Румынскія казкі
Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 104с.
Мінск 2021
Нарэшце, пасля ўсіх небяспек і перашкодаў, дабраліся яны да ўвахода ў нейкую глыбокую пячору. Тут дзяўчына зноў забралася жаўруку на крылы, якімі той сам ужо ледзьве варочаў, той скочыў і паляцеў, паляцеў... і яны раптам апынуліся ў іншым свеце, дзе быў чысты рай, дый годзе!
- Гэта і ёсць Ладан-манастыр, сказаў жаўрук. Тут жыве Фэт-Фрумас, якога ты шукаеш доўгія гады. Ці ты не пазнаёш тут што-небудзь?
У дзяўчыны вочы разбегліся ад такой прыгажосці і бляску, але, разгледзеўшыся ўважліва, яна пазнала і дзіва-мост, і палац, у якім так нядоўга жыла з Фэт-Фрумасам, і яе вочы напоўніліся слязьмі радасці.
- Пачакай! He спяшайся радавацца. Бо ты нявартая пакуль яшчэ гэтых мясцінаў, і не ўсе яшчэ выпрабаванні скончыліся, сказаў жаўрук.
I паказаў ёй на калодзеж, да якога яна мусіла прыходзіць тры дні запар, патлумачыў, з кім яна там павінна сустрэцца і што павінна казаць, параіў, што рабіць з калаўротам, матавілам, падносам і залатымі
квактухай ды куранятаміпадарункамі трох сясцёр: святой Серады, святой Пятніцы і святой Нядзелі.
Потым развітаўся з даручанай яму падарожніцай і стрымгалоў паляцеў назад, баючыся, каб хто не паламаў яму і другую ножку. А небарака-падарожніца, правёўшы яго вачыма, поўнымі слёз, пацягнулася да калодзежа.
Каля калодзежа яна першым чынам дастала калаўрот, а тады села на зямлю адпачыць.
Праз пэўны час прыйшла да калодзежа па ваду служанка. Як убачыла яна незнаёмку з дзівосным калаўротам, што сам залатую пражу ўтысячу разоў танчэйшую за волас прадзе, дык зараз кінулася да сваёй гаспадыні пераказваць незвычайную навіну.
А гаспадыняю ў служанкі была ахмістрыня з палаца Фэт-Фрумаса тая вядзьмарка, ад якой сам чорт пасівеў, якая ваду ў камень ператвараць умела і была ўвогуле абазнаная ва ўсёй чартаўні на свеце. Аднаго карга не ўмела чытаць думкі чалавечыя. Як толькі пачула яна ад служанкі пра дзіва дзіўнае, так адразу паслала назад яе па незнаёмку, каб прывяла яе ў палац, а калі тая прыйшла, вядзьмарка ёй кажа:
- Чула я, маеш ты калаўрот залаты, што сам прадзе. Калі мне той калаўрот прадасі, што за яго папросіш?
- Дазволь мне правесці ноч у пакоі, дзе цар спачывае.
- Ну чаму ж не дазволіць? Давай калаўрот і чакай тут да вечара, калі цар з палявання вернецца.
Аддала падарожніца калаўрот і чакае. А вядзьмарка шчарбатая, ведаючы, што цар звычай мае штовечар перад сном кубак малака выпіваць, такога малака яму прыгатавала, каб ён у тую самую хвілю заснуў і спаў, не прачынаючыся, да самай раніцы. Вярнуўся цар з палявання, лёг у ложак, тут жа яму вядзьмарка малако прыслала. I як асушыў ён кубак, так і заснуў мёртвым сном на тым самым месцы. Тады паклікала вядзьмарка падарожніцу ў царскую спачывалыню, як было дамоўлена, і, адыходзячы, так ёй сказала:
- Заставайся тут да світання, а я потым прыйду і забяру цябе.
Усё гэта вядзьмарка казала шэптам і ступала ціхенька, бо баялася, каб не пачуў яе з суседняга пакоя верны царскі слуга, які штодня з царом на паляванне хадзіў.
Яктолькі адышла вядзьмарка, кінулася бедная падарожніца перад мужам, які спаў, на калені, пачала горка плакаць ды прыгаворваць:
-Фэт-Фрумас! Фэт-Фрумас! Працягні сваю руку, дакраніся да стану майго, каб рассыпаўся пракляты абруч, каб нарадзіла я тваё дзіця!
Так пакутавала-мардавалася небарака да самай раніцы, ды ўсё дарма, бо ляжаў цар нерухома, як нежывы. А на досвітку прыйшла ведзьма змрочная, быццам хмара, выпхала незнаёмку і загадала ёй ісці прэч, куды вочы глядзяць.
