• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

    Роня, дачка разбойніка

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    48.4 МБ
    — Ты хочаш, каб Борка гаспадарыў у тваім лесе? — бурчала Лувіса, калі ўся шайка разам з Мацісам увальвалася ў вялікую залу значна раней, чым звычайна, каб паглядзець, як Роня есць кашу і як маці ўкладвае яе спаць у калыску.
    Але Маціс бы не чуў жонкі.
    — Роня, галубка мая! — крычаў ён, калі тая, штурхаючыся левай нагой, шпарка паўзла да яго цераз усю залу, як толькі бацька з'яўляўся на парозе.
    А потым ён трымаў сваю галубку на каленях і карміў кашай, а дванаццаць разбойнікаў глядзелі. Кацёл вісеў над ачагом, і, паколькі ў Маціса былі грубыя разбойніцкія рукі, даволі шмат кашы плюхалася на падлогу. Ды і Роня часам пхала лыжку, ад чаго нават бровы Маціса аказваліся ў кашы. Калі гэта здарылася ўпершыню, разбойнікі зарагаталі так гучна, што Роня спалохалася і заплакала. Але неўзабаве сцяміла, што зрабіла нешта вясёлае, таму намагалася пацэліць па лыжцы і вельмі смяшыла разбойнікаў. Маціса ж гэта зусім не радавала, хоць звычайна ўсе
    Роніны ўчынкі ён лічыў цудоўнымі, а яе — самым узорным дзіцём на зямлі. Нават Лувіса смяялася, калі Маціс, па бровы запэцканы кашай, сядзеў з дачкой на каленях.
    — Дарагі Маціс, хто паверыць, што ты наймагутнейшы атаман ва ўсіх лясах і гарах! Борка памёр бы са смеху, калі б цябе ўбачыў.
    — Хутка ён у мяне атрымае, — прагугніў Маціс.
    Борка быў яго закляты вораг. Як бацька і дзед Боркі былі заклятыя ворагі бацькі і дзеда Маціса. Роды Маціса і Боркі варагавалі здавён-даўна. Абедзве шайкі існавалі адвеку і наводзілі страх на сумленных людзей, якія з коньмі і вазамі праходзілі праз глухую пушчу.
    — Барані Божа тых, чый шлях вядзе ў разбойніцкі лес, — казалі людзі пра вузкі горны пераход паміж лесам Маціса і лесам Боркі.
    Там заўсёды хаваліся разбойнікі. Вандроўнікам, зрэшты, было ўсё адно, хто іх рабаваў. Але Мацісу і Борку — не. Яны біліся за здабычу, як драпежныя птушкі, а часам і рабавалі адзін аднаго, калі не хапала спажывы. Толькі Роня нічога пра гэта не ведала, бо была яшчэ маленькая. Яна не здагадвалася, што яе бацька — страшны атаман. Для яе ён быў толькі барадаты добры Маціс, які смяяўся, спяваў, крычаў і карміў яе кашай. I яна яго любіла.
    Так Роня расла і хутка пачала даследаваць навакольны свет. Доўгі час яна лічыла, што вялікая каменная зала і ёсць увесь свет. Дзяўчынцы падабалася хавацца пад вялізным доўгім сталом і гуляцца з шышкамі ды каменьчыкамі, якія бацька прыносіў для яе з лесу. Каменная зала сапраўды была добрым месцам для дзіцяці. Там заўжды знаходзілася
    чым заняцца. Роні падабалася, калі разбойнікі спявалі перад агнём па вечарах. Яна ціха сядзела пад сталом і слухала, пакуль не вывучыла ўсе разбойніцкія спевы. А потым стала падпяваць, і Маціс захапляўся сваёй цудоўнай дачкой, якая так прыгожа спявала. Танцаваць яна таксама навучылася сама. Вярнуўшыся са здабычай, разбойнікі на радасцях скакалі, як дзікія казлы, і Роня паўтарада за імі. Яна танцавала і скакада зусім па-разбойніцку, што дужа цешыла Маціса. I калі разбойнікі валіліся на давы ля доўгага стала, каб прамачыць горла кухлем піва, ён пачынаў хваліцца дачкой:
    — Яна прыгожая, як маленькая вятруння, праўда? Такая ж ладная, чарнавокая і чорнавалосая. Іду ў заклад, лепшага дзіцёнка ў цэлым свеце не знойдзеш!
