• Газеты, часопісы і г.д.
  • Румынскія казкі  Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Румынскія казкі

    Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 104с.
    Мінск 2021
    37.14 МБ
    Крыху пазней з'яўляецца туды Смерць, хоча да Бога прайсці, наказы ад яго атрымаць.
    Прыстаўляе Іван шпагу да яе грудзей, кажа:
    I куды ты, ведзьма, хочаш?
    Да Госпада, Іване, па наказы.
    Нельга, кажа Іван, я сам пайду, адказ табе прынясу.
    He, Іване, я павінна прайсці сама.
    Бачыць Іван, што Смерць на яго гвалтам лезе, ды як раз'юшыцца, як закрычыць:
    Ану, ведзьма, у торбачку!
    Смерць тады, хоцькі-няхоцькі, уторбачку лезе, стогне, уздыхае, хоць ты заплач ад шкадобы да яе. А Іван сабе сваё мяркуе, завязвае торбачку, на дрэва вешае і пачынае ў браму грукаць. Адчыняе святы Пётра, глядзіць перад ім Іван.
    Што, Іване, кажа, яшчэ не надакучыла табе па свеце блукаць, дурня з сябе ўдаваць?
    -	Ой, як надакучыла, святы Пётра!
    -	I чаго табе трэба?
    Да Госпада хачу прайсці, два словы сказаць.
    Што ж, Іване, ідзі, табе не забаронена: ты ж у нас цяпер свой.
    Прыходзіць Іван проста да Госпада, кажа яму:
    Божа, ведаеш ты ці не, толькі я ўжо доўгі час каля райскае брамы служу, вартую. А цяпер Смерць прыйшла, пытаецца, што ты ёй наказаць хочаш?
    Перадай ёй, Іване, такі ад мяне наказ: каб тры гады запар толькі такія, як ты, старыя паміралі... кажа Гасподзь з добрай усмешкай.
    Добра, Госпадзе, кажа Іван трохі задумаўшыся, пайду, перадам твой наказ.
    Пайшоў Іван, выпусціў Смерць з торбачкі ды кажа:
    Загадаў Гасподзь, каб сілкавалася ты надалей тры гады запар толькі старым лесам, а маладога не чапай! Зразумела? Ідзі, выконвай свой абавязак!
    Пайшла Смерць па лясах, вельмі ўзлаваная, і пачала ўсюды грызці старыя ствалы адно сківіцы трашчаць.
    Акурат праз тры гады вяртаецца яна зноў да Бога па наказы, але як толькі сабе прыгадае, што зноў ёй давядзецца з Іванам размаўляцьногі нямеюць. мурашкі ад страху па спіне бягуць.
    Торбачка! Торбачка праклятая ўтруну мяне загоніць, наракае Смерць. Але ж нічога не зробіш, трэба ісці.
    Ідзе яна, ідзе, урэшце да райскае брамы прыходзіць. Атам зноў Іван на варце.
    Ты ўсё яшчэ тут, Іване.
    А то як жа, адказвае Іван, робячы крок улева ды стаючы проста перад Смерцю. Дзе ж яшчэ я магу быць, калі тут мая служба?
    Я думала, ты па свеце швэндаешся, дурня з сябе ўдаеш.
    Ды я ад таго свету ўцёк. Ведаю, які ён салодкі і горкі, каб яго ліха ўзяло! Моташна ад яго стала Івану! Але ты чаму схуднела так, ведзьма?
    3 тваёй ласкі, Іване! Але больш, спадзяюся, ты не будзеш цвяліць мяне, пусціш да Бога, маю важную справу да яго,
    Ага, чаго сабе ўздумала! Хіба тут пажар які, чаго спяшацца?! Ці не заманулася табе з Госпадам спрэчку ўсчынаць?
    Ну, Іване, ты ўжо неяк занадта зазнаўся.
    Ах так? Ты яшчэ перада мною тут носам круціш? Ану, у торбачку, ведзьма!
    Лезе Смерць у торбачку, а Іван лупцуе яе ды прыгаворвае:
    Жартуй, з кім хочаш, але з Іванам не жартуй!
    Госпаду ўсё гэта было вядома, але жадаў ён, каб неяк яно і з волі Івана было, а не ўсё толькі з волі Смерці, бо тая таксама нямала на свеце бедаў учыніла.
    Адчыні мне, святы Пётра, гукае Іван, пастукаўшыся ў браму.
    Адчыняе яму святы Пётра, зноўку з'яўляецца да Госпада Іван ды кажа:
    Госпадзе, Смерць пытаецца, якія наказы будуць цяпер? I, калі ласка, не крыўдуй, але ж надта ўжо яна нецярплівая і неўтаймоўная чакае, не дачакаецца, адказу патрабуе.
    Перадай ёй, Іване, мой наказ, каб з гэтага часу тры гады запар адны маладыя паміралі: а іншыя тры гады адны толькі дзёрзкія дзеці.
