Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

Роня, дачка разбойніка

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
48.4 МБ
— Цяпер бяжы, — сказаў Маціс. — Толькі не ўтапіся ў якой лужыне.
— А вось і ўтаплюся, — загарэзіла Роня, — каб ты мог удосыць накрычацца.
Маціс тужліва зірнуў на яе.
— Роня мая, — уздыхнуў ён.
Затым скочыў у сядло і наўскапыта паляцеў уніз па схіле на чале сваёй шайкі. Роня ледзь дачакалася, калі апошні конь знікне з вачэй, і таксама памчала. Яна гэтак жа спявала і свістала, калі прабягала праз паток халоднай вады. Дзяўчынка бегда, бегла і бегла, пакуль не дабралася да возера. Бірк быў там. Як і абяцаў. Ён расцягнуўся на скале і грэўся на сонцы. Роня не ведала, спіць ён ці не, таму ўзяла камень і кінула ў ваду, каб паглядзець, ці пачуе ён плёскат. Бірк пачуў і ўскочыў ёй насустрач.
— Я даўно цябе чакаю, — сказаў хлопец, і дзяўчынка зноў адчула, як унутры палыхнула радасць, бо ў яе быў брат, які яе чакаў.
I Роня з галавой занурылася ў вясну. Навакольная прыгажосць да таго перапаўняла дзяўчынку, што яна закрычала, як птушка, гучна і пранізліва. Потым патлумачыла Бірку:
— Я мусіла выкрычаць вясновы крык, інакш бы мяне разарвала. Слухай! Ты чуеш вясну?
Дзеці стаялі моўчкі і сдухалі, як ціўкаў, гудзеў, дуднеў, спяваў і звінеў іх лес. Кожнае дрэва, кропля і куст жылі, усюды гучаў новы дзікі спеў вясны.
— Я адчуваю, як зіма сыходзіць з мяне, — сказала Роня. — Хутка мне стане так лёгка, што я палячу.
— Ляці! — штурхануў яе Бірк. — Толькі твой бацька засмуціцца, калі цябе сцягнуць лютыя вятрунні.
— Яшчэ як! — засмяялася Роня.
Тут пачуўся конскі тупат. Ніжэй па рацэ шалёным намётам імчаў табун, і дзяўчынка ўсхапілася на ногі:
— Бяжым! Я так хачу злавіць дзікага каня!
I яны пабеглі, пакуль не ўбачылі сотні коней, якія несліся праз лес так, што пад іх капытамі гула зямля.
— Відаць, іх напалохаў мядзведзь альбо воўк, — зазначыў Бірк. — Інакш чаго яны так уцякаюць?
Роня пахітала галавой:
— Гэта не са страху, а каб выгнаць з сябе зіму. Але калі яны стомяцца і пачнуць скубці траву, я злаўлю аднаго і завяду ў замак, я ўжо даўно пра гэта мару.
— Навошта табе конь у замку? Усё адно ездзіць можна толькі ў лесе. Давай зловім пару і будзем скакаць тут?
Роня задумалася на хвіліну і адказала:
— Аказваецца, разбойнікі Боркі таксама клёк у галаве маюць. Слушна! Хадзем, давай паспрабуем!
Дзяўчынка развязала скураны пас. Бірк завёў сабе такі самы. Дзеці зрабілі дасо і схаваліся за валуном на краі паляны, дзе звычайна пасвіліся дзікія коні.
— Я магу бясконца сядзець тут, у самым сэрцы вясны, — сказаў Бірк.
Роня крадком зірнула на яго і ціха прамармытала: — Таму ты мне і падабаешся, Бірк, сын Боркі.
Доўгі час Роня з Біркам ціха сядзелі ў сэрцы вясны. Слухалі, як спеў дразда і куванне зязюлі напаўняюць лес. Нованароджаныя лісяняты тузаліся ля ўвахода ў нару за некалькі крокаў ад іх. Па дрэвах скакалі вавёркі, з'явіліся і зніклі ў зарасніках зайцы. Непадалёк мірна скруцілася цяжарная гадзюка. Яны не чапалі яе, і яна не чапала іх. Вясна была для ўсіх.
— Твая праўда, Бірк, — сказала Роня. — Навошта забіраць каня з лесу, тут яго дом. Але ездзіць верхам я хачу, даўно пара.
Раптам на палянцы з'явіўся табун. Коні спакойна ўзяліся за маладую траву. Бірк паказаў на двух гнядых прыгожых трацякоў, якія пасвіліся крыху ўбаку:
— Як табе гэтыя?
