Роня, дачка разбойніка
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
Дзе, хацеў бы ён ведаць, Лувіса са сваімі лекавымі зёлкамі, калі жыццё Роні ліпіць на валаску! Ён забег у хлеў, але Лувісы там не было. Убачыўшы Маціса, галодныя авечкі забляялі, але хутка зразумелі, што ад яго ежы не дачакаешся. Ён прыхіліўся лбом да падпоркі і так адчайна прычытаў, што нават авечкі яму заспачувалі. Маціс плакаў, пакуль жонка, дагледзеўшы курэй і коз, не зайшла да авечак. Тады ён закрычаў:
— Жанчына, чаму ты не пры сваім хворым дзіцяці?
— У мяне хворае дзіця? — спакойна запыталася Лувіса. — Я не ведала. Зараз накармлю авечак і тады...
— Я сам іх накармлю! Ідзі да Роні! — раўнуў Маціс і ціха ўсхліпнуў: — Калі яна яшчэ жывая.
Ён кінуўся даставаць сена і, калі Лувіса сышла, пакарміў авечак ды стаў скардзіцца ім на сваё гора:
— Вы вось не ведаеце, што такое мець дзяцей! I не разумееце, як гэта, калі губляеш сваю дарагую маленькую авечачку!
Тут Маціс змоўк, згадаўшы, што ва ўсіх авечак вясной былі ягняты. I што з імі стала?.. Амаль усе ператварыліся ў смажаніну!
Лувіса паіла дачку лекавымі адварамі, і праз тры дні, да здзіўлення і радасці Маціса, Роня ачуняла і стала такой, як заўжды, толькі крыху больш задуменнай. Яна шмат пра што разважала, пакуль хварэла. Што ж цяпер будзе? Як там Бірк? Брат у яе ёсць, але як з ім бачыцца? Толькі таемна. He магла ж Роня прызнацца Мацісу, што пасябравала з разбойнікам Боркі. Гэта ўсё адно, што даць яму аплявуху, толькі значна горш. Ён упадзе ў такую ярасць, у якой яго яшчэ не бачылі. Роня ўздыхнула. Чаму яе бацька так бурліва на ўсё рэагуе? Ці ён радаваўся, ці злаваўся, ці сумаваў — усе яго эмоцыі былі такія дзікія і нястрыманыя, што хапіла б на цэлую шайку. Роня ніколі яму не хлусіла. Толькі не казала таго, што яго засмуціць ці раззлуе. А ён дакладна засмуціцца і раззлуецца, калі яна раскажа пра Бірка. Ды й як тут вышмыгнуць праз гэты снег? Прабрацца ў лес немагчыма, бо Воўчую цясніну заваліла, і папраўдзе зімовы лес крыху пужаў дзяўчынку. Хопіць ёй пакуль прыгод.
Завеі ўсё віхурыліся вакол замка Маціса. Снегу толькі прыбывала, і Роня нарэшце зразумела, хоць гэта ёй зусім не падабалася, што да вясны яны з Біркам не сустрэнуцца. Ён быў гэтак жа дадёка, нібы жыў за тысячу міль. Усё праз снег! Кожнага дня Роня злавала на яго болып і больш, а разбойнікі той снег наўпрост зненавідзелі. Штораніцы яны сварыліся, чыя чарга ісці па ваду. Крыніца цякла напаўдарозе да Воўчай цясніны. Дабрацца туды было нялёгка: спачатку трэба расчысціць дарогу шуфлем, пакуль завіруха запарушвае вочы, а потым дацягнуць у замак столькі цяжкіх вёдраў з вадой, каб хапіла і людзям, і жывёле.
— Вы лянівыя, што валы, — казала Лувіса. — Вам бы толькі біцца ды разбойнічаць.
Разбойнікі сапраўды тужылі па вясне, калі зноў пачнецца вясёлае жыццё. А пакуль яны чакалі, зноў і зноў разграбалі снег, выразалі лыжы, чысцілі зброю, гадавалі коней, гулялі ў косці і танцавалі ды спявалі перад агнём, як заўсёды.
