• Газеты, часопісы і г.д.
  • Румынскія казкі  Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Румынскія казкі

    Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 104с.
    Мінск 2021
    37.14 МБ
    -	Крый божа, царская твая вялікасць, мне, старому, нават думаць пра гэткае! Хай даруе нам твая светласць, але гэта і ёсць мой сын, пра якога я кагадзе казаў, калі вашамосць памятае, і які мяне тады прысылаў.
    -	Ужо ж ці не ён мне збудуе мост?
    -Так, з Божаю дапамогай, мы спадзяемся, вашамосць.
    -Тады бяры сваю свінню ды ідзі прэч! А калі заўтра да раніцы мост не будзе стаяць, то паляціць і твая галава з плеч! Зразумеў мяне?
    -	Божа літасцівы, вашамосць! Усё выканаем як мае быць, няхай твая светласць не сумняваецца, але ўжо ж як выканаем, няхай тваёй вялікасці будзе заўгодна прыслаць сваю дачку да нас дадому.
    3 гэтымі словамі дзед, як водзіцца, пакланіўся, забраў парася і пайшоў дадому. А з ім некалькі жаўнераў адправіліся, якіх цар прыставіў да раніцы, каб прасачылі, што будзе ды як. Бо па палацы й вакол папаўзло ўжо шмат чутак, плётак ды кпінаў пра такую нечуваную фацэцію.
    З'явіўся дзед з парасём пад вечар дадому, а баба, як убачыла іх, аж закалацілася ад страху, застагнала, завохкала:
    Вой, дзед, гора мне, гора, што за бяду ты мне ўдом прывёў?! Жаўнераў мне тут не хапала!
    Ты яшчэ на мяне рот разяўляць смееш? Гэта ж тваіх рук справа: паслухаўся я дурной тваёй галавы, пайшоў па ярах-лагчынах знайду-прыйму табе шукаць. Вось мы ў бяду і трапілі! Бо не я жаўнераў прывёў, а яны мяне прывялі. I, відаць, трымацца маёй галаве на плячах засталося толькі да раніцы.
    А парася тым часам па хаце бегае, шукае, чым пажывіцца, і ніякай справы яму няма да таго, што нарабіла. Дзед ды баба спрачаліся між сабою, спрачаліся, а пад раніцу, якія ні былі заклапочаныя, заснулі. Парася тады на ўслон ціхенька ўзлезла, шыбу з бычынага капшука на акенцы выбіла, дзьмухнула вонкіі з ноздраў ягоных нібы два вогненныя клубы паляцелі ад іхняй хаткі і аж да самага царскага палаца. I паўстаў у адно імгненне паміж імі дзіва-мост разам з усім, што на ім быць мусіла.
    Дзедава хатка таксама ператварылася ў палац, нашмат прыгажэйшы наватза царскі. А дзедз бабай прачнуліся, глядзяць, а на іх вопратка царская пурпурная, і ўсе скарбы свету ў іхнім палацы ёсць. Парася ж гойсае паўсюль, гарэзуе ды на мяккіх дыванах песціцца.
    Па ўсім царстве тым часам пагудка разнеслася страшная. Сам цар і радцы царскія, убачыўшы гэткі нябачаны цуд, да смерці перапалохаліся. Цар, каб не здарылася якой бяды, склікаў раду вялікую, на якой было вырашана, што слушна будзе царскую дачку за дзедавага сына аддаць, і тут жа яна была высланая. Бо цар хоць і быў царом, ды ад страху пра ўсё на свеце забыўся!
    Вяселля не ладзілі, бо з кім было яго ладзіць? Царэўне, калі тая да жаніха прыехала, прыйшліся даспадобы і палац, і свёкар са свякрухаю. Але як жаніха на свае вочы ўбачыла ажно асалапела. А потым паціснула плячыма і думае: «Што ж, калі мае бацькі і Гасподзь Бог так разважылі, значыць, тактаму і быць!» Ды занялася гаспадарчымі справамі.
    А парася, як зазвычай, цэлы дзень па хаце гойсала, а як наставала ноч, перад сном свіную скуру з сябе скідала і станавілася чароўным царэвічам! Неўзабаве маладая жонка да яго прывыкла, і ён ужо не здаваўся ёй такім брыдкім, як напачатку.
    Праз тыдзень-другі засумавала яна па бацьках і выправілася іх наведаць, а мужа дома пакінула не паказвацца ж з ім на людзях! Бацька з маці ўзрадаваліся, убачыўшы сваю дочухну, пачалі распытваць пра гаспадарку, пра мужа, і яна расказала ім усё як ёсць. Тады бацька даў ёй такую параду:
    Дачка мая любая! Барані цябе Бог учыніць мужу якую шкоду, бо наклічаш на сябе бяду! Бачу я, чалавек гэты, хто б ён ні быў, мае сілу вялікую. Ёсць у ім штось недасяжнае нашаму розуму, калі ён здолеў здзейсніць такое, што перавышае ўсе чалавечыя здольнасці!
