Роня, дачка разбойніка
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
ДОБРАЯ КНІГА
Роня
Дамка разбойніка
Серый «Добрая кніга»
Астрыд Ліндгрэн
Роня,
дачка разбойніка
Аповесць
Пераклад са шведскай
МІНСК «Пазітыў-цэнтр» 2020
УДК 821.113.6-93
ББК 84(4Шве)-44
Л59
Серыя заснаваная ў 2016 годзе Заснавальнікі серыі Аляксей Шэін і Андрэй Кім
Пераклад са шведскай Надзея Кім
Astrid Lindgren, «Ronja Rovardotter», Raben & Sjogren; Sweden, 4th edition, 2009
Упершыню надрукавана ў 1981 г. у Raben & Sjogren, Швецыя. Для дадатковай інфармацыі пра Астрыд Ліндгрэн гл. www.astridlindgren.com.
Усе правы належаць The Astrid Lindgren Company, Лідзігё, Швецыя. Для дадатковай інфармацыі, калі ласка, лістуйце на info@astridlindgren.se.
Малюнкі: Ілон Уіклэнд
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
ISBN 978-985-7193-59-2
© Astrid Lindgren 1981 /
The Astrid Lindgren Company
© Надзея Кім, пераклад на беларускую мову, 2020
© Афармленне, выданне на беларускай мове. ПВУП «Пазітыў-цэнтр», 2020
Прадмова
Аповесць, якую вы збіраецеся прачытаць, я ведаю на памяць. Яна пераплятаецца з маім жыццём, успамінамі і зрабілася неад'емнай часткай мяне. Мы з сям'ёй часта ездзілі на прыроду ў дзяцінстве, доўгі час жылі каля лесу. Mae бацькі — скалалазы, яны вучылі нас з братамі караскацца на горы, я прафесійны вершнік. Таму для мяне «Роня» не проста блізкая, а зразумелая да ўзроўню фізічных адчуванняў, пахаў, гукаў. Тэкст гэтай аповесці для мяне жывы, і мне даўно хацелася перакласці яе на нашу мову, хацелася падзяліцца ёй з іншымі.
У дзяцінстве кніга чыталася нагбом. Немагчыма было адарвацца ад імклівага і захапляльнага сюжэта, а пасля апошняй старонкі яшчэ доўга заставаўся чароўны посмак. Свет бачыўся вачыма Роні і Бірка: поўны прыгод і небяспек, але гэта твой свет, твая казка, тваё валадарства, з якога цябе не могуць прагнаць.
Зычу малодшым чытачам таксама адчуць гэта і ўвабраць захапленне жыццём, якое праменіцца з кнігі. Бацькі, зрабіце гэтую аповесць жывой і для вашых дзяцей: схадзіце ў лес, пакатайцеся на конях, навучыце дзяцей таму, што ўмееце самі, як Маціс і Лувіса вучылі Роню і рыхтавалі яе да самастойнага жыцця. Яна магла выжыць у лесе толькі таму, што бацькі перадалі ёй свае веды і досвед.
У больш стадым узросце я стада чытаць павольней, разважаць над пытаннямі, якія падымае Ліндгрэн. Бацькі! Калі чытаюць вашы падрослыя дзеці ці вы чытаеце самі, разгледзьце гэтыя пытанні ў тэксце, абмяркуйце і абдумайце.
Калі дзіцё становіцца самастойным чалавекам? Як рэагаваць, калі твае бацькі робяць благія ўчынкі? Як разумець сваіх бацькоў? Як пераадолець канфлікт у сям'і? Што такое любоў і вернасць? Дзе мяжа паміж свабодай і адказнасцю? Як утаймоўваць сябе дзеля дабра любімага чалавека? Як прасіць прабачэння? Як будаваць, а не руйнаваць стасункі? Што рабіць, калі паўстае выбар паміж тваімі бацькамі і тваім сужэнцам? Што такое смерць і куды мы ідзём пасля яе? Што галоўнае ў жыцці?
Назірайце, як мяняюцца і абчэсваюцца характары персанажаў на працягу расповеду, як Роня з Біркам становяцца адным целам і адначасова сапраўднымі самімі сабой, люструючыся адно ў адным і дзякуючы адно аднаму, як ад сварак па дробязях яны пераходзяць да гатоўнасці памерці разам, як расце іх вернасць і сяброўства.
Гэтая кніга — пра перамогу жыцця, пра смеласць, адданасць і любоў. Гэта вельмі асабісты і асаблівы для мяне твор. Спадзяюся, ён стане такім і для вас.