Роня моўчкі кіўнула. Трымаючы пасы напагатове, дзеці сталі набліжацца. Яны заходзілі ззаду, павольна і ціха, павольна і ўсё бдіжэй і бліжэй. Тут у Роні пад нагой зламалася галінка, і табун напяўся, гатовы паскакаць прэч. Але, зразумеўшы, што ні мядзведзь, ні ваўкі, ні рысь або які іншы вораг не пагражае, супакоіўся і зноў прыняўся за траву. Двое маладых коней, якіх абралі сабе Роня з Біркам, таксама. Цяпер яны былі на адлегласці ласо. Дзеці кіўнулі адно аднаму, кінулі петлі, і праз імгненне лес напоўніўся аглушальным іржаннем паланёных коней і тупатам табуна, што кінуўся ў лес.
Яны злавілі двух дзікіх маладых жарабцоў, якія рылі зямлю капытамі, падымадіся на дыбкі,
упіраліся, кусаліся і люта вырываліся, каб вызваліцца, пакуль Бірк з Роняй спрабавалі прывязаць іх да дрэва. Урэшце атрымадася, і дзеці як хутчэй адскочыді, каб не апынуцца пад ударамі капытоў. Потым яны стаялі, цяжка дыхаючы, і глядзелі на жарабцоў, якія біліся і шалелі, пакуль з іх не закапала пена.
— Мы збіраліся ездзіць верхам, — сказала Роня. — Толькі на гэтых асабліва не паездзіш.
Бірк пагадзіўся.
— Трэба паказаць, што мы не зробім ім нічога благога.
— Ужо, — адказала Роня. — Хацела пачаставаць яго хлебам, і добра, што хутка адсмыкнула руку, a то вярнулася б дадому без пары пальцаў. Маціс бы дакладна засмуціўся.
Бірк спалатнеў.
— Ты дала яму хлеба, а гэты чмут на цябе накінуўся? I спрабаваў укусіць?
— Яго спытай, — панура сказала дзяўчынка.
Яна ў роспачы паглядзела на апантанага жарабца, які гэтак жа брыкаўся і кідаўся.
— Добрае імя: Чмут, — працягнула яна. — Так яго і назаву.
— Тады прыдумай імя для майго, — засмяяўся Бірк.
— Твой гэтакі ж шалёны, — зазначыла Роня. — Назаві яго Шал.
— Чуеце, дзікія коні? — закрычаў Бірк. — Мы далі вам імёны: Чмут і Шал. Цяпер вы нашы, падабаецца вам гэта ці не.
Чмуту і Шалу відавочна не падабалася. Яны грызлі пасы, наўкол разляталася пена, але жарабцы
працягвалі змагацца і рвацца, а іх грамавое ржанне палохала жывёл і птушак. Аднак пад вечар коні нарэшце стаміліся. Цяпер яны стаялі, апусціўшы галовы, толькі зрэдку ціха і жаласліва гігікалі.
— Відаць, піць хочуць, — здагадаўся Бірк. — Трэба іх напаіць.
Дзеці адвязалі значна паспакайнелых коней, падвяді іх да возера, знялі скураныя пасы і пусцілі да вады. Коні доўга пілі, а потым ціха сталі, лагодна і рахмана гледзячы на Бірка з Роні.
— Мы іх прыручылі, — задаволена сказаў Бірк.
Роня паляпала свайго каня па шыі, зазірнула яму проста ў вочы і сказала:
— Калі я вырашыла, што хачу ездзіць верхам, то буду ездзіць верхам, зразумеў?
I дзяўчынка, моцна ўхапіўшыся за Чмутаву грыву, заскочыла яму на спіну.
— Пайшоў, — сказала яна і ў той жа момант кулём паляцела ў возера. Вынырнуўшы, Роня ўбачыла, як Чмут і Шал галопам скачуць у лес. Бірк моўчкі і не гдедзячы на яе працягнуў дзяўчынцы руку і дапамог выбрацца. Роня гэтак жа моўчкі вылезла з вады. Яна так дрыжэла ад холаду, што ляцелі пырскі. А потым рассмяялася:
— Болып у мяне сёння паездзіць не атрымаецца!
— У мяне таксама! — засмяяўся ў адказ Бірк.
Звечарэла. Сонца села, сцямнела, але веснавы вечар толькі лёгкай смугой ахінуў дрэвы, не стала чорна, бы ноччу. Лес сцішыўся. Дрозд і зязюля змоўклі. Лісіцы і зайцы заляглі ў норы, вавёркі пахаваліся ў дуплах, гадзюка запаўзла пад камень. Нічога не было чутно, толькі недзе далёка змрочна вухкала сава, аде неўзабаве заціхла і яна. Увесь лес нібы задрамаў. Цяпер павольна прачыналіся начныя жыхары. Заварушыліся цёмныя істоты, якія жылі ў ім. Яны шамацелі, поўзалі і краліся па моху. Кашлатыя вохі корпаліся паміж дрэвамі, цёмныя тролі хаваліся за камянямі, мноства шэрых гномаў з шыпеннем выпаўзла з хованак. 3 гор спусціліся лютыя вятрунні, больш жорсткія і дзікія за ўсе астатнія стварэнні. На фоне светлага вясновага неба яны здаваліся асабліва чорнымі. Роня заўважыла іх, і ёй гэта не спадабалася.