    Крыху пазней пайшлі абедзве царыцы на шпацыр усад. I тут старая царыца нараіла маладой зусім іншае:
    Дачка мая любая! Што за жыццё ў цябе будзе, калі ты не зможаш бываць з мужам на людзях? Паслухай маёй парады: загадай, каб у агмяні ў спальні заўсёды гарэў агонь, і калі муж засне, вазьмі тую скуру свіную і кінь у агонь, каб раз назаўжды ад яе пазбавіцца!
    Слушна кажаш, матуля! А мне такое і ў галаву не прыходзіла...
    I вось увечары, ледзь толькі вярнуўшыся дадому, маладая царэўна адразу загадала распаліць агмень. I калі муж заснуў моцным сном, узяла свіную скуру там, дзе ён яе скінуў, і шпурнула яе ў агонь!
    I тады як затрашчала шчацінне, як заверашчала скура, пачала курчыцца, а пасля ўспыхнула і дымам пайшла! I такім страшным смуродам напоўніўся дом, што муж адразу прачнуўся, усхапіўся, спалохана пачаў азірацца і, убачыўшы, якое няшчасце здарылася, заплакаў гаручымі слязьмі ды прамовіў:
    Гэх, неразумная жанчына! Што жты нарабіла?! Калі хто навучыў цябе гэтаму, то дрэнную службу ён табе саслужыў; а калі табе самой прыйшло гэта ў галаву, то падвёў цябе розум!
    I тут адчула царыца, як ейны стан раптам абвіў вялізны жалезны абруч, а муж сказаў ёй:
    Калі дакрануся да стану твайго правай рукой, рассыллецца гэты абруч, і толькі тады зможаш нарадзіць дзіця, бо, паслухаўшыся чужой парады, пакінула ты ні з чым няшчасных маіх дзеда з бабаю, а разам
    з імі і мяне, і сябе! Калі ж спатрэблюся табе аднойчы, ведай, што клічуць мяне Фэт-Фрумас, і шукай мяне ў Ладан-манастыры.
    Толькі ён прамовіў гэта, як узняўся знянацку вецер, наляцеў страшнай віхурай, падняў Фэт-Фрумаса ў паветра, і знік ён з вачэй. Дзіва-мост утое ж імгненне рассыпаўся, быццам яго ніколі і не было. А палац, у якім жылі дзед і баба з нявесткаю, разам з усімі багаццямі й скарбамі ператварыўся зноў у крывенькую хатку, якою некалі быў.
    Убачыўшы, якая бяда з імі здарылася, дзед з бабаю пачалі плакаць, дакараць нявестку, а тады загадалі ёй ісці на ўсе чатыры бакі, бо не мелі яны чым карміць яе ды паіць.
    Што ж ёй было рабіць беднай-гаротнай, куды падзецца? Вярнуцца да маці з бацькам? Але яна баялася бацькоўскага гневу і здзеклівых насмешак людзей. Заставацца на месцы? Але ёй не было на што жыць, дый папрокі дзеда з бабкай апрыкралі. Урэшце вырашыла яна пайсці ў белы свет мужа свайго шукаць. I вось, сказаўшы: «Памажы мне, Госпадзе!»рушыла куды вочы глядзяць. Ішла яна так, ішла, цэлы год, праз землі бязлюдныя і пустынныя, аж пакуль не прыйшла ў нейкае месца дзікае і зусім невядомае. I тут, убачыўшы самотную хатку, парослую мохам, што сведчыла пра яе старасць, падышла да брамкі і пастукалася.
    Хто там? пачуўся голас старой кабеты.
    Гэта падарожніца, што заблукала.
    Калі ты добры чалавек, то заходзь у маю келлю, а калі дрэнны, то ідзі адсюль прэч, бо мой сабака мае сталёвыя іклы, калі спушчу з ланцуга, раздзярэ цябе на кавалкі!
    Я чалавек добры, цётухна!
    Тады брамка адчынілася, і падарожніца ўвайшла на падворак.
    Якім ветрам цябе занесла сюды, дзяўчына? Як ты здолела дабрацца да гэтых месцаў? Сюды й птушка Фенікс не залятае даўно, а чалавек пагатоў.
    Падарожніца сумна ўздыхнула і прамовіла:
    Грахі цяжкія прывялі мяне сюды, цётухна. Іду я ў Ладан-манастыр, а ў якім баку свету ён, таго і сама не ведаю.
    Відаць, ёсць у цябе яшчэ крыха шчасця, калі ты на мяне натрапіла. Я святая Серада; можа, чула пра мяне?
