Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

Роня, дачка разбойніка

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
48.4 МБ
Перад ёй чарнела возера, толькі вузкая месяцовая сцяжынка зіхацела на цёмнай вадзе. Роня ўзрадавалася такой прыгажосці. Так дзіўна адначасова пачувацца і сумнай, і шчаслівай. Сумавала яна праз Маціса і Лувісу, а радавалася, бо яе ахінала такая чароўная, прыгожая, ціхая вясновая ноч. Цяпер яна будзе жыць тут. 3 Біркам. Дзяўчынка ўспомніла, што ён чакае яе, дык чаго ж яна сядзіць ды разважае? Яна падхапілася і падняла мех. Да пячоры яшчэ далёка, і дарогі туды няма. Але Роня ўсё адно ведала, куды ісці, як ведаюць дзікія жывёлы, цёмныя тролі, кашлатыя вохі ды шэрыя гномы. Дзяўчынка спакойна тупала праз заліты месяцовым святлом лес, прабіралася паміж соснамі ды елкамі, ступала па моху і чарнічніку, мінала пахкія імшары і цёмныя бяздонныя лясныя азяркі, пералазіла замшэлыя паваленыя дрэвы і пераходзіла бруістыя ручаіны. Яна крочыла да Мядзведжай пячоры праз увесь лес і ні разу не заблукала. На адным з валуноў танцавалі цёмныя тролі. Лысы Пер казаў, такое здараецца толькі ў тыя ночы, калі шмат месяцовага святла. Роня спынілася і крыху паназірала за імі, тролі яе не заўважылі. Дзіўны ў іх быў TaHeu. Яны павольна нязграбна гайдаліся і буркаталі нешта неразборлівае. To іх вясновы спеў, тлумачыў Лысы Пер. Ён паспрабаваў паўтарыць, але атрымалася зусім не падобна да таго, што дзяўчынка чула цяпер. Гэты спеў гучаў куды больш сумна і старажытна. Падумаўшы пра старога, яна згадала пра Маціса і Лувісу, і ў яе сціснула сэрца.
Але Роня на ўсё забылася, калі нарэшце прыйшла да пячоры і ўбачыла агонь. Так, Бірк расклаў вогнішча на пляцоўцы перад уваходам, каб яны не змерзлі прахалоднай вясновай ноччу. Полымя зырчэла і гуло.
Дзяўчынка заўважыла яго здалёк і згадала, што Маціс, бывала, казаў: «Дзе дом, там і агонь!»
«А дзе агонь, там і дом», — сказала сабе Роня.
Мядзведжая пячора стане іх домам! Бірк спакойна сядзеў каля вогнішча і еў смажанае мяса. Хлопец нанізаў кавалак на галінку і падаў ёй.
— Я даўно цябе чакаю, — сказаў ён. — Паеж, перш чым заспяваеш Воўчую песню!
11
Дзеці ўладкаваліся на ляжанках з яловых галін, і Роня паспрабавала спець для Бірка Воўчую песню. Але ўспомніла, як Лувіса спявала для яе з Мацісам, калі ў іх замку ўсё было па-ранейшаму, і ў дзяўчынкі так заныла ў грудзях, што яна не магла працягваць. Ды і Бірк ужо заснуў. Увесь дзень, чакаючы яе, ён прыбіраў пячору пасля мядзведзяў, якія спалі там узімку. А яшчэ нацягаў сухіх дроў для вогнішча і яловых лапак для пасцеляў. Хлопец завіхаўся ўвесь дзень і таму хутка заснуў. А Роня ўсё ляжала без сну. У пячоры было цёмна і холадна, але дзяўчынка не мерзла. Бірк паслаў на яе купу галінак казіную шкуру, а яна ўзяла з сабой цёплую мяккую коўдру з вавёрчыных шкурак. He, Роня не мерзла. Ды сон усё адно не ішоў. Доўгі час яна ляжала і пачувалася зусім не такой шчаслівай, як уяўляла. Праз уваход у пячору было бачна светлае яснае вясновае неба, далёка ўнізе гула рака, і ад гэтага Роні стала лягчэй. «Над замкам Маціса такое ж неба, — падумала яна, — дый рака шуміць зусім як дома». I дзяўчынку агарнуў сон.
Дзеці прачнуліся, калі сонца паднялося над верхалінамі за ракой. Асляпляльнае і чырвонае, яно вынырнула з ранішняга туману і, як агнём, ахапіла ўвесь лес.
— Я зусім змёрз, — здрыгануўся Бірк. — Але на досвітку самы халодны час, потым робіцца цяплей. Гэта мяне радуе.
— Вогнішча б мяне больш парадавада, — адказала Роня.
