Rock forever альбо Чатыры падарожжы ў мінулае Аляксандр Вашчанка

Rock forever

альбо Чатыры падарожжы ў мінулае
Аляксандр Вашчанка
Выдавец: Белпрынт
Памер: 104с.
Мінск 2023
19.55 МБ
ўсю духмянасць лепельскіх мурагоў. Зачэрпнуў чайную лыжку салодкага зо/іата і паклаў пад язык. Мёд спачатку падаўся такім рэзкім, што аж засадніла ў гор/іе, а потым растварыўся, не пакінуўшы ў роце аніводнай крупкі — значыць, дыястаза не меней сотні. Клас! /Іыжкай стаў набіраць мёд і рукамі размазваць па целе А/іеся. Потым пачаў хлопаць далонямі па целе, з цяжкасцю адрываючы іх ад скуры. Мёд пабялеў, пачаў ператварацца ў брудна-шэрую масу і скручвацца ў камякі. Гэты від масажу вельмі працаёмкі, затое эфект ад яго непераўзыдзены, бо мёд выцягвае з арганізма процьму шлакаў і адначасова насычае яго каштоўнымі мікраэлементамі, асабліва каліем... Праз паўгадзіны з мяне градам цёк пот, а скура Алеся стала ружовай, быццам у немаўляці.
— У душ! — загадаў я. — Змывай рэшткі мёду. Потым да стала.
Калі мы селі за стол, я дастаў з халадзільніка бутэльку гарэлкі і наліў у чаркі.
— Мальцы, за нашу сустрэчу!
— За нас! — падтрымалі сябры.
Алесь дрыжачай рукой падняў чарку і з бачным намаганнем, падаўляючы прыступ млоснасці, выпіў. Потым, схіліўшы голаў і зморшчыўшыся, некалькі хвілін чакаў рэакцыі арганізма: прыме ці не? Прыняў.
— Сябры, — прапанаваў я, — спачатку па бутэру з ікрой, а потым імгненна — юшку.
Я наліў з чыгунка ў талеркі духмяны кіпень, сыпануў па жменьцы зеляніны: кропу, пятрушкі, цыбулькі. Асобна паклаў па кавалку рыбы.
— Смачна есці! Наваліся — не падавіся! Сёрбайце!
— Як? — спытаўся я праз пару хвілін, калі драўляныя лыжкі азбукай Морзэ пачалі пастукваць па дну талерак. У адказ пачуў толькі мыканне напоўненых іртоў, якія не хацелі адрывацца ад смакаты і траціць час на размовы.
— Тады яшчэ па талерачцы?
Алесь з Дзімам дружна заківалі галовамі.
— Ну і юшка! — нарэшце змог падаць го/іас Дзіма. — Г рэе не горш, чым саўна, з мяне ўжо не сем, а сямнаццаць кропель капну/іа.
— Вунь сурвэтка, — падказаў я.
Калі та/іеркі зноў апусцелі і рыба бы/іа з’едзена, я наліў па другой чарцы.
— А зараз вып’ем за наша здароўе пад гэтыя саплістыя мас/іякі. Заўважце: яны запраў/іены самаробным алеем, які робіць адзін прадпрымальнік на дарэвалюцыйнай маслабойцы. А/іей не горшы за аліўкавы, а пахне, як вусны каханай пасля шклянкі з’едзеных семак. Вось у гэтым чыгунку сопкая бульбачка. Тут — ружовае сала з часнаком і цыбулькай. Вунь квашаная капустачка з журавінамі. Няхай жыве бе/іаруская гастранамія!
— Табе б лекцыі чытаць наведвальнікам рэстаранаў — смачна расказваеш, — пахваліў мяне Алесь. На гэты раз яго рука з чаркай не калацілася і твар не моршчыўся. Што ж: першая калом, другая сакалом.
— Як сябе адчуваеш? — запытаў я сябра.
— Нараджаюся на свет Божы.
— Ты піў два тыдні, таму, па ідэі, столькі ж часу павінен прыходзіць у норму. Але ў нас няма столькі часу, таму лячыцца будзем па паскоранай методыцы, якую прыдумаў нямецкі доктар для цара Аляксандра, не памятаю каторага.
— Што за методыка?
— Пабачыш. А зараз па трэцяй — за жанчын! Табе, Алесь, чыста сімвалічна трыццаць грам.
— Чаму?
— Каб не было новай п’янкі. I не глядзі так пакрыўджана — ты абяцаў мяне слухацца. А не будзеш слухацца — трапіш у лепельскі філіял Навінак. Якімі сродкамі там лечаць, ты, пэўна, ведаеш.
— Як не ведаць. Гарэлкі там не наліваюць. Сябры расказвалі.
