Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

Роня, дачка разбойніка

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
48.4 МБ
У дзвярах з'явіўся Маціс, які прыйшоў даведацца, чаму Роня так доўга. Баль скончыўся, набдіжаўся час Воўчай песні.
— Спачатку я хачу даслухаць казку, — сказала дзяўчынка.
Ё пакуль бацька стаяў і чакаў, Лысы Пер усё нешта шаптаў ёй на вуха.
— Як добра! — захапілася Роня, калі стары дагаварыў.
Надышла ноч. Неўзабаве ўсе разбойнікі ў замку паснулі. Толькі Маціс усё круціўся ў ложку. Лувіса, вядома, памазала ягоныя раны і сінякі, але гэта не дапамагло. Цяпер, пасдя бурлівага дня, боль зрабіўся заўважны, і ад найменшага руху ўсё жудасна садніла. Маціс не мог звесці вачэй, і яго раздражняла, што Лувіса так спакойна спіць побач. Нарэшце ён яе расштурхаў.
— На мне жывога месца няма! — паскардзіўся ён. — Адзінае суцяшэнне, што гэтаму сабаку Борку мусіць быць яшчэ горш!
Лувіса павярнулася да сцяны.
— Мужчыны... — прамармытала яна і зноў заснула.
18
— Няма чаго старым сядзець і мерзнуць на «звярыных баях», — сувора сказала Лувіса, калі на наступны дзень высветлілася, што ў Лысага Пера дрыготка, ламота ў целе і што ён не хоча ўставаць. Зрэшты, падымацца стары адмовіўся, нават калі ўсё прайшло.
— Я гэтак жа магу ляжаць і глядзець, — сказаў ён.
Маціс прыходзіў да яго ў спальню штодня і распавядаў, як добра цяпер ідзе разбой. Ён быў задаволены. Борка, як казаў Маціс, паводзіўся прыстойна і не бунтаваў. Ён, дарэчы, аказаўся даволі кемлівы, і ў іх разам атрымліваюцца розныя выдумкі, адна за адну лепшая. Людзі войта ўвесь час вядуцца на хітрыкі, так што сэрца радуецца, і хутка ў лесе не застанецца ніводнага дакучлівага жаўнера, упэўнена сцвярджаў Маціс.
— 3 незабітага ліса футра не шыюць, — буркатаў Лысы Пер, але Маціс не слухаў. Ды ў яго не было шмат часу сядзець у старога.
— Дохля ты наша, — казаў ён ласкава, пляскаючы Лысага Пера па плячы, перш чым пайсці. — Паспрабуй нарасціць на косткі хоць крыху мяса, каб падняцца!
I Лувіса прыкладала для таго ўсе намаганні. To прыносіла гарачы, наварысты суп, то іншую ўлюбёную страву старога.
— Паеж булёну, каб сагрэцца, — казала яна.
Але нават гарачы булён не мог прагнаць холаду з цела Лысага Пера, і гэта непакоіла Лувісу.
— Давай пакладзём яго ў каменнай зале, мо там ён сагрэецца, — аднойчы сказала яна Мацісу.
Так Маціс на руках перанёс Лысага Пера з ягонага самотнага пакоя і паклаў у свой ложак. Лувіса цяпер спала з Роняй.
— Нарэшце я, бедны старэча, адтаю, — узрадаваўся Лысы Пер.
Маціс быў гарачы, бы жароўня, і стары туліўся да яго, як дзіця, якое прыціскаецца да цёплага і ўтульнага матчынага боку.
— Мне так цесна, пасунься, — прасіў Маціс.
Але стары адно падбіраўся бліжэй. I назаўтра адмовіўся вярнуцца да сябе. Лысаму Перу спадабаўся ложак, і ён хацеў застацца. Удзень тут можна было ляжаць ды назіраць, як завіхаецца Лувіса. Увечары вярталіся разбойнікі, збіраліся вакол яго і расказвалі, як ішлі справы. А Роня распавядала, як яны з Біркам прабавілі дзень у лесе. I Лысы Пер быў задаволены.
— Няхай так усё і ідзе, пакуль я чакаю, — сказаў ён.
— Чаго? — запытаўся Маціс.
— А як ты думаеш? — адказаў стары.
Маціс не здагадаўся. Але заклапочана адзначаў, што Лысы Пер усё марнее, і спытаў Лувісу:
— Што з ім такое, як ты думаеш?
— Старасць, — адказала тая.
Маціс усхвалявана зірнуў на жонку.
— Ён жа не памрэ?
— Памрэ.
Тады Маціс расплакаўся.
— He, каб яно ўсё правалілася, — крычаў ён, — я на такое не згодны!
Лувіса пахітала галавой.