Роня таксама гуляла ў косці, спявала ды танцавала разам з імі і гэтак жа сумавала па вясне і лесе. Вясной яна нарэшце зноў убачыцца з Біркам і запытаецца, ці сапраўды ён хоча быць яе братам, як абяцаў тады, у завею. Чакаць быдо цяжка, і Роня пачувалася, нібы ў пастцы. Дні цягнуліся марудна, дзяўчынка не магла знайсці сабе месца, таму аднойчы нават вырашыла спусціцца ў сутарэнні, дзе ўжо даўно не бывала. Старыя, вырубленыя ў скале падземныя вязніцы пужалі яе. Праўда, Лысы Пер сцвярджаў, што палонных там трымалі толькі ў часы, калі замак належаў князям, задоўга да таго, як ён дастаўся разбойнікам. Роня ішла па золкім падзямеллі, і ёй
здавалася, што даўно памерлыя зняволеныя крэкчуць ды ўздыхаюць за каменнымі сценамі, і дзяўчынцы рабілася вусцішна. Яна пасвяціла свечкай у адну з цёмных камер, дзе сядзелі няшчасныя, што страцілі надзею калі-небудзь зноў убачыць сонца. Дзяўчынка крыху пастаяла, здранцвеўшы ад жудасцяў, якія некалі рабіліся ў замку. Потым пашчыльней захуталася ў ваўчыную скуру і пайшла далей уздоўж камер. Роня аднойчы была тут з Лысым ГІерам: ён паказваў, што нарабіла навальніца ў тую ноч, калі дзяўчынка нарадзілася. Маланка расшчапіла не толькі замак, але і скалу пад ім, таму раскол напалову засыпала друзам і камянямі. Завал дзяліў падзямеллі на дзве часткі.
— Стоп, далей праходу няма, — сказала сама сабе Роня, паўтарыўшы словы Лысага Пера.
Але раптам ёй у галаву прыйшла думка. Там, па той бок, калідор працягваўся, гэта яна ведала, і стары таксама так сказаў. Яшчэ тады Роня засмуцілася, што нельга прайсці далей, а цяпер упала ў роспач. Хто ведае, магчыма, проста за завалам у гэты самы час стаіць Бірк? Дзяўчынка задуменна паглядзела на перашкоду.
Урэшце яна прыняла рашэнне. Наступнымі тыднямі Роня амаль не з'яўлялася ў каменнай зале. Штораніцы яна знікала, ніхто не ведаў куды, але ні Маціс, ні Лувіса не турбаваліся. Разграбае снег, як усе астатнія, думалі бацькі, ды й яны звыклі, што дачка сыходзіць і вяртаецца, калі пажадае. Але Роня не разграбала снег. Яна разбірала каменны завал, ды так зацята, што рукі і спіну ламіла. Увечары знясіленая дзяўчынка падала ў ложак і цвёрда ведала адно: ніколі больш яна не падыме ніводнага
каменя, ні вялікага, ні маленькага. Але заўтра ж на досвітку Роня спяшалася ў падзямелле і, як апантаная, цягала камяні. Яна так ненавідзела завал, што ён мусіў быў расплавіцца. Ды ён не плавіўся, а заставаўся там, дзе і быў, і дзяўчынка напаўняла камянямі вядро за вядром, адносіла ў бліжэйшую камеру і высыпала.
I вось настаў дзень, калі камера запоўнідася друзам, а завал зменшыўся настолькі, што яго без асаблівых высілкаў можна было пералезці. Толькі наважыцца! Роня зноў задумалася. Ці варта так рызыкаваць і прабірацца ў замак Боркі? Што яе там чакае? Яна не ведала, і тое быў небяспечны шлях, гэта зразумела. Але дзяўчынка пайшла б любым небяспечным шляхам, толькі б ён прывёў да Бірка. Яна сумавала па ім. Як так атрымалася, Роня і сама не разумела. Раней яна яго ненавідзела і хацела, каб ён разам з усім Боркавым коддам праваліўся ў пекла. I вось цяпер адзінае яе прагненне — перабрацца нарэшце на той бок і знайсці яго. Тут Роня нешта пачула. Там, з таго боку, да завала хтосьці тупаў. Гэта мог быць толькі разбойнік Боркі. Яна затаіла дыханне, знерухомела і прысдухалася. Як бы выбрацца адсюль, пакуль ён не заўважыў лаз. Раптам разбойнік Боркі засвістаў! Простую нягучную мелодыю. Роні здалося, што яна чула яе раней, так, сапраўды чула! Бірк гэтак жа насвістваў, калі выцягваў яе нагу з нары кашлатых вохаў. Няўжо ён тут? А можа, усе разбойнікі Боркі ведаюць гэты матыў. Яна згарала ад нецярплівасці, а запытацца было надта небяспечна. Але ж трэба было неяк высветліць, хто гэта свішча, і дзяўчынка таксама засвістала. Нягучна і тую ж
мелодыю. На тым баку свіст змоўк. Доўга трывала жудасная цішыня, і Роня была падрыхтавалася даць лататы, калі невядомы разбойнік Боркі зараз выскачыць з-за завалу, каб схапіць яе. Але тут раздаўся голас Бірка, ледзь чутны і нерашучы, нібы ён не верыў, што кажа:
— Роня?
