• Газеты, часопісы і г.д.
  • Румынскія казкі  Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Румынскія казкі

    Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 104с.
    Мінск 2021
    37.14 МБ
    Запрасіла Мэгера Фэт-Фрумаса з ягоным канём да сябе і частавала, як пачэсных гасцей. Калі ж сядзелі яны так за багатым сталом, гаманілі весела, гаспадыня раптам застагнала, заекатала ад болю. Каралевіч выняў тады адсечаную нагу, што трымаў у торбе, прыклаў яе на месца, і яна адразу зраслася. Тры дні ўдзячная Мэгера прымала Фэт-Фрумаса, карміла яго ды паіла, а тады прапанавала ўзяць жонкай любую сваю дачку на выбор, а былі яны ўсе прыгожыя, як тыя феі. Фэт-Фрумас, вядома, ад такой прапановы адмовіўся і расказаў Мэгеры пра сапраўдную мэту сваіх вандраванняў, тады яна сказала:
    -	Зтакім канём ды зтакой адвагаю, думаю, ты здолееш знайсці тое, чаго шукаеш!
    Праз тры дні сабраліся Фэт-Фрумас і ягоны конь і зноў выправіліся у дарогу. Ішлі яны так, ішлі, доўга ішлі, і дабраліся да мяжы Мэгерыных земляў. Тут паўстала перад іх вачыма прасторная раўніна, падзеленая на дзве палавіныадна сакавітай травой зелянее, а другая да самай зямлі выпаленая. Фэт-Фрумас спытаў у каня:
    -	Чаму з гэтага боку трава выпаленая?
    -Тут пачынаюцца ўладанні Мэгерынай сястры, злой Скарпіёніхі, адказаў конь. На ёй таксама ляжыць бацькоўскі праклён. Абедзве сястры да таго злыя, што не могуць жыць разам, і так варагуюць, што гатовыя глоткі адна адной перагрызці, абы зямлю ў роднай сястры забраць. Калі Скарпіёніха моцна злуецца, яна дыхае агнём і смалою. Відаць, нядаўна паміж сёстрамі зноў была сварка, і Скарпіёніха, знішчаючы ўсё вакол, пакінула пасля сябе папялішча. Яна страшнейшая за Мэгеру
    і мае тры галавы. Так што трэба нам адпачыць, мой гаспадар, каб да раніцы сілы набрацца і быць гатовымі да таго, што нас чакае заўтра.
    На другі дзень яны сабраліся, зрабіўшы ўсё ўдакладнасці так, як перад уваходам у Мэгерыны землі, і выправіліся ў дарогу. Тут раптам чуюць посвіст-рык аглушальны, якога не чулі ніколі! Конь тады кажа:
    -	Будзь гатовы, мой гаспадар, гэта Скарпіёніха да нас набліжаецца!
    I праўда, глядзяць: ляціць на іх Скарпіёніха хутчэй ад ветру імклівага і агнём пырскае з пашчы, ад зямлі да неба разяўленай. Але конь стралою ўзвіўся ўгару і апусціўся за плячыма ў пачвары, а Фэт-Фрумас тут жа, стрэліўшы з лука, сцяў ёй адну галаву. Збіраўся ён ужо другую стралу пусціць, каб яшчэ адну галаву знесці страшыдлу, ды запрасілася Скарпіёніха са слязьмі на вачах, каб дараваў ёй, паабяцала ніколі не чыніць яму крыўды, а каб паверыў, падпісала заруку сваёю крывёй. Потым зладзіла Фэт-Фрумасу пачастунак яшчэ раскошнейшы, чым сястра Мэгера; а ён вярнуў ёй адцятую стралой галаву, якая, толькі яе прыклалі, адразу прырасла на месца. А праз тры дні вандроўнікі выправіліся далей.
    Вось і межы Скарпіёніхіных уладанняў засталіся ззаду, а яны ўсё ішлі, ішлі, пакуль не апынуліся ў полі, якое стракацела кветкамі. Тут панавала вечная вясна! Кожная кветка адрознівалася ад другой, і ад кожнай струменіўся салодкі і п'янкі водар, які разносілі павевы лёгкага ветрыку. Яны прыпыніліся адпачыць, і конь сказаў:
    -	Ці доўга ці каротка мы з табой вандравалі, мой гаспадар, ды вось дабраліся нарэшце дагэтуль. Цяпер засталося нам адолець усяго адну перашкоду, але яна самая страшная, і калі з Божаю дапамогай удасца нам з ёю справіцца, будзем мы пераможцамі. Там наперадзе стаіць палац, у чыіх мурах якраз і хаваюцца несмяротнае жыццё і вечная маладосць. 3 усіх бакоў яго абступае высозная, непралазная лясная нетра, і жывуць у ёй драпежныя звяры самыя лютыя ўсвеце, якіх лікам не злічыць і якія не спяць дзень і ноч, так што адолець іх і прабрацца праз тую нетру зусім няма як, ну, але ж мы, калі збярэм усе нашыя сілы, дык з Божаю дапамогай паўзверх яе пераскочым!
