Румынскія казкі
Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 104с.
Мінск 2021
Задрыжаў Іван і ўмомант цвярозым зрабіўся; укленчыў ён перад Госпадам і кажа:
- Божа, калі ты й напраўду Гасподзь Бог, дабраславі, калі ласка, вось гэтую торбачку, каб я, каго захачу, мог запхнуць у яе; і каб ніхто не мог выйсці з яе супраць волі маёй.
Усміхнуўся Гаслодзь, дабраславіў торбачку і сказаў:
- Калі надакучыць табе бадзяцца па свеце, Іване, прыходзь служыць пры маёй браме, бо там будзе табе зусім някепска.
- 3 вялікай радасцю, Божа; абавязкова прыйду, адказаў Іван.Але зараз я хачу паглядзець, ці не трапіцца мне што ў торбачку.
Сказаў ён гэта і рушыў полемнапрасткі да вялікіх двароў, што ледзьве праглядаліся наперадзе, на вяршыні ўзгорка. Ішоў Іван, ішоў, пакуль пад вечар урэшце не апынуўся каля тых двароў. А дабраўшыся туды, пайшоў наўпростда баярына, прытулку ў яго просіць. Баярын быў чалавекам досыць сквапным, але ўбачыўшы, што Іван царскі жаўнер, зразумеў, што нічога тут не зробіш. Хоцькі-няхоцькі загадаў ён служку свайму даць Івану павячэраць, а пасля завесці яго ў нежылы дом, куды ён усіх няпрошаных гасцей адпраўляў. Служка, выконваючы баярскі загад, даў Івану пад'есці і завёў яго на начлег. «Вось тут будзе яму ладны адпачынак, падумаў баярын, аддаўшы распараджэнне. Будзе ў яго ноччу турбот повен рот. Паглядзім, хто каго? Ці ён чарцей, ці чэрці яго адолеюць?» Бо павінен я вам сказаць, што дом той стаяў асобна, наводшыбе, і пасялілася ў ім нячыстая сіла. Якраз туды й загадаў баярын завесці Івана! Іван жа пра тое нічога не ведаў. Яктолькі прывёўяго баяр-
скі служка на месца, ён тут жа пачысціў зброю, зрабіў, як звычайна, паклоны ў розныя бакі ды лёг, апрануты, як быў, на мяккую, як вата, канапу, паклаўшы торбачку з двума карбованцамі сабе пад галаву. Збіраўся ўжо Іван залегчы ды ладна выспацца, бо ад стомы ногі ледзь трымалі яго. Але ж дзе там! He паспеў небарака пагасіць свечку, як нехта раптам выхоплівае ў яго падушку з-пад галавы і як шпурне яе ў далёкі кут! Схапіў Іван шаблю, спрытна ўскочыў, запаліў свечку і пачаў шукаць па ўсім доме, але нікога не знайшоў.
Ну й ну! Што ж тут робіцца? Ці то дом зачараваны, ці то зямля ходырам ходзіць, калі падушка ў мяне з-пад галавы вымкнула і я тут, як вар'ят, сноўдаюся. Мо яшчэ і зямля калаціцца пачне?сказаў Іван, перажагнаўся і адбіўшы зямныя паклоны, і зноў лёг спаць. Але толькі ён крыху задрамаўажно чуе раптам галасы брыдкія і яшчэ больш брыдкія: нехта, як кот, мяўкае, нехта рохкае, як свіння, хтосьці, як жаба, крэхча, хтосьці, як мядзведзь раве адным словам, гэткі ўсчаўся гоман, што ашалець можна, калі б пра чортава адроддзе не ведаць! Вось тут Іван і скеміў, што і адкуль узялося.
Ну, то пачакайце! Цяпер паквітаюся я з вамі.I раптам як залямантуе: Ану, у торбачку, чэрці!
Пачалі д'яблы адзін за адным у торбачку лезці, нібы іх туды ветрам несла. Калі ўсе ўжо ўторбачцы былі, пачаў Іван падхіхікваць. Потым завязаў ён торбачку моцна-моцна і паклаў сабе пад галаву, надаваўшы чарцям скрозь торбачку гэткіх ладных кухталёў, што ім мову пазаймала. Пасля таго лёг Іван, паклаўшы галаву на торбачку, і, нічым болей не патурбаваны, сном праведніка заснуў...
Незадоўга перад тым, як пеўні запяюць, бачыць Скараўскі, верхавод чарцей, што сёй-той з яго служак назад не вярнуўся, і пабег у вядомае месца іх шукаць. У адзін мігтам апынуўся, заляцеў невядома як да Івана ў пакой і як дасць яму, соннаму, поўху! Падскочыў тут Іван, як пакусаны, закрычаў:
Ану, у торбачку!
