Румынскія казкі
Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 104с.
Мінск 2021
РУМЫНСКІЯ KA3K1
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2021
УДК 82.135.1-343.4
ББК 84(4Рум)-44
Р86
Румынскія казкі / Пер. з румынскай Л. Баршчэўскагаі Зм. КоР86 ласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2021. — 104 с.
ISBN 978-985-23-0144-2
У кнігу ўвайшлі найлепшыя казкі двух класікаў румынскай літаратуры Іона Крангэ і Пэтрэ Іспірэску.
Адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
УДК 82.135.1-343.4
ББК 84(4Рум)-44
ISBN 978-985-23-0144-2
© Ілюстрацыі. УА «Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж» 2021.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2021.
Ілюстрацыі выканалі навучэнцы
УА «Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж»
1. Юлія Міраеўская «Несмяротнае жыццё і вечная маладосць» (8,15 с.).
2. Надзея Бруцкая «Несмяротнае жыццё і вечная маладосць» (11, 19, 20 с.).
3. Аляксандра Бахановіч «Казка пра парася».
4. Юлія Враблеўская «Іван Торбачка», форзац, нахзац.
5. Анастасія Неўдашэнка «Гоманец з двумо грошамі».
6. Анастасія Камарова «Бабіна дачка і дзедава дачка».
7. Таццяна Жарава «Каза і трое казлянятак».
8. Людміла Кірылава «Соль у ежы».
9. Кацярына Андрусевіч«Як лісіца мядзведзя абдурыла».
10. Вікторыя Селіванава ініцыялы.
11. Анастасія Парфёнава застаўкі (1, 4, 5, 6,104 с.).
12. Вераніка Масцяпанава застаўкі (2, 3, 104 с.).
13. Улляна Афанасенка застаўкі (102 с.)
14. Улляна Яцэвіч застаўкі (102 с.).
УА «Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж» Кіраўнік Алена Зейбек
Аўтар ідэі Надзія Машану (Румынія) Куратар праэкта Юлія Зубрыцкая Верстко і дызайн Юлія Зубрыцкая
Пэтпрэ Істіірэску
Несмяротпнае жыццё і вечная маладосць
То напраўду было, хоць і вельмі даўно, а іначай / казкі б такой не было, на вярбе тоды грушы раслі, жарабят нараджалі буслы і хадзілі ў абдымку ваўкі і авечкі, прысягнуўшы ўлюбові ўзаемнай навечна, ну а блохі ў падковах па сотні пудоў аж да неба скакалі, спусціўшыся ж зноў, нам чароўныя казкі распавядалі, ну а мухі на сценах іх запісалі...
He верыш хіба ў байку тую?
Я што хлушу? Ад хлуса чую!
г/р
ылі сабе некалі кароль з каралеваю, абое маладыя ды пры!":■ % гожыя, але дзяцей у іх не было. Як яны ні стараліся, колькі ні рабілі ўсяго, што дзеля гэтага трэба, нават знахароў ды мудрацоў наведвалі, каб тыя па зорках вылічылі, калі ў іх з'явяцца дзеткі, а ўсё дарма.
Урэшце паведамілі каралю, што ў вёсцы паблізу жыве нейкі абазнаны ва ўсіх навуках дзядок. Уладар мігам паслаў ганцоў, каб даставілі дзядка ў палац. Але той адказаў ганцам:
- Каму трэба, хай прыйдзе да мяне сам!
I вось кароль з каралеваю ўсталі з тронаў, склікалі верных баяраў, ваяк ды слуг і з усёй гэтай світаю рушылі ў дарогу.
Стары яшчэ здалёк убачыў картэж і выйшаў гасцям насустрач:
- Сардэчна вітаю цябе, кароль! Кажы, што цябе прывяло да мяне. Але ведай: што б гэта ні былотое, чаго ты жадаеш, прынясе табе вялікае засмучэнне.
- Я прыйшоў не развагі слухаць, а каб ты, калі маеш, даў мне лекі, што зробяць нас з каралевай бацькамі, адказаў кароль.
- Добра, атрымаеш ты гэтыя лекі сказаў дзядок, але будзе ў вас толькі адно дзіця. Ім стане чароўны Фэт-Фрумас1, ды не ўдасца вам нацешыцца са свайго бацькоўства.
1 Фэт-Фрумас (ад рум. Fat-Frumos Сын-Прыгажун) у румынскай міфалогіі станоўчы персанаж-герой.
Кароль з каралеваю ўзялі чарадзейнае зелле, вярнуліся шчаслівыя ў палац, і праз некалькі дзён каралева адчула, што зацяжарыла. Усё каралеўства, увесь двор і ўсе слугі радаваліся гэтай навіне.