    Адпачылі яны дзень-другі ды пачалі збірацца да астатняга выпрабавання. Урэшце конь глыбока ўздыхнуў і кажа:
    -	Ну, мой гаспадар: зацягвай на мне, колькі маеш сілы, папругу, цвёрда стаў ногі ў страмёны, хапайся за маю грыву і шчыльна прыціскай сцёгны да маіх бакоў, каб у палёце мне ні за што не зачапіцца.
    Скокнулі яны раз дзеля спробы і праз хвіліну апынуліся каля лесу.
    -	Мой гаспадар! сказаў конь. Цяпер лясныя звяры сабраліся на падворку палаца, дзе іх усіх кормяць! Самы час нам ляцець.
    -	Дык ляцім! крыкнуў Фэт-Фрумас. I хай нам спрыяе Гасподзь!
    Узляцелі яны высока і ўбачылі ўнізе палац, які ззяў так, як нават сонца не ззяе. Яны ўжо праляцелі амаль над усім лесам і пачалі ўжо спускацца, каб сесці на прыступках палаца, як раптам конь зачапіў капытом верхавіну дрэва. Увесь лес утое ж імгненне зашумеў, заварушыўся, а звяры зарыкалі так, што ў кожнага валасы дыбарам сталі б. Конь с Фэт-Фрумасам кулём паляцелі долу, і каб не гаспадыня палаца, якая карміла на падворку сваю дзятву (а так яна называла лясную звярыну), іх несумненна ўмэнт разадралі б.
    Гаспадыня ж была нават больш за іх радая, што можа дапамагчы, бо ўпершыню бачыла перад сабой чалавека. Рухам рукі яна спыніла звяроў, супакоіла іх і адаслала назад у лес. Сама ж яна была чараўніца, ды апроч таго-такая красуня: высокая, зграбная, прывабная! Калі Фэт-Фрумас убачыў яе, аж абмёр. Аяна, пазіраючы на яго з прыязнасцю, прамовіла:
    -	Вітаю цябе, Фэт-Фрумас, штб ты шукаеш у нас?
    -	Шукаю я, адказаў Фэт-Фрумас, несмяротнага жыцця і вечнай маладосці.
    -	Калі ты шукаеш тое, пра што сказаў, то гэта тут.
    Фэт-Фрумас саскочыў з каня і прайшоў у палац. Там ён сустрэў яшчэ дзвюх маладых жанчын, якія былі старэйшымі сёстрамі чараўніцы. Ён пачаў дзякаваць прыгожай гаспадыні за сваё выратаванне, а тры сястрыцы-красуні павымалі на радасцях рандэлі ды місы, усе з чыстага золата, і ўзяліся гатаваць святочную вячэру. Каню было дазволена пасвіцца, дзе заманецца; а крыху пазней іх пазнаёмілі і з усім звяр'ём, каб яны маглі бяспечна хадзіць па лесе.
    I пачалі красуні ўгаворваць Фэт-Фрумаса, каб ён застаўся з імі, бо надакучыла ім жыць у адзіноце, а ён і не прымусіў прасіць сябе двойчы і з удзячнасцю пагадзіўся, бо знайшоў тут, чаго шукаў.
    Паціху-патроху яны прызвычаіліся адно да аднаго, і Фэт-Фрумас распавёў ім пра ўсе выправанні, якія прайшоў перад тым, як да іх трапіў. А крыху пазней ён ажаніўся з малодшай сястрою. Пасля вяселля сёстры дазволілі яму хадзіць па ўсім наваколлі, дзе яму заманецца, але
    паказалі адну даліну, якую, па іх словах, яму лепш абмінаць, каб не было бяды. Называлася яна Далінаю Смутку.
    Доўга ці коратка ён там жыў, ён і сам не ведаў, бо ўвесь час заставаўся гэткім самым маладым, як прыйшоў. Ён бесклапотна блукаў па лесе, радаваўся жыццю ў залатым палацы, у ладзе ды згодзе з жонкаю і нявесткамі, цешыўся прыгажосцю кветак, салодкім і чыстым паветрам словам, купаўся ў шчасці.
    А яшчэ ён часцяком хадзіў на паляванне. Аднойчы ўбачыў ён зайца, пусціў у яго адну стралуі не трапіў, пусціў другуюізноў спудлаваў, незалюбіў Фэт-Фрумас, пагнаўся за жывёлінай, і толькі трэцяй стралой нарэшце ўпаляваў, але не заўважыў небарака, што, ганяючыся за зайцам, апынуўся ў Даліне Смутку.