— Нешта зашмат вятрунняў. Хачу дадому, я ўся мокрая і ў сіняках.
— Ну і што, што мокрая і ў сіняках, — адказаў Бірк. — Затое ты цэлы дзень была ў сэрцы вясны.
Роня надта затрымалася ў лесе. I, развітаўшыся з Біркам, усё прыдумляла, як патлумачыць Мацісу, што яна была ў самым сэрцы вясны да позняга вечара. Але, калі яна ўвайшла ў каменную залу, ні Маціс, ні хто іншы не звярнулі на яе ўвагі. Усіх займала другое. Перад агнём на разасланай шкуры ляжаў Стуркас, бледны і з заплюшчанымі вачыма. Побач з ім укленчыла Лувіса і перавязвала яму рану на шыі. Астатнія разбойнікі тоўпіліся вакол і глядзелі. Затое Маціс кідаўся туды-сюды, як раз'юшаны мядзведзь. Ён крычаў і сыпаў перуны.
— Ну і паганец гэты Борка са сваімі вылюдкамі! Бандзюгі! Я іх так аддубашу аднаго за адным, пакуль больш ні рукой, ні нагой не змогуць варухнуць! На, на!
Тут у яго скончыліся словы, і ён проста зароў, пакуль Лувіса строга не ўказала на Стуркаса. Тады Маціс зразумеў, што небараку цяжка трываць шум, і неахвотна замоўк. Роня зразумела, што з бацькам лепш пакуль не размаўляць. Яна спытала, што адбылося, у Лысага Пера.
— Такіх, як Борка, трэба вешаць, — сказаў стары і патлумачыў чаму.
Маціс са сваімі ўдальцамі заляглі ў засадзе на разбойніцкай дарозе. Ім вельмі пашэнціла: трапілася шмат вандроўнікаў, гандляроў з мноствам тавараў, прадуктаў, скур ды й кучай грошай таксама. Яны былі безабаронныя, таму лёгка з усім гэтым рассталіся.
— А хіба яны не абурыліся? — засмучана спытала Роня.
— Дзіва што! Так лаяліся і крычалі — адна любата! Але хутка паўцякалі. Думаю, скардзіцца войту, — усміхнуўся Лысы Пер.
Роня не бачыла тут нічога смешнага.
— I тады, можаш сабе ўявіць, — працягнуў Лысы Пер, — толькі мы пагрузілі ўсё на коней і сабраліся дадому, з'явіўся Борка са сваёй хеўрай і запатрабаваў частку здабычы! I яны сталі страляць, гады печаныя! Стуркасу трапілі наўпрост у шыю. Мы, вядома, стрэлілі ў адказ і паранілі двух ці трох.
Маціс акурат падышоў і скрыгатнуў зубамі, пачуўшы апошні сказ.
— Пачакайце, гэта толькі пачатак, — сказаў ён. — Я іх усіх пераб'ю. Дагэтуль я трываў. Але цяпер усім разбойнікам Боркі капцы!
Роня раззлавалася:
— А ты не думаў, што капцы могуць настаць усім разбойнікам Маціса?
— He думаў і не збіраюся, — раўнуў Маціс. — He бываць гэтаму.
— Хто ведае, — адказала Роня.
Потым яна падышла да Стуркаса, паклала далонь яму на лоб і адчула, што ў яго ліхаманка. Ён расплюшчыў вочы, зірнуў на дзяўчынку і слаба ўсміхнуўся.
— Мяне так проста не возьмеш, — з цяжкасцю прамовіў ён.
Роня ўзяла яго за руку.
— Але, Стуркас, цябе так проста не возьмеш.
Дзяўчынка доўга сядзела так і трымала яго за руку. Яна не праліла ні слязінкі, але ўнутры ў яе ўсё сціскалася ад жалю.
9
Стуркас тры дні ляжаў у гарачцы. Ён цяжка хварэў і не падымаўся з ложка. Але Лувіса ўмела лекаваць і даглядала яго, як родная маці, давала яму зёлкі, перавязвала, і, да ўсеагульнага здзіўлення, на чацвёрты дзень Стуркас устаў. Ён яшчэ адчуваў слабасць у нагах, але ў астатнім цалкам акрыяў. Страла трапіла ў кадык, і рана, загойваючыся, сцягнула тканкі. Таму Стуркасава галава крыху нахілілася, што надавала яму трохі сумны выгляд, але сам ён быў вясёлы і бадзёры, як ніколі. Разбойнікі радаваліся, што іх сябар выжыў, і паджартоўвалі з яго, называючы крывабокім. Але не ўсур'ёз, і Стуркас не засмучаўся.