Яна таксама дрыжэла. Бірк раздзьмуў вуголле, што тледа пад попелам. I дзеці, сеўшы ля агню, елі хлеб і пілі рэшту казінага малака, якое Роня прынесла ў драўлянай біклажцы. Зрабіўшы апошні глыток, дзяўчынка сказала:
— Цяпер будзем піць толькі крынічную ваду.
— Тут не атлусцееш, — кіўнуў Бірк. — Але і ад голаду не памрэш.
Яны паглядзелі адно на аднаго і засмяяліся. Жыццё ў Мядзведжай пячоры будзе нялёгкае, але іх гэта не пужала. Роня нават не памятала, што сумавала ноччу. Цяпер дзеці паелі, сагрэліся, пачынаўся цудоўны новы дзень, і яны былі вольныя, нібы птушкі. Яны толькі цяпер зразумелі. Усё, што апошні час прыгнятала і засмучала іх, знікла, і Роня з Біркам болып ні пра што не думалі.
— Роня! — сказаў Бірк. — Мы такія вольныя, што хочацца смяяцца, разумееш?
— Так, і ўсё гэта — наша валадарства, — адказала яна. — Ніхто не можа ў нас яго адабраць ці прагнаць нас адсюль.
Бірк з Роняй грэліся ля вогнішча, сонца ўзбіралася ўсё вышэй, унізе раўла рака, навакол абуджаўся лес. Лісце пяшчотна шапацела ад ранішняга
ветрыку, кувала зязюля, недзе побач па сасне стукаў дзяцел, з іншага боку ракі да вады падышоў ласіны статак. Дзеці сядзелі побач, і абое пачуваліся так, нібы і рака, і лес, і ўсё жывое ў лесе належала ім.
— Закрый вушы, зараз будзе мой вясновы крык! — сказала Роня і закрычала, ажно рэха пракацілася па гарах.
— Трэба тэрмінова зрабіць адну рэч, — зазначыў Бірк. — Прынесці мой арбалет, пакуль на твой крык не зляцеліся лютыя вятрунні.
— Прынесці... адкуль? 3 замка Боркі?
— He, з лесу побач. Я не мог прыцягнуць усё адразу. Таму схаваў у дупло яшчэ некаторыя прылады, якія нам спатрэбяцца.
— Маціс яшчэ не дазваляе мне арбалет, — сказала Роня. — Але я зраблю сабе лук, калі ты дасі мне нож.
— Дам, толькі асцярожна, не згубі. Гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць, не забывайся. Без нажа ў лесе не абысціся.
— Тут шмат без чаго не абысціся. Напрыклад, без вядра для вады. Ты пра яго думаў?
— Вядома, думаў, — засмяяўся Бірк. — Але вядро ад гэтага не з'явілася.
— А я акурат ведаю, дзе яго ўзяць.
— Дзе?
— Каля Лувісінай лекавай крыніцы. Учора яна выправіла туды Стуркаса, каб ён прынёс вады Лысаму Перу: у таго забалеў жывот. Але за Стуркасам пагналіся дзве лютыя вятрунні, таму ён кінуў вядро і ўцёк. Мо ў мяне атрымаецца яго апярэдзіць, бо Лувіса дакладна прымусіць Стуркаса схадзіць па вядро!
I дзеці стрымгалоў пабеглі праз увесь лес. Праз нейкі час яны вярнуліся ў пячору. Роня з вядром, а Бірк з арбалетам ды іншымі прыхаванымі скарбамі. Ён расклаў іх перад уваходам у пячору і паказаў Роні. Сякера, тачыльны камень, невялікі кацёл, нерат, пастка для птушак, стрэлы для арбалета, кароткая дзіда — самыя неабходныя рэчы для таго, хто збіраецца жыць у лесе.
— Ты сапраўды ведаеш, што можа прыдацца, — ухваліла Роня. — Нам давядзецца здабываць ежу, абараняцца ад лютых вятрунняў і драпежнікаў.
— Так, — адказаў Бірк. — Мы мусім...
Ён не дагаварыў, бо Роня раптоўна схапіла яго за руку і спалохана прашаптала:
— Цішэй! У пячоры нехта ёсць!
Роні з Біркам амаль перасталі дыхаць і прыслухаліся. Так, пакуль яны адсутнічалі, у пячору сапраўды нехта прабраўся. Бірк падняў дзіду, дзеці моўчкі стаялі і чакалі. Знутры даносіліся нейкія гукі, і як жахліва было не ведаць, хто там. Выглядала, што істот шмат. А раптам у пячоры затаілася зграя лютых вятрунняў, якія вось-вось вылецяць і раздзяруць іх на шматкі? Нарэшце прыслухоўвацца і чакаць стала невыносна.