Скараўскі тут жа залазіць у торбачку, проста на галовы іншых чарцей, бо цесна там надта.
Добра, цяпер я з вамі разбяруся, нячыстая сіла; выб'ю з вас ліхое, -узлаваўся Іван. -а то вы са мной змагацца сабе надумалі! To я вас так правучу, што сабакі з вас рагатаць будуць!
I як толькі Іван апрануўся ды зброю на сябе начапіў, выходзіць ён на двор ды ўсчынае гэткі гармідар, што ўвесь двор туды збягаецца.
Што такое, жаўнер-служака? Падняўся з самага ранку ды яшчэ такі вэрхал тутчыніш?пытаюцца баярскія служкі, тыцкаючыся спрасоння адзін у аднаго, нібы на іх курыная слепата найшла.
Ды вось, кажа Іван, налавіў зайцоў, абяліць іх хачу.
Прачнуўся ад такой гаманы сам баярын ды пытаецца:
Што там за галас у двары?
Усю ноч не даваў нам спаць гэты рускі. Чорт яго ведае, што з ім. Маўляў, налавіў зайцоў і абяліць-абадраць іх хоча, прабачце нам, вашамосць!
Тут і сам Іван да баярына з'яўляецца з торбачкой, поўнай чарцей, а тыя, нібы рыбы ў віры, і так, і гэтак тузаюцца.
Бачыш, гаспадар, з кім я ноч навылёт ваяваў... Затое пазбавіў твой дом ад нячыстае сілы. Вось яна, каля ног тваіх ляжыць. To загадай сюды бізуноў падаць, я іх так усіх адлупцую, што добра запомняць, колькі жыць будуць, што Івана, раба Божага, напаткалі.
Баярын як бы й разгубіўся, але і ўзрадаваўся, бо нямала грошай перад тым заплаціў папам, каб выгналі чарцей з яго хаты, ды тыя так нічога й не дамагліся. Відаць, аднак, ужо ж гэтым разам прыйшоў чарцям кадук ад Івана. Нарэшце далі з імі рады!
Добра, Іване,сказаў баярын, задаволены.Прынясуць табе бізуноў, колькі хочаш, і рабі, як можаш, я ж хоць уздыхну спакойна!
Тым часам вакол Івана ўсё сяло сабралася; каму ж не хочацца на пакуты чарцей паглядзець... Гэта ж сапраўды дзіва дзіўнае! Развязвае Іван перад усімі торбачку якраз настолькі, каб руку туды засунуць, потым аднаго за адным чарцей за рожкі дастае іпачынае іх бізунамі лупцаваць, ажно шкуры ў іх лопаюцца. Учыніць гэтак расправу і адпускае чарговага нячысціка, але з умоваю, каб сюды больш не ступіў ані нагой.
I не падумаю, Іване, колькі жыць буду, казалі адзін за адным нячысцікі, курчачыся ад болю, і выляталі з двара, як з гарматнага дула. А людзі глядзелі на гэта і ад душы рагаталі, асабліва дзеткі.
Напрыканцы выцягнуў Іван за бараду самога Скараўскага і ўжо ж учыніў яму лупцоўку дадушы!
— А вось жа! Забавы табе захацелася, то атрымлівай забаву, пане Скараўскі. He захочаш іншым разам людзей мучыць, чортава насенне! А цяпер прэч ідзі!
I пабег Скараўскі следам за іншымі чарцямі, аж не дагнаць яго...
Дай Божа табе доўгага жыцця, сказаў баярын, абдымаючы і цалуючы Івана. 3 гэтага часу жыві ў мяне; за тое, што пазбавіў мой дом ад чарцей, будзеш у мяне як у Бога запазухай.
He, гаспадару, кажа Іван. Пайду Госпаду служыць, уладыку нашаму.
3 гэтым словамі аперазаўся ён дзягай з шабляю, прымацаваў торбачку да сцягна, ускінуў ранец за спіну, стрэльбу на плячоі пайшоў далей да Госпада свайго. Алюдзі, зняўшы шапкі, пажадалі яму добрай дарогі, куды б ён пайсці ні сабраўся.
3 лёгкім ветрам, сказаў баярын, калі б ты застаўся, быў бы мне як брат; а як не застанешся будзеш як два.
Здаецца мне, што самога баярына торбачка ўстрах ўвагнала, і не надта каб шкадаваў ён Івана, які зрабіў яму гэтулькі дабра.
А Івану што да таго? Ішоў ён сабе, ішоў, пытаючыся ў кожнага, каго сустракаў, дзе Гасподзь жыве. Але ўсе адно паціскалі плячыма, не ведаючы, што і адказаць на такое дзіўнае пытанне.
