• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

    Роня, дачка разбойніка

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Пазітыў-цэнтр
    Памер: 200с.
    Мінск 2020
    48.4 МБ
    — Пра што ты думаеш, сястра мая? — запытаўся Бірк.
    — Пра тое, што... пад гэтым валуном жывуць цёмныя троді, — адказала дзяўчынка. — Увесну я бачыла, як яны на ім танцуюць. Мне падабаюцца цёмныя тролі і кашлатыя вохі, а шэрыя гномы ды лютыя вятрунні — не, так і ведай!
    — Ды каму ж яны падабаюцца, — згадзіўся хлопец.
    Цямнець стала раней. Час белых начэй мінуў. Увечары дзеці сядзелі каля вогнішча і глядзелі, як на небе з'яўляюцца бледныя зоркі. I чым цямней рабілася, тым больш і больш зыркіх дыяментавых агеньчыкаў загаралася над лесам. Неба па-ранейшаму было летняе, але Роня ведала, што казалі такія зоркі: «Хутка восень!»
    — Так, вятрунняў я не зношу, — сказала дзяўчынка. — Дзіўна, што мы так доўга спакойна жывём тут. Магчыма, яны пра нас не даведаліся.
    — Пэўна таму, што іхнія горныя пячоры на другім баку лесу, а не ўздоўж ракі, — адгукнуўся Бірк. — Значыць, шэрыя гномы гэтым разам трымалі языкі за зубамі, іначай вятрунні даўно б ужо сюды наляцелі.
    Роня здрыганулася.
    — Давай лепш не будзем пра іх, — сказала яна. — А тое яшчэ наклікаем.
    Надышла ноч. А потым раніца, пачаўся новы спякотны дзень, і дзеці купаліся, як звычайна. I тут з'явідіся лютыя вятрунні. He адна ці дзве, а шмат, велізарная бязлітасная зграя раптам заслала ўсё неба. Вятрунні насіліся над ракой, скавыталі і верашчалі:
    — Хо-хо! Маленькія прыгожыя людзі там у вадзе, зараз пацячэ кроў! Хо-хо!
    — Роня, нырай! — закрычаў Бірк.
    I дзеці нырнулі і плылі пад вадой столькі, колькі маглі затрымаць дыханне, але потым вынырнулі, каб удыхнуць, і ўбачылі, што неба пацямнела ад незлічонай кодькасці драпежніц. Стала зразумеда: гэта канец. Гэтым разам ім не схавацца.
    «Яны клапоцяцца, каб я больш не турбавалася пра зіму», — горка падумала Роня, прыслухоўваючыся да няспыннага ляманту:
    — Маленькія прыгожыя людзі там у вадзе, зараз мы вас задрапаем, зараз паліецца ваша кроў, хо-хо!
    Аднак лютым вятрунням падабалася палохаць і мучыць ахвяру, перш чым напасці. Хутка яны раздзяруць яе на шматкі, але амаль гэткім жа задавальненнем для іх было лётаць навокал, крычаць і застрашваць. Яны чакалі, калі галоўная вятруння загадае: цяпер! Галоўная вятруння, самая лютая і жорсткая, вялікімі коламі кружыла над ракой. Хо-хо! Тая не спяшалася. Неўзабаве яна першая пратне кіпцюрамі аднаго з чалавечкаў, што плёхаюцца ў вадзе. Можа, пачаць з таго, чорнавалосага? Другога, з рудымі валасамі, не відаць, але калі ён з'явіцца — хо-хо! — як шмат вострых кіпцюроў пільнуюць яго — хо-хо!
    Роня нырнула і вынырнула, хапаючы ротам паветра. Вачамі яна шукала Бірка. Дзе ён? Дзяўчынка яго не бачыла, нідзе не бачыла і застагнала ад адчаю. Дзе ён? Патануў? Пакінуў яе адну пасярод вятрунняў?
    — Бірк! — у роспачы клікала Роня. — Бірк, дзе ты?
    Тут галоўная вятруння спікіравала на яе, і дзяўчынка заплюшчыла вочы... Бірк, брат мой, як ты мог пакінуць мяне ў найгоршы, найцяжэйшы момант?
    — Хо-хо! — выла вятруння. — Няхай ліецца кроў!
    Але ёй захацелася яшчэ крыху пачакаць, яшчэ крышачку, а потым... хо-хо! Вятруння зрабіла яшчэ кола над ракой. I раптам дзяўчынка пачула Біркаў голас:
    — Роня, хутчэй!
    Па рацэ несла вырваную бурай зялёную бярозку, і Бірк ухапіўся за яе. Толькі гадава ледзь тырчала
    над вадой, але гэта быў ён, яна не адна — о, якое шчасце! Калі не паспяшацца, яго знясе. Роня нырнула і паплыла, ратуючы сваё жыццё, і апынулася побач з хлопцам. Ён выпрастаў руку, прыцягнуў яе да сябе, і цяпер яны разам абхапілі камель, хаваючыся ў лістоце.
