• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

    Роня, дачка разбойніка

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    48.4 МБ
    — Ха-ха, — крыкнуў Бірк ужо ў паветры.
    — Паўтары, калі здолееш, — прызямліўшыся, усміхнуўся ён.
    Ён пераступіў мяжу. Мала таго, што Боркава хеўра захапіла іхні замак, дык неставала яшчэ, каб разбойнік Боркі зрабіў тое, чаго не змог разбойнік Маціса! I Роня скокнула. Дзяўчынка сама не зразумела, як гэта здарылася, але раптам яна праляцела над прорвай і апынулася на другім баку.
    — Някепска, — прысвіснуў Бірк і адразу скокнуў назад.
    Але Роня зусім не жадала з ім сутыкацца і зноў перамахнула цераз расколіну. Хай стаіць там і тарашчыць вочы, колькі пажадае!
    — Ты ж абяцала мяне стукнуць, — крыкнуў Бірк. — Я іду!
    — Толькі паспрабуй, — азвалася Роня.
    I ён скокнуў. Але яна не збіралася яго чакаць і скокнула насустрач. Лепш яна будзе так скакаць, пакуль не спыніцца дыханне, толькі каб быць ад яго падалей.
    Потым ніводны з іх больш не сказаў ні слова. Яны проста скакалі праз расколіну, бы звар'яцелыя. Навокал стаяла непарушная цішыня, чулася толькі іх дыханне ды раз-пораз каркаў крумкач на вежы. Замак і гара нібыта замёрлі ў прадчуванні нечага жудаснага і небяспечнага.
    «Так, хутка мы абое ляснемся ў прорву, — думала Роня. — Але хоць скакаць перастанем!» Бірк зноў ляцеў над шчылінай проста на яе, і яна таксама прыгатавалася скочыць мо ўжо ў соты раз: Роня даўно згубіла лік. У яе было такое адчуванне, што яна ўсё жыццё скакала, толькі каб не апынуцца no634 з гэтым Боркавым адродкам.
    I тут дзяўчынка ўбачыла, як Бірк паслізнуўся на камені ля краю прорвы, калі прызямляўся. Хлопец енкнуў і знік у глыбіні. Цяпер чутно было толькі крумкача. Роня заплюшчыла вочы і пажадала, каб гэты дзень ніколі не надыходзіў. Каб не існавала ніякага Бірка. Каб яны не скакалі, як апантаныя. Сабраўшыся з духам, дзяўчынка падпаўзла да расколіны і зірнуда ўніз. Там Роня ўбачыла Бірка. Ён стаяў проста пад ёй, на нейкім камені ці аскепку, які тырчаў з расколатай сцяны і быў дакладна па памеры Біркавых ступакоў, не болын, а пад ім зеўрала бяздонне. Дрыготкімі рукамі Бірк абмацваў сцяну, каб ухапіцца хоць за што-небудзь і не сарвацца. Хлопец ведаў, і Роня таксама, што без старонняй дапамогі
    яму не выбрацца. Ён прастаіць там, пакуль не скончацца сілы, а потым не стане Бірка, сына Боркі.
    — Трымайся! — крыкнула Роня.
    — А што яшчэ застаецца, — хмыкнуў Бірк, але было заўважна, што яму страшна.
    Роня разматала плецены скураны пас, які заўсёды насіла на поясе. Ён не раз дапамагаў ёй караскацца на скалы і дрэвы ў лесе. Цяпер яна зрабіла вялікую пятлю на адным канцы, а другі абвязала вакол сябе. Потым спусціла пятлю Бірку і заўважыла, як палыхнулі яго вочы, калі ён яе ўбачыў. Паса хапіла акурат, каб хлопец мог дацягнуцца. Ну і пашанцавала гэтаму Боркаваму шчанюку!
    — Накінь на сябе, калі дастанеш! — крыкнула дзяўчынка. — Караскайся, як дам сігнал! Толькі не раней!
    Маланка, што ўдарыла ў ноч, калі Роня нарадзілася, адбіла валун з верхняй часткі сцяны, які так і ляжаў на самым краі прорвы. Роня лягла на камень і закрычала:
    — Давай!
    I адразу адчула, як пас балюча сціскае бакі. Яна стагнала кожны раз, калі Бірк торгаў, узбіраючыся наверх. «Зараз мяне распілуе на дзве часткі, як замак», — падумала Роня і сцяла зубы, каб не закрычаць. Раптам пятля аслабла: Бірк стаяў побач. Дзяўчынка ляжала нерухома і аддыхвалася. Тады ён сказаў:
    — Добра ты тут уладкавалася.
    — Ага, — адказала Роня. — Спадзяюся, ты больш не будзеш скакаць.
