Роня, дачка разбойніка
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
— Так, я іду! — ускдікнула дзяўчынка і зрабіла некалькі крокаў убок ад сцежкі.
Але тут Бірк таргануў за скураны пас так моцна, што яна ўпала.
— Ты куды! — закрычаў ён. — Ты загінеш, калі пойдзеш за падземнікамі!
Падземнікі, так, яна чула пра іх. Роня ведала, што гэтыя істоты выпаўзаюць у лес з цёмных глыбінь,
калі апускаецца густы туман. Яна ніколі іх не бачыла, а цяпер пайшла б за імі куды заўгодна. Нават пад зямлю, толькі б там гучаў гэты спеў!
— Так, я іду! — паўтарыла дзяўчынка і зрабіла яшчэ крок.
Раптам Бірк апынуўся побач і моцна абняў яе.
— Адпусці! — зараўла Роня і пачала вырывацца. Ды ён моцна трымаў яе.
— Ты загінеш, калі я адпушчу цябе, — паўтараў хлопец.
Але дзяўчынка не чула яго праз спеў, ад якога цяпер грымеў увесь лес і які напаўняў яе сэрца такой неадольнаю прагай, што яна зноў крыкнула:
— Так, я іду! — і пачала адбівацца ад Бірка.
Яна драпалася, і крычала, і плакала, і ўкусіла яго за шчаку, аднак той моцна трымаў яе. Так яны стаялі доўгі час. А потым туман нечакана развеяўся гэтак жа хутка, як і з'явіўся. У тое ж імгненне спеў сціх. Роня нібы апрытомнела ад сну. Дзяўчынка ўбачыла сцежку дадому і чырвонае сонца, якое апускалася за верхаліны. А яшчэ Бірка. Ён стаяў зусім побач.
— Я сказала табе ісці на адлегласці нацягнутага паса, — нагадала Роня.
Потым убачыла скрываўленую шчаку і спытала:
— Цябе ліса ўкусіла?
Бірк нічога не адказаў. Ён зматаў скураны пас і аддаў ёй.
— Дзякуй, цяпер я сам знайду дарогу ў замак Боркі.
Роня пагдядзела на яго спадылба. I раптам адчула, што не можа на яго злавацца, сама не ведае чаму.
— Ну і каціся, — ласкава сказала яна і пабегла.
5
Увечары, седзячы разам з бацькам ля агню, Роня раптам згадала, што хацела нешта запытацца.
— А што ты браў без дазволу? Памятаеш, Борка сказаў?
— Хм, — прамычаў Маціс. — Я так баяўся, што праз туман ты не знойдзеш дарогі дадому.
— Знайшла, — не цярпедася дзяўчынцы. — Дык што ты браў без дазволу?
— Зірні, — сказаў Маціс і паказаў на вуголле. — Бачыш твар? Падобны да Боркі, каб мне праваліцца.
Але Роня ніякага Боркі там не заўважыла, ды й яе гэта не цікавіла.
— Што ты браў без дазволу? — настойвала яна.
Маціс маўчаў, і Лысы Пер вырашыў адказаць за яго:
— Шмат што! Ха-ха, так-так, вельмі шмат! Напрыклад...
— Памаўчы! — ускіпеў Маціс. — He твая справа!
Усе, акрамя Лысага Пера, ужо спалі, а Лувіса выйшла замкнуць на ноч курэй, коз і авечак, таму ніхто больш не чуў, як Маціс тлумачыў дачцэ, хто такія разбойнікі і што яны бяруць рэчы без дазволу. Маціс не саромеўся свайго рамяства, наадварот! Ганарыўся і выхваляўся, што ён наймагутнейшы атаман ва ўсіх гарах і лясах. Аднак расказваць гэта Роні было крыху няёмка. Вядома, калі-небудзь давялося б ёй усё раскрыць, але ён ахвотна адклаў бы такую размову.
— Ты яшчэ маленькае і бязвіннае дзіця, мая Роня. Таму я мала табе пра гэта распавядаў.
— Ага, хутчэй нічога не распавядаў, — падтакнуў Лысы Пер. — I нам забараніў.
— Слухай, стары, мо табе час ісці спаць? — запытаўся Маціс.
Але той нікуды не пайшоў, бо хацеў паслухаць. Так Роня нарэшце даведалася, адкуль усё з'яўлялася. Мяхі, торбы, каштоўнасці ў куфрах і кайстрах, якія разбойнікі прывозілі ўвечары, не раслі на дрэвах у лесе. Яе бацька забіраў гэта ў іншых.
— А хіба людзі не злуюцца, калі вы адбіраеце іх рэчы? — спыталася Роня.
Лысы Пер хіхікнуў.