    — Бірк, ты... — аддыхвалася Роня, — я думала, ты патануў.
    — Пакуль не, — адказаў той, — але зараз мы ўсё ж патонем. Прыслухайся.
    I яна пачула грукат: голас вадаспаду. Рака цягнула іх наўпрост у бездань, яны былі ўжо заблізка, Роня гэта разумела. Іх несла ўсё хутчэй, шум усё нарастаў. Цяпер дзяўчынка адчувала, што здарыцца непазбежнае. Хутка, вельмі хутка яны нырнуць у апошні раз. Туды, адкуль ужо не вынырнуць. I ёй захацелася быць бліжэй да Бірка. Яна падабралася да яго і ведала, што ён думае тое самае: лепей вадаспад, чым вятрунні. Бірк абняў яе за плечы. Што б ні было, яны будуць разам, сястра і брат, іх нішто не раздзеліць.
    Але вятрунні проста ашалелі ад злосці. Дзе маленькія людзі? Надышоў час разарваць іх на шматкі, куды яны падзеліся? Вятрунні бачылі толькі дрэва з густой кронай, якое рака хутка імкнула прэч. Дзяцей, што стаіліся ў галінах, яны не заўважалі і, выючы ад злосці, лёталі іуды-сюды, шукаючы ахвяр.
    Але Роня з Біркам былі ўжо далёка і не чулі крыкаў зграі. Толькі роў вады, які ўсё нарастаў, і разумелі, што засталося нядоўга.
    — Сястра мая, — сказаў Бірк.
    Роня яго не чула, але зразумела па варушэнні вуснаў. Яны размаўлялі, хоць ніводзін з іх не мог
    разабраць ані слова. Пра тое, што трэба было сказаць, пакуль не стала запозна. Пра тое, як добра любіць кагосьці так, што не баішся нават самага страшэннага. А потым замаўчалі, абняліся і заплюшчылі вочы. I тут магутны ўдар прымусіў іх ачомацца. Бяроза грымнулася проста ў Жлукту. Ад удару яна закруцілася, і, пакуль плынь зноў не падхапіла яе, камель аднесла значна бліжэй да берагу.
    — Роня, давай! — закрычаў Бірк і адарваў дзяўчынку ад галіны, за якую яна трымалася.
    Яны абое адразу ж апынуліся ў бурлівых вірах. Цяпер кожнаму давялося змагацца за сябе, змагацца за жыццё з бязлітаснымі хвалямі, якія цягнулі ў вадаспад. Ціхая вада ля берага была блізка. Так блізка, але так далёка.
    «Вадаспад пераможа», — падумала Роня. Яна больш не магла плысці. Хацелася здацца, проста патануць, дазволіць рацэ знесці сябе і знікнуць у вадаспадзе. Але перад сабой яна бачыла Бірка. Ён азірнуўся і знайшоў яе вачыма. Ён абарочваўся яшчэ і япічэ і шукаў яе, тады яна зноў паспрабавала плысці. I зноў, і зноў. Пакуль сілы не скончыліся зусім. Але вось яна ўжо ў спакойнай вадзе, Бірк пацягнуў яе да зямлі. Тут сілы пакінулі і яго.
    — Але мы павінны... ты павінна... — выдыхнуў хлопец.
    Неверагоднымі высілкамі дзеці выбраліся на бераг. Там, на залітай сонцам траве, яны адразу праваліліся ў сон і нават не ведалі, што выратаваліся. Тодькі на заходзе сонца яны вярнуліся ў Мядзведжую пячору. А на камені звонку сядзела Лувіса і чакала іх.
    15
    — Дзіця маё, — сказала Лувіса, — чаму ў цябе мокрыя валасы? Ты купалася?
    Роня стаяла нерухома і ўзіралася ў яе. Вось яна сядзіць, прыхінуўшыся да скалы, спакойная і надзейная, як сама скала. Роня пяшчотна гдядзела на маці, але чаму яна не прыйшла іншым разам! У любы час, але не цяпер! Цяпер ёй хацелася пабыць сам-насам з Біркам. Яе душа ўсё яшчэ трымцеда ад усіх сённяшніх жахаў і небяспек. О, калі б яны з Біркам маглі застацца адны, ціха паразмаўляць і парадавацца, што засталіся жывыя! Аднак тут была Лувіса, яе дарагая Лувіса, якую яна так доўга не бачыла. Толькі б маці не падумала, што яна ёй не рада! Дзяўчынка ўсміхнулася:
    — Так, мы з Біркам крыху паплавалі.
