцца. Мясіць гэтага кабана кулакамі бессэнсоўна. Трэба нешта іншае... У вас ёсць план, містэр Фікс? Ужо ёсць! У ім дзве галоўныя дзеючыя асобы: айкідо і народны гумар.
— Мальцы, — звярнуўся я да хворых, — вы ведаеце, чаму гэты кабан такі тоўсты, а голас мае як у цэлкі? Яго вылегчылі! Яйцы чык-чык!