• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

    Роня, дачка разбойніка

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    48.4 МБ
    Звечарэла, неўзабаве надыдзе ноч, і, калі Бірк хутка не вернецца, кабыла не ўбачыць заўтрашняй раніцы. Але ён прыйшоў. I прынёс велізарны ахапак белага моху. Ніколі раней Роня яму так не радавалася, трэба будзе яму сказаць, але не цяпер. Цяпер трэба спяшацца. Дзеці прыціснулі мох да раны, і ён адразу набрыняў крывёю. Тады яны наклалі яшчэ слой і замацавалі скуранымі пасамі. Кабыда спакойна дала ім усё скончыць, нібы разумела, што яе
    лечаць. А вось кашлаты box, які нечакана вытыркнуўся з-за бліжэйшай яліны, не разумеў.
    — Навошта гэта рабіць? — змрочна запытаўся ён.
    Але Роня з Біркам яму ўзрадаваліся, бо гэта значыла, што мядзведзя паблізу няма. Мядзведзі і ваўкі баяліся лясных нячысцікаў. Hi кашлатым вохам, ні цёмным тролям, ні лютым вятрунням, ні шэрым гномам драпежнікі не пагражалі. Пачуўшы іх пах, мядзведзь як хутчэй схаваецца глыбока ў нетрах.
    — Жарабяці, — працягнуў вох, — больш няма! Згінула! Болей не скача.
    — Мы ведаем, — сумна адгукнулася Роня.
    У тую ноч дзеці засталіся ля кабылы. Было халодна, але яны гэтага не заўважалі. Роня з Біркам сядзелі побач пад разлапістай ялінай і размаўлялі пра што заўгодна, толькі не пра сварку. Быццам забыліся на яе. Роня пачала была распавядаць, як мядзведзь задраў жарабятка, аде змоўкла. Гэта было занадта цяжка.
    — Такое здараецца ў лесе Маціса і ва ўсіх лясах, — уздыхнуў Бірк.
    У сярэдзіне ночы дзеці змянілі мох на ране, потым некаторы час паспалі і прачнуліся, калі пачало віднець.
    — Паглядзі, кроў спынілася, — узрадавалася Роня. — Мох сухі!
    Трэба было вяртацца ў пячору. Кабылу яны павяді за сабой: не пакідаць жа яе проста так. Яна з цяжкасцю, але ахвотна, рушыла за імі.
    — На такую гару і здаровы конь не забярэцца, — зазначыў Бірк. — Што з ёй рабіць?
    Каля пячоры, схаваная паміж хвоямі і бярозамі, бегла крыніца, з якой дзеці бралі ваду. Туды яны і прывялі кабылу.
    — Пі, каб з'явілася новая кроў, — сказала Роня.
    Кабыла прагна і доўга піла. Потым Бірк прывязаў яе да бярозы.
    — Давядзецца табе застацца, пакуль рана не загоіцца. Сюды мядзведзь не дабярэцца, абяцаю.
    Роня пагладзіла кабылу.
    — He журыся так моцна. Налета ў цябе будзе яшчэ адно жарабя.
    Тут яна заўважыла, што са смочак кабылы капае малако.
    — Гэта для твайго маленькага жарабяці, — прагаварыла дзяўчынка. — Але цяпер ты можаш аддаць яго нам.
    Яна прынесла з пячоры посуд, якому нарэшце знайшлося прымяненне. Роня прынялася даіць, і атрымалася цэлая міса. Для кабылы было вялікай палёгкай, што яе напоўненае вымя апусцела. А Бірк вельмі ўзрадаваўся малаку.
    — Цяпер у нас ёсць свойская жывёла, — сказаў ён. — Трэба даць ёй імя. Што думаеш?
    Роня думала нядоўга.
    — Мо Лія? У Маціса ў дзяцінстве была кабыла, якую так звалі.
    Бірк пагадзіўся, што гэта добрае імя для кабылы, якая ўжо не памрэ. Цяпер стала зразумела, што Лія будзе жыць. Дзеці нарвалі травы і прынеслі ёй, яна адразу захрумкала. Тады Роня з Біркам адчулі, што самі галодныя, і пайшлі да пячоры пад'есці. Лія павярнуў галаву і з трывогай паглядзела ім наўздагон.
    — He бойся, — звярнулася да яе Роня. — Мы хутка вернемся. Дзякуй за малако!
    Якое неверагоднае шчасце зноў мець малако: свежае і ахалоджанае ў крынічнай вадзе. Дзеці сядзелі
    на пляцоўцы перад пячорай, елі хлеб, пілі малако і назіралі, як узыходзіць сонца.
    — Шкада, што нож згубіўся, — сказада Роня.
    Тут Бірк дастаў нож і працягнуў ёй.