    Разбойнікі згаджаліся ды ківалі. Тым часам Роня ціхенька гулялася пад сталом з каменьчыкамі ды шышкамі, а калі ўбачыла ногі разбойнікаў у ботах з казіных скур, стала гуляцца і з імі, уяўляючы, што гэта непаслухмяныя козы. Роня бачыла коз у загоне: Лувіса брала дачку з сабой, калі хадзіла даіць. Вось і ўсё, што Роня дазналася за сваё кароткае жыццё. Яна нічога не ведала пра тое, што ляжала вакол замка.
    Адным цудоўным днём Маціс зразумеў — і як жа гэта яму не падабалася! — што час прыйшоў.
    — Лувіса, — сказаў ён жонцы, — нашай дачцэ трэба навучыцца жыць у маім лесе. Няхай ідзе!
    — Нарэшце ты гэта ўсвядоміў, — адгукнулася Лувіса. — Я б даўным-даўно яе адпусціла.
    Так Роні дазволілі хадзіць, куды пажадае. Але спачатку Маціс даў ёй некадькі парад.
    — Сцеражыся лютых вятрунняў, шэрых гномаў і разбойнікаў Боркі, — сказаў ён.
    — А як я даведаюся, што гэта лютая вятруння, шэры гном ці разбойнік Боркі? — спыталася Роня.
    — Сама здагадаешся, — сказаў Маціс.
    — Добра, — адказала Роня.
    — Таксама глядзі не заблукай у лесе, — працягваў Маціс.
    — А што рабіць, калі я заблукаю ў лесе? — пацікавілася Роня.
    — Знайдзі патрэбную сцяжынку, — сказаў Маціс.
    — Добра, — адказала Роня.
    — I не зваліся ў раку, — дадаў Маціс.
    — А што рабіць, калі я звалюся ў раку? — спыталася Роня.
    — Выплыві, — параіў Маціс.
    — Добра, — адказала Роня.
    — Яшчэ не грымніся ў прорву, — сказаў Маціс. Ён меў на ўвазе тую самую, што падзяліла замак на дзве часткі.
    — А што рабіць, калі я туды грымнуся? — спыталася Роня.
    — Тады ўжо нічога не паробіш, — адказаў Маціс і завыў так, быццам увесь боль свету рваў яго душу.
    — Добра, — сказала Роня, калі Маціс перастаў выць. — Тады я не буду падаць у прорву. Чаго яшчэ мне трэба сцерагчыся?
    — Шмат чаго, — уздыхнуў Маціс. — 3 часам ты сама ўсё ўбачыш. А цяпер — ідзі!
    2
    I так Роня пайшла. Неўзабаве яна сцяміла, як неразумна было думаць, што вялікая каменная зала і ёсць увесь свет. Нават велічны замак Маціса не ўвесь свет. Нават высокая гара, на якой стаяў замак, не ўвесь свет. He, свет нашмат болыпы. Такі вялікі, што займала дух. Вядома, яна чула, як Маціс і Лувіса размаўлялі пра рэчы па-за межамі замка, напрыклад пра раку. Але толькі ўбачыўшы бурлівыя хвалі, што з грукатам імчалі каля падножжа гары, Роня зразумела, што такое рака. Пра лес яна таксама чула. Але толькі ўбачыўшы змрочныя дрэвы, якія таямніча шапацелі галінамі, яна зразумела, што такое лес, і ціха засмяялася. Як жа не радавацца, калі на свеце
    ёсць такі цудоўны лес і такая цудоўная рака, якія нібыта жывыя!
    Роня забралася ў самы гушчар і натрапіла на лясное азярцо. Далей ісці нельга: так сказаў Маціс. Вада ў атачэнні цёмных ялін здавалася чорнай, толькі белымі агеньчыкамі ззялі гарлачыкі. Роня не ведала, што гэта гарлачыкі, але доўга глядзела на іх і ціха смяялася ад таго, што яны ёсць. На возеры дзяўчынка правяла ўвесь дзень і знайшла там безліч новых заняткаў ды гульняў. Яна кідала сасновыя шышкі ў ваду і засмяялася, убачыўшы, што яны сплываюць, калі крыху паплюхаць нагамі па вадзе. Роня яшчэ ніколі так не весялілася. Яе нагам было як ніколі вольна, калі яна пляскалася ў вадзе, але караскацца аказалася яшчэ лепей. Вакол возера ляжалі вялікія замшэлыя валуны, на якія можна было караскацца, і раслі высокія яліны ды сосны, на чыіх галінах можна было гайдацца. Роня ўзбіралася на валуны і дрэвы, пакуль сонца не пачало хіліцца за далягляд. Тады яна з'ела хлеб і выпіла малако, якія прыхапіла з дому ў скураным мяшэчку. Потым прылегла адпачыць на мох, а высока над ёю шапталіся дрэвы. Так Роня ляжала, глядзела на іх, ціха смяялася таму, што яны ёсць, і заснула.
