• Газеты, часопісы і г.д.
  • Румынскія казкі  Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Румынскія казкі

    Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 104с.
    Мінск 2021
    37.14 МБ
    -	А я яе ведаю? Хто яна?
    -	Я назаву табе яе імя, мама, але ты, калі ласка, не гнявіся! адказаў прынц. Я ўсім сэрцам кахаю тваю памочніцу! Нямала бачыў я каралеўскіх дачок, але ніводная з іх не абудзіла ўва мне такога пачуцця. Твая пакаёўка завалодала маім сэрцам!
    Словы сына не надта спадабаліся царыцы, і яна адразу выказала яму гэта. Аднак ужо не было такой сілы, якая магла б адбіць хлопца ад яго намераў. Нарэшце, зразумеўшы, што больш ужо не стрывае, царыца прыняла сынаў выбар. Ды і як было не прыняць: прынц запаліўся каханнем да дзяўчыны спакойнай, разумнай, як мала якая іншая, а перш за ўсё шляхетнай і адданай. Цяпер засталося толькі схіліць цара на свой бок, каб ён даў дазвол на шлюб сына. I гэта была не надта каб складана: пахвальныя словы пра дзяўчыну ён чуў як з вуснаў жонкі, гэтак і ад самога свайго сына.
    Цар з царыцаю справілі заручыны спадкаемцы трона з памочніцай уладаркі і пачалі рыхтаваць сапраўднае царскае вяселле.
    Калі рабілі спіс першых гасцей, дзяўчына пачала маліць Бога і людзей, каб запрасілі і яе бацьку, але ж не ведала, што ёй зрабіць, каб сваякі (калі іх запросяць) яе не пазналі. На вялікае шчасце, прыбылі свёкры і, нічога не падазраючы, адразу ж прынялі прапанову прынцэсы наконт запросінаў бацькі.
    У дзень вяселля госці ад самае раніцы з'язджаліся з усіх бакоў і, можаце мне паверыць, іх немагчыма было злічыць. Усе толькі й казалі, што адбудзецца святкаванне, якое бывае толькі ў каралеўскіх палацах. Пад вечар сабралі вялікі стол. Чаго там толькі не было: чорбы, печыва, настойкі, побач адкаркаваныя бочкі з віном... у жыватах бурчэла, а як, не дай Божа, зірнеш на стол слінаю захлынешся!
    Маладая дала наказ кухарам, штб яны павінны прыгатаваць і што за чым выносіць на стол. Папярэдзіла іх таксама, што сама будзе клапаціцца пра адмысловага госця, якому ўласнаручна прыгатуе ўсё як на-
    лежыць. Потым адвяла ўбок верную прыслужніцу і паказала ёй, перад якім госцем яна павінна ставіць стравы, прыгатаваныя маладою. Перасцерагла яе таксама, што калі тая памыліцца, то будзе сурова пакараная. Прыслужніца была вельмі ёй адданая, таму як маладая наказала ёй, так яна і зрабіла.
    Госці селі на свае месцы, і пачалася вялікая бяседа, адна з такіх, пра якія лотым згадваюць у кроніках. Запрошаны цар, бацька маладой, спачатку здаваўся крыху заклапочаным. Ён увесь час скосу пазіраў на маладую: сэрца яму нешта як бы падказвала, але ён не даваў веры гэтым падказкам. Аднак, здаецца, ён усё ж пазнаў дачку, але тут жа вырашыў не падаваць выгляду. Шматлікія перажыванні і нялёгкая праца змянілі дзяўчыну, але ж гэта было яго дзіця як кропелькі падабрала! Ніяк не магло дайсці да ладу ў яго галаве... якім гэта дзівам яна магла ўзяць шлюб з прынцам.
    Урэшце ад гэтых думак у запрошанага цара кішкі марш зайгралі, ён убачыў, што ўсе вакол весяляцца, нахвальваюць стравы. Вырашыў і ён штосьці з'есці. Пакаштаваў першы кавалак, праглынуў збянтэжана, не спадабалася яму... пакаштаваў другі неядомы быў... Прыслужніца занесла на кухню амаль некранутыя стравы... Кароль пачаў церці вочы: куды ні зірне, усе ядуць так, што за вушы не адцягнеш. Сапраўды, здавалася, што яны цалкам задаволеныя, а ў місках перад імі, між іншым, былі тыя самыя стравы, што іўяго. Наважыўся кароль, ушчыкнуў суседа праваруч ад сябе і спытаўся ў яго на вуха, ці даспадобы яму ежа. Сусед адказаў, што ўсё проста аб'ядзенне, што ўжо і не памятае, калі апошні раз яму было гэтак смачна... Цар пакаштаваў драбок з суседавай талеркі і не паверыў... смачна, нават вельмі! Спытаўся ў суседа леваруч ад сябе, пакаштаваў у яго крышку. За вушы не адцягнуць! Толькі ж на сподах у суседзяў, а не на ягоным.
