Роня, дачка разбойніка  Астрыд Ліндгрэн

Роня, дачка разбойніка

Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Пазітыў-цэнтр
Памер: 200с.
Мінск 2020
48.4 МБ
Бірк зразумеў, што час надышоў. Трэба развітацца, вярнуць Роню Мацісу і быць удзячным за праведзеныя разам дні. Так мусіла стацца, ён сам так хацеў. I даўно ведаў, што гэтак будзе. Чаму тады так балюча? «Роня, ты не разумееш, што я адчуваю, але сыходзь хутчэй! Сыходзь зараз!»
— Хоць я цябе яшчэ не папрасіў, — працягваў Маціс. — Але цяпер прашу. Ад усяго сэрца прашу, Роня, вяртайся да мяне, вяртайся дадому!
«Гэта найгоршы момант у маім жыцці», — падумала Роня.
Яна разумела: яе адказ заб'е бацьку. Але дзяўчынка мусіла сказаць Мацісу, што хоча застацца з Біркам. Што не пакіне яго аднаго замярзаць у зімовым лесе. «Бірк, брат мой, ні ў жыцці, ні ў смерці, нішто нас не раздзеліць, хіба ты не ведаеш?» Тодькі цяпер Маціс убачыў Бірка і цяжка ўздыхнуў. Затым крыкнуў:
— Бірк, сын Боркі, хадзі сюды! Хачу з табой паразмаўляць!
Бірк неахвотна падышоў, але не бліжэй, чым неабходна. Ён задзірліва паглядзеў на Маціса і спытаў:
— Чаго ты хочаш?
— Насамрэч надаваць табе кухталёў, — сказаў Маціс. — Але не буду. Замест гэтага я прашу цябе ад усяго сэрца: хадзем з намі ў мой замак! He тое каб ты мне раптам стаў падабацца, яшчэ не хапала! Але я зразумеў, што мая дачка цябе любіць, і, магчыма, аднойчы я таксама навучуся цябе любіць. Апошнім часам у мяне была магчымасць падумаць пра некаторыя рэчы!
Калі Роня зразумела, што ён толькі што сказаў, унутры яе штосьці ўздрыгнула. Дзяўчынка адчуда, як нешта раскалолася. Як бацька ўсяго некалькімі словамі растапіў абрыдлую глыбу лёду, якую яна так доўга насіла ў сабе, і ператварыў яе ў веснавы ручай? Як мог здарыцца такі цуд: ёй не трэба выбіраць паміж Біркам і Мацісам! Яна любіла іх абодвух і цяпер не страціць аніводнага! Дзіва здарылася, проста тут і цяпер! Роня пагдядзела на бацьку, яе перапаўнялі радасць, любоў і ўдзячнасць. Потым зірнула на Бірка і заўважыда, што
той зусім не зіхацеў ад радасці. Ён здаваўся збянтэжаным, глядзеў падазрона, і Роня спалохалася. Ён бывае такі ўпарты і крыўддівы: што, калі ён не захоча ратавацца, што, калі не захоча пайсці з імі?
— Маціс, — сказала яна, — мне трэба паразмаўляць з Біркам сам-насам!
— Сам-насам? — перапытаў Маціс. — Ну, тады схаджу пагляджу на маю старую Мядзведжую пячору, даўно там не бываў. Толькі хутка, бо мы ідзём дадому!
— Мы ідзём дадому, — перадражніў Бірк, калі той знік. — Якога дому? Няўжо ён думае, што я згаджуся быць хлопчыкам для біцця сярод разбойнікаў Маціса? Ды ніколі ў жыцці!
— Хлопчыкам для біцця? Што за дурасць! — раз'юшылася Роня. — Ты лічыш, депей змерзнуць да смерці ў Мядзведжай пячоры?
Бірк памаўчаў некаторы час, а затым сказаў:
—Так, лепей так!
Роня захлынулася ад адчаю.
— Жыццё трэба берагчы, як ты гэтага не разумееш? Ты дарэмна змарнуеш сваё жыццё, калі застанешся ў Мядзведжай пячоры зімой! I маё!
— У сэнсе? — перапытаў Бірк. — Як я змарную тваё жыццё?
— А так! — крычала Роня, не помнячы сябе ад гора і ярасці. — Таму што тады я застануся з табой, доўбень! Хочаш ты таго ці не!
Бірк доўга моўчкі глядзеў на яе, а потым вымавіў: — Ты разумееш, што кажаш, Роня?
— Разумею! Нішто нас не раздзеліць! I ты гэта ведаеш, галава яловая!
Тут Бірк шырока ўсміхнуўся, а ён рабіўся вельмі прыгожы, калі ўсміхаўся.
