Румынскія казкі
Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 104с.
Мінск 2021
У нядзелю і на кожнае свята бабіна дачка хадзіла ў царкву прыгожа ўбраная, у накрухмаленых спадніцах, з гэтак гладка прычасанымі валасамі, нібыта яе цяля вылізала. Ніводнай гулянкі, ніводнай сябрыны ў вёсцы не прапускала. Адзедавай дачцэ тым часам нічога падобнага не дазвалялася. Ды яшчэ, калі дзед вяртаўся ўвечары пасля працы,
баба пачынала бясконца яе абгаворваць: маўляў, яго дачка і сякая, і такая, і разбэшчаная, ілянівая, адно пустазелле... і сёе, і тое, і няхай бы ён яе куды з дому збыў, у службу аддаў, куды захоча, а ў хаце яе трымаць больш аніяк няможна, бо і яе дачушку сапсуе.
Стары быў такі цямця-лямця, ці як там пра яго сказаць, ва ўсім слухаўся сваёй жонкі, і ўсё, што тая ні казала, было для яго святым. У душы, можа, ён і хацеў недзе запярэчыць, але ўхаце квахтала курыца, а певень быў зусім не чуцён; і нават каб ён і паспрабаваў нешта сваё давесці, дык баба з сваёй дачкою дабраславілі б яго як мае быць. Аднаго разу, калі дзед ужо больш не мог трываць бабінай звягі, паклікаў ён сваю дачку і гэтак сказаў ёй:
- Мілае маё дзіця, вось мне яна ўсё кажа, што ты непаслухмяная, лянівая, наравістая, што ты павінна як мага хутчэй пакінуць гэты дом. Думаю, каб не было ў сям'і разладу, трэба табе і праўда пайсці з дому, пашукаць сваёй долі ўлюдзей. На развітанне, перш чым ты пойдзеш шукаць сабе службы, паслухай параду роднага бацькі: не важна, дзе і ў каго ты апынешся, дай рады заўсёды быць працавітай, паслухмянай і добрай, бо тут жыла ты пад бацькавай апекай, а чужыя ж трываць не будуць, як мы туттрывалі.
Зразумела бёдная дзяўчына, што баба і яе ліхая дачка хочуць так ці гэтак пазбавіцца ад яе, выгнаць з дому. Скарылася яна бязлітаснаму лёсу, пацалавала старому бацьку руку і са слязьмі ўваччу пакінула родны парог без аніякай надзеі хоць калі-небудзь вярнуцца.
Пайшла яна проста за вачыма, і так ішла доўга, аж пакуль не спаткала на дарозе хворага сабачку. Істота была такая худзенькая, такая знясіленая, што ўяе можна было ўсе рэбры пералічыць. Іледзь яна ўбачыла перад сабою незнаёмую дзяўчыну, як паглядзела ёй уважліва ў вочы і заскуголіла чалавечым голасам:
- Прыгажуня, дзяўчына ладная-працавітая, злітуйся нада мной, дапамажы беднай пакінутай жывёліне, малю цябе. Абяцаю, што ты не пашкадуеш пра гэта. Магчыма, і я табе калі-небудзь прыдамся.
Злітавалася добрая дзяўчына над няшчаснай істотай, памыла яе, пачысціла, раны агледзела, а пасля, задаволеная тым, што зрабіла, пайшла сваёю дарогай далей.
Ды не паспела і некалькі крокаў ступіць, як на вочы ёй трапілася гожая груша, уся ў квецені, але зверху данізу спрэс аблепленая вусе-
нямі. Убачыўшы вандроўніцу, груша тут жа пачала прасіць-маліць чалавечым голасам:
- Прыгажуня, дзяўчына добрая, малю цябе, ачысці мяне ад гэтае пошасці, што смокча з мяне ўсе сокі. Хто ведае, магчыма, і я табе калі-небудзь прыдамся.
Рупная і працавітая дзяўчына старанна ачысціла грушу ад ссохлых галінак ды вусеняў, а тады рушыла сваёю дарогай у пошуках службы.
Вандравала яна так, вандравала ідайшла да кінутай, занядбанай крынічкі. Крынічка, убачыўшы яе, прашаптала чалавечым голасам:
- Прыгажуня, дзяўчына добрая, малю цябе, злітуйся нада мной, ачысці мяне ад глею. Калі ты мне дапаможаш, магчыма, і я табе калі-небудзь прыдамся.
Ачысціла дзяўчына крыніцу ад глею і пайшла далей. Але не паспела далёка адысці, як убачыла вялікую печ, неабмазаную і амаль разваленую.
- Прыгажуня, дзяўчына працавітая, пачуўся голас з печы, дапамажы мне, калі ласка, напраў мяне, абляпі глінай; убачыш, магчыма, і я табе калі-небудзь прыдамся.