— Вылятайце, лютыя вятрунні! — закрычаў Бірк. — Калі не баіцеся найвастрэйшай дзіды ва ўсім лесе!
Але ніхто не вылецеў. Затое раздалося злоснае шыпенне:
— Слухайце, шэрыя гномы, у нашым лесе чалавек! Усе шэрыя гномы, біце і кусайце!
Тут Роня разышлася не на жарты.
— Вымятайцеся! — закрычала яна. — Каціцеся ў пекла! Іначай я павырываю ўсе вашыя космы!
3 пячоры палезлі шэрыя гномы. Яны шыпелі на Роню — тая шыпела на іх. А калі Бірк пагразіў ім дзідай, гномы гурбой рынуліся ўніз. Яны паўзлі па строме, чапляліся за выступы і ўцякалі да ракі. Але некаторыя зрываліся і з раззлаваным піскам шлёпаліся наўпрост у ваду, так што неўзабаве цэлыя купкі шэрых гномаў несла прэч на хвалях. Хаця ўрэшце яны ўсё ж выбіраліся на бераг.
— Аказваецца, гэтыя нячысцікі добра плаваюць, — здзівілася Роня.
— I ядуць хлеб, — заўважыў Бірк, калі дзеці ўвайшлі ў пячору і ўбачылі, што шэрыя гномы склыгалі цэлы бохан.
Гномы больш ніяк не паспелі нашкодзіць, але хапала і таго, што яны забраліся ў пячору.
— Гэта вельмі кепска, — уздыхнула Роня. — Хутка ўвесь лес загудзе ад іх шыпення і балбатні, і кожная вятруння будзе ведаць, дзе мы жывём.
Але ў лесе Маціса нельга баяцца, гэта дзяўчынка чула з самага маленства. Да таго ж хвалявацца загадзя проста глупства, яны абое так лічылі. Таму дзеці спакойна ўпарадкавалі запасы ежы, зброю ды іншыя рэчы. Потым прынеслі вады з крыніцы непадалёк, паставілі на рацэ нерат, нацягалі да пячоры гладкіх камянёў з рачнога берага і склалі сапраўдную печ, а потым выправіліся шукаць добры яддовец на лук для Роні. Па дарозе дзеці заўважылі дзікіх коней, якія пасвіліся на сваёй улюбёнай палянцы. Роня з Біркам паспрабавалі падысці да Чмута і Шала, падзывалі іх рознымі пяшчотнымі мянушкамі, але дарэмна. Hi адзін, ні другі нічога не разумелі ў пяшчоце. Жарабцы лёгкім галопам паскакалі ў лес, відаць, у нейкае таемнае месца, дзе ім ніхто не будзе надакучваць. Рэшту дня
Роня сядзела на пляцоўцы перад пячорай і майстравала лук і пару стрэл. Яна ахвяравала частку скуранога паса на цеціву. Потым доўга і старанна вучылася страляць, і ў выніку ў яе атрымалася выпусціць абедзве стралы. Роня шукала іх, пакуль не пачадо цямнець. Тады давялося адмовіцца ад росшукаў. Але яна моцна не засмуцілася:
— Заўтра выражу новыя!
— He згубі нож! — нагадаў Бірк.
— Так, я памятаю, гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць. Нож і сякера!
Толькі цяпер дзеці заўважылі, што хочуць есці і што надышоў вечар. Дзень мінуў, а яны ўвесь час былі занятыя. Хадзілі, бегалі, нешта насілі, цягалі, уладкоўвалі, збіралі і зусім не мелі часу зважаць на голад. Але цяпер Бірк з Роняй накінуліся на хлеб, казіны сыр, бараніну і запівалі ўсё чыстай крынічнай вадой, як і казала Роня. У гэтую пару года ночы былі светлыя, аднак стомленыя дзеці адчувалі, што дзень скончыўся, і хацелі спаць. Калі яны ўклаліся ў цёмнай пячоры, Роня зноў заспявала Бірку Воўчую песню, і гэтым разам атрымалася лепш. Але песня ўсё адно засмуціла дзяўчынку, і яна запыталася:
— Як думаеш, у замку пра нас успамінаюць? У сэнсе, нашы бацькі.
— Дзіўна, калі б не ўспаміналі, — адгукнуўся Бірк.
Роня праглынула ком у горле, перш чым загаварыла зноў.
— Як думаеш, яны сумуюць?
Бірк задумаўся.
— Кожны па-рознаму. Ундзіса сумуе, але больш злуецца, я думаю. Борка таксама злуецца, але болып сумуе.