Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

Роня, дачка разбойніка

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
48.4 МБ
Роня ўскрыкнула ад спалоху. Ну чаму стары заўсёды дезе не ў сваю справу і ўсё ёй псуе! Але гэта быў не Лысы Пер, а Бірк. Ён стаяў і смяяўся, яго зубы бліскалі ў цемры. Больш яна нічога не магла разгледзець.
— Я даўно цябе чакаю, — сказаў хлопец.
Роня адчула, як унутры палыхнула радасць. Як цудоўна мець брата, які даўно цябе чакае!
— I я, — адказала яна. — 3 таго дня, як ты вызваліў мяне ад вохаў.
Потым дзеці на нейкі час змоўклі, не ведаючы, што сказаць, і проста стаялі побач, шчаслівыя, бо яны разам. Бірк падняў да твару лоевую свечку.
— Твае вочы такія ж чорныя, — зазначыў ён. — Ты такая ж, толькі крыху бляднейшая.
Роня толькі цяпер заўважыла, што Бірк не такі, якім яна яго запомніла. Ен моцна схуднеў: твар выцягнуўся, а вочы здаваліся велізарнымі.
— Што з табой здарылася? — запыталася дзяўчынка.
— Нічога, — адказаў Бірк. — Проста мала еў, хоць мне і даюць больш за ўсіх у замку Боркі.
Нейкі час Роня асэнсоўвала ягоныя словы.
— Ты маеш на ўвазе, у вас няма ежы? Вы не ясце дасыта?
— У нас ужо доўгі час ніхто не еў дасыта. Апошнія запасы сканчваюцца. Калі вясна затрымаецца, мы сапраўды адправімся ў пекла, як, помніцца, ты нам усім зычыла, — сказаў Бірк і рассмяяўся.
— Тое было даўно, — сказала Роня. — Тады ў мяне не было брата. А цяпер ёсць.
Яна развязала скураны мяшэчак і працягнула яму хлеб:
— Еж, калі ты галодны.
3 дзіўным гукам, падобным да ціхага енку, Бірк аберуч схапіў хлеб. Ён еў так, нібы Роні не існавала. Ён быў адзін у свеце з гэтым хлебам і з'еў усё да апошняй крошкі. Потым Роня падала яму біклажку з малаком, Бірк прагна прыпаў да яе і выпіў усё да кроплі. Потым засаромлена зірнуў на Роню.
— А ты сама есці не хочаш?
— У нас усяго хапае, — адказала яна. — Я не галадаю.
I дзяўчынка падумала пра матчыну камору, якая ламілася ад найсмачнейшага хлеба, казінага сыра, масла, яек, бачуркаў з саланінай, вэнджаных
кумпякоў, што звісалі са столі, мяхоў мукі, круп і гароху, гаршкоў з мёдам, кошыкаў з ляснымі арэхамі і торбаў з ядомымі травамі ды карэннем, якія Лувіса збірала і сушыла, каб дадаваць у курыны суп. Курыны суп! Роня адчула, што згаладалася, прыгадаўшы, які ён смачны, асабліва пасля салёнага і вэнджанага мяса, якое даводзілася есці зімой.
Але Бірк не проста згаладаўся, і яна не разумела, чаму ў іх не было ежы, таму ён растлумачыў:
— Мы цяпер бедныя. Раней мы таксама трымалі коз і авечак, пакуль не перабраліся сюды, у замак Маціса. Засталіся толькі коні, і тых мы пакінулі на зіму ў сялян, за лесам Боркі. I добра зрабілі, іначай іх дакладна б ужо з'елі. У нас было шмат мукі, рэпы, гароху і салёнай рыбы, але цяпер і яны сканчваюцца. Якая цяжкая зіма!
Роня пачувалася, нібы гэта яна вінаватая, што Бірку кепска, што ён худы і галодны. Але ж смяяцца ён яшчэ мог.
— Бедныя разбойнікі, так, так! Хіба ты не адчуваеш, што ад мяне нясе галечай і брудам? — запытаўся ён з усмешкай. — Вады таксама бракуе. Даводзіцца растапляць снег, бо часам праз усё гэтыя гурбы проста немагчыма прабрацца ў лес да крыніцы. I паспрабуй падняць поўнае вядро па вяровачнай лесвіцы ў завею! Таму ад мяне і смярдзіць, як ад сапраўднага разбойніка.
— Нашы разбойнікі смярдзяць гэтаксама, — сказала Роня, каб яго суцешыць.
Сама яна пахла вельмі добра, бо штосуботу ўвечары Лувіса мыла дачку ў вялікім драўляным цэбры ля агню, а штонядзелю раніцай добра вычэсвала іх
з Мацісам. Хаця той наракаў, што жонка павыдзірае яму ўсе валасы, і, як мог, стараўся ўнікнуць часання. Але не атрымлівалася.