Руплівая дзяўчына не цуралася ніякай працы: яна тут жа закасала рукавы, замясіла гліну, пачысціла печ, паправіла яе знутры ды вонкі і ўсё зрабіла так прыгожа, што вока цешылася. Потым яна дбайна адмыла рукі ад гліны і пайшла сваёю дарогай далей.
Ішла яна так, ішла дзень і ноч, аж нарэшце збілася з дарогі. Але не трацячы надзеі і даверыўшыся Богу, яна рушыла далей і ішла так яшчэ доўга, пакуль аднойчы на золку, праходзячы праз густы, цёмны лес, не заўважыла здалёк прыгожую паляну, а на ёй спрэс парослую мохам хацінку з ніцымі вербамі навокал. Калі дзяўчына наблізілася да хацінкі, яе сустрэла сівая старая, якая лагодна спыталася:
Што ты шукаеш тут, мілае дзіця? I хто ты?
Хто я? Бедная дзяўчына. Сірата, можна сказаць. Толькі Бог на небе ведае, колькі я нацярпелася і наплакалася з таго часу, як мая любая матуля навечна згарнула рукі. Шукаю па свеце службы. He ведаючы дарогі, вандравала дзень і ноч наўздагад і ўрэшце заблукала. Але Бог злітаваўся нада мною, скіраваў мяне да вашага жытла. Малю вас, матухна, дайце мне прытулак!
Беднае маё дзіця!адказала старая.Бачу, што сапраўды Бог кіраваў табою, прывёўшы сюды і абараніўшы ад небяспекі. Мяне завуць Святая Нядзеля. Сёння паслужы мне як належыць і павер, што заўтра пакінеш гэтае месца не з пустымі рукамі.
- Добра, матухна, але скажы, што мне рабіць.
- Памыеш і накорміш маіх дзяцей, якія такою парой яшчэ спяць. Потым прыгатуеш мне ежу, каб была яна, калі я вярнуся з царквы, і не халодная, і не гарачая, а якраз такая, як я люблю.
Сказаўшы гэта, старая развіталася з дзяўчынаю і пайшла ў царкву. А дзедава дачка, не марнуючы ані хвіліны дарагога часу, закасала рукавы і жвава ўзялася за працу. Спачатку старанна падрыхтавала начоўкі, потым выйшла на парогхаты і пачала гукаць:
- Дзеці, хадзіце сюды! Хадзіце хуценька, мамка вас чакае мыцца.
I раптам на сваё велізарнае здзіўленне ўбачыла нешта неверагоднае.
Увесь падворак, увесь лес запоўніў дзіўны натоўп драконаў, цмокаў, пачвар і нейкіх нябачаных звяроў, меншых і большых. Але дзяўчына не паказала, што спалохалася, а, даверыўшыся Богу, пачала адну за адной браць кожную пачвару ў рукі, памыла іх, пачысціла і як след накарміла. А даўшы з гэтым рады, хуценька ўзялася гатаваць ежу Святой Нядзелі. I калі старая вярнулася з царквы ды ўбачыла ўсіх сваіх дзяцей добра вымытымі, сытымі і вясёлымі, шчыра парадавалася. Пасля абеду яна паклікала да сябе дзяўчыну, падзякавала за працу і наказала залезці на гарышча ды выбраць там сабе за ўзнагароду той куфар, які ёй найбольш спадабаецца, але няхай гэты куфар не адчыняе, перш чым вернецца ў бацькоўскі дом. Дзяўчына паслухалася, залезла на гарышча, і перад яе вачыма паўстала безліч самых розных куфраў ды скрыняў: адны старыя і брыдкія, другія малыя і нічым не прыкметныя, іншыя яшчэ зусім новыя і прыгожыя. Вось жа, сціплая і бескарыслівая дзяўчы-
на выбрала сабе самы непаглядны, самы стары куфар. Калі яна злезла з гарышча і паказала Святой Нядзелі свой выбар, старая толькі нахмурылася, але ніякіх заўваг не зрабіла, а проста дабраславіла дзяўчыну на дарогу. Дзяўчына ўскінула скрыню сабе за плечы і павярнула ў бок свайго дома, трымаючыся той самай сцяжынкі, якою прыйшла.