— Ты многае вырашаеш, Маціс, але тут нічога не зробіш.
Роня таксама хвалявалася за Лысага Пера, і чым больш ён слабеў, тым даўжэй яна сядзела каля яго. Цяпер ён збольшага ляжаў, прымружыўшыся, і толькі зрэдку расплюшчваў вочы ды глядзеў на яе. Потым усміхаўся і казаў:
— Мая радасць, ты памятаеш, што я табе распавёў?
— Так! Толькі б знайсці, — адказвала дзяўчынка.
— Знойдзеш, — запэўніваў Лысы Пер. — Знойдзеш, каді прыйдзе час!
— Так, спадзяюся.
Дні міналі, і Аысы Пер чэзнуў. Нарэшце адным вечарам усе — Маціс, Лувіса, Роня і разбойнікі — сабраліся каля ягонай пасцелі. Стары ляжаў нерухома, заплюшчыўшы вочы. Маціс прагна шукаў хоць якой прыкметы жыцця. Але каля ложка было цёмна, нягдедзячы на святло ад каміна і свечку, якую запаліла Лувіса. He, Маціс нічога не заўважаў і раптам крыкнуў:
— Ён памёр!
Тады стары расплюшчыў адно вока і дакордіва паглядзеў на яго.
— Вядома, не! Я не настолькі нявыхаваны, каб сысці без развітання.
Потым ён зноў на доўгі час апусціў павекі, усе стаялі моўчкі, чулася толькі нягучнае хрыплае дыханне старога.
— А цяпер, — прагаварыў Лысы Пер і зноў расплюшчыў вочы, — цяпер, дарагія сябры, бывайце! Я паміраю.
I ён памёр. Роня ніколі не бачыла, каб нехта паміраў, і заплакала. «Стары так стаміўся апошнім часам, — падумала дзяўчынка. — Можа, цяпер ён адпачывае ў нейкім іншым, невядомым месцы».
Але Маціс кідаўся ўзад і ўперад па каменнай заде і крычаў, зноў і зноў паўтараючы адно і тое:
— Ён заўсёды быў! А цяпер яго няма! Ён заўсёды быў! А цяпер яго няма!
Тады Аувіса прамовіла:
— Маціс, ніхто не жыве на зямлі вечна, ты гэта ведаеш. Мы нараджаемся і паміраем, так заўсёды было, чаго бедаваць?
— Але мне яго нестае! — раўнуў Маціс. — Да таго, што рэжа ў грудзях!
— Хочаш, я цябе абдыму? — спытала Лувіса.
— Так, абдымі! — закрычаў Маціс. — I ты, Роня, таксама!
Так ён сядзеў, прыціскаўся то да Лувісы, то да Роні, і плакаў над Лысым Перам, які быў побач, колькі Маціс сябе памятаў, а цяпер яго не стала.
На наступны дзень Лысага Пера хавалі каля ракі. Зіма набліжалася, упершыню пайшоў снег. Мяккія мокрыя шматкі засыпаді труну, якую неслі Маціс і яго разбойнікі. Лысы Пер выгаблеваў яе сам яшчэ ў маладыя гады і ўвесь час захоўваў у кладоўцы.
— Разбойніку труна можа спатрэбіцца ў самы нечаканы момант, — прыгаворваў ён і апошнімі гадамі дзівіўся, што яна так доўга ляжыць.
— Але рана ці позна прыдасца, — казаў стары.
Цяпер прыдалася. Жалоба па Лысым Перы цяжкім покрывам лягла на замак. Усю зіму Маціс хадзіў як хмара. Разбойнікі таксама маркоціліся, бо настрой атамана задаваў тон жыцця ўсім астатнім. Роня ўцякала з Біркам у лес, дзе цяпер валадарыла зіма, і забывалася пра смутак, летучы на лыжах па стромкіх схілах. Але зноўку акуналася ў яго, як тодькі вярталася дадому і бачыла Маціса, які паныла сядзеў ля агню.
— Роня, суцеш мяне, — прасіў ён. — Аблегчы маё гора!
— Хутка зноў прыйдзе вясна, табе стане лягчэй, — казала яна, але Мацісу гэта не дапамагала.
— Лысы Пер больш не ўбачыць вясны, — змрочна адказваў ён.
I ў Роні больш не знаходзілася слоў суцяшэння.
Аде зіма скончылася. Як заўсёды, наступіла вясна, незалежна ад таго, хто жыў, а хто памёр. Маціс павесялеў, як і кожную вясну. Ён свістаў і спяваў, калі скакаў праз Воўчую цясніну на чале шайкі. Борка са сваімі людзьмі ўжо чакаў. Гэй-гэй, пасля доўгай зімы нарэшце зноў пачынаецца разбойніцкае жыццё! Маціс і Борка абодва гэтаму радаваліся, бо яны нарадзіліся і застануцца разбойнікамі. Іх дзеці былі мудрэйшыя. Яны радаваліся зусім іншаму: што снег сышоў, і цяпер зноў можна ездзіць верхам, і што яны хутка зноў вернуцца ў Мядзведжую пячору.