Р. S. Дзякуй майму мужу, які прыдумаў слова «вятруння»)
1
У ноч, калі Роня з'явілася на свет, грукатаў гром. Навальніца так усхадзілася, што ўсе лясныя жыхары са страху забіліся ў шчыліны ды норы, і толькі лютыя вятрунні, якія любілі навальніцу больш за ўсё на свеце, са скогатам і віскам насіліся вакол замка на гары. Крыкі вятрунняў заміналі Лувісе, якая рыхтавалася нарадзіць. Таму яна папрасіла свайго мужа Маціса:
— Прагані іх, я не чую, што спяваю!
Справа была ў тым, што Лувіса спявала, чакаючы немаўля. Яна вырашыла, што і ёй так будзе лягчэй, і дзіцятка будзе шчаслівейшае, калі народзіцца пад спеў. Маціс схапіў арбалет і пусціў колькі стрэлаў з байніцы.
— Ляціце прэч! — крыкнуў ён. — У нас вось-вось народзіцца дзіця! Можаце гэта ўцяміць, пачвары?
— Хо-хо, у іх народзіцца дзіця ў такую ноч! — завылі вятрунні. — Навальнічы дзіцёнак! От жа вырадак будзе! Хо-хо!
Тады Маціс ізноў стрэліў у самую сярэдзіну зграі, але страшыдды толькі пасмяяліся з яго і з жудасным ёкатам панесліся прэч над верхалінамі.
Тым часам, пакуль Лувіса нараджала, а Маціс адганяў ад замка лятучую навалу, разбойнікі сядзелі каля агню ў вялікай зале, елі, пілі ды гарланіді не горш за тых самых вятрунняў. Трэба ж было ім чымсьці займацца, пакуль яны, усе дванаццаць, чакалі, калі яно вырашыцца там, у вежы. За ўсё іх жыццё ў замку Маціса яшчэ не нараджалася дзіця. Найболып чакаў Лысы Пер.
— Хутчэй бы ўжо з'явіўся гэты маленькі разбойнік, — казаў ён. — Я такі стары і нямоглы, жыць мне
засталося з авечы хвост. А так хацелася б убачыць новага атамана, перш чым накрыюся вечкам.
He паспеў стары дагаварыць, як дзверы расчыніліся і ў залу ўляцеў ашалелы ад радасці Маціс. Ён абег пакой, крычучы і скачучы, як вар'ят.
— У мяне дзіця! Чуеце, вы, у мяне дзіця!
— Хлопчык ці дзяўчынка? — спытаў са свайго кута стары.
— Радасць мая! Шчасце маё! — роў Маціс. — Вось яна: дачка разбойніка!
Пераступіўшы праз высокі парог, з немаўлём на руках увайшла Лувіса. Разбойнікі разам сціхлі.
— Вы што, півам захлынуліся? — запытаўся Маціс.
Ён узяў дзяўчынку з жончыных рук і стаў паказваць разбойнікам.
— Вось! Найпрыгажэйшае дзіця, якое калі-небудзь нараджалася ў гэтым замку.
Дачка ляжала на руках у бацькі і ўважліва на яго глядзела.
— Такое адчуванне, што яна ўжо нешта разумее, — сказаў Маціс.
— А як яе назвалі? — пацікавіўся Лысы Пер.
— Роня, — адказала Лувіса. — Я ўжо даўно вырашыла.
— А калі б нарадзіўся хлопчык?
Лувіса строга і спакойна зірнула на Лысага Пера.
— Каді я вырашыла, што маё дзіця будуць зваць Роня, то нарадзіцца магла толькі Роня.
Потым яна павярнулася да Маціса:
— Забраць яе ў цябе?
Але той япічэ не хацеў аддаваць дачкі. Ён са здзіўленнем разглядаў ясныя вочы, раток, чорныя валасы, бездапаможныя пальчыкі і млеў ад пяшчоты.
— Дзетухна, цяпер маё сэрца ў тваіх маленькіх ручках, — прагаварыў Маціс. — He ведаю чаму, але гэта так.
— Дай мне яе крыху патрымаць, — папрасіў Лысы Пер.
Маціс асцярожна, нібы залатое яйка, перадаў яму немаўлятка.
— Вось новы атаман, якога ты так чакаў. Толькі глядзі, упусціш — і табе канец.
Лысы Пер усміхнуўся Роні бяззубай усмешкай.
— Ды яна ж як пёрка, — сказаў ён і падкінуў малечу некалькі разоў.
Маціс раззлаваўся і выхапіў у яго дзяўчынку.
— А чаго ты чакаў, ёлуп? Здаровага ад'етага разбойніка з барадой да калена?
