• Газеты, часопісы і г.д.
  • Румынскія казкі  Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Румынскія казкі

    Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 104с.
    Мінск 2021
    37.14 МБ
    Веру табе, куме, ды што тут зробіш? Чалавек маракуе, а Бог рахуе.
    Пайшла каза, плачучы, да сваёй хаты, а воўк за ёю таксама ўдаючы, нібыта плача.
    -	Ах, мой куме, наракае каза скрозь слёзы, мы губляем самае нам дарагое.
    -	Што зробіш, кума, каб ведаць, дзе мулка, там саломкі падаслаў бы... Ды ўсё-ткі трэба неяк супакоіцца: калі-небудзь усе будзем там.
    -	Яно, куме, праўда, але ж малым яшчэ было б пажыць трэба!
    -	Ды, кумка, відаць, Богутаксама маладыя даспадобы...
    -	Калі б Гасподзь іх сам вырашыў сабе забраць... але ці яно так напраўду?
    -	Ведаеш, кума, вось думаю я сабе: ці не касалапы дзядзька да цябе ўбіўся? Некалі яго ў малінніку бачыў. Вось, кажа, каб аддала мне каза сынка свайго на кушняра падвучыцца...
    За размовамі дайшлі яны да казінага жытла.
    -	Прашу, куме, кажа каза, а прытым сама на радзюжку зэдлік з воску ставіць. Сядай, частуйся тым, што маю.
    I падсоўвае яму цэлы паўмісак галубцоў.
    Воўк тут жа накінуўся на ежу... Запіхвае іх у горла, чмякаючы, не жуючы.
    -	Няхай Гасподзь злітуецца над нябожчыкамі... ах, якія, кумка, цудоўныя твае галубцы!
    Сказаў так і чабох! проста ў яміну з гарачым вуголлем: зэдлік жа з воску быў ды памалу расплавіўся ўвесь, а вецце толькі ледзь-ледзь зверху ўсё тое накрывала ды лёгка рассунулася, акурат пад госцем дарагім...
    -	Ну, а цяпер, воўча, аддавай назад тое, што з'еў! Казу адолець хацеў? Ад казы й канецтабе прыйдзе!
    -	Ой, кума, ой, гараць мае пяты! Хутчэй уверх цягні мяне, душа гарыць!
    He, кумок! Бо ўва мне таксама душа гарэла, калі казляняткі мае загінулі! Госпаду Богу, кажаш, самыя маладзенькія даспадобы, а мне
    даспадобы і тыя, што старэйшыя, абы толькі добра падсмажаныя былі. Ведаеш, каб наскрозь агеньчыкам іх праняло.
    Ой, гора, ой, канаю, кума! Ратуй!
    Што ж, гары, куме, канай! Ад цябе і ад жывога дабра не дачакаешся! Няхай жа гарыць на табе поўсць, якой ты прысягаў, што дзетак маіх не кранеш! Памятаеш, як прысягаў, звяруга люты?! А зжор жа, аднак, казлянятак маіх!
    -Ой, пячэ? гарыцьусё нутроўва мне, кума! Выцягні адсюль, злітуйся нада мною!
    Смерць за смерць, кумок, апёк за апёк! Бо, бач ты, слоўца якое надоечы з Святога Пісьма падпусціў!
    Схапілі каза з казляняткам па ахапку сена і ў яміну проста на ваўка ўскінулі. Потым пачалі камяні на яго шпурляць і ўсё, што пад рукутраплялася, пакуль не прыкончылі яго. Так і пазбавілася каза двух казлянятак сваіх, затое і ваўка, кума свайго, са свету звяла! Невялікая страта!
    Дачуліся ўсе козы ў наваколлі пра тое, што сталася, узрадаваліся моцна! Зладзілі яны разам вялікую бяседу, елі-пілі й гэтак радаваліся-цешыліся, што і словамі не апішаш!
    I мне там усцешна было, а потым я сеў у сядло ды распавёў, як яно было. А потым залез на кола і зноў распавёў вясёла, пасля ж убіўся ў суніцы, й вы пачулі мае небыліцы.
    Пераклад з румынскай Лявона Баршчэўскага.
    Ілюстрацыі Таццяны Жаравай.
    Петпрэ Іспірэску
    Соль у ежы
    ыўнекалідаўноадзін цар. I меўтой цартры дачкі. Застаўшыся ўдаўцом, ён усю сваю любоў аддаў дочкам. Падросшы і бачачы намаганні свайго бацькі зрабіць дзеля іх усё, ба-
    раніць іх ад любога ліха і любых бедаў, прынцэсы таксама пачалі рабіць усё, што мажліва, каб ён забыўся на горыч страты іх мацеры.
