Роня, дачка разбойніка
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
— А-ну хутчэй глытайце кашу, — загадаў Маціс. — Нас чакае шалёны бык, якога трэба схапіць за рогі і зрынуць у прорву!
Роня кінулася апранацца. Гэта не заняло шмат часу, бо яна насіла толькі кароткую туніку і нагавіцы. Звычайна дзяўчынка хадзіла басанож ажно да снегу і не любіла марнаваць час на боты, пагатоў сёння, калі трэба было спяшацца. У звычайны дзень яна пайшла б у лес, але дзень выдаўся незвычайны: Роня збірадася да расколіны, каб паглядзець, што там адбудзецца. Маціс так прыспешваў разбойнікаў, што яны, усё яшчэ жуючы, разам з Роняй і Лувісай пабеглі да лесвіцы на дах. Толькі Лысы Пер застаўся сядзець над кашай, наракаючы, што не можа далучыцца да астатніх, калі адбываецца нешта цікавае.
— Зашмат лесвіц у нашым замку, — прамармытаў ён. — I занадта баляць мае ногі.
Стаяла чыстая халодная раніца. Першыя чырвоныя промні ззялі над густым лесам вакол замка Маціса. Роня зірнула на лес паўзверх мура. Яна хацела б цяпер быць там, у сваім ціхім зялёным свеце. А не тут, каля прорвы, паабапал якой пашыхтаваліся разбойнікі Маціса і Боркі ды зыркалі адзін на аднаго. «Дык вось як выглядае Борка, — думала Роня, разглядаючы атамана варожай шайкі, які стаяў паперадзе сваіх разбойнікаў. — Добра, што ён не такі высокі і прыгожы, як Маціс». Але яна адзначыла,
што Борка моцны. Ён быў невысокі, шыракаплечы і прысадзісты, з рудымі валасамі, якія бязладна шчацініліся ва ўсе бакі. Побач з ім стаяў яшчэ адзін рудагаловы, толькі ягоныя валасы ляжалі быццам гладкі медзяны шалом. Так, гэта быў Бірк, які, здавалася, з задавальненнем назіраў за падзеямі. Ён цішком памахаў Роні, нібы яны старыя сябры. Што ён сабе думае, шчанюк!
— Добра, што ты так хутка прыйшоў, Маціс, — сказаў Борка.
Той упіўся вачыма ў свайго ворага.
— Я прыйшоў бы раней, — адказаў ён, — але мяне затрымала адна справа.
— Што за справа? — ветліва пацікавіўся Борка.
— Верш, які я пісаў сёння зранку. Называецца «Лямант над мёртвым Боркам». Можа, ён крыху суцешыць Ундзісу, калі яна стане ўдавой!
Борка, відаць, спадзяваўся, што Маціс спакойна з ім пагутарыць і не будзе сердаваць наконт паўночнай часткі замка. Але яго чакала горкае расчараванне, і Борка раззлаваўся.
— Ты лепш падумай, як табе суцешыць Лувісу, якой даводзіцца цэлымі днямі трываць цябе і твой доўгі язык!
Ундзіса і Лувіса, пра якіх яны так клапаціліся, стаялі, скрыжаваўшы рукі на грудзях, і глядзелі адна адной проста ў вочы. Суцяшаць іх дакладна было не трэба.
— Паслухай, — сказаў Борка, — мы не маглі заставацца ў лесе, дзе вакол, як дісы, шныкаюць жаўнеры. Трэба ж было кудысьці падзецца з жонкай, дзіцём і ўсімі разбойнікамі.
— Так, — адказаў Маціс, — але забірацца ў чужое жытло, не спытаўшы гаспадара, — гэта ўжо зусім не мець сумлення.
— Дзіўныя словы для разбойніка, — зазначыў Борка. — Ты заўсёды пытаеш дазволу гаспадара, калі бярэш чужое?
Маціс хмыкнуў і змоўк. Роня не зразумела чаму. Трэба будзе высветліць, што бацька браў без дазводу.
— Дык вось, — працягнуў Маціс пасдя хвіліннага маўчання, — мо раскажаш, як вы туды прабраліся, каб вышпурнуць вас тым жа шляхам?
— Хапіўся, — фыркнуў Борка. — Як мы туды прабраліся? Ну, бачыш, у нас ёсць вось гэты хлапчук, які з дапамогай вяроўкі можа падняцца на самую стромкую гару.
Ён патрапаў Бірка па валасах, і той лёгка ўсміхнуўся.
— А потым ён замацаваў вяроўку, і мы ўсе падняліся, увайшді ў замак і спакойна звілі ўтульнае разбойнае гняздо.
Пачуўшы такое, Маціс заскрыгатаў зубамі. Потым сказаў:
— На паўночным баку ж няма ўваходу.