— Яшчэ як! — запэўніў ён. — Так галёкаюць, ты б чула!
— Было б выдатна, калі б ты пайшоў-ткі спаць, — працадзіў Маціс.
Але стары яго як не чуў.
— Некаторыя нават плачуць, — працягваў ён, але тут Маціс зароў:
— Ды змоўкні ты ўжо нарэшце або я цябе выганю! — затым пагладзіў дачку па шчацэ.
— Зразумей, Роня, такі парадак рэчаў. Так быдо заўсёды. Таму не бяры да галавы.
— Праўда што, — сказаў Лысы Пер. — Але людзі ўсё ніяк не прывыкнуць. Так выюць, галосяць і лаюць нас — адно задавальненне слухаць.
Маціс злосна зыркнуў на яго і зноў павярнуўся да Роні:
— Мой бацька быў атаманам, і дзед, і прадзед. I я не выключэнне. Я таксама атаман, наймагутнейшы ва ўсіх лясах і гарах. I ты таксама будзеш атаманам, Роня!
— Hi за што! — закрычала тая. — Ніколі ў жыцці! He хачу, каб людзі галасілі ды плакалі!
Маціс пачухаў галаву. Такога ён не чакаў. Ён хацеў, каб дачка захаплялася ім і любіла яго гэтак жа моцна, як ён любіў яе і захапляўся ёю. А цяпер яна сядзіць і крычыць: «Ніколі ў жыцці!» — і не жадае быць атаманам, як бацька. Маціс пачуўся няшчасным. I хацеў паказаць Роні, што яго занятак справядлівы і добры.
— Глядзі, Роня, я бяру толькі ў заможных, — сказаў ён, крыху падумаў і дадаў: — I дапамагаю бедным, так.
Тут Лысы Пер зноў усміхнуўся.
— Шчырая праўда! Памятаеш, ты падараваў мех мукі збяднелай удаве з васьмю дзецьмі?
— Так, — азваўся Маціс. — Гэтак я і раблю.
Ён пагладзіў чорную бараду. Цяпер ён быў вельмі задаволены і сабой, і Лысым Перам. А стары ўсё хіхікаў:
— У цябе добрая памяць, Маціс! Выпадак з удавой быў гадоў з дзесяць таму. Вядома, ты дапамагаеш бедным. Прыкладна раз на дзесяцігоддзе.
Тут Маціс зайшоўся крыкам:
— Калі ты зараз жа не пойдзеш спаць, я цябе ўкладу, не сумнявайся!
Але да гэтага не дайшло, бо вярнулася Лувіса, і Лысы Пер хуценька знік. Роня паклалася ў ложак і назірала, як дагарае агонь, пакуль маці спявала Воўчую песню. Дзяўчынку не засмучала, што яе бацька — разбойнік. Ен быў яе Мацісам, і што б ён ні рабіў, яна яго любіла. Той ноччу Роня спала неспакойна: ёй сніліся падземнікі ды іхнія спевы, але яна нічога не памятала, калі прачнулася. А Бірка памятала. У наступныя дні дзяўчынка часта згадвала пра яго і думала, як ён там, у замку Боркі. Цікава, ці
хутка бацька выкіне Борку з усёй шайкай з іх замка? Маціс штодня выдумдяў новы грандыёзны план, але ніводны не пасаваў.
— He тое, — казаў на ўсё Лысы Пер. — Трэба быць хітрым, як старая ліса, сілай тут нічога не вырашыш.
У Маціса не атрымлівалася быць хітрым, як старая ліса, але ён вельмі стараўся. I так занурыўся ў роздумы, што не выязджаў па здабычу. Борка, верагодна, таксама быў заняты нечым іншым, і людзі, якія ў той час праходзілі праз лес, дзівіліся, чаму стала так спакойна. Куды зніклі ўсе разбойнікі? Жаўнеры, якія ўпарта пераследавалі Борку, знайшлі пячору, дзе хавалася ягоная шайка, ды яна аказалася даўно закінутай і пустой. Там не было ніякага Боркі, і жаўнеры ўзрадаваліся, што нарэшце можна пакінуць цёмны, халодны і дажджлівы восеньскі лес. Яны ведалі, што глыбей у пушчы ёсць яшчэ адна шайка, у замку Маціса, але стараліся пра гэта не згадваць. Больш недасяжнага месца не знайсці, а атамана, які там жыў, схапіць было скдаданей, чым арла на вяршыні скалы. I яго не чападі.