    Аднаго разу нешта як бы найшло на цара: ён паклікаў да сябе старэйшую дачку і спытаўся ў яе:
    Дзіця маё, скажы, як моцна ты мяне любіш?
    -Тата, як жа я павінна цябе любіць? Люблю цябе, як мёд! -адказала дачка. Падумаўшы, штб на гэтым свеце можа быць найсаладзейшае, назвала яна тое, што першае прыйшло ёй у галаву.
    Дзіцятка маё, зычу табе ўсяго самага лепшага ў жыцці! Дай мне, літасцівы Божа, як найдаўжэй цешыцца табою! прамовіў кароль.
    Паклікаў ён тады да сябе сярэднюю дачку і спытаў у яе пра тое самае:
    А ты? Як моцна ты мяне любіш?
    Як цукар!выпаліла дачка. Сказала таксама тое, што найперш прыйшло ёй у галаву.
    Няхай дабраславіць цябе літасцівы Бог, каб я заўсёды мог цешыцца табою! сказаў моцна ўзрадаваны цар.
    Відаць, што царскія дочкі ўмелі падлабуньвацца ідагадзіць бацьку, выказваючы яму, дзе ў меру, а дзе залішне, свае пачуцці. Словы старэйшых дачок так натхнілі цара, нібыта, сама меншае, пасланцы яму добрую навіну прынеслі.
    Памеркавў-памеркаваў ён сабе ды ўрэшце пагадзіўся, што напраўду не бывае любові, саладзейшай за цукар і мёд!
    Тады цар зірнуў на малодшую дачку, якая нясмела стаяла самотная.
    А ну падыдзі, дачушка! А ты як мяне любіш?
    Як соль у ежы, тата! адказала дзяўчына з іскрыстай усмешкай на твары, сарамліва хаваючы вочы перад дарагім ёй бацькам. Ёй, не-
    барацы, было няёмка, што літасцівы бацька глядзеў на яе як на маленькую дзяўчынку.
    Пачуўшы адказ малодшай сястры, старэйшыя захіхікалі.
    Цар спахмурнеў, а пасля голасна прамовіў:
    -1 ты маеш смеласць казаць гэткія словы свайму роднаму бацьку?! Няўдзячная! Ці не чула ты, што казалі твае старэйшыя сёстры, як яны мяне любяць? Чаму ты, як і яны, не сказала мне, якая салодкая твая любоў да мяне? Гэта, відаць, адплата для бацькі, які з жылаў выпінаецца, каб забяспечыць сваім родным дзяўчаткам жыццё, пра якое іншыя дзеці могуць толькі марыць?! Прэч з вачэй маіх!
    Калі бацькаў гнеў абрынуўся на малодшую сястру, яна ледзь скрозь зямлю не правалілася...
    Маленькая, дробненькая дачушка ажно здранцвела ад страху, пачала каяцца перад ім, як толькі ўмела:
    Прабач мне, дарагі тата, я зусім не хацела цябе раззлаваць! Калі мая любоў да цябе не большая за любоў маіх сясцёр, то яна і не менш салодкая за мёд і цукар.
    I ты яшчэ маеш нахабства вінаваціць сваіх сёстраў? перапыніў яе цар. Ніякага сораму! He жадаю болей цябе бачыць тут!
    Гэтак вось суровы кароль і адцураўся ад свайго заплаканага малодшага дзіцяці.
    Сёстры спрабавалі развесяліць дзяўчыну, але ў іх гэта выходзіла кепска, і замест каб падтрымаць яе дух, яны толькі павялічвалі яе роспач. Адчуваючы, што ад старэйшых сясцёр ніякай падтрымкі не дачакацца, вырашыла дзяўчына пакінуць бацькоўскі дом і пайсці, куды літасцівы Бог пакажа.
    Знайшла яна сабе нейкую паношаную, спарахнелую вопратку і, апрануўшыся ў гэтае рыззё, рушыла ў дарогу, ад вёскі да вёскі. Урэшце дзяўчына дайшла да ўладанняў іншага цара і спынілася перад брамай, праз якую можна было падысці да палаца. Там яе ўбачыла ключніца, якая спыталася ўдзяўчыны, што яна шукае. Царская дачка адказала, што яна бедная сірата і вандруе, шукаючы месца, дзе магла б застацца прыслугаю.
    Ключніца агледзела яе выпрабавальным позіркам, разважаючы, ці гэтая прыблуда наогул прыдатная да працы. Якраз утой час ключніца шукала сабе памочніцу. Яна запытала ў прынцэсы, колькі яна хоча
    атрымліваць за сваю працу. Тая адказала, што цяпер нічога не чакае, а калі яе возьмуць, то будзе разлічваць на столькі, на колькі яе працу ацэняць.
