Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

Роня, дачка разбойніка

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
48.4 МБ
Затое Роні было чаго засмучацца. Вайна паміж Мацісам і Боркам рабіла яе жыццё цяжкім. Дзяўчынка спадзявалася, што варожасць у рэшце рэшт згасне сама сабой. Але замест гэтага яна разгарэлася наноў і стала небяспечнай. Кожную раніцу, калі Маціс са сваімі разбойнікамі выязджаў з Воўчай цясніны, дзяўчынка гадала, колькі з іх вернецца дадому. Супакойвалася яна толькі ўвечары, калі ўсе збіраліся вакол доўгага стала. А наступным ранкам хваляванне прачыналася зноў, і Роня нават запыталася ў бацькі:
— Чаму вы не можаце прымірыцца?
— Спытай Борку, — буркнуў Маціс. — Ён першы стрэліў. Спытай Стуркаса.
Але і Лувіса згаджалася з дачкой:
— Дзіця разумнейшае за цябе, Маціс! Скончыцца толькі кровапраліццем і пакутамі. Які сэнс?
Маціс раззлаваўся, убачыўшы, што яны абедзве супраць яго.
— Які сэнс? — закрычаў ён. — Які сэнс? Трэба вытурыць Борку, разумееце вы, гускі?
— I абавязкова трэба кагосьці забіць? Ты не AyMay, што так усіх пераб'юць, пакуль ты яго вытурыш? — запыталася Роня. — Няўжо няма іншага спосабу?
Маціс пільна паглядзеў на яе. Спрачацца пра такое з Лувісай яшчэ сяк-так. Але тое, што і Роня яго не падтрымлівае, зусім вывела Маціса з сябе.
— Вось і знайдзі іншы спосаб, калі ты такая разумная! Выгані Борку з нашага замка! Хай жыве сабе спакойна ў лесе разам са сваёй бандай. Я іх і пальцам не крану.
Маціс змоўк і задумаўся, а потым прамармытаў:
— Калі я не заб'ю хаця б Борку, то маё імя будзе зняслаўлена паміж разбойнікамі!
Роня штодзень бачылася з Біркам у лесе. Гэта было яе суцяшэнне. Але цяпер яна ўжо не магла проста бесклапотна радавацца вясне, і Бірк таксама.
— Нават вясну нам сапсавалі, — сказаў Бірк. — А ўсё праз двух старых надзьмутых атаманаў без кроплі здаровага сэнсу.
Так сумна, думала Роня, што Маціс ператварыўся ў старога надзьмутага атамана без кроплі здаровага сэнсу. Яе Маціс, яе апірышча, яе сіла — чаму цяпер яна адчувае, што свае цяжкасці можа раздзяліць толькі з Біркам?
— Калі б ты не быў маім братам, — прагаварыла дзяўчынка, — я проста не ведаю...
Яны сядзелі каля возера, навокал раскашавала вясна, але дзеці яе не заўважалі.
Роня задумалася.
— Хаця, калі б ты не быў маім братам, можа, мяне б так не хвалявала, заб'е Маціс Борку ці не, — яна зірнула на Бірка і засмяялася. — Дык гэта ты вінаваты, што ў мяне столькі праблем.
— Я не хачу, каб у цябе былі праблемы, — адказаў Бірк. — Але і ў мяне той жа клопат.
Яны яшчэ доўга сядзелі, жыццё здавалася цяжкім, але разам ім рабілася лягчэй. Так прайшоў дзень.
— Жахліва не ведаць, хто дажыве да вечара, а хто — не, — уздыхнула Роня.
— Пакуль яшчэ ніхто не памёр, — паціснуў плячыма Бірк. — Але толькі таму, што ў лесе зноў поўна жаўнераў. У Маціса з Боркам проста няма часу забіваць адзін аднаго. Яны пакуль занятыя тым, каб не трапіць у вязніцу.
— Так, так, гэта нам пашанцавала, — згадзілася Роня.
Бірк засмяяўся.
— Хто б мог падумаць, што і ад жаўнераў можа быць нейкая карысць!
— Але яны ўсё адно небяспечныя, — сказала дзяўчынка. — Нам варта ўвесь час быць напагатове.
Дзеці вырашылі прайсціся і ўбачылі дзікіх коней. У табуне былі і Чмут з Шалам. Бірк пасвістаў ім. Жарабцы паднялі галовы, задуменна паглядзелі на Бірка з Роняй і бестурботна схіліліся да травы. Яны відавочна вырашылі не звяртаць увагі на свіст.
— У, звяругі, — сказаў хлопец. — А выглядаеце такімі рахманымі.
Роні захацелася дадому. Праз двух старых надзьмутых атаманаў яна ўжо не магла радавацца лесу, як раней. Дзеці, як заўсёды, развіталіся далёка ад
Воўчай цясніны і сцежак, па якіх маглі праязджаць Маціс ці Борка. Але яны ўсё адно баяліся, што нехта можа ўбачыць іх разам. Бірк пайшоў першы.
— Убачымся заўтра! — крыкнуў ён і пабег.