    Слухаю, Госпадзе, кажа Іван, кланяючыся нізка-нізка, пайду, раскажу, што ты наказаў.
    Ідзе ён, выпускае Смерць з торбачкі ды кажа:
    Наказаў Гасподзь, каб ты надалей сілкавалася тры гады запар толькі маладым лесам; а пасля тры гады-толькі маладымі галінкамі, ракітамі, хмызнякамі, рознымі дробнымі парасткамі, але старога лесу не чапай, а тое кепска будзе! Чула, ведзьма? А цяпер ану прэч адсюль выконвай наказ Божы.
    Праглынуўшы ўчыненую крыўду, паляцела Смерць па гаях, дубровах, хмызнякахраз'юшаная як мае быць. Але што тут зробіш: то маладыя дрэўцы пагрызе, то лазняк ды маладняк пажуе, ды гэтак, што сківіцы стукаюць, бакі і патыліцу ламаевысока да таполі цягнуцца, а па карані кустоўя ды маладыя парасткі нагінацца даводзіцца. Спаталяла свой голад, як магла. Прамучылася яна тры гады запар, і яшчэ тры гады, і адбыўшы ўсе шэсць гадоў пакарання сапраўднага, зноў да Госпада па новыя наказы выправілася. Ведала яна, што яе чакае, але зрабіць нічога з тым не магла.
    Торбачка, ліха яе бяры! казала Смерць, адпраўляючыся ў рай, як на шыбеніцу. He ведаю, што ўжо і сказаць пра Госпада Бога, каб не зграшыць. Зусім, відаць, здзяцінеў ён, даруй мне Божа, калі ўжо Івану прыдуркаватаму ўладу такую нада мною даў. Хацелася б убачыць мне самога Госпада, вялікага і ўсёмагутнага, у Іванавай торбачцы, ці хоць бы святога Пётру; ужо тады яны мне паверылі б.
    Ідзе Смерць, мармычучы сабе пад носам і несучы бязглуздзіцу, аж урэшце прыходзіць да райскае брамы. Як толькі Івана ўбачыла, у вачах у яе пацямнела, і кажа яна, цяжка ўздыхнуўшы:
    Што ж, Іване, няўжо зноў мяне пекла чакае ад торбачкі тваёй?
    Ну, як меў бы я большую ўладу, то, скажу папраўдзе, вочы б табе выкалаў, якчорту, ды на пожагу цябезасмажыўбы, -адказвае Іван з прыкрасцю ў голасе, гэта ж праз цябе гэтулькі люду загінула з часоў Адама і ды нашых дзён. Ану, давай у торбачку, ведзьма! А Госпаду я наватзнаку не падам пра цябе, старая карга! Што ты, што Пякельная Пятка вы абое рабое! Зубамі б вас на кавалкі парваў, гэткіх ласкавых ды гожых... Але цяпер буду трымаць цябе, колькі здолею, дакончу ў торбачцы сваёй!
    Уздыхае, наракае Смерць, але якая з таго карысць? Іван не бачыць яе і не чуе. Але праз нейкі час выходзіць ды брамы Гасподзьпаглядзець хоча, што яшчэ Іван са сваёй торбачкай учыніць захацеў.
    Ну, Іване, як маешся? Ці Смерць сюды больш не прыходзіла?
    Апусціў Іван галаву, маўчыць, адно з твару мяняецца; а тут Смерць з торбачкі глуха-глуха гукае:
    Вось я, Госпадзе, тутя, у няволі. Выдаўты мяне, няшчасную, Івану прыдуркаватаму на здзек і знявагу!
    Развязаў Гасподзь торбачку, выпусціў адтуль Смерць ды мовіць да Івана:
    Ну, Іване, досыць! Свой хлеб ты з'еў, палям песню праспяваў! Вядома, спагадлівы ты, сэрца ў цябе добрае, нічога тут не скажаш. Але з нейкага часу таксама, мабыць, з таго дня, як я дабраславіў тваю торбачку, зрабіўся ты нейкі не такі. Чарцям баярскім прачуханца даў. У пекле такога нарабіў, што пагалоска пра цябе пайшла, як пра папа-расстрыгу. Дазволіў я табе чыніць са Смерцю ўсё, што ты надумаеш. Але ўсё калі-небудзь мінаецца, сынку. Прыйшла ітабе пара паміраць. Што зробіш? Кожнаму належыць ягонае, бо і ў Смерці свая рахуба: не так проста ёй воля дадзена, як ты сабе думаеш.
    Іван, бачачы, што ўсё гэта не жарт, укленчвае перад Госпадам, моліць яго, упрошвае:
    Госпадзе! Прашу цябе, дай мне хоць тры дні, пра душу сваю паклапаціцца, Труну сабе слабаю рукою вырабіць і самому ўяе легчы, а тады ўжо няхай робіць са мною Смерць, што захоча; я ж бачу, што канец мой надыходзіць: марнею і даходжу.