    Цар спрабаваў трымаць сябе ў руках, на колькі мог яшчэ трываць. He жадаючы выстаўляць сябе на пасмешышча, нейкія раз ці два ён адшчыкнуў кавалачак са сваёй талеркі, пражаваў і ўсё.
    Нарэшце не вытрымаў... падняўся і гучна прамовіў нізкім голасам: Што за жарты, цар?! Ты запрасіў мяне на вяселле, а цяпер з мяне здзекуешся?
    Што здарылася, Ваша вялікасць? Як вам такое магло прыйсці ў галаву? Усе прысутныя могуць пацвердзіць: мы да ўсіх ставімся аднолькава, без выняткаў! адказаў уладар, які ладзіў прыём.
    Прабач, цар, як жа тады ты растлумачыш, што стравы, пададзеныя маім суседзям, ядуцца цудоўна, а мае праглынуць немагчыма?
    Запрошаны цар раз'юшыўся не на жарт, ён пажадаў, каб прывялі кухараў, і прыгразіў пакараць смерцю тых, хто спрабуе зняславіць яго імя.
    Але ж вы разумееце, хто ўсё гэта прыдумаў? Ну, вядома ж, хто? як не царская дачка, якая наўмысна прыгатавала для свайго бацькі стравы з мёдам і цукрам, але без драбочку солі! Нават сальнічка, якую паставілі на стале перад царом, была даверху напоўненая цукрам. Адкуль небарака мог ведаць, што калі ён спрабаваў даставаць нажом з яе соль, каб падсаліць стравы, ён яшчэ больш іх саладзіў, і яны рабіліся неядомымі!
    I тут маладая паднялася і сказала:
    Гэта я прыгатавала стравы для ўгневанага цара! Дазвольце, я зараз распавяду ўсім, чаму. Гэты цармой родны бацька. Уяго доме было нас разам тры сястры. Аднаго разу бацька запытаўся ў нас, як моцна мы яго любім. Старэйшая адказала, што любіць яго, як мёд, сярэдняя што любіць, як цукар. А я сказала, што люблю яго, як соль у ежы. Як адчувала, так і сказала, верачы, што больш, чым соль у ежы, любіць нічога немагчыма. Бацька вельмі ўзлаваўся і выштурхнуў мяне з дому. Аднак літасцівы Гасподзь не пакінуў мяне і не дазволіў мне прапасці. Hi ад каго міласці я не чакала. Дзякуючы цяжкай працы і самаадданасці, я ўзышла на пасад, на якім вы цяпер мяне бачыце. Я адно хацела давесці бацьку, што магчыма жыць без мёду і цукру, а вось без солі не. Таму я прыгатавала тое, што прыгатавала, не ўжываючы ані драбочку солі. Цяпер вы сваім царскім судом можаце вызначыць, чыя праўда ў гэтай спрэчцы.
    Госці ўраз загаманілі. Усе яны ў адзін голас вынеслі вырак: выгнанне з дому роднага дзіцяцігэта вялікая ганьба. Бацька маладой прызнаў, што быў аслеплены ды не зразумеў, чаго вартая яго родная дачка,
    а потым дрыготкім голасам папрасіў прабачэння. Маладая падышла да бацькі, пацалавала яго ў правую руку і папрасіла быць да яе літасцівым, калі яе ўчынак яго моцна ўгнявіў.
    Потым распачалося такое гаманкое вяселле, што пра яго па ўсім наваколлі распавядалі яшчэ шмат гадоў. Бацька ж маладой за сталом то слязьмі заліваўся, то душыўся смехам. Свёкра ахапіла вялікая гордасць за тое, што яго адзіны сын узяў сабе за жонку прыгожую, сціплую, працавітую дзяўчыну, ды яшчэ і царскую дачку!
    I я на тым вяселлі быў, побач з лысым панком, што між вамі, шаноўныя баяры, хаваецца, сядзеў. Шмат костак, гаспадару, упала з гэтага стала, і калі яны падалі, то траплялі лысаму на галаву.
    I сядаў жа ты ў сядло, і казаў, як там было,
    Лыжку асядлаў мужчына той, хто слухаў, малайчына.
    Хто ж не злез з верацяна ўсё раскажа нам спаўна.
    Пераклад з румынскай Лявона Баршчэўскага.
    Ілюстрацыі Людмілы Кірылавай.