    Бірк! Ён ужо амаль схаваўся ў пячору, і яго трэба было спыніць. Роня паспяшалася за ім і ціха спытала:
    — Ты не падыдзеш павітацца з маёй маці?
    Бірк холадна зірнуў на яе.
    — 3 няпрошанымі гасцямі не вітаюцца. Гэтаму навучыла мяне мая маці, калі я быў яшчэ немаўлём!
    У Роні заняло дух. Як балюча быць у такой утрапёнасці і такім шалёным адчаі. Вось ён стаіць і глядзіць на яе ледзянымі вачыма, той жа Бірк, які толькі што быў для яе такі блізкі, з якім яна хацела загінуць у вадаспадзе. Цяпер ён здрадзіў ёй і стаў чужы — о, як яна яго за гэта ненавідзела, — Роня ніколі не адчувала падобнай нянавісці! I дарэчы, калі разабрацца, дзяўчынка ненавідзела не толькі Бірка. А ўсё, абсалютна ўсё, усё і ўсіх, што разрывала і мучыла яе так,
    што, здавалася, яна зараз разляціцца на кавалкі: Бірка, і Лувісу, і Маціса, і лютых вятрунняў, і Мядзведжую пячору, і лес, і лета, і зіму, і Ундзісу, якая вучыла Бірка дурноццю ў дзяцінстве, і гэтых праклятых лютых вятрунняў... He, пачакайце, іх яна ўжо лічыла! Хоць яна дакладна так ненавідзела нешта яшчэ, ажно хацелася крычаць. Праўда, цяпер яна не памятала, што менавіта, але хацелася крычаць і лямантаваць так, каб горы раскалоліся! Толькі Роня не крычала. Адно прашыпела Бірку, перш чым ён знік у пячоры:
    — Шкада, што яна не навучыла цябе хоць якой ветлівасці. Калі ўжо ўзялася вучыць.
    Яна вярнудася да Лувісы і патлумачыла:
    — Бірк стаміўся, — і змоўкла.
    Дзяўчынка села на камень побач з маці і, уткнуўшыся Лувісе ў калені, заплакала, але не так, каб раскалоліся горы, а ціха, амаль нячутна.
    — Ты ведаеш, навошта я тут? — запыталася Лувіса, і Роня, усхліпнуўшы, прамармытала:
    — Пэўна, прынесла яшчэ хлеба?
    — He, — адказала маці і пагладзіда дачку па валасах. — Хлеб атрымаеш, калі прыйдзеш дадому.
    Роня разрыдалася.
    — Я ніколі не прыйду дадому.
    — Тады Маціс скочыць у раку, — ціха сказала Лувіса.
    Дзяўчынка падняла галаву.
    — Хіба ён скочыць у раку праз мяне? Ён нават не згадвае маё імя!
    — Днём так, — прагаварыла Лувіса, — але штоноч ён плача ў сне і кліча цябе.
    — Адкуль ты ведаеш? — запыталася Роня. — Вы зноў спіце разам? Ён жа начаваў у Лысага Пера.
    — He, Лысы Пер больш не мог гэтага зносіць. Ды й я ледзь трываю. Але нехта мусіць падтрымаць яго, калі яму так складана.
    Лувіса доўга маўчала. Затым сказала:
    — Ведаеш, Роня, цяжка бачыць, як хтосьці так страшэнна пакутуе.
    Роня адчула, што зараз закрычыць тым самым крыкам, ад якога расколюцца горы. Але сцяла зубы і нягучна спытала:
    — Уяві, Лувіса, што ты дзіцё, твой бацька ад цябе адмовіўся і нават не жадае вымавіць тваё імя. Ты б да яго вярнулася? Нават калі ён не прыйшоў і не папрасіў цябе?
    Лувіса задумалася на імгненне.
    — He, я б не вярнулася. Толькі калі ён папрасіў бы!
    — А Маціс ніколі не папросіць, — усхліпнула Роня.
    Яна зноў уткнулася тварам Лувісе ў калені і ледзь чутна плакала, пакуль матчына жорсткая ваўняная спадніца зусім не намокла.
    Звечарэла, сцямнела, нават самыя цяжкія дні сканчваюцца.
    — Кладзіся, Роня, — сказала Лувіса. — Я пасяджу тут, крыху пасплю, а як толькі развіднее, пайду назад.
    — Хачу заснуць каля цябе, — адказала Роня. — I каб ты заспявала Воўчую песню!
    Дзяўчынка прыгадала, як спрабавала спяваць для Бірка, але неўзабаве кінула, і больш, думала яна, ніякіх песень я ў жыцці яму спяваць не буду, гэта дакладна. Але Лувіса заспявала, і свет зрабіўся такі, які павінен быць. Роню ахінуў глыбокі спакой, як у дзяцінстве, і, уладкаваўшыся ў маці на каленях, яна