    Ключніца вельмі ўзрадавалася, што ёй нібы з неба звалілася гэткая выгодная работніца, і прыняла дзяўчыну на выпрабаванне. Уручыла ёй вялікую звязку ключоў і растлумачыла, што ёй трэба будзе рабіць. Прынцэса была вельмі спрытная і кемлівая. Яна тут жа сама пачала рабіць парадак у каморы, чысціць і складаць рэчы ў шафках, ад якіх мела ключы. Яна цудоўна гатавала пірагі ды сочыва, а таксама давала рады ва ўсіх кухонных справах і хутка стала адказнаю за запасы палацавай кухні. I тут не было ніякага дзіва, бо гаворка ж ідзе пра сапраўдную царскую дачку!
    Ашчадна і разумна распараджалася яна запасамі, і праз гэта хутка заслужыла павагу да сябе. Кухары, якія прыходзілі па гаршчок мамалыгі ці карэц брынзы, ніяк не маглі адарваць яе ад работы хоць на якую хвіліну, каб папляткарыць з ёю. Дзяўчына была задужа сарамлівая, каб іх слухаць, і занадта разумная, каб падтрымліваць палацавых плеткароў. А калі ўякое свята ёй надаралася мець вольную хвілінку,
    замест гутарак са служкамі, яна даставала кніжку і чытала. Ва ўсіх яна выклікала збянтэжанасць, і нікому нават у галаву не прыходзіла хоць неяк аспрэчыць яе становішча.
    Урэшце пра пакорлівасць і працавітасць дзяўчыны з вуснаў ключніцы даведалася сама царыца, якая пажадала пазнаёміцца з работніцай асабіста. Прышэліца добра ведала, як размаўляць зуладарамі: шчыра і без залішняй цікаўнасці. Паміж царыцай ідзяўчынай вельмі хутка ўсталявалася паразуменне: ва ўладаркі нават раз-пораз з'яўлялася думка, што дзяўчына мае шляхетнае паходжанне.
    Няцяжка, відаць, здагадацца, што... неўзабаве царыца зрабіла яе сваёй пакаёўкай. Дзяўчына цяпер ні на крок не адыходзіла ад уладаркі. Калі царыца займалася ручной працай, новая пакаёўка нястомна дапамагала ёй. Якую б працу яна ні пачала, яе спрытныя рукі стваралі цуды, сапраўдныя ўзоры майстэрства. Разважлівыя адказы дзяўчыны паспрыялі таму, што царыца палюбіла яе яшчэ больш. Ды што тут казаць; палюбіла яе ўладарка, як родную дачку! Прайшло няшмат часу, і цар заўважыў цеплыню, з якой царыца ставілася да новай памочніцы.
    Цар з царыцаю мелі за сваё жыццё толькі аднаго сына, дзеля якога былі гатовыя зоркі з неба дастаць, гэтак моцна яны яго любілі. Бацькі глядзелі на яго, як на яснае сонца. Бацька звычайна браў сына з сабою на вайну, каб пераемнік трона загадзя засвоіў, як абыходзіцца з шабляю, уведаў сакрэты вайсковай справы. Пасля аднаго зтакіх паходаўтут не зусім вядома, як і што там здарылася, малады прынц вярнуўся дадому паранены.
    Калі царыца ўбачыла сына, адразу пачала лямантаваць; яе ахапіў адчай. Удзень і ўначы яна была каля сынавага ложка, клапоцячыся пра тое, каб у яго было ўсё, што трэба. Калі ўрэшце стома яе саму зваліла з ног, яна паслала сваю памочніцу, якой цалкам давярала, каб дзяўчына яе падмяніла. I гэтак то адна, то другая, па чарзе, даглядалі хворага маладзёна. Адданасць дзяўчыны, такія патрэбныя ідарэчныя словы падтрымкі, заспакаяльны дотык яе рукі абудзілі ў прынцу пачуццё, якога ён да тае пары не ведаў. У яго сэрцы ўзышло чыстае, як дыямент, каханне да беднай дзяўчыны, якая ўмела перавязваць раны й не рабіць пры гэтым балюча.
    Аднаго разу ўжо амаль ачунялы прынц ласкава звярнуўся да сваёй маці:
    -	Мама, дарагая, я адчуваю, што хацеў бы ўжо ажаніцца.
    -	Добра, добра, сынку. Лепей зрабіць гэта маладым, чым тады, калі цябе жыццё ладна патузае. Як і належыць маці, я паклапачуся падшукаць табе годную дзяўчыну, шляхетную й з добрай душою, паабяцала царыца.
    -	Мама, я такую ўжо сабе знайшоў!