    Чуць я чула, цётухна, а вось што ты напраўду на гэтым свеце жывеш, такога ніколі й не думала.
    Бачыш? А некаторыя яшчэ на свой лёс наракаюць!
    Гукнула святая Серада зычным голасам, іўмомант сабраліся стварэнні жывыя з усіх ейных уладанняў. Узялася святая Серада пра Ладан-манастыр іх распытваць, але ўсе як адзін адказвалі, што і назвы такой не чулі. Засмуцілася святая Серада, але што рабіць? Дала яна падарожніцы прасвіру ды кубак віна на дарогу, а таксама залаты калаўрот, які сам прадзе, падарыла, сказаўшы ласкавым голасам: «Беражы яго, будзе ён табе ў вялікай прыгодзе», і адправіла яе да старэйшай сваёй сястры святой Пятніцы.
    Выправілася падарожніца зноў ударогу і зноў ішла цэлы год па дзікіх, невядомым месцах, пакуль праз вялікія намаганні не дабралася да святой Пятніцы. Але і тут адбылося тое самае, што ў святой Серады, дала ёй Святая Пятніца толькі яшчэ адну прасвіру ды кубак віна на дарогу, а таксама падарыла залатое матавіла, што само на сябе пражу намотвае, а тады з такой самай сардэчнасцю й дабрынёй адправіла да сваёй найстарэйшай сястры святой Нядзелі.
    У той самы дзень падарожніца выправілася далей, і зноў ішла цэлы год па мясцінах, яшчэ болей бязлюдных і страшных, чым дагэтуль. I будучы цяжарнаю ўжо трэці год, з вялікімі намаганнямі дабралася яна да святой Нядзелі. Прыняла яе святая зтакой самай шчырасцю, што і ейныя сёстры. Пашкадавала няшчасную, знясіленую доўгай дарогай, гукнула так зычна, як толькі магла, і зараз на яе кліч прыплылі, прыбеглі, прыпаўзлі, прыляцелі ўсе стварэнні з яе ўладанняў. Узялася святая Нядзеля іх распытваць, дзе ўякім баку свету Ладан-манастыр стаіць. Але ўсе, як адзін, адказвалі, што чуць пра яго не чулі і бачыць не бачылі. Ўздыхнула святая з сумным сэрцам, зірнула на няшчасную падарожніцу і прамовіла:
    Відаць, Божы праклён на табе ляжыць, калі не дадзена табе знайсці таго, што шукаеш! Бо туткрай свету, наватмне невядомага. Далей ні табе і нікому ўжо ісці немагчыма.
    Ды раптам немаведама адкуль адзін маленькі кульгавенькі жаўрук ідзе, чыкільгае: клып, клып, клып! падышоў і стаў перад святой Нядзеляй. Пытаецца ў яго святая:
    Ці не ведаеш ты, жаўрук, часам, дзе Ладан-манастыр стаіць?
    Як не ведаць, мая гаспадыня?! Праз сум-нуду мяне туды неяк занесла, там я нагу і зламаў.
    -	Калі так, зараз бяры гэтую дзяўчыну і, як сабе хочаш, а завядзі яе туды і падкажы, як ёй там быць далей.
    Уздыхнуў жаўрук і адказаў пакорліва:
    -	Я з усім шчырым сэрцам выканаю тваю волю, мая гаспадыня, хоць дарога туды вельмі цяжкая.
    Дала святая Нядзеля падарожніцы прасвіру і кубак віна на дарогу, каб да самага Ладан-манастыра хапіла, а яшчэ падарыла залаты паднос, а на ім залатую квактуху, каштоўнымі камянямі абсыпаную, ды куранят, таксама з чыстага золата, каб пры патрэбе былі ёй у прыгодзе. Атады перадала яе жаўруку пад апеку, і той, чыкільгаючы, адразу рушыў у дарогу.
    Ішлі яны так, ішлі, то жаўрук па зямлі, а падарожніца па паветры, то падарожніца па зямлі, а па паветры жаўрук. А калі небарака-падарожніца ўжо стамлялася так, што не магла ўжо рухацца ні па паветры, ні па зямлі, жаўрук браў яе на свае крылцы і нёс на сабе. Гэтак яны падарожнічалі яшчэ цэлы год, адольваючы вялікія цяжкасці і небяспекі, перасякаючы незлічоныя краіны і моры, жахлівыя лясы і пустэльні, дзе кішэлі цмокі, атрутныя змеі, васіліскі, чый погляд забівае, гідры з дваццаццю чатырма галовамі і іншыя незлічоныя страшыдлы з шырока разяўленымі пашчамі, гатовымі іх праглынуць: самыя розныя пачвары, чыю хцівасць, хітрасць і лютасць немагчыма апісаць чалавечаю мовай!