Пайшла ні з чым небарака-падарожніца, ад гора і крыўды сябе не памятаючы, але зноў вярнулася да калодзежа, села побач і матавіла выняла. I зноў вядзьмаркіна служанка па ваду прыйшла і новы цудўбачыла. Зноў пабегла яна да сваёй гаспадыні і паведаміла, што ўчорашняя незнаёмка яшчэ і матавіла залатое мае, якое пражу само матае і яшчэ дзівоснейшае за той калаўрот. Хіжая баба зараз жа паслала служанку, каб зноў запрасіць незнаёмку, залатое матавіла ўяе праз такія самыя хітрыкі вымахлевала, а раніцай на другі дзень зноў выгнала небараку з царовай слачывальні і са двара.
Але тою ноччу верны царскі слуга пачуў, што адбываецца ў царовай спальні, шкада яму стала няшчаснай падарожніцы, і надумаў ён падступную вядзьмарку перахітрыць. Калі цар устаў з ложка і яны абодва адправіліся на паляванне, слуга падрабязна распавёў цару пра ўсё, што здарылася за апошнія дзве ночы.
Пачуўшы яго аповед, цар скалануўся, быццам яму ўсэрца Hernia ўдарыла. А потым апусціў вочы і заплакаў. А тым часам як з вачэй Фэт-Фрумаса ручаямі слёзы каціліся, яго пакінутая і спакутаваная жонка сядзела ля калодзежа, а побач ляжаў паднос з залатымі квактухай і куранятаміастатняя ўжо надзея! I зноў прывёў Бог да калодзежа тую служанку. I ўбачыўшы новы, яшчэ большы цуд, забылася яна нават вады набраць, кінулася да сваёй гаспадыні і сказала ёй:
- 0 Госпадзе, гаспадыня мая! Якое ж я дзіва бачыла! Ёсць утой дзяўчыны залаты паднос і залатая квактуха з куранятамі таксама з золата, такія чароўныя, што вачэй не адвесці.
He марудзячы зноў паслала вядзьмарка па падарожніцу, а пра сябе падумала: «Не відаць ёй як сваіх вушэй таго, што яна шукае...»
I вось прыйшла незнаёмка, і вядзьмарка ізноў падманам завалодала залатым падносам і залатымі квактухай і куранятамі.
Калі ж цар ўвечары вярнуўся з палявання і прынеслі яму малака, ён сказаў сабе: «Не буду я гэтага малака піць», выплюхнуў яго крадком, а сам прыкінуўся, быццам глыбока спіць.
Вядзьмарка, падумаўшы, што цар заснуў, і верачы ўсілу свайго зелля, зноў прывяла падарожніцу ў царскую спачывальню з тою самай умовай, што дзве мінулыя ночы, а сама пайшла. Зноў няшчасная прыпала да царскага ложка і, заліваючыся слязьмі, залямантавала:
- Фэт-Фрумас! Фэт-Фрумас! Злітуйся над дзвюма бязвіннымі душамі, якія вось ужо чатыры гады крояцца самай страшнай пакутай. Працягні правую руку тваю, дакраніся да стану майго, каб рассыпаўся пракляты абруч, каб нарадзілася тваё дзіця, бо не магу я больш несці гэтага нешчаслівага цяжару!
Толькі сказала яна гэта, як Фэт-Фрумас, нібы ў сне, працягнуў руку, дакрануўся да яе стану і дзінь абруч лопнуў, і яна зусім бязбольна нарадзіла дзіця. Потым царыца распавяла мужу, колькі яна ўсяго нацярпелася ад таго часу, як ён пакінуў яе.
Хоць яшчэ была ноч, цар устаў і ўвесь двор на ногі паставіў. Ён загадаў, каб да яго прывялі вядзьмарку разам з усімі скарбамі, што яна падманам у царыцы забрала. I яшчэ загадаў кабылу прывесці неаб'езджаную, дзікую і мех, поўны арэхаў; той і каб той мех і вядзьмарку прывязалі да кабылінага хваста і адпусцілі кабылу на ўсе чатыры бакі. Так усё і было зроблена. Паскакала кабыла, і дзе арэх падаў, там і ад вядзьмаркі кавалак адвальваўся; калі ж мех зусім адваліўся, то адвалілася і вядзьмаркіна галава.
А вядзьмарка гэтая і была той свіннёю, што з парасятамі ўлужыне песцілася і ад якой Фэт-Фрумас дзеду дастаўся. Яна вядзьмарскімі чарамі ператварыла свайго гаспадара Фэт-Фрумаса ў карослівае, шалудзівае парася, каб ажаніць пасля з адною са сваіх адзінаццаці дачок, з якімі тады з лужыны ўцякла. За гэта Фэт-Фрумас і пакараў яе страшнаю смяротнаю карай. А вернага слугу цар з царыцай вялікімі дарамі абдарылі і не адпускалі ад сябе да канца яго дзён.