    — Ну, адзін раз усё ж давядзецца. Мне трэба вярнуцца дадому, у замак Боркі!
    — А ну здымай мой пас, — запатрабавала Роня і паднялася. — He хачу быць звязанай з табой даўжэй, чым неабходна.
    Бірк скінуў пятлю.
    — Як хочаш, — сказаў ён. — Але мы з табою ўжо звязаныя. I без паса.
    — Ты мне ўжо надакучыў, — адрэзала Роня. — Ты і ўсё ваша Боркава кодла! Каб вы ўсе праваліліся!
    I яна стукнула Бірка кулаком проста ў нос.
    Ён усміхнуўся.
    — Болып так не рабі, вось што. Але ты ўратавала маё жыццё, шчыры табе дзякуй.
    — Каб вы ўсе праваліліся, — паўтарыла Роня і пабегла прэч.
    Ужо на каменнай лесвіцы, якая вяла ад верхняй часткі сцяны ўніз да замка, яна пачуда вокрык:
    — Гэй ты, дачка разбойніка, мы яшчэ сустрэнемся!
    Роня азірнулася і ўбачыла, як Бірк разбягаецца для апошняга скачка. Тады яна закрычала:
    — Спадзяюся, ты зноў туды пляснешся, боўдзіла!
    Усё быдо нават горш, чым яна чакала. Маціс настолькі разышоўся, што нават разбойнікі спалохаліся. Спачатку ёй ніхто не даваў веры, і Маціс мо ўпершыню на яе раззлаваўся:
    — Крыху фантазіі часам бывае нават весела. Але як табе такое блазноце ў гадаву стукнула! Боркавы разбойнікі захапілі замак Маціса — трэба ж такое выдумаць! У мяне ажно кроў бурліць, хоць я і ведаю, што ўсё мана.
    — He мана, — адказала Роня і яшчэ раз распавяла бацьку, што ёй сказаў Бірк.
    — Ты хлусіш, — сказаў Маціс. — Па-першае, у Боркі няма сына. У яго не можа быць дзяцей, гэта ўсім вядома.
    Усе разбойнікі маўчалі, ніхто не наважыўся нічога сказаць. Нарэшце Ф'юск загаварыў:
    — Усё яно так, але, пагаворваюць, што сын у Боркі ёсць. Ундзіса са страху нарадзіла яго ў навальнічную ноч, ну, тую, калі ў нас з'явілася Роня, памятаеце?
    Маціс ашалела ўтаропіўся ў яго.
    — I ніхто мне не сказаў! Што яшчэ вы ад мяне хаваеце?
    Ён дзіка азірнуўся, завыў, хапнуў у кожную руку па кухлі і бразнуў іх аб сцяну так, што піва запырскала ўсё навокал.
    — I што, гэты Боркаў чарвяк поўзае на даху майго замка? I ты з ім размаўляеш?
    — Гэта ён са мной размаўляў, — адказала Роня.
    Маціс зароў, схапіў баранову нагу, якая ляжала на доўгім стале, і чмякнуў яе аб сцяну так, што тлушч пырснуў ва ўсе бакі.
    — I гэты шчанюк, кажаш, сцвярджае, што гэты псялыга, ягоны бацька, з усёй сваёй шайкай забраўся ў паўночны замак?
    Роня баялася, што Маціс страціць розум ад злосці, калі распавесці яму ўсё. Але па-іншаму разбойнікаў Боркі не выгнаць, таму яна сказала:
    — Так, і цяпер ён завецца замкам Боркі, запомні!
    3 лямантам Маціс сарваў кацёл з супам, які вісеў над агнём, і шпурнуў яго аб сцяну так, што варыва заліло ўсю падлогу. Дагэтуль Лувіса сядзела ціха і толькі назірала ды слухала. Цяпер яе цярпенне яўна скончылася. Лувіса ўзяла місу свежых яек, нядаўна сабраных у куратніку, і падышла да Маціса:
    — Трымай, — сказала яна, — але потым усё прыбярэш, чуеш?
    Маціс схапіў яйкі і, равучы немым голасам, стаў па адным шпурляць іх у сцяну, толькі жыжа сцякала. А потым заплакаў.
    — Мы ў бяспецы, як ліса ў нары ці арол на вяршыні скалы, так я казаў. А цяпер...
    I ў роспачы кінуўся на паддогу, і плакаў, і крычаў, і лаяўся, пакуль гэта не надакучыла Лувісе.
    — Усё, годзе, — сказала яна. — Праблему валяннем па паддозе і плачам не вырашыш. Уставай і зрабі што-небудзь!
    Галодныя разбойнікі сядзелі вакод стала. Лувіса падняла з падлогі бараніну і абцерла.