    Калі дзяўчынка прачнулася, ужо настала ноч і на небе з'явіліся зоркі. Роня зразумела, што свет яшчэ большы, чым яна думала. Толькі яе засмуціла, што да зорак не дастаць, як ні цягні рукі. Яна прабыла ў лесе даўжэй, чым ёй дазволілі. Цяпер варта паспяшацца дадому, не тое Маціс звар'яцее ад хвалявання, гэта яна дакладна ведала. Навокал была апраметная цемра, толькі зоркі адбіваліся ў вадзе. Але да цемры дзяўчынка прывыкла і не спалохадася. Зімовымі начамі, калі гас агонь, у замку рабілася куды цямней, чым у лесе. He, цемры яна не баялася. Раптам Роня згадала, што пакінула скураны мяшэчак на валуне, дзе ела, і ўскараскалася назад. 3 вяршыні каменя зоркі здаліся бліжэй, і яна выцягнула рукі, каб зняць некалькі зорачак і прынесці дадому ў скураным мяшэчку. Але нічога не атрымалася, таму яна ўзяла торбачку і сабралася спускацца. I тут дзяўчынка ўбачыла нешта такое, ад чаго ёй стала вусцішна. Паўсюль паміж дрэў блішчалі вочы. Так, наўкол каменя зырчэлі нечыя вочы. За ёй назіралі, а яна не заўважыла. Ніколі раней Роня не бачыла вачэй, што свецяцца ў цемры, і яны ёй не спадабаліся.
    — Чаго вам трэба? — крыкнула дзяўчынка, але ніякага адказу не дачакалася.
    Замест гэтага вочы сталі набліжацца. Яны павольна падбіраліся, і Роня пачула гоман. Дзіўныя рыпучыя шэрыя галасы аднатонна гергеталі і мармыталі:
    — Усе шэрыя гномы, тут чалавек, чалавек у лесе шэрых гномаў, усе шэрыя гномы, біце і кусайце, усе шэрыя гномы, біце і кусайце!
    Вось яны атачылі камень, дзіўныя шэрыя істоты, якія відавочна не жадалі ёй дабра. Роня іх не
    бачыла, але да дрыжыкаў адчувала, што яны побач. Цяпер яна зразумела, наколькі небяспечныя шэрыя гномы, якіх Маціс казаў сцерагчыся. Ды ўжо позна. Яны пачалі біць па валуне палкамі і камянямі, ці што там у іх было. Шум, скрыгат і грукат напоўнілі лес, і Роня закрычала, бо спужалася за сваё жыццё. Пачуўшы крык, гномы перасталі грукатаць. Замест гэтага раздаўся яшчэ горшы гук. Істоты пачалі ўзбі— рацца наверх. Яны караскаліся з усіх бакоў. Роня чула шоргат ног ды рук і мармытанне:
    — Усе шэрыя гномы, біце і кусайце!
    Дзяўчынка ў роспачы зноў закрычала і стала шалёна размахваць скураным мяшэчкам. Хутка яны ўзлезуць на валун і закусаюць яе да смерці, яна гэта разумела. Яе першы дзень у лесе будзе і апошнім. Але акурат у той момант да яе даляцеў вокліч. Так гучна гарлаць мог толькі Маціс. Так, ён прыйшоў, яе Маціс, з усімі разбойнікамі. Паходні свяціліся праз дрэвы, і рык Маціса разносіўся па лесе:
    — Каціцеся прэч, шэрыя гномы! Правальвайце ў апраметную, пакуль я да вас не дабраўся!
    Роня пачула, як маленькія целы чмякаюцца аб зямлю, і ў святле агню пабачыла гномаў: дробныя шэрыя стварэнні ўцякалі, колькі змогі, і знікалі ў цемры. Дзяўчынка села на скураны мяшэчак і саслізнула з валуна проста ў рукі Маціса і ўвесь час, пакуль ён нёс яе дадому, плакала, уткнуўшыся бацьку ў бараду.
    — Цяпер ты ведаеш, хто такія шэрыя гномы, — сказаў Маціс, калі яны сядзелі перад агнём і Роня адагравала змерзлыя ногі.
    — Так, цяпер я ведаю, хто такія шэрыя гномы, — уздыхнула Роня.
    — Але ты не ведаеш, як іх перамагчы, — працягнуў Маціс. — Яны здалёк адчуваюць, што ты баішся, і робяцца небяспечныя.
    — Так, — згадзілася Лувіса. — I не толькі шэрыя гномы. Таму ў лесе дзеля бяспекі трэба нічога не баяцца.
    — Я запомню, — адказала Роня.