Так яна дайшла да ўскрайку лесу і апынулася каля знаёмай печы. Але цяпер печ была гарачая і поўная духмяных пірагоў. Таму дзяўчына не толькі магла ўволю наесціся гэтай смакаты, але і ўзяць колькі пірагоў з сабой на дарогу. Яна рушыла далей і неўзабавеўбачыла крыніцу, якую перадтым вычысціла і якая цяпер была аж па берагі поўная чысцюткай вады празрыстай, як сляза, і сцюдзёнай, як лёд. А каля крынічкі стаялі два срэбныя кубкі, з якіх яна напілася, наталіўшы сваю смагу. Забрала дзяўчына кубкіз сабоюі пайшладалей. Ішлаянатак, пакуль неўбачыла пладовае дрэва, якое некалі ўратавала, а цяпер абсыпанае грушаміжоўтымі, як воск, і салодкімі, як мёд. Як толькі дрэва ўбачыла дзяўчыну, дык адразу нахіліла да яе свае галіны; тая наелася пладоў удосталь, дый на дарогу, колькі трэба, прыхапіла. Рушыла яна далей, і напаткаўся ёй знаёмы сабачка, але цяпер здаровы ды прыгожы, а на шыі ў сабачкі звязка залатых манет, якія дзяўчына тут жа і атрымала на знак падзякі за тое, што ўратавала жывёлінку ад смерці. Пайшла дзяўчына далей, аж пакуль не дайшла да бацькоўскае хаты. Як убачыў яе стары дзед, то слёзы пацяклі ў яго з вачэй, а сэрца радасцю перапоўнілася. А дачка выцягнула залатыя маністы ды срэбныя кубкі і аддала іх бацьку. Калі ж яны ўдваіх адчынілі куфар, з яго пачалі выходзіць незлічоныя табуны коней, авечыя атары ды статкі быдла, і стары чалавек ажно памаладзеў, убачыўшы гэткія багацці! Бачачы ўсё гэта, баба сядзела як мыла з'еўшы і, раззлаваная, не ведала, што ёй рабіць. Але бабіна дачка хутка апрытомнела і прамовіла:
- He хвалюйся, матухна, на свеце яшчэ нямала багаццяў ёсцека. Цяпер я пайду шукаць і яшчэ болей табе прынясу.
Рушыла яна ўдарогу, злосная, раз'юшаная. Ідзе яна той самай сцяжынкаю, якою ішла раней дзедава дачка: і таксама трапляюцца ёй і хворы сабачка, і груша, аблепленая вусенямі, і крынічка, поўная глею, высахлая ды занядбаная, і неабмазаная, гатовая разваліцца печ; калі ж у яе спрабавалі прасіць дапамогі і сабачка, і груша, і крынічка, яна штораз адказвала ім насмешліва і злосна:
- Яшчэ чаго! Каб я ды свае далікатныя ідагледжаныя мамаю ды татам ручкі аб вас пэцкала! Пашукайце сабе іншай прыслугі!
I калі ўсе яны чулі ад яе гэткія словы, то разумелі, што лягчэй ад ялавіцы малако атрымаць, чым ад яе хоць якой дапамогі, і не чапалі яеняхай ідзе далей сваёй дарогаю. I вось ішла яна гэтак, аж пакуль не дайшла да хацінкі Святой Нядзелі. Але і тут яна выявіла сваю няветласць, грубасць і неразумнасць. He, каб на ўзор дзедавай дачкі, нагатаваць смачнай ежы і вымыць дзетак Святой Нядзелідык яна іх так гарачай вадою паабшпарвала, што яны аж кідацца пачалі сюды-туды ад болю. А ежу бабіна дачка так задыміла ды спаліла, што яе не было як у рот узяць.
Вярнуўшыся з царквы, Святая Нядзеля ажно за галаву схапілася, калі ўбачыла, што ў яе дома робіцца. Але ж яна была кабета рахманая і цярплівая, а таму вырашыла не сварыцца з неразумнай гультайкай, а таксама паслала яе на гарышча выбраць сабе куфар, які ёй прыпадзе даспадобы, ды як найхутчэй пакінуць яе жытло.
Залезла дзяўчына на гарышча і выбрала сабе там самы прыгожы ды самы новы куфар, бо любіла браць усяго як найбольш ды каб найлепшае і найпрыгажэйшае, а працаваць добра не ўмела і не любіла. Злезла яна са сваім куфрам з гарышча і, нават не развітаўшыся са Святой Нядзеляю, пашыбавала дадому; ды так жвава, нібыта за ёй нехта гнаўся. Бо страшылася бабіна дачка, што Святая Нядзеля дагоніць яе ды куфар той забярэ. Дайшоўшы да печы, убачыла яна, што пякуцца ў ёй смачныя-смачныя пірагі. Працягнула руку, каб узяць адзін, падсілкавацца аж агонь апёк яе ды не падпусціў да пірагоў. Нешта падобнае здарылася і каля крынічкі. Што праўда, срэбныя кубкі стаялі на месцы і крыніца была поўная па самыя берагі чысцюткай вадою; ды як толькі бабіна дачка захацела ўзяць кубак ды вады ўяго зачарпнуць, абодва кубкі раптам патанулі, вада з крынічкі прапала, і ёй ужо не было як наталіць смагу. Што да грушы, то на ёй, вядома, таксама было спелых пладоў, як абсыпана, але не падумайце, што хоць адну грушку дзяўчына сабе ўзяла. Бо толькі яна па плод пацягнулася, як дрэва раптам зрабілася ўтысячу разоў вышэйшае, аж галінкамі самае неба падпёрла. Вось жа зноў ні з чым засталася бабіна дачка! Пайшла яна далей і напаткала таго сабачку з залатымі манетамі на шыі, але калі паспрабавала дакра-