— Я рада, што ты, Бірк, не збіраешся разбойнічаць, — сказала Роня.
Ён засмяяўся.
— Ага, я ж даў зарок. Але вось цікава, на што мы з табой будзем жыць?
— А я ведаю, — адгукнулася дзяўчынка. — На здабытае срэбра, як табе такое?
I яна распавяла Бірку, што ёй перадаў Лысы Пер: пра срэбную гару, якую даўным-даўно маленькі шэры гном паказаў яму ў знак падзякі за ўратаванае жыццё.
— Лысы Пер сцвярджаў, там сустракаюцца самародкі памерам з валуны, — сказала Роня. — I хто ведае, магчыма, гэта не казка! Ён запэўніваў, што ўсё
шчырая праўда. Давай як-небудзь паедзем і паглядзім, я ведаю, дзе гара.
— He да спеху, — адказаў Бірк. — Толькі больш нікому не кажы! Інакш нашы разбойнікі налятуць і ўсё расхапаюць!
Роня засмяялася.
— Ты такі ж хітры, як Лысы Пер. Ён сказаў: разбойнікі — што драпежныя канюкі, таму распавесці дазволіў толькі табе!
— Але пакуль нам добра і без срэбра, сястра мая. У Мядзведжай пячоры спатрэбяцца зусім іншыя рэчы!
Вясна ўсё больш убіралася ў сілу, і нарэшце Роня, набраўшыся духу, паведаміла Мацісу, што яна зноў хоча перасяліцца ў лес. Маціс быў дзіўны чалавек, ніхто не мог прадказаць, што ён зробіць.
— Мая старая пячора, ага, там добра, — кіўнуў ён. — Найлепшае месца ў гэтую пару года! Што скажаш, Лувіса?
Лувіса прывыкла да рэзкіх перамен мужавага настрою і не асабліва здзівілася.
— Ідзі, дзіцятка, калі бацька дазваляе, — сказала яна. — Хоць я буду па табе сумаваць!
— Але ж ты прыйдзеш дадому восенню, як звычайна, — працягнуў Маціс, нібы Роня шмат гадоў летам жыла ў лесе, а на зіму вярталася ў замак.
— Так, як звычайна, — запэўніла яго Роня, радасная і здзіўленая, што гэтым разам усё аказалася так проста.
Яна чакала сдёз і крыкаў, а перад ёй сядзеў такі шчаслівы Маціс, нібыта згадваў свае дзіцячыя забаўкі ў старым свінарніку.
— Я дагэтуль памятаю, як весела мне жылося ў Мядзведжай пячоры ў маладосці, — казаў ён. — I насамрэч гэта мая пячора, не забывайцеся! Магчыма, я буду вас калі-нікалі наведваць.
Роня пераказала тую размову Бірку, і ён велікадушна пагадзіўся:
— Як на мяне, хай прыходзіць! Але, — дадаў хлопец, — добра было б, каб ягоная кучарня не муляла вочы цэлымі днямі!
Самы ранак. Гожы, як у першы дзень стварэння! Дзеці ідуць у Мядзведжую пячору, праходзяць праз лес, а вакол буяе вясна. У кожным дрэве, і ў кожным ручаі, і ў кожным кусце б'ецца жыццё: ціўкае, шуміць, гудзе, пяе, цурчыць — усюды гучыць звонкі вясновы неўтаймаваны спеў. Вось яны прыйшді да пячоры, свайго дома сярод дзікага лесу. Усё засталося, як раней, непарушнае і знаёмае: рака раве ўнізе, лес у ранішнім святле — усё такое самае. Вясна новая, але і такая самая.
— He пужайся, Бірк, — сказала Роня. — Я мушу выкрычаць вясновы крык!
Яна закрычала, пранізліва, як птушка. I той радасны кліч разнёсся далёка-далёка па ўсім лесе.
Шаноўныя
СЯРГЕЙ ЕНІН
МІХАІЛ АНФІМАЎ
сям'я Вітко
Дар'я Трафімава
Павел Капарыха
Аляксандр Варанкевіч Віталь Забалотны
Ангеліна і Міхаіл Прылюк Сям'я Немчанінавых
Сяржук Пятроўскі
Андрэй Саперскі
Зоя Барташ
Паліна Доўнар
Сяргей Адзінец
Міхаіл Касцюковіч
Крысціна Мяцельская
Сям'я Андрэевай-Андрусевічаў