— Хопіць з мяне дванаццаці калматых вашывых разбойнікаў, — прыгаворвала Лувіса. — Атамана я буду вычэсваць, жывога ці мёртвага, пакуль грэбень не вываліцца з рук.
Роня агледзела Бірка ў святле свечкі. Нават нечасаныя, валасы ляжалі на яго галаве, як медны шалом. У Бірка была доўгая шыя і прамыя плечы.
«Які ў мяне прыгожы брат», — падумала Роня.
— Няважна, будзь ты бедны, вашывы ці брудны, — сказала яна ўголас, — але толькі не галодны.
Бірк засмяяўся:
— 3 чаго ты ўзяла, што я вашывы? Хаця так і ёсць! Але ж лепей вошы, чым голад, гэта дакладна. — Тут ён зрабіўся сур'ёзны: — Галадаць жахліва! Варта было пакінуць крыху для Ундзісы!
— Я магу прынесці яшчэ, — задуменна сказала Роня.
Але Бірк хітнуў галавой.
— He, я не магу прынесці дадому хдеб і не прызнацца, дзе я яго ўзяў. Борка на сцяну палезе, калі даведаецца, што хлеб мне дала ты, ды яшчэ што я стаў тваім братам.
Роня ўздыхнула. Яна разумела, што разбойнікі Боркі ненавідзяць разбойнікаў Маціса гэтак жа, як разбойнікі Маціса ненавідзяць разбойнікаў Боркі, аде як жа гэта перашкаджае ім з Біркам!
— Мы зможам бачыцца толькі цішком, — засмучана сказала дзяўчынка.
— Так, — падтрымаў Бірк. — Як мне не падабаецца хавацца!
— I мне, — згадзілася Роня. — Жыць употайкі яшчэ горш за старую салёную рыбу і доўгую зіму.
— Але будзеш? Дзеля мяне? — запытаўся Бірк. — А вясной стане лягчэй: зможам бачыцца ў лесе, а не ў волкім каменным склепе.
Дзеці так змерзлі, што ляскалі зубамі ад холаду, і ўрэшце Роня сказала:
— Я лепей пайду, інакш зусім зледзянею.
— Ты вернешся заўтра? Да свайго вашывага брата?
— Толькі з грэбенем і мехам ежы!
I Роня стрымала абяцанне. Усю зіму, кожную раніцу яна сустракалася з Біркам у падзямеллі і прыносіла яму ежу з Лувісінай каморы. Бірку было няёмка прымаць яе падарункі.
— У мяне такое адчуванне, што я вас абкрадаю, — казаў ён.
— Хіба я не дачка разбойніка? Нічога страшнага.
Да таго ж Роня ведала, што вялікую частку Лувісіных запасаў разбойнікі адабралі ў заможных купцоў, якія праязджалі праз лес.
— Разбойнік бярэ рэчы без дазволу, гэта я ўрэшце засвоіла, — сказала Роня. — Таму я проста раблю тое, чаму мяне вучылі. Еж спакойна!
Кожны раз яна перадавала Бірку па мяшэчку мукі і гароху, і ён цішком высыпаў іх у камору Ундзісы.
«Да чаго я дайшла, — думала дзяўчынка, — ратую разбойнікаў Боркі. Што будзе, калі Маціс дазнаецца!»
Бірк быў удзячны за яе шчодрасць.
— Ундзіса штодзень здзіўляецца, што засталося яшчэ крыху мукі ды гароху, і сцвярджае, што
чаруюць вятрунні, — казаў хлопец і смяяўся, як раней.
Цяпер ён стаў амаль такі, якім Роня яго памятала. Прынамсі, галодных вачэй у яго больш не было, і дзяўчынку гэта радавала.
— Хто ведае, — працягнуў Бірк, — можа, маці мае рацыю і сапраўды чаруюць вятрунні. Ты падобная да маленькай вятрунні, Роня.
— Тодькі добрай і без кіпцюроў.
— Так, дабрэйшай за цябе не знойдзеш! Кодькі яшчэ разоў ты выратуеш мне жыццё, сястра мая?
— Столькі ж, колькі ты ўратуеш маё, — адказала яна. — Проста мы ўжо не можам абысціся адно без аднаго. Цяпер я гэта разумею.
— Так, праўда, — згадзіўся Бірк. — I хай Маціс з Боркам думаюць што заўгодна.
Але Маціс і Борка нічога не думалі, бо не ведалі, што названыя брат з сястрой бавяць час у падзямеллі пад замкам.
— Ну што, гатовы? — запыталася Роня. — Іду цябе вычэсваць.