    — Я яго знайшоў. Ён проста ляжаў пад мохам і чакаў, пакуль мы крычалі і сварыліся адно на аднаго.
    Роня доўга маўчала, а потым вымавіла:
    — Ведаеш, пра што я думаю? Як лёгка ўсё знішчыць праз нейкую дробязь.
    — Давай цяпер будзем сцерагчыся дробязяў, — адказаў Бірк. — А ведаеш, пра што я думаю? Што ты мне даражэйшая за тысячу нажоў!
    Роня зірнула на яго і ўсміхнулася:
    — Ты што, блёкату аб'еўся?
    Так Лувіса часам казала Мацісу.
    13
    Міналі дні, вясну змяніла лета, прыйшда спякота. А яшчэ дажджы. Удзень і ўночы з неба лілася вада. Дрэвы досыць напіліся і зазелянелі, як ніколі раней. Пасля дажджу вярнулася сонца, такое гарачае, што ад зямлі валіла пара і напаўняла лес такімі пахамі, што Роня нават запыталася ў Бірка, ці пахне так хоць адзін іншы лес на зямлі. Той адказаў, што, напэўна, не. Лііна рана даўно загаілася. Дзеці адпусцілі яе на волю, і цяпер яна зноў жыла сярод дзікіх коней. Але па-ранейшаму давала малако. Па вечарах табун пасвіўся непадалёк ад пячоры, і Бірк з Роняй падыходзілі ды клікалі Лію. Тая адгукалася, і дзеці ішді на яе ржанне: яна хацела, каб яе даілі.
    Астатнія коні неўзабаве таксама перасталі баяцца людзей. Часам яны набліжаліся і з цікаўнасцю назіралі, як дояць Лію: такога дзіва яны ніколі не бачылі. Чмут і Шал часта стаялі настолькі блізка, што Лія прыціскала вушы і шчэрыла зубы. Але жарабцы не звярталі ўвагі. Яны па-ранейшаму гарэзілі, штурхаліся, рэзка ўскідвалі шыі ды скакалі: яны былі маладыя, і ім хацелася гуляцца. Потым раптам зрываліся ў галоп і знікалі ў лесе. Але наступным вечарам зноў круціліся побач. Цяпер дзеці з імі размаўлялі, і, нарэшце, жарабцы дазволілі сябе пагладзіць. Роня з Біркам гладзілі іх вельмі старанна, і, здавалася, коням гэта падабалася. Толькі ў іх вачах усё адно была насцярожанасць, нібыта яны хацелі сказаць: нас не падманеш!
    Але аднойчы ўвечары Роня сказала:
    — Я сказала, што хачу ездзіць верхам, — і буду!
    Была чарга Бірка даіць Лію, а Чмут і Шал стаялі непадалёк і назіралі.
    — Ты чуў, што я сказала? — запыталася ў жарабца Роня.
    I раптам, схапіўшыся за Чмутаву грыву, заскочыла яму на спіну. Конь скінуў яе, але не так лёгка, як у першы раз. Цяпер яна была гатовая і моцна трымалася. Чмут доўга не мог яе пазбыцца, але ўрэшце з гнеўным воклічам Роня паляцела на зямлю. Дзяўчынка паднялася, паціраючы збітыя локці.
    — Ты як быў нягоднік, так і застаўся, — сказала яна. — Але заўтра я прыйду зноў!
    I прыйшла. Штовечар пасля даення Роня з Біркам спрабавалі прышчапіць Шалу і Чмуту добрыя манеры. Але гэтыя дзікуны абсалютна не жадалі вучыцца. Нарэшце, добра нападаўшыся, Роня сказала:
    — На мне ўжо месца жывога не засталося, усё баліць! — і яна шлёпнула Чмута. — I гэта ўсё твая віна, прахвост!
    Чмут спакойна стаяў побач і выглядаў вельмі задаволеным сабой. Роня заўважыла, што Бірк усё яшчэ змагаецца з Шалам. Гэты конь не саступаў Чмуту, але Бірк быў моцны і ўседзеў. Так, у яго сапраўды атрымалася: нарэшце Шал стаміўся і здаўся.
    — Глядзі, Роня! — закрычаў хлопец — Ён суняўся!
    Жарабец нервова заржаў, але ўсё ж такі застаўся на месцы. А Бірк так яго пагладжваў і нахвальваў, што Роня не вытрымала:
    — Насамрэч ён такі ж прахвост, як і мой, і ты гэта ведаеш!
    Яе зачапіла, што Бірк перабароў свайго каня раней. I яшчэ больш дзяўчынка раззлавалася, калі наступныя некалькі дзён, пакуль яна, стоячы на каленях, даіла Лію, Бірк на Шале соўгаўся вакол і хваліўся, які ён вершнік.