— Вось-вось. I нягледзячы на жорсткую методу лячэння, большасць людзей зноў трапляе туды. Альбо ў магілу... Цяпер
давайце пап’ём кваску i будзем збірацца на бакавую. Ці, можа, вы яшчэ хочаце пап/іаваць у возеры?
Сябры сціпла адмовіліся. Бутэ/іьку гарэлкі, медавуху, квас і рэшткі мёду я забраў з сабой.
— 3 /іёгкай парай! — сустрэ/іа нас адміністратарша.
— Дзякуй, усё бы/іо цудоўна!
Перад сном я патэ/іефанаваў Томачцы і пажадаў ёй добрай ночы. Потым, аддаўшы арганізму загад прачнуцца праз дзве гадзіны і пажадаўшы сябрам добрай ночы, я праваліўся ў чорна-белую бездань сну. Пасля моцнай стомы каляровыя сны мне не сняцца.
Роўна праз дзве гадзіны я прачнуўся. Ведаў, што Алесь не спіць, таму адкрыў халадзільнік, наліў з бутэлькі чарку гарэлкі і падышоў да сябра.
— Выпі, Алесь, стане лягчэй. Вось так! Заеш мёдам. Добра, а цяпер пастарайся крыху паспаць.
Я прачынаўся праз кожныя дзве гадзіны і паўтараў працэдуру. Толькі пад раніцу змучаны сябар заснуў. Я таксама. Дрыхлі мы да дзесяці гадзін. На сняданак я заказаў нам з Дзімам ёгурт, яешню з беконам і каву, а Алесю курыны булён.
— Я таксама кавы хачу!
— Дусту табе кускавога, а не кавы! У цябе нервы як струны гітары, настроенай на два тоны вышэй, а ты хочаш падкруціць іх яшчэ? Я зараз паеду ў аптэку, куплю заспакойваючы збор траў і якога-небудзь гліцыну. Глушыць цябе моцнымі антыдэпрэсантамі не хочацца. Да таго ж ты добра папаліў кішкі, таму табе трэба нешта абвалакальнае.
— Адкуль ты, сябра, усё гэта ведаеш?
— 3 уласнага вопыту. Той не творца, хто не праходзіў выпрабавання запоем, а ён, часцей за ўсё, бывае ад нашай незапатрабаванасці... Твае мазгі за гэты час не атрымоўвалі станоўчага інфармацыйна-эмацыянальнага ўздзеяння, таму я куплю дыскаў з камедыямі і пазнавальнымі праграмамі. DVD тут ёсць — будзем выганяць негатыў з тваёй галавы станоўчымі эмоцыямі. Днём пагуляем па лесе, а пасля абеду я паспрабую
арганізаваць рыбалку. Зараз жор у шчупакоў. Адпачывайце і чакайце мяне.
Я заехаў у аптэку, а потым з бе/іай ружай зазірнуў у Дом рамёстваў да сваёй аднакурсніцы Раечкі, якая з моманту адкрыцця ўстановы працавала тут загадчыцай. Мы расцалаваліся, і я ўручыў ёй ружу.
— Дзякуй. Якія людзі! Раз у стагоддзе заглядваюць. Ты пра мяне зусім забыўся, Дзімка!
— Прабач, Раечка! Буду выпраўляцца, а быў я ў цябе пяць гадоў назад.
— Хочаш сказаць, што гэта маленькі тэрмін? I што сто шэсцьдзесят чатыры кіламетры — вя/іікая ад/іег/іасць? Пасля саракоўніка кожны год у нас, жанчын, ідзе за пяць. Вы, мужыкі, не разумееце, як цяжка нам губляць прывабнасць...
— Ты цудоўна выглядаеш!
— Кінь ты свае ліслівыя кампліменты. Я кожны дзень гляджуся ў люстэрка і знаходжу на сваім адлюстраванні шмат непатрэбных дэталяў, а яшчэ іншы раз і ў пашпарт зазіраю...
— А ты глядзі на ўсё з іроніяй і гумарам.
— Толькі гэта і застаецца!
Мы рассмяяліся.
— Каб надаць табе аптымізму, скажу, што праз месяц юбілей універа, мы з «Мішкамі» будзем выступаць на канцэрце, куды я цябе і запрашаю.
— Цудоўна, дзякуй! Няўжо вы збераецеся? Нават не верыцца...
— Пастараемся. Толькі вось Валерку нашага забілі.
— Жах! Я нешта краем вуха чула... А хто ж яго заменіць?
— Сын. Мы з ім за Алесем прыехалі, але той пакуль што не ў лепшым стане.
— Ён жа ў мяне працаваў, вёў гурток разьбы па дрэве. Залатыя рукі ў чалавека. Якія скульптуры рабіў з высахлых дрэў! Але пачаліся запоі, прыйшлося звольніць па ўласным жаданні, бо магло быць горш...