Яна падняла грабеньчык, як меч, і падышла да Бірка. Бедныя разбойнікі Боркі, нават частага грабеньчыка ў іх няма! Але тым лепш! Ёй падабалася перабіраць Біркавы валасы, і яна вычэсвала яго даўжэй, чым неабходна.
— Ну, цяпер дакладна ўсё, — не вытрымаў ён. — Хопіць ужо.
— Гэта мы яшчэ паглядзім, — адказала Роня і ўзялася за яго з яшчэ большым імпэтам.
У рэшце рэшт суворая зіма стала адступаць. Снег пачаў раставаць, і аднойчы ў моцную адлігу Лувіса
загадала ўсім разбойнікам памыцца ў снезе. Яны супраціўляліся як магді. Ф'юск сцвярджаў, што гэта неверагодна шкодна для здароўя. Але Лувіса была няўмольная.
— Трэба выгнаць зімовы дух, нават калі кагонебудзь удар хопіць, — сказала яна і бязлітасна выставіла іх на снег.
Голыя разбойнікі, равучы немым голасам, пакаціліся да Воўчай цясніны. Яны лаялі Лувісу за нечалавечую жорсткасць, але вымыліся добра, як яна наказала. Аслухацца ніхто не наважыўся. Толькі Лысы Пер адмовіўся катацца ў снезе.
— Усё адно хутка класціся ў зямлю, — мармытаў ён. — Хай ужо мой бруд застаецца.
— Добра, — адказала Лувіса, — але перад смерцю пастрыжы гэтых дзікуноў.
Лысы Пер з ахвотай пагадзіўся. Ён па-майстэрску стрыг авечак і ягнят, таму падкарнаць разбойнікаў старому было няцяжка.
— Але з маімі дзвюма валасінамі я не расстануся. Нашто такі клопат, калі хутка працягну ногі, — сказаў ён, пагладзіўшы лысіну.
Тут Маціс згроб яго сваімі лапамі і высока падняў.
— Паміраць ён сабраўся! Ды я на гэтай зямлі і дня без цябе не пражыў, стары дурань, нават не думай сысці ад мяне на той свет, зразумеў?
— Паглядзім, хлопчык мой, — задаволена сказаў Лысы Пер.
Рэшту дня Лувіса мыла на двары брудную адзежу. Пасля купання разбойнікі доўга корпаліся ў кладоўцы і спрабавалі знайсці хоць якую прыстойную вопратку, пакуль іхняя сохла. Большасць рэчаў нарабаваў яшчэ дзед Маціса.
— Як можна было такое насіць? — зморшчыўся Ф'юск, нацягваючы нейкую чырвоную хдаміду.
Але яму яшчэ пашэнціла. Кнутасу і Малышу Кліпу давялося выбіраць са спадніц і карсажаў, бо, калі яны прыйшлі, усе мужчынскія рэчы паразбіралі. Гэта ўшчэнт сапсавала ім настрой. Затое Маціс і Роня добра нарагаталіся.
Тым вечарам Лувіса зварыла курыны суп, каб залагодзіць разбойнікаў. Яны сядзелі за доўгім сталом надзьмутыя, але чыстыя і пастрыжаныя, так што і не пазнаць. I пахлі яны добра. Але калі густы водар Лувісінага курынага супу разліўся па зале, разбойнікі ўраз акрыялі. Паеўшы, яны спявалі і танцавалі як звычайна, хоць і не так разняволена. Асабліва Кнутас і Малыш Кліп: ім даводзілася пазбягаць высокіх падскокаў.
8
Вясна ўварвалася ў лес, як радасны крык. Снег растаў, безліч ручаінак пабегла з гары ўніз да ракі. Рака раўла і пенілася, і ў кожнай хвалі, кожным буруне гучаў дзікі і голасны спеў вясны. Роня адчувала яго кожную хвіліну, нават у сне. Доўгая жахлівая зіма скончы-
лася. У Воўчай цясніне снег ужо даўно сышоў. Талая вада бруілася і плюхала пад капытамі коней, калі аднойчы раніцай Маціс са сваімі разбойнікамі выехалі з замка. Яны спявалі і свісталі на скаку, — нарэшце! —
цяпер зноў пачнецца слаўнае вясёлае жыццё! I нарэшце Роня магла пайсці ў лес, па якім яна так сумавала. Дзяўчынцы даўно няймелася вырвацца туды, каб паглядзець, што змянілася ў яе лесе, калі расталі ўвесь лёд і снег. Але Маціс да апошняга трымаў яе дома.
— У лесе ранняй вясной вельмі небяспечна, — казаў ён і дазволіў дачцэ выйсці з замка, толькі калі сам выправіўся з разбойнікамі ў лес.