Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

Роня, дачка разбойніка

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
48.4 МБ
больш не пакінула табун і не падышла. Яна была дзікай і ніколі не стане свойскай жывёлай.
Затое Шал ды Чмут несліся насустрач, як толькі заўважалі іх. Цяпер маладым коням бодьш за ўсё на свеце падабалася скакаць навыперадкі з вершнікамі на спінах. I дзеці насалоджваліся доўгімі паездкамі па лесе. Але аднойчы ўвечары за імі пагналася дютая вятруння. Жарабцы напалохаліся, і кіраваць імі стала немагчыма. Тады Роня з Біркам саскочылі, каб коні маглі ўцячы. Без вершнікаў ім не было чаго баяцца. Вятрунні ненавідзелі людзей і палявалі толькі на іх, а лясных жыхароў не чапалі. Але самім дзецям цяпер пагражала небяспека. Спужаныя, яны рванулі ў розныя бакі. Роня з Біркам ведалі, што лютыя вятрунні не вельмі разумныя, і, магчыма, гэтая паспрабуе злавіць іх абаіх адначасова. Задума спрацавала. Пакуль вятруння пераследавала Бірка, Роня схавалася. А вось хлопцу давядося нясоладка. Тут вятруння павярнула галаву, каб паглядзець, куды падзелася дзяўчынка, на імгненне адвяла вочы ад Бірка, і той хутка шмыгнуў у прагал паміж двума велізарнымі валунамі. Там ён доўга сядзеў і ўсё чакаў, што яна зноў яго заўважыць. Але лютыя вятрунні пераставалі падяваць, каді здабыча знікала з вачэй. ІДяпер не было відаць ніводнай чалавечай істоты, якой можна было б выдрапаць вочы, і раз'ятраная вятруння паляцела ў горы, скардзіцца сваім жудасным сёстрам. Бірк назіраў, як яна аддаляецца, і, пераканаўшыся, што вятруння не вернецца, паклікаў Роню. Дзяўчынка выпаўзла з хованкі пад ялінай, і дзеці ад радасці, што ўратаваліся, сталі скакаць вакол дрэва. Якое шчасце, што нікога з іх вятруння не задрапала да смерці і не знесла ў горныя пячоры, дзе яны сталі б рабамі!
— У лесе
Маціса нельга баяцца, — сказа-
ла Роня. — Але калі ў цябе над галавой лопаюць крыламі лютыя вятрунні, усё ж робіцца жудасна.
Чмута і Шала як ветрам змяло, таму дзеці ўвесь доўгі зваротны шлях да Мядзведжай пячоры пратупалі пешшу.
— Я гатовы ўсю ноч ісці, галоўнае, што нас не кранула вятруння, — сказаў Бірк.
I яны, трымаючыся за рукі, крочылі праз лес і шмат размаўлялі, шчаслівыя і ўсхваляваныя пасля перажытага жаху. Пачало цямнець, надышоў цудоўны летні вечар, Бірк з Роняй размаўлялі пра тое, як жа ўсё ж такі добра ў лесе, хоць у ім і водзяцца лютыя вятрунні. Як неверагодна вольна жылося тут і ўдзень, і ўначы, пад сонцам, месяцам і зоркамі, ва ўсе поры года:
вясной, якая мінула, летам, якое надышло, і восенню, якая хутка наступіць.
— Але зімой... — пачала Роня і збілася.
Па дарозе дзеці заўважылі кашлатых вохаў, цёмных троляў і шэрых гномаў, якія то тут, то там высоўвалі цікаўныя мысы з-за дрэваў і камянёў.
— Шэрым гномам, — працягнула дзяўчынка, — добра жывецца і ўзімку.
Потым яна зноў змоўкла.
— Сястра мая, цяпер лета, — сказаў Бірк.
I Роня адчувала, што так яно і ёсць.
— Гэтае лета я буду памятаць усё жыццё, — мовіла яна.
Бірк акінуў позіркам пацямнелы лес і невядома чаму адчуў нейкі неспакой. Ён не разумеў, што лёгкую тугу ў яго грудзях нарадзілі прыгажосць і спакой летняга вечара.
— Гэтае лета, — сказаў ён, гледзячы на Роню, — так, гэтае лета я пранясу ў сабе да канца жыцця.
Так дзеці дайшлі дадому. А на пляцоўцы перад уваходам у пячору іх чакаў Малыш Кліп.
14
Там сядзеў Малыш Кліп: плоскі нос, кудлатыя валасы і барада — такі, якім Роня ведала яго заўсёды. Цяпер жа яна, нібы ўбачыла найвялікшае дзіва ў свеце, з крыкам кінулася да яго:
— Малыш Кліп! О, гэта ты... ты... ты прыйшоў!