— Калі не будзе піць, возьмеш яго на працу?
— Вядома, вазьму. Пойдзем, пакажу табе нашы багацці.
Яна правя/іа мяне па пакоях, паказала, як на старажытных кроснах ткуць па/іатно. Асабліва мяне ўразілі ручнікі.
— А можна ў вас набыць такую прыгажосць?
— Закажы. Дзяўчаты за тыдзень зробяць. То/іькі ўзор падыходзячы трэба падабраць. Можа, шлюбны? Пара табе ўжо ачалавечыцца.
— А зараз я не чалавек?
— He, зараз ты эгаіст. Ажэнішся — станеш чалавекам.
— Бадай, я хутка цябе паслухаю.
У калідоры былі развешаны карціны Жарнасека, чыім талентам я не перастаю захапляцца. Ён — лепельскі Пірасмані, які да канца свайго нялёгкага жыцця захаваў наіўны і дзіцячы погляд на свет. Яго прымітыў — гэта чароўныя лебедзі на чароўных лясных азёрах.
— Рая, вось бы нам зрабіць каталог работ Жарнасека! На айчынным паліграфічным абсталяванні альбом еўрапейскага ўзроўню не зробіш, трэба заказваць у Аўстрыі або ў Славеніі, а для гэтага патрэбны грошы.
— Колькі?
— Тысяч дваццаць еўра за найменшы тыраж.
— Адкуль браць такія грошы? У нас культура фінансуецца па астатачным прынцыпе — з таго, што застаецца пасля асноўных артыкулаў расходу. I звычайна нічога не застаецца...
— Вось калі мы пачнём фінансаваць культуру і адукацыю ў першую чаргу, тады можам лічыць сябе культурнай краінай.
Мы развіталіся, і я вярнуўся ў пансіянат. Там мяне чакаў збянтэжаны Дзіма.
— Прабачце, не дагледзеў. Алесь прыснуў, а я літаральна на пяць хвілін спусціўся ў хол. За гэты час ён выпіў паўбутэлькі гарэлкі і глечык медавухі. Зараз спіць п’яны.
— Што ж, дарога да зорак бывае нялёгкай. Канешне, можна зараз і разбегчыся, але можна і пазмагацца. Што выберам?
— Дарогу да зорак!
— Згодзен! Тады сачы, каб Алесь болыіі нічога не піў, а я адлучуся гадзіны на тры. Ка/іі не захацеў лячыцца па-царску, будзе па-татарску.
Я зайшоў у краму, купіў шакаладных цукерак, пакунак белага кітайскага чаю «Мао Фенг» і вязанку абаранкаў. Затым паехаў у бок вайсковага палігона. Пача/іо змяркацца. Я праехаў кіламетраў дзесяць, мінуў дзве пустыя вёскі, нежылыя дамы якіх разбітымі акулярамі вокнаў сумна глядзелі на свет, абагнуў возера, даехаў да ледзь прыкметнай сцяжынкі і заглушыў матор. Далей дарогі не было. Я захапіў падарункі, запаліў ліхтарык і асцярожна рушыў наперад. Сцяжынку пераразаў ручай. У кустах я знайшоў кладку і па ёй перайшоў цераз яго. Яшчэ праз сотні дзве метраў сярод магутных ліп стаяла хаціна. Прыгледзеўшыся, можна было заўважыць, што да яе не цягнуліся электрычныя правады. Загаўкаў сабака. Калі я падышоў да ганка, дзверы адчыніліся і бабуля сказала: «Добры вечар, Зміцер! Заходзь, я цябе чакаю». Я павітаўся, прайшоў цёмны трысцен і трапіў у даволі вялікі пакой, які асвячаўся газніцай.
— Бабуля Зося, можа, дапамагчы табе правесці сюды электрычнасць?
— Навошта? /Іюдзі амаль тры тысячагоддзі цудоўна абыходзіліся без электрычнасці, а зараз, калі вас, гарадскіх жыхароў, пакінуць без яе, вы праз тры дні вымраце, як маманты.
— Можа і так. Вось табе гасцінцы, бабуля.
— Дзякуй, толькі я для цябе хутчэй няня, а твая сапраўдная бабуля была маім Майстрам і Настаўнікам.
— Зараз ты сама Майстар.
— Так, але да ўзроўню тваёй бабулі мне яшчэ расці і расці... Хаця часу для росту засталося не так многа.
— Гэтага ніхто не ведае...
— Я ведаю. Кожны Майстар павінен ведаць час сваёй смерці, каб да гэтага дня падрыхтаваць сабе пераемніка, інакш таемныя веды знікнуць. Расказвай, з чым прыйшоў, хаця я і сама здагадваюся.