    Іон Крангэ
    Як лісіца мядзведзя абдурыла
    W/
    /ШД ыла калісьці лісіца, хітрая, як усе лісіцы. Неяк праблукала яна S 1 ажно цэлую ноч, шукаючы сабе чаго пад'есці, ды так нічога і не знайшла. А потым, калі настаў ясны дзень, выйшла яна на дарогу, лягла пад кустом і пачала прыдумляць, што б гэткае ўчыніць, каб здабыць наедку якога. Ляжыць гэтак лісіца, паклаўшы мордачку на лапы, аж раптам унюхвае рыбны пах. Ледзь-ледзь прыпадымае голаў і, зірнуўшы далей у канец дарогі, бачыць, што адтуль едзе фурманка з рыбай, якую цягне пара валоў.
    -	Цудоўна! падумала сабе лісіца. Вось і харч, якога я шукала.
    Лісіца тут жа выпаўзае з-пад кустоў і кладзецца проста пасярод дарогі, удаючы з сябе мёртвую. А калі павозка пад'ехала бліжэй, мужык-паганяты валоў убачыў яе і, вырашыўшы, што тая і праўда здохла, крыкнуў на валоў: «Тпру, тпру!» Валы спыніліся. Падышоў ён да лісіцы, паглядзеў на яе, убачыў, што тая нібыта не дыхае, і сказаў: «Ну й ну! I як жа гэтая ліска проста вось тут спруцянела?! Ух! Гэта ж якое ладнае футра пашыю я жонцы з яе шкуры!»
    Сказаўшы гэта, ухапіў мужык лісіцу за карак, павалок да воза і, прылаўчыўшыся, ускінуў на рыбу. А потым крыкнуў на валоў: «Гэй, Жаян, цоб-цабэ, Бурыян!» Валы рушылі наперад. Мужык патупаў побач з валамі і ўсё падганяў іхкаб шпарчэй ішлі, каб яму хутчэй дадому дабрацца ды шкуру з лісіцы злупіць. Але, як толькі валы крануліся з месца, лісіца тут жа пачала паціху скідаць лапамі рыбу з павозкі. Мужык паганяў валоў, воз рыпеў, а рыбкі адна за адной падалі ды падалі на дарогу. Калі зладзюжка-лісіца паскідала на дарогу досыць рыбін, яна тут жа спрытна саскочыла з воза і пачала жвава збіраць скінутую рыбу. А сабраўшы яе ў кучу, хуценька паперацягвала ўсё ў сваю лісіную нару і адразу накінулася на здабычу: надта ж яна была згаладалая. Але толькі пачала яна ласавацца, як прыходзіць да яе мядзведзь.
    -	Смачна есці, кумка! О-го!!! To ж у цябе рыбка! Пачастуй і мяне. Жах як есці хочацца!
    -	Пачакай-пачакай, кумок, бо я ж не на чужога дзядзьку працавала. А калі табе так карціць, схадзі да сажалкі, памачы там свой хвостбудзе і ў цябе рыбка, каб пад'есці.
    -	Навучы, кумка, будзь добрая, я ж не ведаю, як тая рыбка ловіцца.
    Засмяялася тады лісіца і кажа:
    -	Вось жа, кумок, хіба ты не ведаеш, што галеча замучыць, а ўсяму навучыць. Паслухай, кумок, калі ты хочаш пад'есці рыбкі, то схадзі адвячоркам да сажалкі, што на ўскрайку лесу, хвост у ваду апусці ды пасядзі так на месцы, не рухаючыся, да самай раніцы, а тады шусь хутчэй да берага і выцягнеш цэлую кучу рыбы можа, удвая, а тое і ўтрая больш, чым я.
    He кажучы ні слова, кінуўся мядзведзь да сажалкі, што на ўскрайку лесу, засунуў хвост у ваду... А тою ноччу падзьмуў такі халодны вецер, што і язык у роце замярзаў, і нават попел на вогнішчы. Ледзьве не да дна замерзла і вада ў сажалцы. I так мядзведзеў хвост прыхапіла, быццам абцугамі якімі. Трываў-трываў мядзведзь боль і люты холад, а калі няўсцерп яму стала, ірвануў што было сілы. I вось небарака-мядзведзь не толькі рыбы не здабыў, але і без хваста застаўся. Пачаў ён тады пагрозна раўці, ад болю падскокваць і, раззлаваўшыся на лісіцу за тое, што надурыла яго, вырашыў адлупцаваць яе да смерці.
    Ды хітраванка-лісіца ведае, як сысці ад мядзведзевага гневу. Вылазіць яна са сваёй нары, ускараскваецца на бліжэйшае дрэва, у самае дупло, і, угледзеўшы бясхвостага мядзведзя, пачынае крычаць.