Дзяўчынка проста задыхнулася ад радасці.
— Добры тут від, — сказаў Малыш Кліп. — I раку бачна, і лес!
Роня засмяялася:
— Так, бачна і раку, і лес! Ты прыйшоў паглядзець на прыроду?
— He, Лувіса паслала мяне прынесці табе хлеб, — адказаў разбойнік.
Ён развязаў скураную торбу і дастаў пяць вялікіх боханаў. Роня зноў закрычала:
— Бірк, глядзі! Хдеб! У нас ёсць хлеб!
Яна схапіла адзін, паднесла да твару, удыхнула пах, і слёзы выступілі ў яе на вачах:
— Лувісін хлеб! Я зусім забылася, што на зямлі бывае такі цуд.
Роня адарвада вялікі акраец і запхала ў рот. Яна хацела падзяліцца з Біркам, але ён стаяў змрочны, а потым, не кажучы ні слова і не ўзяўшы хдеба, знік у пячоры.
— Ну, Лувіса падумала, што ён у вас ужо мусіў скончыцца, — сказаў Малыш Кліп.
Роня ўсё жавала. Неверагодны смак змусіў яе засумаваць па маці. I дзяўчынка запыталася:
— Адкуль яна ведае, што я ў Мядзведжай пячоры?
Малыш Кліп фыркнуў:
— Думаеш, твая маці дурная? Дзе табе яшчэ быць?
Ён задуменна паглядзеў на яе. Вось сядзіць іх Роня, іх прыгожая маленькая Роня, і есць хлеб, нібы ёй больш нічога ў жыцці не патрэбна. Лувіса дала Малышу Кліпу яшчэ адно даручэнне і сказала выканаць яго пахітрэй. Што было складана, бо асаблівай хітрасцю Малыш Кліп не вылучаўся.
— А ты, Роня, — мякка запытаўся ён, — хутка вернешся дамоў?
Унутры пячоры нешта грымнуда. Бірк слухаў і падаў знак, каб Роня гэта зразумела. Аднак ддя яе цяпер існаваў толькі Малыш Кліп. Яна так шмат пра што хацела яго распытаць, так шмат хацела даведацца. Ён сядзеў побач, але, задаючы пытанні, яна нібыта не магла падняць на яго вачэй. Дзяўчынка глядзела ўдалячынь, па-над лесам і ракой, і ледзь чутна пыталася:
— Як справы ў замку?
I Малыш Кліп сказаў праўду:
— У нас цяпер вельмі тужліва. Вяртайся!
Яна азірала раку і лес.
— Лувіса паслала цябе гэта сказаць?
Разбойнік кіўнуў:
— Так! Без цябе зусім цяжка, Роня. Усе чакаюць, калі ты прыйдзеш дадому.
He зводзячы вачэй з ракі і лесу, Роня ціха спытала:
— А Маціс? Ён таксама чакае, калі я прыйду дадому?
Малыш Кліп вылаяўся.
— Трасца яму ў бок! Хто разбярэ, пра што ён думае і чаго чакае.
Дзяўчынка памаўчала і працягнула:
— Ён калі-небудзь пра мяне згадвае?
Малыш Кліп раззлаваўся на сябе. Ён мусіў быць хітрым і гэтым разам вырашыў прамаўчаць.
— Скажы шчыра, — папрасіла Роня. — Ён хоць раз вымавіў маё імя?
— He, — неахвотна буркнуў Малыш Кліп. — I ніхто не наважваецца назваць тваё імя ў яго прысутнасці.
Вось халера, ён прагаварыўся пра ўсё, пра што Лувіса загадала яму маўчаць, так, сама хітрасць! Ён умольна зірнуў на Роню:
— Але ўсё выправіцца, малышка, як толькі ты вернешся!
Роня пахітала галавой.
— Я ніколі не вярнуся! Пакуль Маціс не лічыць мяне сваёй дачкой! Скажы яму гэта так гучна, каб замак затросся.
— Ну дзякуй, — адказаў Малыш Кліп. — Такое нават Лысы Пер не наважыцца яму сказаць. Стары, дарэчы, зусім аслабеў апошнім часам. Ды й не дзіва, калі навокал усё кепска. Маціс адно крычыць ды лаецца, нічым яму не дагодзіш, і з разбойніцтвам справы дрэнь. Увесь лес кішыць жаўнерамі. Схапілі Пелье, пасадзілі ў турму, на ваду з хлебам. 3 ім замкнулі яшчэ дваіх Боркавых, і войт пакляўся, што праз год лес ачысцяць ад усіх разбойнікаў, якія атрымаюць належнае. Цікава, што ён меў на ўвазе? Шыбеніцу?