    — Думаю, яна стала толькі мякчэй, — суцяшадьна сказала Лувіса і пачала наразаць мяса тоўстымі скрылямі.
    Маціс прыплёўся да стала і таксама сеў, але нічога не браў у рот. Ён сядзеў, паклаўшы чорную калматую галаву на рукі, і ціха стагнаў, а часам так уздыхаў, што было чутно ў самых далёкіх кутках каменнай залы.
    Роня падышла да бацькі, абняда за шыю і прыціснулася сваёй шчакой да ягонай.
    — He журыся, — сказала яна. — Іх проста трэба адтуль выгнаць, і тае бяды!
    — Гэта будзе не так дёгка, — глуха азваўся Маціс.
    Разбойнікі ўсю ноч сядзелі перад агнём і прыдумлялі, як выгнаць Борку. Як жа выцкаваць разбойнікаў Боркі, як вытурыць іх са свайго замка, калі ўжо яны туды забраліся, — вось над чым ламаў галаву Маціс. Але перадусім ён хацеў бы ведаць, як гэтыя нягоднікі, гэтыя сабакі пралезлі ў паўночную частку так, што ніхто з ягоных людзей не заўважыў. Каб дабрацца да замка Маціса, любы вершнік ці пешы мусіў прайсці праз Воўчую цясніну, якую вартаваді дзень і ноч. Тым не менш ніхто не бачыў ніякіх Боркавых разбойнікаў. Лысы Пер смяяўся:
    — Маціс, ты што, думаеш, яны прыйшлі да Воўчай цясніны і ветліва так сказалі: «Добры вечар, спадарства, мы хочам пасяліцца ў вашым паўночным замку?»
    — А як яны туды патрапілі, можаш мне сказаць, калі ты так добра ўсё ведаеш?
    — Зразумела, што не праз цясніну і не праз вялікія брамы, — адказаў Лысы Пер. — А з паўночнага боку, дзе не стаіць ахова.
    — Дык а што там сцерагчы? Там жа няма ўваходу, і звонку толькі стромкая гара. Яны што, запаўзлі па сцяне, як мухі, а потым уціснуліся праз байніцы?
    Тут ён раптам пра нешта падумаў і ўважліва паглядзеў на Роню:
    — А ты што там рабіла?
    — Вучылася сцерагчыся прорвы, — адказала тая.
    Трэба было падрабязней распытаць Бірка. Можа, ён выдаў бы, як яны апынуліся ў паўночным замку. Яна толькі цяпер пра гэта падумала.
    На ноч Маціс паставіў пост не толькі ў цясніне, але і на даху.
    — Боркава нахабства не мае мяжы, — сказаў ён. — Яшчэ сігане праз расколіну, як шалёны бык, і выганіць нас з замка.
    Маціс згроб яшчэ адзін кухаль і шухнуў яго аб сцяну так, што пена паляцела праз каменную залу.
    — Я іду ў ложак, Лувіса! Але не спаць. I, каб мне праваліцца, гора таму, хто мяне патурбуе!
    Роня таксама амаль не спала ў тую ноч. Усё раптам стала так незвычайна і сумна. Ад чаго? Гэты Бірк, яна так узрадавалася, калі ўбачыла яго! I чаму, калі ёй нарэшце сустрэўся аднагодак, аказалася, што ён хоць і маленькі, але адзін з Боркавай банды?
    4
    Назаўтра Роня прачнулася на світанку. Маціс ужо сядзеў за сталом і еў кашу. Аднак справа прасоўвалася павольна. Ён даносіў лыжку да рота, але часам забываўся яго адкрыць, і большасць кашы туды не трапляла. За гэтым заняткам атамана заспеў Малыш Кліп, які разам са Стуркасам і Ш'еге нёс начную варту ля прорвы. Раптоўна ўварваўшыся ў залу, Малыш Кліп крыкнуў:
    — Маціс, цябе кліча Борка! Стаіць на другім баку і крычыць, што хоча паразмаўляць з табой зараз жа!
    Тут Малыш Кліп абачліва адскочыў, бо ў наступны момант міма яго вуха праляцела Мацісава драўляная міса з кашай і плюхнулася ў сцяну.
    — Потым усё прыбярэш, — строга нагадала Лувіса, але Маціс яе не слухаў.
    — Вось як, Борка хоча са мной паразмаўляць! Каб мне праваліцца, я з ім так пагутару, што ён
    і слова ў бліжэйшы час не зможа вымавіць! Ці ўвогуле, — працадзіў Маціс і так сціснуў сківіцы, што зубы заскрыгаталі.
    На шум са сваіх камор прыцягнуліся астатнія разбойнікі і сталі распытваць, што здарылася.