Тут усе астатнія ўцямілі, што пра гэтага дзіцёнка лепш не казаць нічога кепскага, калі не хочаш раз'юшыць Маціса. А з раз'юшаным Мацісам жарты кароткія. Таму яны адразу пачалі хваліць ды ўзносіць немаўля і выпілі безліч кухляў за Роніна здароўе, што вельмі ўсцешыла яе бацьку. Ён сеў на чале стала і зноў і зноў паказваў сваю цудоўную дачку.
— Цяпер Борку проста ўдар схопіць, — сказаў Маціс. — Хай сядзінь у сваёй няшчаснай нары ды скрыгоча зубамі ад зайздрасці. Каб мне праваліцца, там падымецца такое галашэнне, што ўсім вятрунням ды шэрым гномам у лесе Боркі давядзецца затыкаць вушы.
Лысы Пер задаводена кіўнуў і ўсміхнуўся.
— Вядома, схопіць. Бо род Маціса цяпер будзе жыць, а роду Боркі капцы.
— Вось-вось, — падтакнуў Маціс. — Капцы, як бачыш! Бо, накодькі я ведаю, у Боркі няма нашчадка. I не будзе!
Тут раздаўся такі гром, якога яшчэ ніколі не чулі ў лесе Маціса. Разбойнікі спалатнелі, а Лысы Пер нават паваліўся, бо быў вельмі стары. Нечакана Роня ціха ўсхліпнуда, і гэты ўсхліп спужаў Маціса значна больш за гром.
— Маё дзіця плача! — закрычаў ён. — Што рабіць? Што рабіць?
Але Лувіса не разгубілася. Яна ўзяла дачку на рукі і прыклала да грудзей. Тая адразу заціхла.
— Нішто сабе грымнула! — схамянуўшыся, сказаў Лысы Пер. — Руку на адцін даю, што паблізу ўдарыла маланка.
Так, паблізу сапраўды ўдарыла маланка. Ранкам усе ў гэтым пераканаліся. Замак, што спрадвеку стаяў на вяршыні скалы, цяпер ад зубцоў на вежы
і да самых глыбокіх падзямелляў быў падзелены на дзве часткі бяздоннай прорвай.
— Як велічна пачынаецца тваё жыццё, Роня, — сказала Лувіса, стоячы з дзіцём на руках пры адбітым краі сцяны.
Яна паднялася на вежу, каб агледзець разбурэнні, што прынесла навальніца. Маціс лютаваў, як дзікі звер. Як такое магло здарыцца са старажытным замкам ягоных продкаў? Але ён не ўмеў доўга злавацца і хутка знаходзіў суцяшэнне.
— Ну, прынамсі, мы пазбавіліся часткі пераходаў, сутарэнняў ды непатрэбных пакояў. Цяпер ніхто не заблукае. Памятаеце, як Лысы Пер згубіўся і чатыры дні не мог выбрацца?
Лысы Пер не любіў згадваць тую гісторыю. Хіба ён думаў, што ўсё так атрымаецца? Ён проста хацеў даведацца, наколькі вялікі ды ўмацаваны замак Маціса, а даведаўся, што дастаткова вялікі, каб згубіцца. Небарака быў ледзь жывы, калі нарэшце дабраўся да вялікай залы. На шчасце, разбойнікі так шумелі ды крычалі, што чутно было здалёк, інакш ён бы ніколі не знайшоў дарогі.
— Мы ўсё адно не выкарыстоўвалі замак цалкам, — працягваў Маціс. — Вялікая зала, частка пакояў і вежа засталіся пры нас. Адно што прыбіральня апынулася на тым баку прорвы, і трэба хутчэй зладзіць новую, пакуль ніхто не трапіў у няёмкае становішча.
Неўзабаве разбурэнні падправілі і жыццё ў замку Маціса пацякло, як раней. 3 той толькі розніцай, што цяпер там быдо дзіця. Маленькая дзяўчынка, праз якую, на думку Лувісы, Маціс ды ўсе ягоныя разбойнікі і самі ўсё больш і больш здзяціньваліся.
Вядома, не было нічога кепскага ў тым, што яны імкнуліся паводзіцца стрыманей і цішэй, але ўсяму свая мера. Нечуваная рэч: дванаццаць разбойнікаў на чале з атаманам радуюцца, нібыта бачаць найвялікшы цуд у свеце, назіраючы, як маленькае дзіця вучыцца поўзаць па каменнай падлозе. Праўда, поўзала Роня надзвычай хутка і неяк мудрагеліста адштурхоўвалася левай нагой, што прыводзіла разбойнікаў у асаблівае захапленне. Лувіса ж лічыла, што раней ці пазней усе дзеці пачынаюць поўзаць. I ніхто праз гэта асабліва не вар'яцее, а бацькі такіх дзяцей не перастаюць займацца сваімі справамі.