Але яшчэ перад тым, як нарадзіцца, дзіця пачало гучна плакаць у матчыным улонні, і ніводзін лекар няздольны быў яго суняць. Кароль пачаў абяцаць яму ўсе даброты і ўсе шчадроты на свеце, але і гэта не дапамагала.
- Сынку, даражэнькі мой, сціхні!маліў кароль. Усё, што ёсць умаім каралеўстве, і тое, і гэтае, усё тваім будзе! Сціхні, мой сынку, возьмеш сабе жонкаю любую каралеўну, ці тую, ці гэтую...
I шмат чаго іншага абяцаў кароль ды, урэшце, бачачы, што сын не змаўкае, прамовіў:
- Сціхні, мой сынку, і будзеш за гэта мець несмяротнае жыццё і вечную маладосць.
Тутдзіця сціхла і адразу нарадзілася. Кабабвясціцьтакуюцудоўную навіну, служкі ўзялі фанфары ды бубны, і ўсё каралеўства цэлы тыдзень святкавала падзею.
Пачало дзіця расці ды дзень пры дні сілы і розуму набірацца. Яго адпраўлялі вучыцца ў найлепшыя школы, да разумнейшых філосафаў. I тое, на што іншым патрэбен быў год, сын засвойваў за месяц. Кароль душы не чуў ад радасці, і людзі па ўсёй краіне хвалілі каралевіча, кажучы, які ў іх расце мудры і празорлівы будучы кароль, як цар Саламон. Але з пэўнага часу стаў хлопец нейкім сумным, панурым і хадзіў увесь у сваіх думках.
I вось, калі сыну споўнілася пятнаццаць гадоў і кароль наладзіў з гэтай нагоды банкет, на які запрасіў ўсіх баяраў і знатных падданых свайго каралеўства, Фэт-Фрумас устаў пасярод самае весялосці і мовіў бацьку такія словы:
- Тата, настала ўрэшце пара даць мне тое, што ты абяцаў пры маім нараджэнні.
Спахмурнеў кароль, гэта пачуўшы:
- Як жа, сынку, я дам табе тое, пра што цэлы свет ніколі не чуў? Я ж, калі даваў табе тады абяцанне, хацеў проста хоць неяк цябе супакоіць.
- Што ж, тата, калі ты не здольны даць абяцанага, то я мушу сам выправіцца ў белы свет на пошукі таго, дзеля чаго нарадзіўся.
Тады прыдворныя ўсе як адзін, з каралём разам, кінуліся перад ім на калені і пачалі прасіць-маліць, каб ён не пакідаў каралеўства, ды так казалі яму:
-Твой бацька-кароль хутка ўжо састарэе, і тады мы цябе ўзвядзем на трон і паклапоцімся, каб ты пабраўся з найпрыгажэйшай каралеўнай на свеце!
Але хлопец цвёрда, як скала, стаяў на сваім, і нішто не магло прымусіць яго змяніць рашэнне. Бацька-кароль паглядзеў-паглядзеў, дый пагадзіўся на ад'езд сына, загадаўшы падрыхтаваць яму харчоў на дарогу і даць усё, што той запатрабуе.
Пайшоў тады Фэт-Фрумас на каралеўскія стайні, дзе трымалі найлепшых жарабцоў у каралеўстве. Хацеў ён выбраць сабе аднаго, але якога не ляпне рукой па спіне ці па крыжы, так той падае долу, ітак адзін за адным. Сабраўшыся ўжо выходзіць, абвёў ён стайню вачыма апошні раз і бачыць: стаіць у куце худзенькі, слабенькі конік, увесь уструп'е. Падышоў да яго каралевіч, ляпнуў рукой па крыжы, а конь павярнуў галаву ды кажа:
- Што загадаеш, мой гаспадар? Дзякуй Богу, што дапамог мне сустрэць нарэшце дужага маладзёна, які паклаў на мяне сваю руку!
I сказаўшы гэтак, конь раптам напружыў ногі і выпрастаўся на ўвесь рост, як свечка. А калі Фэт-Фрумас распавёў яму пра свае намеры, конь адказаў так:
- Каб справіцца з выпрабаваннямі, што нас чакаюць, ідзі, мой гаспадар, да свайго бацькі і папрасі ў яго меч, дзіду, лук са стрэламі і адзежу, якую ён насіў малады, а мяне шэсць тыдняў кармі ячменем, завараным на малаку.