— Бірк! — ад шалёнай радасці ў.Роні ледзь не пераняло дыханне. — Бірк, Бірк!
Пасля яна змоўкла. А затым запыталася:
— Ты праўда хочаш быць маім братам?
3-за завалу данёсся ягоны смех.
— Сястра мая, — сказаў Бірк. — Як я рады чуць твой голас, але мне хочацца цябе ўбачыць. Твае вочы такія ж чорныя, як раней?
— Пералазь сюды і паглядзі, — адказала Роня.
Больш яна нічога не паспела сказаць, бо ў гэты момант раздаўся гук, ад якога ў яе заняло мову. Далёка ззаду нехта з грукатам адчыніў цяжкія дзверы ў падзямелле і пачаў спускацца па лесвіцы. Так, хтосьці ішоў сюды, і калі зараз жа што-небудзь не прыдумаць, ёй канец! I Бірку таксама! Крокі павольна, але няўмольна набліжаліся. Роня чула іх і разумела, што яе чакае, але застыла, як спужаны звер. У апошні момант дзяўчынка схамянулася, таропка шапнула Бірку:
— Да заўтра! — і кінулася насустрач таму, хто набліжаўся.
Хто б там ні ішоў, яму нельга ўбачыць, што яна разабрала завал.
Гэта быў Лысы Пер. Ён ажно заззяў, убачыўшы яе.
— Я паўсюль цябе шукаю, — сказаў ён. — Што, у імя ўсіх лютых вятрунняў, ты тут робіш?
Роня схапіла старога пад руку і пацягнула назад, пакуль ён нічога не заўважыў.
— Немагчыма ж бясконца разграбаць снег, — сказала яна. — Хадзем, мне ўжо хочацца выбрацца на паветра.
I гэта было праўдай. Толькі цяпер дзяўчынка зразумела, што зрабіла. Яна адкрыла дарогу ў замак Боркі! Што будзе, калі Маціс даведаецца! У яго не атрымлівалася быць хітрым, як старая ліса, але нават ён сцяміць, што нарэшце шлях да Боркі вольны. Мог бы і сам даўно здагадацца, думала Роня, але цяпер радавалася, што бацьку не прыйшло такое да галавы. Дзіўна, але цяпер ёй не хацелася, каб разбойнікаў Боркі выгналі з замка Маціса. Інакш разам з імі выганяць Бірка, і яна яго страціць. Таму нельга дапусціць, каб хтосьці даведаўся пра лаз, які яна зрабіла. Такім чынам, трэба вывесці адсюль Лысага Пера, каб у яго не ўзнікла падазрэнняў. Стары крочыў побач з вельмі хітрай мінай. Хоць Лысы Пер заўсёды выглядаў так, нібы ведае ўсе таямніцы на свеце. Але гэтым разам яго перамудрылі. Ён не даведаўся пра Ронін сакрэт. Прынамсі пакуль.
— Снег сапраўды немагчыма разграбаць бясконца, — пагадзіўся стары. — А вось гуляць у косці можна. Што думаеш, Роня?
— Так, асабліва цяпер, — адказала дзяўчынка і яшчэ хутчэй пацягнула яго ўверх па лесвіцы.
I яны з Лысым Перам гулялі ў косці цэлы дзень, да самай Воўчай песні. Але Роня ўвесь час думала пра Бірка.
«Заўтра! — апошняе, што яна сказала сабе перад тым, як заснуць. — Заўтра!»
7
I вось наступіла раніца, хутка яна ўбачыць Бірка! Роня збіралася адразу пайсці ў падзямедле, як толькі вялікая зала апусцее і ўсе разыдуцца па ранішніх справах. Але ў любы момант мог з'явіцца Лысы Пер з пытаннямі, што было б зусім недарэчы.
«Паесці я магу і ў тунэлі, — падумала Роня. — Тут усё адно не дадуць спакою».
Дзяўчынка паклала акраец хлеба ў скураны мяшэчак, наліла ў драўляную бікдажку казінага малака і, нікім не заўважаная, знікла ў падзямедлі. Неўзабаве яна апынулася ля завалу.
— Бірк, — паклікала Роня, баючыся, што яго там няма.
3-за груды камянёў ніхто не азваўся, і дзяўчынка ледзь не расплакалася ад расчаравання, што ён не прыйшоў. Можа, забыўся ці, яшчэ горш, перадумаў. Яна была з разбойнікаў Маціса, ворагаў Боркі, і, у рэшце рэшт, ён вырашыў не мець з ёй справы. Тут нехта пацягнуў яе за вадасы.