А цяпер узгадайце, людзі добрыя, што ў свой час Фэт-Фрумас вяселля не зладзіў. Затое ж гэты раз ужо адсвяткаваў і вяселле і хрэсьбіны разам, ды такія, якіх ніколі яшчэ не бывала і, пэўна, не будзе. I варта было Фэт-Фрумасу толькі падумаць, як зараз з'явіліся на свяце і бацькі маладой царыцы, і дзед з бабаю, што яго выгадавалі, зноўку ў царскі
пурпур апранутыя. Пасадзілі іх усіх у галавах стала. I каго толькі не было на тым багатым і пышным вяселлі! I доўжыўся той банкет на ўвесь свет тры дні і тры ночы, ідагэтуль яшчэ, мабыць, доўжыцца, калі не скончыўся.
Пераклад з румынскай Зміцера Коласа.
Ілюстрацыі Аляксандры Бахановіч.
Іон Крангэ
Іван Торбачка
ыў некалі адзін рускі, і клікалі яго Іванам. Змалку апынуўся гэты рускі ў войску. Праслужыўшы некалькі тэрмінаў запар, цяпер ён ужо быў зусім немалады. I начальства, бачачы,
што выканаў ён свой жаўнерскі абавязак, адпусціла яго, зусёй зброяй, ды яшчэ два карбованцы грошай дало на дарогу. Падзякаваў Іван начальству, развітаўся з сябрамі-таварышамі, ладна глынуў з імі ракіі ды пайшоў сабе, песню напяваючы. Ідзе Іван то па адным, то па другім баку дарогі, сам не ведаючы куды, а крыху паперадзе ідуць бакавой сцежкаю Гасподзь разам са святым Пётрам. Пачуў святы Пётра за сабою нечы спеў,
азірнуўся, аж бачыць ідзе па дарозе салдат, пахістваецца.
- Госпадзе,спалохаўся святы Пётра, давай прыспешым хаду або куды ўбок адыдзем, каб якой бяды не прычынілася. Ты ж ведаеш, мне аднойчы ўжо давялося ад некага падобнага кухталёў паспытаць.
- He хвалюйся, Пётра, адказаў Гасподзь. Падарожніка, які спявае, баяцца няма чаго. Гэты жаўнерчалавек добры і спагадлівы. Глядзі, у яго толькі два карбованцы грошай. Давай выпрабуем яго. Сядзь як жабрак на адным канцы моста, а я на другім сяду. Убачыш: ён, небарака, абодва свае карбованцы нам аддасць! Узгадай, Пётра, колькі разоў я казаў табе, што такія, як ён, некалі й пяроймуць Царства Нябеснае.
Сеў святы Пётра на адным канцы моста, Гасподзьна другім, жабруюць. Іван жа, узышоўшы на мост, дастае з-за пазухі абодва свае карбованцы, аддае адзін святому Пятру, другі Госпаду і кажа:
- Але ж усё на свеце ёсць дарам нябесным. Бярыце! Бог мне даў, я даю, і Бог мне зноў дасць, бо мае, дзе тое ўзяць.
Іван зноў зацягвае песню і далей ідзе. Здзівіўся тады святы Пётр
і кажа:
- Госпадзе, напраўду добрая ў яго душа, і не трэба было б яму без узнагароды ад Асобы твайго сысці. — А ўжо ж, Пётра, неяк я пра яго
паклапачуся.
Пайшлі Гасподзь са святым Пётрам шпарчэй, і вось даганяюць яны Івана, а той усё пяе ды пяе, нібы ён усяго свету валадар.
- Добрай дарогі табе, Іване, кажа Гасподзь. Але спявай-спявай, не збівайся.
- Дзякую табе, адказвае Іван збянтэжана. Але адкуль ты ведаеш, што мяне Іванам клічуць?
- Каму ж тое ведаць, калі не мне? адказвае Гасподзь.
- А хто ты такі, пытаецца Іван, злуючыся, што хвалішся, нібыта ўсё ведаеш?
- Я той жабрак, якому ты міласціну падаў, Іване. А хто беднаму падае, той Госпаду пазычае, як сказана ў Святым Пісанні. Атрымлівай назад пазыку, бо нам не патрэбныя грошы. Я толькі Пётру паказаць хацеў, якая вялікая спагадлівасць твая. Ведай, Іване, што яБог і магу табе даць усё, чаго ты папросіш; бо чалавек ты шляхетны і праведны.