Калі маладзён прыйшоў да бацькі і папрасіў тое, пра што казаў яму конь, кароль паклікаў палацавага аканома і загадаў адчыніць усе куфры з адзеннем, каб сын выбраў любое, што яму заманецца. Тры дні і тры ночы перабіраў Фэт-Фрумас рэчы ў скарбніцы, пакуль не знайшоў нарэшце на дне вельмі старога куфра адзенне, якое бацька насіў малады, і з тых самых часоў зброю, ужо спрэс іржою паедзеную. Узяўся ён сам сваімі рукамі адшароўваць яе ад іржы, і праз шэсць тыдняў зброя ззяла не горш за люстэрка. Падбаў ён і пра каня, як той наказваў яму. I хоць працы было нямала, ён з усім справіўся.
Як пачуў конь, што гаспадаровы адзенне і зброя ўжо гатовыя, страсянуўся усім целам, і струп'е ды шолудзі з яго абляцелі, стаў ён дужым.
мажным канём з чатырма крыламі, якія ўяго раптам выраслі. Убачыў яго Фэт-Фрумас у гэтым новым выглядзе і мовіў:
- Выпраўляемся праз тры дні.
- Слухаюся, мой гаспадар, я гатовы ў дарогу хоць сёння!
Калі ж мінула тры дні, увесь двор і ўсё каралеўства агарнуў вялікі смутак. Фэт-Фрумас ва ўбранні адважнага рыцара, з мечам у руцэ, выехаў на кані развітацца з каралём і каралеваю, а разам і з усімі баярамі, буйнымі і дробнымі, з ваяводамі, прыдворнымі і двароваю чэляддзю, і ўсе як адзін са слязьмі на вачах прасілі яго адмовіцца ад падарожжа, каб крый Божа не загінуў ён, не страціў сваёй галавы. Але Фэт-Фрумас даў шпоры каню і ветрам вылецеў за вароты, а за ім рушыла чарада вазоў, гружаных харчамі й манетамі, ды дзве сотні жаўнераў, якіх кароль парупіўся прызначыць яму ў праважатыя.
Даехалі яны да мяжы каралеўства іўбачылі наперадзе пустэльню без канца і без краю. Тут Фэт-Фрумас падзяліў паміж жаўнерамі ўвесь пажытак і, развітаўшыся, адаслаў іх назад. Асабе пакінуў толькі тое, што мог ягоны конь несці. Рушылі яны далей на ўсход і скакалі тры дні і тры ночы, пакуль не выйшлі да шырокай раўніны, усланай куды ні глянь чалавечымі косткамі.
Спыніліся вандроўнікі адпачыць, а конь кажа:
- Ведаеш, мой гаспадар, мы падышлі да земляў Мэгеры. Яна да таго лютая, што забівае кожнага, хто пераступіў межы яе ўладанняў. Некалі даўно яна была звычайнай дзяўчынай, такой, як усе, але праклён, накладзены на яе бацькамі, якіх яна не слухалася і прымушала ўвесь час турбавацца, ператварыў яе з дзяўчыны ў Мэгеру. У гэты час яна займаецца сваімі дзецьмі, але заўтра ў лесе, які ты бачыш наперадзе, нам давядзецца сутыкнуцца з ёй твар у твар. Яна зробіць усё, каб разадраць цябе на шматкі, бо яна агромністая, як страшны звер, але ты не палохайся, а май напагатове лук са стрэламі, дый меч з дзідай трымай пад рукою, каб скарыстацца імі ў патрэбны момант.
Неўзабаве ляглі яны адпачыць, але пільнасці не гублялі: калі адзін спаў, другі чуйнаваў.
Назаўтра, як пачало на дзень брацца, Фэт-Фрумас зацугляў каня, асядлаў, тужэй звычайнага зацягнуў папругу, і рушылі яны да лесу. Тут раптам чуюць грукат страшэнны. Конь тады кажа:
- Будзь гатовы, мой гаспадар, гэта Мэгера да нас набліжаецца!
I вось імчыць пачвара -хуткая,якураган,дрэвы насваімшляхуваліць. Але конь, як вецер, узляцеў на крылах над яе галавой, а Фэт-Фрумас стрэліў з лука і працяў ёй нагу наскрозь, так што тая і адвалілася. Гатовы ён быў і другую стралу пусціць, ды закрычала Мэгера:
- Спыніся, Фэт-Фрумас, не зраблю я табе ніякай крыўды!
Але бачыць: не верыць ёй каралевіч; тады падпісала Мэгера заруку сваёю крывёй і кажа.
- Падзякуй свайму каню, Фэт-Фрумас, бо каб не ён, быць табе ў дурнях, праглынула б я цябе як аблупленага, ды цяпер ты мяне аблупіў. Каб ты ведаў, дагэтуль ніводнаму смяротнаму не ўдавалася так далёка зайсці ў мае ўладанні, а тыя шаленцы, што адважваліся пераступіць мяжу, засталіся ляжаць на раўніне, дзе вы бачылі іхнія косткі.