Маціс траціў амаль увесь час на тое, каб дазнацца, як разбойнікі Боркі трапляюць у замак і як да іх дабрацца. Таму, узяўшы некалькі сваіх людзей, ён штодня ездзіў у выведку і гойсаў па лесе з паўночнага боку замка. Аднак захопнікі не паказваліся. Збольшага паўсюль было так зацішна і глуха, нібы ніякіх разбойнікаў Боркі ўвогуле не існавала. Але, як высветлілася, яны мелі цудоўную доўгую вяровачную лесвіцу. Маціс бачыў яе толькі раз і на злом галавы кінуўся туды, каб забрацца наверх.
Яго разбойнікі, прагнучы бойкі, ірванулі за ім, ды іх сустрэў град стрэл. Адна нават параніла Малыша Кліпа ў сцягно, і ён праляжаў два дні. Так Маціс даведаўся, што лесвіцу спускаюць толькі пад пільным наглядам.
Восеньская нуда панавада ў замку, разбойнікам не сядзелася без справы. Яны раздражняліся ды сварыліся болып, чым звычайна, і Лувіса вырашыла гэта спыніць:
— У мяне хутка вушы адсохнуць ад вашых бясконцых нараканняў і ныцця! Каціцеся куды пададей ці змоўкніце ўжо нарэшце!
Усе заціхлі, і Лувіса знайшла для кожнага карысны занятак: адрамантаваць ды пачысціць куратнік і хлеў са стайняй. Разбойнікі ненавідзелі такую працу, аде ўніклі яе адно Лысы Пер і вартавыя ў Воўчай цясніне і ля прорвы. Маціс таксама імкнуўся падтрымаць дух сваёй шайкі. Аднойчы нават зладзіў паляванне на лася. Разбойнікі сноўдалі па восеньскім лесе з дзідамі і арбадетамі і прыцягнулі чатыры здаровыя тушы. Лысы Пер узрадаваўся:
— Курыны суп, барані суп і каша — увесь час адно і тое, — сказаў ён. — Цяпер будзе што пажаваць. А самыя мяккія кавалкі, зразумела, таму, у каго няма зубоў.
I Лувіса смажыла, вэндзіла і саліла мяса, каб разам са смажанымі курамі і баранінай ежы хапіла на ўсю зіму. Роня, як звычайна, днямі бавілася ў лесе. Там цяпер было так ціха, але і восеньскі лес дзяўчынцы падабаўся. Пад босымі нагамі сдаўся волкі зялёны мяккі мох, галіны блішчалі ад вільгаці, і навокал так востра пахла восенню! Часта дажджыла, і тады Роня любіла сядзець пад густой ялінай
і слухаць, як падаюць кроплі. Здаралася, ліло так, што ўвесь лес ззяў, і гэта ёй таксама падабалася. Жывёл амаль не было відаць. Роніны лісы хаваліся ў нары, часам у прыцемку дзяўчынка заўважала, як праходзяць ласі, і некалькі разоў бачыла дзікіх коней, што пасвіліся між дрэваў. Як бы ёй хацелася злавіць сабе аднаго! Дзяўчынка ўжо некалькі разоў спрабавала, ды ўсё марна. Коні былі вельмі пужлівыя і зусім непрыручаныя. Роня лічыда, што ёй ужо час займець уласнага каня, і яна сказала пра гэта бацьку.
— Толькі калі табе хопіць сілы самой яго злавіць, — адказаў ён.
«Аднойчы ў мяне атрымаецца, — думала Роня. — Я заарканю прыгожага маладога жарабца, завяду ў замак і аб'езджу, як Маціс усіх сваіх коней».
Лес быў надзіва пусты. Усе жывыя істоты, што напаўнялі яго, залеглі ў норы і дуплы. Вельмі рэдка з гор спускадіся лютыя вятрунні, але і яны паспакайнелі і збольшага адседжваліся ў пячорах. Шэрыя гномы таксама не паказваліся. Толькі аднойчы Роня ўбачыла, як некалькі гномаў сачылі за ёй з-за валуна. Але яна іх больш не баялася.
— Каціцеся адсюль, — закрычала дзяўчынка, і тыя з хрыплым выццём зніклі.
Бірк у лесе не з'яўляўся. I гэта яе толькі цешыла. Ці не? Часам Роня і сама не разумела. Потым пачалася зіма. Выпаў снег, прыйшоў ходад, і іней ператварыў Ронін лес у ледзяное царства, найпрыгажэйшае, якое дзяўчынка толькі бачыла. Яна пайшла туды на лыжах, і, калі вярнулася ўвечары дадому, валасы пасівелі ад намаразі, а пальцы рук і ног задубелі, нягледзячы на скураныя
пальчаткі і боты. Але ні халады, ні снег не MarAi ўтрымаць Роню дома. На наступны дзень яна зноў бегла ў лес. Маціс непакоіўся, назіраючы, як яна імчыць да Воўчай цясніны, і даволі часта казаў жонцы: