Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

Роня, дачка разбойніка

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
48.4 МБ
заснула пад зоркамі і не прачыналася ажно да самай раніцы. Лувіса ўжо сышла. Але пакінула сваю шэрую хустку і ўкрыла ёй дачку. Роня адчула яе цяпло, як толькі прачнулася, і ўдыхнула яе пах. Так, хустка пахла Лувісай, падумала дзяўчынка, крыху як той зайчык, які калісьці быў у Роні. Далёка ад ачага сядзеў Бірк. Ён паклаў галаву на рукі, і медна-рудыя валасы хавалі ягоны твар. Хлопец выглядаў настолькі самотным, што ў Роні сціснулася сэрца. Цяпер яна забылася на ўсё і, цягнучы за сабою хустку, падышла да яго. Але трохі вагалася: можа, ён хоча пабыць адзін. Нарэшце дзяўчынка спыталася:
— Што здарылася, Бірк?
Ён зірнуў на яе і ўсміхнуўся.
— Сяджу і смуткую, сястра мая!
— Чаму?
— Таму што ты цалкам мая сястра толькі тады, калі грукоча вадаспад. Але не калі твой бацька кліча цябе праз розных пасланцоў. I таму я паводжуся як дурань, і гэта засмучае мяне яшчэ болып, вось так.
«А мне хіба не сумна? — падумала Роня. — Як не засмучацца, калі праз мяне ўсім кепска?»
— Але я не магу цябе вінаваціць, — працягваў Бірк. — Так і павінна быць, я разумею.
Роня нясмеда зірнула на яго.
— Ты яшчэ хочаш быць маім братам?
— Так, хачу, — сказаў Бірк. — Я твой брат цалкам і назаўсёды, ты ведаеш! Але цяпер я распавяду табе, чаму хачу пражыць лета спакойна, без наведнікаў з вашага замка, і чаму не люблю размаўляць пра зіму!
Насамрэч больш за ўсё Роня хацела ведаць менавіта гэта. Шмат разоў яна дзівілася, чаму Бірк зусім не турбуецца пра зіму. «Цяпер лета, сястра мая», — казаў ён так спакойна, быццам зіма ніколі не наступіць.
— У нас ёсць толькі гэтае лета, — тлумачыў Бірк. — I справа ў тым, што цяпер для мяне няма жыцця, калі цябе не будзе побач. А калі прыйдзе зіма, так і станецца. Ты вернешся ў замак Маціса.
— А ты? — запыталася Роня. — Дзе будзеш ты?
— Тут, — адказаў хлопец. — Вядома, я магу пайсці і папрасіцца назад у замак Боркі, упэўнены, мяне не выганяць. Але які сэнс? Цябе я ўсё адно страчу. Мы больш не ўбачымся. Таму я застануся ў Мядзведжай пячоры.
— I замерзнеш, — сказала Роня.
Бірк засмяяўся.
— Хто ведае! Я думаў, ты зможаш прыходзіць сюды на лыжах, прыносіць мне хлеба ды солі, і нават прыцягнеш маё футра з воўчае шкуры, калі дастанеш яго з замка Боркі.
Дзяўчынка пахітала галавой.
— Калі будзе як мінулай зімой, то ніякіх лыжаў. Я нават праз Воўчую цясніну не прайду. I тады, калі ты застанешся ў пячоры, табе канец, Бірк, сын Боркі!
— Раней смерці не памерці, — адгукнуўся ён. — Але цяпер лета, сястра мая!
Роня сур'ёзна паглядзела на яго.
— Лета ці зіма... хто сказаў, што я вярнуся ў замак Маціса?
— Я, — сказаў Бірк. — Нават калі давядзецца цябе туды аднесці. Калі ўжо замярзаць да смерці, то мне аднаму. Але слухай, цяпер лета!
Ён разумеў, і Роня таксама, што вечна лета не будзе. Але цяпер яны паводзіліся, як быццам яно бясконцае, і, як маглі, адганялі пакутлівыя думкі пра зіму. Дзеці лавілі кожнае імгненне, ад світання да заходу, і атрымлівалі асалоду ад кожнай хвіліны. Дні пачыналіся і міналі, Бірк з Роняй жылі, нібы ў віры, і ні пра што не клапаціліся. У іх яшчэ было крыху часу.
— Толькі б нішто не сапсавала нам гэтыя дні, — гаварыў Бірк.
Роня з ім згаджалася.
— Я збіраю лета, як дзікія пчолы — мёд, — казала яна. — Рыхтую вялікія запасы лета, каб сілкавацца, калі... будзе ўжо не лета. Ведаеш якія?
I яна стала распавядаць:
— Такі агромністы пірог з усходаў, чарнічніку, поўнага ягад, вяснушак, якіх безліч на тваіх руках,
і месяцовай дарожкі на рацэ ўночы, і зорнага неба, і лесу ў паўдзённую спёку, калі сонца скача па соснах, і цёплага вечаровага дажджу; і ў гэтым пірагу усё-ўсё: і вавёркі, і лісы, і зайцы, і ласі, і дзікія коні, увесь наш табун, і калі мы плаваем, і калі ездзім верхам, вось, бачыш, пірог з усяго, што ёсць лета!
— Выдатна атрымліваецца! — захапіўся Бірк. — Пячы такія заўсёды!
3 раніцы да ночы дзеці бавіліся ў лесе. Лавілі рыбу і палявалі, толькі каб здабыць неабходную ежу, але ў астатнім жылі ў згодзе з усімі навокал. Яны выбіраліся ў доўгія паходы і назіралі за жывёламі ды птушкамі, караскаліся на горы і дрэвы, каталіся на конях і плавалі ў дясных азёрах, дзе іх не турбавалі лютыя вятрунні, — так скончылася лета. Паветра стала больш яснае і халоднае. Некалькі халодных начэй — і раптоўна ў бярозы каля ракі пажаўцела верхаліна. Дзеці гэта заўважылі, калі зранку сядзелі ля вогнішча, але нічога не сказалі. Дзень пры дні паветра рабілася ўсё больш сцюдзёнае і празрыстае. 3 пячоры стала відаць нашмат далей, нельга было не заўважаць, колькі жоўтых і чырвоных плям з'явілася ў зеляніне крон, і неўзабаве ўвесь лес шугаў залатым і чырвоным полымем. Роня з Біркам сядзелі каля агню і бачылі, як папрыгажэла навокал, але не размаўлялі пра гэта. Цяпер туман ад ракі распаўзаўся далей. I аднойчы ўвечары, калі дзеці пайшлі па ваду, ахінуў увесь лес. Нечакана яны апынуліся пасярод густога туману. Бірк адставіў вядро і моцна схапіў Роню за руку.
— Ты чаго? — запыталася яна. — Баішся туману? Думаеш, згубім сцежку ў пячору?
Бірк не адказаў, чаго ён баіцца. Ён чакаў. I тут далёка з гушчару данеслася жаласлівая медодыя,
якую хлопец так добра памятаў. Роня таксама стаяла і слухала.
— Падземнікі! Нарэшце я пачула іх спеў!
— Упершыню? — спытаў Бірк.
— Так, — адказала дзяўчынка. — Яны хочуць завабіць нас пад зямлю, ведаеш?
— Ведаю, — адказаў хлопец. — Ты ж за імі не пойдзеш?
Роня засмяялася.
— Ну я ж не вар'ятка! Але Лысы Пер кажа... — тут яна асеклася.
— Кажа што? — перапытаў Бірк.
— Ды так, нічога, — адмахнулася Роня.
Але пакуль яны стаялі ды чакалі, каб туман развеяўся і можна было ісці дадому, дзяўчынка ўсё думала пра тое, што гаварыў Лысы Пер: «Калі падземнікі падымаюцца ў лес і спяваюць, значыць, надышла восень. А хутка прыйдзе і зіма, ха-ха, так-так!»
16
Лысы Пер меў рацыю. Калі падземнікі пачыналі распяваць у лесе свае жаласлівыя песні, наступала восень. Хоць Бірк з Роняй не жадалі гэта прызнаваць. Павольна памірала лета, дождж ішоў так зацята, што нават Роні ён надакучыў, хоць звычайна ёй падабаўся дождж. Дзеці цэлымі днямі сядзелі ў пячоры і слухалі бясконцы стук кропель звонку. У такое надвор'е яны не змаглі развесці агонь і так змерзлі, што нарэшце вырашылі прабегчыся па лесе, каб сагрэцца. Стала крыху цяплей, але яны наскрозь вымаклі. Вярнуўшыся ў пячору, Бірк з Роняй сцягнулі мокрую вопратку,
захуталіся ў коўдры з аўчыны і сядзеді ды чакаді хоць якога прасвятлення на небе. Але праз уваход у пячору яны бачылі толькі сцяну залевы.
— Дажджлівае ў нас лета, — сказаў Бірк. — Але хутка будзе лепш!
Неўзабаве лівень нарэшце спыніўся. Затое з ровам наляцеў ураган. Ён павыдзіраў з коранем сосны ды елкі і сарваў лісце з бяроз. Знік залаты бляск, на схіле, што ішоў да ракі, цяпер стаялі толькі голыя дрэвы, гайдаючыся пад рэзкімі парывамі ветру, які нібыта імкнуўся вырваць і іх.