— Ну, сябра, кепска ты ведаеш свой замак, хоць і жывеш тут ад нараджэння! Калі ён яшчэ належаў князям, там быді дзверы для служак, якія хадзілі карміць свіней. Ты ж памятаеш, дзе стаяў стары свінарнік, калі мы быді малыя. Мы з табой палявалі там на пацукоў, пакуль не прыйшоў твой бацька і не адвесіў мне такую аплявуху, што я думаў, галава адваліцца.
— Так, мой бацька слушна зрабіў, — сказаў Маціс. — Кожны нягоднік з шайкі Боркі, які яму трапляўся, атрымліваў належнае.
— Ага, — адказаў Борка. — I навучыў мяне, што ўсе нягоднікі з шайкі Маціса — мае смяротныя
ворагі. Я тады не ведаў, што мы належым да розных родаў, як і ты!
— Цяпер ведаю, — абрубіў Маціс. — Таму ці давядзецца спяваць «Лямант над мёртвым Боркам», ці ты са сваім збродам сыдзеш з майго замка.
— Мо па кімсьці лямантаваць і давядзецца, — хітнуў Борка, — але цяпер мы тут агнездаваліся і нікуды не сыдзем.
— Яшчэ паглядзім, — паабяцаў Маціс, а ягоныя разбойнікі аднадушна падтрымалі атамана.
Яны адразу схапіліся за арбалеты, аде разбойнікі Боркі таксама былі ўзброеныя, а бітва пры расколіне магла кепска скончыцца, Маціс з Боркам тое разумелі. Таму гэтым разам яны толькі яшчэ раз аблаялі адзін аднаго і разышліся.
Калі Маціс вярнуўся ў каменную залу, выгляд у яго быў не зусім пераможны, і ў астатніх разбойнікаў таксама. Лысы Пер моўчкі назіраў за імі, потым хітра ўсміхнуўся:
— Як шалёны бык, якога ты збіраўся схапіць за рогі і зрынуць у прорву? Пэўна, быў такі грукат, што замак здрыгануўся.
— Еж сваю кашу, калі можаш пражаваць, а быка пакінь мне, — сказаў Маціс. — Разбяруся з ім у свой час.
Паколькі гэты час яшчэ не надышоў, Роня паспяшалася вонкі. Цяпер дні сталі карацейшыя. Праз некалькі гадзін сонца пачне заходзіць, а дзяўчынка хацела паспець пабываць у лесе і на возеры. Вада іскрылася на сонцы і ззяла, бы расплаўленае золата. Але Роня ведала, што золата падманлівае, а вада ледзяная. Тым не менш яна хутка скінула вопратку і нырнула. Спачатку дзяўчынка ўскрыкнула, а пасля
гучна засмяялася ад асалоды і плавала ды нырала, пакуль зусім не змерзла. Дрыжучы, яна зноў апранулася, але моцна не сагрэлася, і тады пабегла. Роня імчала паміж дрэвамі і валунамі, пакуль холад не выйшаў з яе цела, а шчокі не запалалі. Але і тады дзяўчынка працягвала бегчы, бо ёй было так лёгка і вольна. 3 радасным крыкам яна пранеслася між дзвюма соснамі і наляцела на Бірка. Гнеў зноў забурліў у ёй. Нават у лесе нельга пабыць у спакоі!
— Здароў, дачка разбойніка, — сказаў Бірк. — Куды спяшаешся?
— He твая справа, — выдыхнула тая і кінулася прэч, але хутка спынілася. Ёй стала цікава, што Бірк робіць у яе лесе. Ён сядзеў ля нары, дзе жыла яе лісіная сям'я. Роня раззлавалася яшчэ больш. Гэта яе лісы! Яна назірала за імі з таго часу, як увесну з'явіліся лісяняты. Цяпер яны падраслі, але ўсё яшчэ дурэлі, як малыя. Лісяняты скакалі і тузаліся адно з адным ля ўвахода ў нару, а Бірк глядзеў на іх. Ён сядзеў спінай да дзяўчынкі, але нейкім чынам здагадаўся, што Роня стаіць ззаду, і, не азірнуўшыся, крыкнуў:
— Чаго табе трэба, дачка разбойніка?
— Каб ты адчапіўся ад маіх лісянят і знік з майго лесу!
Тады ён падняўся і падышоў да яе.
— Твае лісяняты! Твой лес! Лісяняты належаць самі сабе, разумееш? I яны жывуць у лісіным лесе. I ў ваўчыным лесе, мядзведжым, ласіным і дзікіх коней. А таксама ў лесе пугачоў, канюкоў, галубоў, арлоў і глушцоў. I слімакоў, павукоў і мурашоў.
— Я ведаю тут усю жыўнасць, — сказала Роня. — He трэба мяне вучыць.
— Тады ты ведаеш, што гэты лес належыць яшчэ і лютым вятрунням, шэрым гномам, кашлатым вохам і цёмным тролям!