— Ён цяпер ніколі не смяецца? — запыталася Роня.
— Хто? Войт? — здзівіўся Малыш Кліп.
— Маціс.
I разбойнік распавёў, што ніхто не чуў, каб Маціс смяяўся з той самай раніцы, калі Роня ва ўсіх на вачах пераскочыла праз прорву.
Малышу Кліпу трэба было ісці, пакуль зусім не сцямнела. Ён стаў збірацца ў зваротны шлях і ламаў галаву, што ж сказаць Лувісе. Таму наважыўся папрасіць яшчэ раз:
— Роня, вярніся! Калі ласка! Прыходзь дадому!
Дзяўчынка зноў пахітала галавой і сказала:
— Перадай вітанне Лувісе і тысячу разоў падзякуй ёй за хлеб.
Малыш Кліп раптам пачаў корпацца ў торбе.
— Я ж яшчэ соль прынёс! Ну я і атрымаў бы, калі б забыўся табе аддаць.
Роня ўзяла кулёчак.
— Мая мама пра ўсё падумае! Яна ведае, што трэба для жыцця. Але як яна здагадалася, што ў нас засталася ўсяго пара крупінак солі?
— Магчыма, маці такое адчуваюць, — разважыў Малыш Кліп.
— Толькі такая маці, як Лувіса, — сказала Роня.
Яна доўга стаяла і глядзела, як ён сыходзіў, як спускаўся па вузкім выступе ўздоўж гары, і накіравалася ў пячору, толькі каді Малыш Кліп знік з вачэй.
— Дык ты не пайшла з ім дадому, да свайго бацькі, — прагаварыў Бірк.
Ён ужо ляжаў на сваёй пасцелі з яловых галін. Роня не бачыла яго твару ў цемры, але пачула, што ён сказаў, і ўюшылася.
— У мяне няма бацькі, — сказала яна. — I калі ты не перастанеш вярзці лухту, то абыдуся і без брата!
— Даруй, сястра мая, я несправядлівы, — уздыхнуў Бірк. — Але я ведаю, пра што ты часам думаеш.
— Так, — адказала дзяўчынка, — я думаю пра тое, што пражыла адзінаццаць зім, але дванаццатая прынясе мне смерць. А мне так хочацца жыць. Можаш ты гэта зразумець?
— Забудзься на зіму, — сказаў Бірк. — Цяпер лета!
I сапраўды было лета. Дзень пры дні рабілася ўсё святлей і цяплей, чым у якое іншае лета, што дзеці маглі ўспомніць. Кожны дзень у паўдзённую спёку яны купаліся ў халодных водах ракі. Плавалі і ныралі, як пара выдраў, і дазвалялі плыні несці сябе,
пакуль роў вадаспаду не станавіўся занадта гучным — гэта азначала, што трэба выбірацца з вады. Далей рака абрынадася з крутой скалы, ніхто не перажыў бы такога падзення. Роня з Біркам ведалі, калі рабілася напраўду небяспечна.
— Выплываем, як толькі заўважым Жлукту, — казала Роня. — Далей недьга.
Ждуктам дзеці называлі вядікі валун, які тырчаў пасярод ракі непадалёк ад вадаспаду. Для Роні з Біркам гэта было папярэджанне. Пабачыўшы камень, яны паварочвалі да берага, што было зусім нялёгка. Потым, цяжка дыхаючы, пасінелыя ад холаду дзеці ляжалі на камянях, грэліся і з цікаўнасцю назіралі, як плавалі і ныралі нястомныя выдры. Калі дзень хідіўся да вечара, Роня з Біркам ішлі ў лес пракаціцца верхам. Чмут і Шал нейкі час не хацелі да іх падыходзіць. Лютая вятруння напужала коней, і тыя сталі баяцца дзяцей, якія сядзелі на іх спінах падчас пагоні. Жарабцы доўга чужаліся, але цяпер на ўсё забыліся і зноў прыбягалі, каб скакаць навыперадкі. Роня і Бірк давалі ім удосталь набегацца, а затым доўга павольна ехалі па сваім лесе.
— Такія духмяныя летнія вечары проста створаныя для язды верхам, — сказала Роня і падумала: «Чаму лета не можа быць заўсёды? I чаму я не магу заўсёды быць шчаслівай?»
Яна любіла лес і ўсё, што яго поўніла. Усе дрэвы, усе невялікія азёры і ручаі, паўз якія яны праязджалі, усе зарослыя мохам камяні, усе сунічныя паляны і чарнічнікі, усе кветкі, усіх жывёл і птушак — дык чаму ж часам робіцца так сумна і чаму зноў павінна пачацца зіма?