— Ветранае ў нас лета, — сказаў Бірк. — Але хутка будзе лепш!
Лепш не стала. Стала горш. Зрабілася сцюдзёна, штодня ўсё больш халадала. I цяпер ужо не атрымлівалася не думаць пра зіму, прынамсі ў Роні. Ноччу яе мучылі жахі. Аднойчы яна ўбачыла ў сне, як Бірк ляжыць, засыпаны снегам, а ягоны твар і валасы пабялелі ад намаразі. Дзяўчынка прачнулася ад уласнага крыку. Ужо была раніца, і Бірк завіхаўся каля агню. Роня кінулася да яго і ўздыхнула з палёгкай, убачыўшы, што Біркавы валасы, як звычайна, рудыя, і ніякага снегу ў іх няма. Але вось лес на другім баку ракі ўпершыню пабялеў ад інею.
— Марознае ў нас лета, — сказаў Бірк з усмешкай.
Роня злосна зыркнула на яго. Як ён можа быць такі спакойны? Як можа гаварыць так нядбайна? Хіба ён нічога не разумее? Хіба не клапоціцца пра сваё жыццё? У десе Маціса нельга баяцца, гэта яна ведала, але цяпер дзяўчынка скаланалася, уяўляючы, што з імі станецца зімой.
— Мая сястра засмучаная, — прамовіў Бірк. — Ёй прыйшоў час сыходзіць і пагрэцца ля іншага агню.
Тады Роня зайшла ў пячору і зноў лягла. Іншы агонь — ёй болып няма куды ісці! Бірк меў на ўвазе камін у замку, у каменнай зале, і вядома, яна думала пра яго, седзячы ў пячоры ў такі люты холад. О, як бы ёй хацелася апынуцца ў цяпле! Але Роня не магла вярнуцца ў замак, бо яна больш не дачка Маціса. Ёй больш ніколі не сагрэцца кадя каміна там, дома. Хай будзе што будзе! Ёсць што ёсць. Які сэнс марыць, каді выйсця ўсё адно няма! Тут Роня ўбачыла, што скончылася вада, і вырашыла схадзіць да крыніцы.
— Я прыйду, як толькі распалю агонь, — крыкнуў Бірк ёй наўздагон.
Ваду яны насілі разам, бо дацягнуць вядро ў адзіночку не хапала сіды. Роня спусцілася па вузкай сцежцы ўздоўж гары, там даводзілася ісці вельмі асцярожна і ўважліва, каб стрымгалоў не паляцець уніз. Затым пабегла праз лес, між бяроз і сосен, на паляну, дзе цякла крыніца. Але спынілася, не дайшоўшы да вады. На камені побач з крыніцай нехта сядзеў! Там быў Маціс! Дзяўчынка пазнала ягоныя чорныя кучары, і яе сэрца сціснулася. Роня заплакала, стаяла сярод бяроз і ціха плакала. I тут убачыла, што Маціс таксама плача, так, гэтаксама, як у ейным сне: сядзеў адзін у лесе і плакаў. Ён яшчэ не заўважыў Роню, але вось падняў вочы і ўбачыў яе. Тады ён закрыў рукамі твар, спрабуючы схаваць слёзы, так бездапаможна і адчайна, што дзяўчынка не вытрымада. 3 крыкам яна рванулася наперад і кінулася ў яго абдымкі.
— Маё дзіця, — шаптаў Маціс, — маё дзіця!
Затым закрычаў моцным голасам:
— Да мяне вярнулася дзіця!
Роня ўткнулася яму ў бараду і плакала, а потым, усхліпваючы, спытала:
— Я тваё дзіця, Маціс? Няўжо я цяпер зноў тваё дзіця?
Маціс са слязьмі адказаў:
— Так, і заўсёды была, мая Роня! Маё дзіця, якое я аплакваў днямі і начамі! Божа мой, як я пакутаваў!
Ён крыху адсунуў дачку ад сябе, каб разгледзець яе твар, і лагодна спытаў:
— Лувіса сказала праўду, што ты прыйдзеш дадому, калі я цябе
папрашу?
Роня маўчала. У гэты момант яна ўбачыла Бірка. Ён стаяў сярод бяроз, аблічча збялелае, вочы поўныя роспачы. Ён выглядаў такім няшчасным. «Бірк, брат мой, пра што ты думаеш, калі ў цябе такі твар?»
— Гэта праўда, Роня, ты пойдзеш са мной дадому? — перапытаў Маціс.
Роня моўчкі глядзела на Бірка. «Бірк, брат мой, ты памятаеш вадаспад?»
— Хадзем, Роня, хадзем дамоў, — сказаў Маціс.