Роня засталася яшчэ ненадоўга, каб паназіраць за нованароджанымі лісянятамі. Яны скакалі і куляліся, глядзець на іх было адно задавальненне. Але дзяўчынка не адчувала радасці і пыталася ў сябе, ці будзе яна калі-небудзь зноў шчаслівая, як раней. Можа, яна ўжо ніколі не зможа жыць так бесклапотна. Роня паднялася і пайшла дамоў.
На варце ў Воўчай цясніне стаялі Юэн і Малыш Кліп. Яны абодва былі відавочна ўзрадаваныя.
— Хутчэй бяжы, ты не паверыш, што здарылася! — сказаў Юэн.
Роні стала цікава.
— Па вас відаць, нешта добрае.
— He тое слова, — усміхнуўся Малыш Кліп. — Сама ўбачыш.
Роня пабегла да замка. Сапраўды было б някепска чаму-небудзь парадавацца. Неўзабаве яна ўжо стаяла дя дзвярэй каменнай залы, з-за якіх раздаваўся такі гучны і вясёлы Мацісаў смех, што ўсе Роніны турботы зніклі. Чаму ж ён так смяецца? Дзяўчынка з цікаўнасцю зазірнула ў залу. Убачыўшы дачку, Маціс кінуўся да яе і абняў. Потым высока падняў і закружыў, такі ён быў шчаслівы.
— Роня мая! — крычаў Маціс. — Ты маеш рацыю! Навошта праліваць кроў? Цяпер Борка сам стралой вылеціць з нашага замка, гэта дык дакладна!
— Чаму? — запыталася Роня.
— Глядзі! — паказаў ён на нешта. — Паглядзі, каго я толькі што злавіў уласнымі рукамі!
Узбуджаныя разбойнікі з галёканнем насіліся па каменнай зале, таму Роня не адразу разгледзела, на што там указваў Маціс.
— Вось так, Роня, цяпер я скажу Борку: «Сыходзіш ці застаешся? Хочаш атрымаць назад сваё гадзяня ці не?»
Тут яна ўбачыла Бірка. Ён ляжаў у дальнім куце, звязаны па руках і нагах, са скрываўленым ілбом, у вачах застыў адчай. А вакол скакалі разбойнікі Маціса, крычалі і дражнілі яго:
— Гэй ты, сын Боркі, табе ўжо час дадому!
Роня ўскрыкнула, і з яе вачэй пырснулі слёзы лютасці.
— Так нельга рабіць! — закрычала яна і накінулася на Маціса з кулакамі. — Ты звер! Так нельга рабіць!
Маціс рэзка апусціў яе на падлогу, цяпер ён ужо не смяяўся. Ён спалатнеў ад злосці.
— Як нельга рабіць, дачка мая? — з пагрозай вымавіў Маціс.
— Я табе скажу як! — заходзілася Роня. — Крадзь грошы, рэчы і любое барахло, але нельга красці людзей! Інакш я болей табе не дачка!
— Якіх людзей? — вымавіў Маціс не сваім голасам. — Я злавіў гэта змеяня, гэту вош, гэтага шчанюка, каб нарэшце ачысціць замак маіх прабацькоў. Хочаш ты быць маёй дачкой ці не.
— Цьху на цябе! — выкрыкнула дзяўчынка.
Лысы Пер падышоў і стаў паміж імі. Ён ніколі не бачыў у Маціса такога скамянелага і страшнага твару і моцна спужаўся.
— Ці так размаўляюць з бацькам? — запытаўся стары і ўзяў Роню за руку. Але яна вырвалася.
— Цьху на цябе! — паўтарыла Роня.
Маціс, здавалася, яе не чуў. Яна для яго быццам больш не існавала.
— Ф'юск, — прамовіў ён тым жа страшным голасам, — ідзі да расколіны і перадай Борку, што я буду чакаць яго там заўтра на досвітку. Скажы, лепш яму прыйсці!
Лувіса моўчкі назірала за ўсім, хмурылася, але нічога не казала. Урэшце яна падышла да Бірка і, убачыўшы рану ў яго на лбе, прынесла гліняны гаршчок з зёлкамі ды збіралася яе апрацаваць, але Маціс зароў:
— Прыбяры рукі ад гэтага выроддзя!
— Выроддзе ці не, — сказала Лувіса, — а рану трэба прамыць!
I занялася хлопцам. Маціс падскочыў да жонкі, схапіў і шпурнуў праз усю залу. Калі б яе не злавіў Кнутас, яна б ударылася аб ложак. Такога абыходжання Лувіса не стрывала. А паколькі да Маціса было не дацягнуцца, Кнутас атрымаў такую аплявуху, што ажно гул пайшоў. Так яна аддзячыла яму, што той не даў ёй пабіцца аб ложак.
— Прэч адсюль, вы ўсе! — закрычала Лувіса. — Каціцеся на ўсе чатыры бакі, ад вас адно толькі зло! Чуеш мяне, Маціс, ты таксама!