— Скажы што-небудзь новае для мяне ці змоўкні!
— Акрамя таго, гэта мой лес! I твой, дачка разбойніка, так, твой лес таксама! Але калі ты лічыш, што ён толькі твой, то ты дурнейшая, чым я думаў, калі ўпершыню цябе ўбачыў.
Бірк зірнуў на Роню, і яго зырка-блакітныя вочы пацямнелі ад непрыязнасці. Яна яму відавочна не падабалася, і дзяўчынка гэтаму ўзрадавалася. Хай думае што хоча, а яна пойдзе дамоў, каб больш яго не бачыць.
— Я з задавальненнем раздзялю лес з лісамі, пугачамі ды павукамі, але не з табой, — кінула Роня і пайшла прэч.
Тут яна заўважыла, што лес заслала туманам. Мяккі і шэры, ён падымаўся з зямлі, поўз між дрэваў. У імгненне вока сонца знікла і залаты бляск згас. Цяпер не бачна было ні дрэваў, ні камянёў, але дзяўчынка не спужалася. Натуральна, яна знойдзе дарогу ў замак Маціса нават у густым тумане і будзе дома да Воўчай песні. Але як жа Бірк? Мо ён і ведае ўсе сцежкі-дарожкі ў лесе Боркі, але тут, у лесе Маціса, усё незнаёмае. «Ну, няхай начуе з лісамі, — падумала Роня. — Заўтра туману ўжо не будзе». Тут яна пачула Біркаў покліч:
— Роня!
Глядзіце-тка, згадаў, як яе завуць! A то называў проста дачкой разбойніка.
Бірк зноў крыкнуў:
— Роня!
— Чаго табе? — азвалася яна.
Але ён ужо нагнаў яе.
— Туман мяне крыху палохае, — сказаў ён.
— Ага, баішся, што не знойдзеш дарогі ў ваша бандыцкае логавішча? Заставайся на ноч з лісамі, калі хочаш дзядіць з імі лес!
Бірк засмяяўся.
— Ну ты і цвердалобая, дачка разбойніка! Табе прасцей знайсці дарогу да замка Маціса, чым мне. Можна ўзяцца за крысо тваёй тунікі, пакуль не выйдзем з лесу?
— I не думай, — сказала Роня, але разматала скураны пас, які ўжо аднойчы ўратаваў Бірка ад смерці,
і ўручыла яму канец. — На! Але папярэджваю: трымайся ад мяне на адлегласці нацягнутага паса!
— Як скажаш, злыдня.
I яны рушылі. Туман шчыльна агарнуў дзяцей, якія ішлі ў цішыні на аддегласці нацягнутага паса, як сказада Роня. Цяпер галоўнае — не згубіць сцежку. Адзін крок не туды — і заблукаеш, дзяўчынка гэта ведала, аднак не баялася. Рукамі і нагамі яна намацвада дарогу, а валуны, дрэвы і хмызнякі служылі арыенцірамі. Яны ішлі павольна, але Роня была ўпэўненая, што паспее да Воўчай песні. Няма чаго хвалявацца.
Ніколі раней дзяўчынка не бачыла такога лесу. Быццам усё жыццё замёрла і змоўкла,
і гэта бянтэжыла Роню. Гэта ж яе лес, які яна ведае і любіць, чаму цяпер у ім так ціха і вусцішна? I што хаваецца там, у тумане? Там нешта было. Штосьці невядомае і небяспечнае, з чым яна ніколі не сутыкалася. I гэта яе палохала. «Хутка я вярнуся дадому, — сказала сабе Роня, каб супакоіцца. — Хутка пакладуся ў ложак і буду слухаць, як спявае маці». Але не дапамагло. Страх рос, і цяпер яна баялася, як ніколі ў жыцці. Дзяўчынка хацела паклікаць Бірка, але атрымаўся толькі жаласлівы ўсхліп. Ён прагучаў так бездапаможна, што напужаў яе яшчэ болып. «Я еду з глузду, — падумала Роня. — Няўжо мне канец?»
Тут з глыбіні туману пачулася мілагучная і журботная музыка. To быў спеў, але які дзіўны! Дзяўчынка ніколі не чула такога, — і ах! — які прыгожы быў гэты спеў! Ён поўніў лес салодкай тугой, забіраў страх і супакойваў. Роня спынілася і зачаравана слухала. Якая цудоўная музыка! I як вабіць! Так, дзяўчынка адчувала, што нябачныя спевакі клікалі яе пакінуць сцежку і пайсці да іх у туман. Спеў стаў гучнейшы. Роніна сэрца затрапяталася, і яна забылася на ўсё на свеце, нават на Воўчую песню, якая чакала яе дома. Цяпер яна жадала толькі аднаго: далучыцца да тых, хто гукаў яе з туману.