— Тваё жыццё я не магу змарнаваць, сястра мая! Толькі не гэта. Я пайду за табой куды заўгодна. Нават буду жыць сярод разбойнікаў Маціса, пакуль не задыхнуся!
Дзеці патушылі агонь і сабралі рэчы. Цяпер ім стала крыху сумна пакідаць Мядзведжую пячору. Але Роня шапнула Бірку, каб Маціс не пачуў і не пачаў хвалявацца без прычыны:
— Налета зноў сюды вернемся!
— Так, зіму мы перажывём, — сказаў Бірк. Ён радаваўся гэтай думцы.
Маціс таксама радаваўся. Ён крочыў паперадзе Роні з Біркам і так гучна спяваў, што ўсе дзікія коні, спужаўшыся, уцяклі глыбей у лес. Усе, акрамя Чмута і Шала. Жарабцы спакойна стаялі і, відаць, чакалі, што зараз ізноў паскачуць навыперадкі.
— He сёння, — сказала Роня і пагладзіла свайго каня. — Але, можа, заўтра. А можа, і штодня, каді не наваліць снегу!
Бірк паляпаў Шала:
— Так, мы вернемся! Толькі добра перазімуйце!
Дзеці ўбачылі, што ў коней пачала адрастаць поўсць, хутка ім будзе нястрашны ходад. Чмут і Шал таксама дажывуць да вясны. Але Маціс паспеў сысці далёка наперад, працягваючы спяваць, і Роня з Біркам паспяшаліся яго даганяць.
Нарэшце яны падышлі да Воўчай цясніны. Там Бірк спыніўся.
— Маціс, — сказаў ён. — Спачатку я хачу зайсці ў наш замак, паглядзець, як там Ундзіса з Боркам. Але я вельмі ўдзячны, што ты дазволіў мне прыходзіць да вас і бачыцца з Роняй, калі пажадаю.
— Так, так, — адказаў Маціс. — Мне будзе нялёгка, але прыходзь!
Потым ён засмяяўся.
— Ведаеце, што кажа Лысы Пер? Нудзіць, што войт і жаўнеры ў рэшце рэшт перамогуць, калі нічога не зменіцца. I таму было б разумна, кажа ён, разбойнікам Маціса і Боркі аб'яднацца. Так, у гэтага старога карча яшчэ мноства вар'яцкіх ідэй!
Маціс спачувальна паглядзеў на Бірка.
— Шкада, што твой бацька — такі паршывец. Іначай быў бы сэнс пра гэта падумаць.
— Сам паршывец, — добразычліва азваўся Бірк, і Маціс прыязна яму ўсміхнуўся.
Бірк працягнуў Роні руку. Тут, каля Воўчай цясніны, яны звычайна развітваліся.
— Яшчэ сустрэнемся, дачка разбойніка! Будзем бачыцца штодня, так, сястра мая?
Роня кіўнула.
— Штодня, Бірк, сын Боркі!
Калі Маціс з Роняй увайшлі ў каменную залу, сярод разбойнікаў запанавала мёртвая цішыня. Ніхто не наважваўся радавацца, бо ўжо доўгі час атаман не трываў у замку ніякай весялосці. Толькі Лысы Пер падскочыў неверагодна высока для свайго ўзросту і, прызямліўшыся, нягучна пукнуў. Але стары не засмуціўся.
— Вітальны салют у гонар вяртання, — пажартаваў ён.
Маціс смяяўся так гучна і доўга, што разбойнікі праслязіліся ад шчасця. 3 той помнай раніцы каля прорвы ніхто не чуў, каб ён смяяўся, і яны кінуліся падтрымаць атамана. Разбойнікі так заходзіліся, што складваліся напалам, усе рагаталі, Роня таксама. Але потым з авечніка прыйшла Лувіса, і зноў наступіла
цішыня. Хто будзе смяяцца, калі маці прымае сваё згубленае дзіця, якое толькі што вярнулася. Таму разбойнікі зноў расчуліліся і праслязіліся.
— Лувіса, можаш прынесці для мяне вялікі цэбар? — спытала Роня.
Тая кіўнула.
— Прынясу, і вада ўжо грэецца!
— Так я і думала, — сказала Роня. — Такая маці пра ўсё паклапоціцца. I больш мурзатага дзіцяці ты ніколі не бачыла!
— Ніколі, — пагадзілася Лувіса.