Маціс зыркнуў на жонку. Ад такога позірку ў любога душа б зайшлася, ды толькі не ў Лувісы. Яна стаяла, скрыжаваўшы рукі, і глядзела, як ён выйшаў з каменнай залы, а за атаманам пацягнуліся і ўсе разбойнікі. Але Маціс нёс на пдячы Бірка, і медныя валасы закрывалі хлопцаў твар.
— Цьху на цябе, Маціс! — крыкнула Роня, і цяжкія дзверы за ім зачыніліся.
Той ноччу Маціс не паклаўся, як звычайна, побач з Лувісай.
— Ну і цудоўна, — сказала яна. — Цяпер можна спаць хоць упоперак.
Але так і не заснула. Таму што чула, як у адчаі плача яе дзіця, і не магла суцешыць яго, бо дачка не пускала да сябе. Гэтую ноч Роня мусіла перажыць сама. Яна доўга ляжала без сну і так ненавідзела бацьку, што адчувала, як сэрца сціскаецца ў грудзях. Як цяжка ненавідзець таго, каго так любіла, колькі сябе памятаеш. Гэта была найжахлівейшая ноч у яе жыцці.
Нарэшце дзяўчынка правалілася ў сон, але прачнулася на світанку. Хутка ўзыдзе сонца, і ёй трэба
паспець да прорвы, каб убачыць, што будзе. Лувіса паспрабавала яе спыніць, ды Роня стаяла на сваім. Яна пайшла з залы, і Лувіса моўчкі рушыла за дачкой. I вось, як і тады, Маціс і Борка са сваімі шайкамі стаялі адзін насупраць аднаго паабапал расколіны. Там была і Ундзіса, Роня здалёк пачула яе галашэнне і праклёны. Яна прабірала Маціса апошнімі словамі. Але таму гэта хутка надакучыла.
— Супакой сваю жонку, Борка, — сказаў ён. — Някепска б вам было паслухаць, што я хачу сказаць.
Роня стала за спінай бацькі: так яна ўсё добра бачыла, але ён не бачыў яе. Хаця і таго, што яна чула, было занадта. Побач з Мацісам стаяў Бірк. Хлопца развязалі, аде на шыю накінулі вяроўку, канец якой Маціс трымаў у руцэ, нібы вёў сабаку.
— Ты жорсткі чалавек, Маціс, — сказаў Борка. — I нізкі. Я магу зразумець, што ты хочаш нас выгнаць, але красці майго сына, каб змусіць нас сысці, — гэта нізка!
— Мне нецікава, што ты пра мяне думаеш, — адказаў Маціс. — Мне цікава, калі вы пакінеце мой замак.
У Боркі ад злосці словы захраслі ў горле. Доўгі час ён маўчаў, але ўрэшце выціснуў з сябе:
— Спачатку трэба знайсці іншае бяспечнае месца. Гэта даволі складана. Але каді ты вернеш мне сына, даю слова, што мы сыдзем да канца лета.
— Добра, — сказаў Маціс. — Тады і я даю табе слова, што вярну твайго сына да канца лета.
— Я думаў, ты вернеш мне яго зараз.
— А я думаю, што зараз ты яго не атрымаеш. Але ў замку поўна падземных камер, і ў твайго сына будзе дах над галавой на выпадак дажджлівага лета. Можаш не хвалявацца.
Роня ціха застагнала. Вось што ўчыніць яе бацька, калі Борка — як сказаў Маціс — стралой не вылеціць з іх замка проста цяпер. Інакш Бірка замкнуць у падзямеллі да канца лета. Але доўга яму там не выжыць, гэта Роня ведала. Ён памрэ, і ў яе больш не будзе брата. I бацькі, якога яна так любіць, у яе таксама не будзе. Як жа гэта балюча! Яна хацела пакараць Маціса за тое, што болып не магла быць ягонай дачкой, хацела, каб ён пакутаваў, як і яна сама. О, як горача Роня прагнула разбурыць яго план і перашкодзіць яму! I раптам дзяўчынка зразумела як. Цяпер яна ведала, што рабіць. Яна ўжо аднойчы пайшла на такое і таксама ў лютасці, але нават і блізка не ў такой, як цяпер. Амаль у бяспамяцтве яна сарвалася з месца і пераляцела праз расколіну. Маціс убачыў яе і нема закрычаў. Так крычаць дзікія жывёлы ў смяротнай агоніі, кроў застыла ў жылах ягоных разбойнікаў, бо такога страшнага голасу яны ніколі не чулі. А потым яны ўбачылі Роню, іх Роню, на тым баку прорвы, на баку ворага. Немагчыма было ўявіць нічога горшага і больш незразумелага. Разбойнікі Боркі таксама стаялі агаломшаныя. Яны гдядзелі на Роню так, нібы сярод іх прызямлілася лютая вятруння. Борка адразу разгубіўся, але хутка авалодаў сабой. Ён уцяміў, што цяпер сітуацыя цалкам перамянілася. Гэтая маленькая вятруння, дачка Маціса, прыляцела яму на дапамогу. Чаму яна зрабіла такую дурасць, Борка не разумеў, але ўсміхнуўся і хуценька накінуў ёй на шыю вяроўку.