    Закінуўшы ўпаляваную жывёліну на плячо, вярнуўся ён да палаца, і раптамшто б вы думалі?агарнула яго вялікая туга па бацьку і маці. He адважваўся ён прызнацца ў гэтым гаспадыням палаца. Аднак яны самі, гледзячы на яго вечна сумны, прыгнечаны выгляд, хутка ўсё зразумелі:
    -	Няшчасны! Ты быўу Даліне Смутку! -спалохана ўскрыкнулі яны.
    -	Так ужо выйшла, дарагія, хоць я і блізка не меў намеру рабіць гэткае глупства, ды вось цяпер мяне грызе туга па бацьках. Але ж я і вас пакінуць не здольны. Колькі жыву з вамі, а ні разу не меў ні на што паскардзіцца. З'езджу я разок, пабачуся з бацькамі і назад вярнуся, а тады ўжо ніколі ад вас не паеду.
    -	He пакідай нас, любы! Тваіх бацькоў ўжо сто год як няма на свеце. Баімся мы, што паедзеш ты і болей ужо не вернешся. Застанься, чуе нашае сэрца тваю пагібель.
    Але ніякія малітвы ні жонкі, ні сясцёр, ні каня не маглі спатоліць тугу па бацьках, якая яго цалкам ссушыла. Тады конь сказаў яму:
    -	Калі не хочаш мяне паслухаць, мой гаспадар, то ведай: цяпер, што б з табою ні здарылася, ты ва ўсім мусіш наракаць толькі на самога сябе. Зараз я скажу табе адну сваю ўмову, і калі ты прымеш яе, я адвязу цябе ў родны край.
    -	Вядома, прыму! з удзячнасцю ўскрыкнуў Фэт-Фрумас. Кажы сваю ўмову.
    —	Калі мы прыедзем у палац твайго бацькі і ты вырашыш спусціцца з сядла, я адразу цябе пакіну, нават калі ты захочаш застацца ўсяго на гадзіну.
    Няхай будзе па-твойму! сказаў Фэт-Фрумас.
    Сабраўся ён ударогу, абняўся з жонкай і нявесткамі, развітаўся з імі ды паехаў. А яны засталіся плакаць і гараваць.
    Дабраўся ён да мясцін, дзе даўней былі Скарпіёніхіны ўладанні, а там гарады высяцца, дзе бары ды лясы стаялі, цяпер раскінуліся палі. Пачаў ён людзей распытваць пра Скарпіёніху, пра яе сядзібу, а людзі адказвалі, што можа і чулі нейкія такія байкі, але хіба толькі ад прадзедаў, ужо вельмі даўно.
    -Як можа быцьтакое? дзівіўся Фэт-Фрумас. -Я ж ці не пазаўчора праязджаў тут...
    I ён расказваў людзям пра тое, што калісьці тут бачыў. А людзі з яго смяяліся, думаючы, што ён трызніць ці з глузду з'ехаў. Зусім разгублены, ён паехаў далей і не заўважыў, што валасы і барада ў яго пасівелі.
    Дабраўшыся да Мэгерыных земляў, ён гэтак сама, як у Скарпіёніхіных уладаннях, спрабаваў распытаць людзей і атрымліваў ад іх гэткія самыя адказы. Ён дзіву даваўся: якім чынам гэтыя мясціны так змяніліся за кароткі час? У яшчэ большай разгубленасці ён паехаў далей. Сівая барада даставала яму ўжо да пояса, ногі яго ледзьве трымалі. Нарэшце дабраўся ён да каралеўства роднага бацькі. Але і тут былі іншыя людзі, іншыя гарады, а старыя змяніліся так, што ён іх не пазнаваў. I ўсё-ткі ён адшукаў палац, у якім нарадзіўся. Ды яктолькі спусціўся з каня, той яму пацалаваў у руку і прамовіў:
    -	Бывай, мой гаспадар, я вяртаюся назад, адкуль мы прыехалі. Калі хочаш са мною? сядай у сядло, і рушым разам!
    -	Бывай! адказаў Фэт-Фрумас. Спадзяюся, і я неўзабаве змагу вярнуцца.
    Конь тут жа памчаў як страла і знік.
    Фэт-Фрумас з сумам уздыхнуў, пазіраючы на паўразбураны палац, які зарос пустазеллем. Слёзы набеглі яму на вочы, калі ён пачаў успамінаць, як ва ўтульных пакоях, дзе ён правёў дзяцінства, некалі гарэла святло. Ён двойчы абышоў руіны, заходзячы ў кожную каморку, у кожны закутак, які адгукаўся яму ўспамінам. Знайшоў ён і стайню, у якой некалі сустрэў свайго каня, пасля, сагнуўшыся, спусціўся ў склеп, уваход у які быў завалены друзам.