    Пагадзіўся Гасподзь, забраў у Івана торбачку, а ведзьме наказаў праз тры дні па яго душу прыйсці.
    Застаўся Іван адзін, горам прыгнечаны, і задумаўся.
    Ну-тка, успомню ды прыгадаю, колькі радасці меў я за ўсё сваё жыццё, кажа сам сабе. У войскуадны турботы: то Іван сюды, то Іван туды! Пасля як бадзяга боўтаўся толькі звяга пайшла! У рай пайшоў, з раю-у пекла, адтуль ізноўу рай. I якразтут, значыць, ніякае мне ўцехі! I чаго я сюды ў гэткую часіну пашыўся? Ну і галеча ж у гэтым раі! Як той казаў: слава вялікая, торба пустая; грошай поўная кішэня, а душу здаволіць няма як. Горшае кары нават не прыдумаеш. Гарэлкі няма, тытуню няма, музыкі няма, гульбішчаў няма, анічога няма! Адно тры дні жыць засталося, і ўсё, Іване, канец. Ці не схітраваць як-небудзь, пакуль не позна?
    Сядзіць Іван задумаўшыся, лоб рукою падпёршы, аж раптам думка яму ў галаву прыходзіць:
    Пачакай! Здаецца, я выйсце знайшоў. Няхай будзе, што будзе, але дарма яно не будзе... Усё адно мне канец адзін!
    Пайшоў Іван ды купіў за свае два карбованцы цяслярскі струмант, два гарбылі тоўстыя, чатыры дзвярныя завесы, колькі цвікоў, два колцы ды замок вялізны. Так-гэтак, змайстраваў ён сабе труну дыхтоўнуюсамога цара пакласці можна.
    Вось, Іване, апошні твой прытулак, сказаў ён сабе. Тры локці зямлі і ўсё, што табе засталося! Бачыш цяпер сам, колькі табе карысці ад усяго гэтага жыцця!
    He паспеў Іван словы тыя прамовіць, як бачыцьСмерць на парозе:
    Ну, Іване, гатовы?
    Гатовы, адказвае Іван, усміхаючыся.
    Калі гатовы, то добра. Кладзіся ў труну сам, a то мне няма калі табою займацца. Мяне, напэўна, яшчэ і іншыя чакаюць, каб дабраславіла я іху дарогу.
    Лёг Іван у труну тварам уніз.
    He так, Іване, кажа Смерць.
    -Аякжа?
    Кладзіся, як мёртваму належыць.
    Павярнуўся Іван на бок, ногі звесіў.
    -Ты што ж гэта, Іване? Табе кажуць адно, а ты робіш другое; ці доўга мяне туттрымаць будзеш? Кладзіся, браце, як трэба!
    Павярнуўся Іван зноўку тварам уніз, галава на бок, ногі звесіў.
    Ой, бяда мне з табою! Няўжо ты й гэтага не ўмееш? Відаць, адно на ліхадзейства ўсялякае быў ты здатны на гэтым свеце. Ану, вылазь, пакажу табе, дурная твая галава!
    Вылазіць Іван з труны, прысаромлены. А Смерць, ад шчырасці сваёй вырашыўшы навучыць Івана, кладзецца ў труну тварам дагары, ногі выцягвае, рукі на грудзях складае, заплюшчвае вочы ды кажа:
    Вось так і кладзіся, Іване.
    Тут Iван, не доўга думаючы, раз! векам труны пляснуў, зачыніў на замок, ускінуўтруну на плечы, панёс прэч і пусціў яе па шырокай ды хуткай рацэ, прыгаворваючы:
    Вось тут я цябе і ўкаюкаў. Каціся ўпрочкі, прападай! Выйдзеш зтруны, калі цябе бабуля з магілы выкапае. Забраў умяне Гасподзь торбачку праз цябе, то і я ж табе ласку ўчыніў.
    Бачыш, Госпадзе, сказаў апостал Пётра, смеючыся, што яшчэ прыдумаў Іван, улюбёнец міласці Твае? Добра сказаў той, хто сказаў: дай дурню волі болей, то завядзе ў няволю,
    Угледзеў Гасподзь дзёрзкасць Іванаву, засмуціўся. Загадаў ён тую труну знайсці, адчыніць яе ды выпусціць Смерць; а яна ўжо няхай Івану адпомсціць. Як ён сказаў, так і было зроблена, і калі ўжо Івану нават не снілася, што давядзецца яшчэ са Смерцю спаткацца, раптам прыходзіць яна да яго і твар у твар яму кажа:
    Што ж, Іване, хіба мы гэтак дамаўляліся?
    Збянтэжыўся моцна-моцна Іван, слова вымавіць не можа.