Роня дяжала ў пасцелі, сытая, вымытая і ў цяпле. Яна з'ела бохан Лувісінага хлеба і выпіла літр малака, а пасля маці мыла яе ў цэбры і да бляску цёрла скуру. Потым дзяўчынка забралася ў свой стары ложак і праз полаг назірала, як павольна згасаў у каміне агонь. Усё па-ранейшаму. Лувіса заспявала Воўчую песню для яе з Мацісам. Надышоў час спаць. I Роня засынала, але яе думкі блукалі. «У Мядзведжай пячоры цяпер невыносная халадэча, — разважала яна. — А я ляжу, сагрэтая ажно да падьцаў ног. Ці не дзіўна, што для шчасця трэба так мала!» Потым Роня згадала пра Бірка, і ёй стала цікава, як ён там, у замку Боркі. «Спадзяюся, яму таксама цёпла ажно да пальцаў ног, — падумала яна, і заплюшчыла вочы. — Заўтра запытаюся».
У каменнай заде было ціха. Але тут раздаўся трывожны вокрык Маціса:
— Роня!
— Што? — адгукнулася яна, амаль ужо праз сон.
— Проста хацеў праверыць, што ты сапраўды тут, — адказаў Маціс.
— Вядома, тут, — прамармытала Роня.
А потым яна заснула.
17
Лес, які дзяўчынка так любіла, і восеньскі, і зімовы, зноў стаў яе сябрам, як раней. Бо апошнім часам у Мядзведжай пячоры ён здаваўся пагрозлівым і варожым. Цяпер яны з Біркам скакалі на Чмуце і Шале па марознай пушчы, і гэта прыносіла ёй толькі радасць. Роня патлумачыла:
— Калі ўрэшце прыходзіш дамоў і адаграваешся да самых пальцаў ног, у лесе добра ў любое надвор'е. He тое што вяртацца ў настылую пячору і дрыжаць ад холаду.
I Бірк, які збіраўся там зімаваць, таксама вельмі радаваўся каміну ў замку Боркі. Ён зразумеў, што мусіў жыць дома і Роня таксама. Інакш варажнеча паміж дзвюма шайкамі толькі расла б.
— Яшчэ Ундзіса з Боркам так узрадаваліся, калі я вярнуўся, — распавядаў Бірк. — He думаў, што настолькі ім дарагі!
— Так, заставайся з імі, — падтакнула Роня. — Да вясны!
Маціс таксама радаваўся, што Бірк жыве са сваімі бацькамі.
— Так-так, — гаварыў ён Лувісе, — шчанюк можа прыходзіць і сыходзіць, калі захоча. Я запрасіў яго вярнуцца з намі. Але як добра, што ягоная рудая кучма не муляе вочы цэлымі днямі!
Жыццё ў замку Маціса ішло сваім парадкам, цяпер там зноў запанавала весялосць. Разбойнікі спявалі і танцавалі, Маціс смяяўся гэтак жа гучна, як раней. Але справы з разбоем ішлі не як раней. Змагацца з войтам і жаўнерамі рабілася цяжэй. Маціс разумеў, што цяпер на яго сапраўды палююць. I ён патлумачыў Роні чаму:
— Усё ад таго, што аднойчы цёмнай ноччу мы выцягнулі Пелье з вязніцы. I двух разбойнікаў Боркі заадно.
— Малыш Кліп думаў, што Пелье павесяць, — сказала Роня.
— Маіх разбойнікаў не вешаюць, — адказаў Маціс. — I я паказаў войту, што кайданы іх таксама не стрымаюць!
Але Лысы Пер скептычна пахітаў галавой:
— Таму жаўнеры запаланілі ўвесь лес, як мухі. У рэшце рэшт яны перамогуць, Маціс, колькі разоў табе паўтараць?
Стары зноў завёў, што Мацісу з Боркам трэба прымірыцца, пакуль не позна. Адна моцная банда разбойнікаў можа зладзіць з войтам і ягонымі людзьмі, але не дзве, якія ўвесь час грызуцца за здабычу, як ваўкі за мяса. Так гаварыў Лысы Пер. Маціс не жадаў слухаць. Яму і так ставала праблем.
— Стары, не лезь у тое, чаго не цяміш, — казаў Маціс. — Магчыма, у нечым тут і ёсць рацыя. Але хто будзе кіраваць аб'яднанай шайкай, як думаеш? — Ён усміхнуўся. — Борка, га? Я, Маціс, наймагутнейшы і наймацнейшы атаман ва ўсіх лясах і гарах і не збіраюся саступаць! Але наўрад ці Борка здольны гэта зразумець.
— Дык растлумач яму, — адказваў Лысы Пер. — Перамажы яго на двубоі, бык ты гэтакі!
Вось пра што ён разважаў у самотныя часіны. Двубой, які паказаў бы Борку ягонае месца і прымусіў падпарадкавацца. Тады ў замку будзе жыць адна шайка, і ўсе разам яны перахітруюць жаўнераў ды зробяць іх жыццё настолькі невыносным, што тыя стомяцца ганяцца за разбойнікамі. Ці гэта не разумна?
— Я лічу, што лепш увогуле скончыць з разбоем, — сказала Роня. — I заўсёды лічыла.