Толькі святому Мікалаю гэта ведаць дазволена, сказаў сабе Іван, выцянуў абразок з запазухі, пацалаваў яго з абодвух бакоў і вось дзіва якое! апынуўся акурат каля райскае брамы! Нядоўга думаючы, пачаў ён у браму грукаць штосілы, а святы Пётр з-за брамы пытаецца:
Хто там?
-Я.
Хто я?
- Я, Іван.
- А што табе трэба?
- Ці маеш тытунец?
- He маю.
- Гарэлку маеш?
-He.
- А жанчынак?
- Няма.
- А музыкаў?
- He, Іване, што ты мне галаву тлуміш?
- А дзе ж іх знайсці можна?
— У пекле, Іване, нетут.
А-ёй! Якая ж галеча ў вас тут, у раі, кажа Іван. I, не сказаўшы больш нічога, выпраўляецца ён у пекла. Хто ведае, дзе і колькі ён бадзяўся, але праз нейкі час урэшце пастукаўся ён у браму пекла ды гукае:
Гэй! Ці ёсць у вас тытунец?
Ёсць, адказваюць з-за брамы.
- А гарэлка ёсць?
- Ёсць.
- А жанчынак маеце?
- Чаму ж не?
- А музыкаў?
Колькі душы заўгодна!
Ой як добра! Гэта якраз тое, што мне трэба. Адчыняйце хутчэй! кажа Іван, прытупваючы ды адно рукі паціраючы.
Чорт, які стаяў каля брамы, мяркуючы, што гэта звычайны іх наведнік, адчыняе і бачыць перад ім Іван Торбачка стаіць!
Ой, ліха нам, ой, ліха! завохкалі чэрці, пачухваючы патыліцы. He мінуць нам цяпер ліха!
А Іван загадвае хутчэй падаць гарэлкі ды тытуню і жанчынак ды музыкаў прывесці, бо, маўляў, яму «забавы» захацелася.
Пераглядаюцца нячысцікі, бачаць, што супраць Івана не папрэш, і пачынаюць, хто адкуль, несці гарэлку, тытунь, потым музыкаў клічуць адным словам, усё робяць, каб толькі Івану добра было. Кідаюцца ва ўсе бакі, і так, і гэтак круцяцца, хочуць дагадзіць Івану ва ўсім, бо нагнала на іх страху торбачка, мабыць, болей, чым крыж святы.
Тым часам Іван ушчэнт напіваецца і пачынае па ўсім пекле гойсаць, гукаць, гарадзінку і казачынку танчыць, цягаць чарцей і чартовак за сабою ў скокі; перакульвае ўсё навокал, па баках раскідаеад смеху сканаць можна. Што тут было нячысцікам рабіць? Думаюць, гадаюць, і так і гэтак мяркуюць, але нікому няўцям, як ад яго пазбавіцца мажліва. Аднак тут Пякельная Пятка, ведзьма, разумнейшая за іншых чарцяк, кажа самому Скараўскаму:
Дурні вы, дурні! Калі б тут не было мяне, не ведаю, што б з вамі й сталася! Ану, хуценька нясіце сюды дзежку, сабачую шкуру і два кійкі; я з гэтага такую цацку змайструю, што за адну хвілю духу Іванавага тут не будзе!
Прынеслі ўсё, што яна хацела, і ведзьма тут жа змайстравала сякі-такі барабан; потым ціхенька прабралася паўз Івана за браму ды пачынае біць у барабан, нібы ў паход кліча: там-та-ра-рам!
Ачомаўся Іван, адным скачком вымкнуў за браму са стрэльбаю на плячы.
Пякелыная ж Пятка тут жа скок унутр, чэрці браму за Іванам зачыняюць, засаўкі трывала засоўваюць, цешацца, як дзеці, што вось, ад торбачкн пазбавіліся. Грукае Іван штосілы ў браму, стрэльбаю пагражае, ды нішто не дапамагае навучыліся цяпер чэрці сяк-так цяміць.
Добра, чэрці рагатыя! Патрапіце мне ў рукі не будзе вам літасці ад торбачкі маёй!
А чэрці ў адказ ні слова не кажуць.
Калі ўбачыў Іван, што брама пякельная за сямю заваламі, жалезам закутая, і чэрці не думаюць яе адчыняць, прапала ў яго ахвота і да музыкі, і да тытуню, і да гарэлкі, і да ўсяго іншага. Адправіўся ён зноў у рай Госпаду служыць.
Прыходзіць Іван да райскае брамы, на варту становіцца, вартуе не стульваючы вачэй, дні і ночы запар, з месца не кранецца.