    — Сінякі сінякамі, — урэшце буркнула Роня, — але пачакай, я скончу і пакажу, як ездзяць верхам!
    I яна паказада. Чмут мірна пасвіўся, калі дзяўчынка раптам зноў апынулася ў яго на спіне. Каню гэта не спадабалася, і ён усяляк спрабаваў яе скінуць, а каді не атрымалася, спужаўся, аде яшчэ больш раз'юшыўся. He, гэтым разам яна дакладна не зваліцца, вырашыла Роня. Дзяўчынка што было моцы ўчапілася ў Чмутаву грыву, сціснула ягоныя бакі каленямі і ўтрымалася. Тады ён панёсся наўпрост у лес, так што тодькі яловыя галінкі свісталі па баках. Чмут імчаў на здом галавы, і Роня ў жаху закрычала:
    — Дапамажыце! Ён мяне заб'е, дапамажыце!
    А той проста ашалеў. Ён ляцеў так, нібы хацеў выскачыць з уласнай скуры, і Роня ў любы момант магла грымнуцца на зямлю і зламаць шыю. Бірк на Шале кінуўся за імі. Шалу не было роўных у хуткасці, і ён неўзабаве дагнаў і перагнаў Чмута. Тады Бірк рэзка асадзіў свайго каня.
    Чмут таксама спыніўся на поўнай хуткасці, і Роня амаль перакульнулася праз ягоную шыю. Ды зноў утрымалася і выпрасталася. Конь стаяў цалкам збіты з панталыку, апантанасць знікла. 3 яго шыі капала пена, а ногі дрыжалі. Але Роня гдадзіла яго і бясконца хваділа, што ён так добра бег, і жарабец зусім супакоіўся.
    — Насамрэч бізуна б табе ўсыпаць, — сказала яна. — Проста цуд, што я жывая!
    — Яшчэ большы цуд, што мы едзем верхам, — заўважыў Бірк. — Цяпер гэтыя звяругі нарэшце зразумелі, што ад іх трэба і хто тут гаспадар.
    Пусціўшы коней павольнай рыссю, дзеці вярнуліся да Ліі, узялі малако, пакінулі Чмута ды Шала пагуляць на волі і пайшлі назад у пячору.
    — Бірк, — сказала Роня, — ты заўважыў, што ў Ліі стала менш малака?
    — Так, яна, верагодна, чакае новае жарабя, — падумаўшы, адказаў той. — Хутка яно зусім скончыцца.
    — Тады будзем зноў піць адно крынічную ваду, — уздыхнула Роня. — Ды і хлеб мы хутка даямо.
    Мука, якую дзяўчынка прынесла з дому, скончылася. Дзеці спяклі апошнія ляпёшкі на гарачых камянях. У пячоры яшчэ заставалася крыху хлеба, але хутка і яго не стане. Збольшага галадаць усё адно
    не давядзецца: у лесе поўна азёр з рыбай, а таксама шмат птушак. Калі не будзе чаго есці, заўсёды можна ўпаляваць глушца або цецерука. Роня збірала ядомыя травы і лісце, як вучыла Лувіса. А цяпер ужо саспелі суніцы. Усе палянкі пачырванелі, хутка з'явяцца і чарніцы.
    — He, галадаць не давядзецца, — падсумавала Роня. — Але ў першы дзень без хлеба і без малака нам будзе цяжка!
    I гэты дзень наступіў раней, чым яны чакалі. Лія па-ранейшаму верна адгукалася на іх покдіч, але больш не хацела, каб яе даілі, гэта было заўважна. Аднойчы Роня выціснула ўсяго некалькі кропель, і кабыла ўсім выглядам паказвала, што малака больш няма. Тады дзяўчынка абняла яе за галаву і зазірнула ёй у вочы:
    — Лія, дзякуй табе за ўсё! Налета ў цябе зноў будзе жарабя, ты ведаеш? I зноў з'явіцца малако. Але ўжо для твайго жарабяці, а не для нас.
    Роня пагладзіла кабылу. Ёй хацелася верыць, што Лія зразумела яе сдовы.
    — Ты таксама ёй падзякуй, — звярнулася яна да Бірка.
    Хлопец так і зрабіў. Тым светлым летнім вечарам дзеці яшчэ доўга стаялі побач з кабылай, а калі сыходзілі, Лія крыху правяла іх. Нібы разумела, што скончылася дзіўная прыгода, якая зусім не ўпісвалася ў яе дзікае жыццё. Маленькія людзі, якія так нечакана з'явіліся, цяпер пакідаюць яе, і Лія нейкі час глядзела ім наўздагон, пакуль тыя не зніклі паміж хвоямі. А потым вярнулася ў табун. Бірк з Роняй часам бачылі яе ўвечары, калі прыходзілі ездзіць верхам. Яны клікалі, і Лія адгукалася, але ўжо ні разу