Румынскія казкі
Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 104с.
Мінск 2021
Яшчэ дурня спрабуеш з сябе ўдаваць? Гэх, Іване, Іване, толькі цярплівасць і бясконцая дабрыня Гасподнія могуць пераважыць твае злачынствы і ўпартасць тваю. Даўно б ты загінуў і зрабіўся ў чарцей пасмешышчам, каб не палюбіў цябе Гасподзь, як сына роднага. Ведай жа, Іване, што з гэтага часу сам ты будзеш смерці жадаць, на карачках за мною поўзаць, прасіць будзеш душу тваю забраць, я ж буду ўдаваць, нібыта зусім і забылася пра цябе, пакіну цябе жыць, колькі жыць будуць муры Голіі і горад Нямц; каб убачыў ты, якое невыноснае жыццё ў глыбокай старасці!
I пакінула яго Смерць непрыкаяным жыць.
Свет пачаўся з той пары Ў печках больш не дзьмуць вятры.
А калі ўбачыў Іван, што ніяк не сканае, сказаў ён сам сабе:
- Няўжо я калом сабе галаву пратнуць мушу праз ведзьму гэтую? I не падумаю. Няхай яна сабе гэта зробіць, калі ёй карціць.
I зтаго часу, кажуць, пачаў ён, каб Смерць пацвяліць, махоркай дыміць, слівовіцу ды гарэлку глушыць, бы агонь яго ўзяўся паліць.
- Гуляй ды гуляй, Іване, не тое скруха цябе дастане! казаў ён сам сабе.
I што было рабіць небараку, калі Смерць нібыта аслепла, яго не заўважае?
Так вось і жыў Іван, не чапаны Смерцю, вякоў без ліку, а можа яшчэ і дагэтуль жыве вядома, калі не памёр.
Пераклад з румынскай Лявоно Баршчэўскага. Ілюстрацыі Юліі Враблеўскай.
Іон Крангэ
Гаманец з двума грошамі
ылі сабе дзедды баба. У бабы курыца была, а ў дзеда певень; бабіна курыца па два яйкі на дзень несла, і баба іх сама ела, колькі хацела, а дзеду не давала. Аднойчы дзед не вытрываў
I кажа:
- Баба, ты як у церніцу трэш, аж за вушамі трашчыць. Дала б і мне яйка хоць пакаштаваць, якое яно на смак.
- Яшчэ чаго! адказала баба, а яна была вялікая скнара. Хочаш яйка, дык пабі свайго пеўня, хай таксама табе яйкі нясе, тады будзеш іх есці, як я, удосталь; я вунь курыцу сваю пабіла, дык глядзі, як добра нясецца!
Дзед быў дужа ласы на смачнае, паслухаў бабу, злавіў пеўня і давай лупцаваць, прыгаворваючы:
- Будзеш несці яйкі?! А не, дык ідзі прэч з майго дома: няма чаго хлеб задарма есці!
Певень вырваўся з дзедавых рук, выскачыў з хаты і пабег па дарозе куды вочы глядзяць. Ідзе ён сабе так, ідзе, бачыць ляжыць гаманец з двума грошамі. Узяў ён гаманец у дзюбу і павярнуў да дзедавай хаты. А тут насустрач едзе на брычцы баярын з баярынямі. Баярын утаропіўся ў пеўня вачыма, бачыць у дзюбе ў таго гаманец, тады ён і кажа фурману:
- Ану, пайдзі паглядзі, што там у пеўня ў дзюбе.
Фурман жвава саскочыў з козлаў, злаўчыўся, злавіў пеўня, а тады выдраў уяго здзюбы гаманец і перадаў баярыну. Баярын узяў яго, Ь доўга не думаючы, сунуў у кішэню ды пакаціў далей. Пеўню крыўдна
стала, але ён і не падумаў здавацца: пабег за брычкай і крычыць, не змаўкаючы:
Гэй, баярын, кукарэку!
Вярні, што ўзяў, будзь чалавекам!
Баярын раззлаваўся і, калі праязджалі яны паўз студню, кажа фурману:
- Ану вазьмі гэтага нахабнага пеўня ды кінь яго ў студню.
Фурман зараз саскочыў з козлаў, злавіў пеўня і шпурнуў у студню! Бачыць певень бяда! Што рабіць? Узяўся ён піць ваду, і піў-піў, піў-піў, аж пакуль усю ваду ў студні не выжлукціў. А тады выскачыў на паверхню і зноў бяжыць за брычкаю ды крычыць:
Гэй, баярын, кукарэку!
Вярні, што ўзяў, будзь чалавекам!
Убачыўшы яго, баярын моцна здзівіўся і кажа:
- Ат, чортаў певень! Зараз атрымаеш ты ў мяне перцу з імберцам, і ў грэбень, і ў шпоры!
I, вярнуўшыся дадому, загадаў баярын кухарцы, каб пеўня схапіла, кінула ў печ, жару поўную, а заслону каменем падперла. Кухарка, баба злосная, так і зрабіла, як гаспадар загадаў. Бачыць певень, зусім дрэнь справа, і пачаў з сябе ваду са студні назад выліваць, аж пакуль не заліў увесь прысак у печы. Агонь згас і печ астыла. А брудная вада па ўсёй падлозе расплылася, так што злосная кухарка ледзь не звар'яцела ад злосці. Певень тады па заслоне як лясне, выбіў яе і выскачыў жывы ды здаровы, а тады падбег да баярынавага акна, дзюбай у шыбы стукае ды крычыць:
Гэй, баярын, кукарэку!
Вярні, што ўзяў, будзь чалавекам!
- Гэх, нарабіў я сабе клопату з гэным паганым пеўнем, пашкадаваў баярын, дзівячыся, як той здолеў выбрацца.Фурман! Схапі ўжо гэтага назолу ды кінь у статак да валоў з каровамі; можа, які раз'юшаны бык дасць з ім рады, рогам прапора ды пазбавіць мяне ад гэтай плягі.
Фурман зноў схапіў пеўня і кінуў яго ў статак. А певень і рады: давай глытаць быкоў, кароў, цяляті вокам ніхто міргнуць не паспеў, як праглынуў ён увесь статак. Пуза ў яго раздзьмулася ва ўсе бакі, і сам ён
стаў памерам з гару! Тады зноў падышоў ён да вакна, расправіў крылы супраць сонца так, што цень увесь баярынаў дом агарнуў, і зноўку за сваё:
Гэй, баярын, кукарэку!
Вярні, што ўзяў, будзь чалавекам!
Як убачыў баярын дзіва такое, яго аж перакрывіла ад злосці; ён ужо і не ведаў, што рабіць, каб ад пеўня пазбавіцца. Думаў ён, думаў
ды нарэшце прыдумаў:
Пасаджу яго ў скарбніцу. Можа, як пачне дукаты залатыя глытаць, дык адзін які-небудзь сядзе яму ўпоперак горла, ён і задушыцца. Тады ўжо ўрэшце пазбаўлюся ад нягодніка!
Як сказаў, так і зрабіў, схапіў пеўня за крылы і кінуў у сутарэнне са скарбамі, а скарбаў там было столькі, што баярын і сам лік ім даўно страціў. Кінуўся певень дукаты глытаць, ды неўзабаве ўсе скрыні пустымі й пакінуў. А тады выбраўся з сутарэння (як толькі ён сам ведае), і зноў да баярына пад акно старую песню заводзіць:
Гэй, баярын, кукарэку!
Вярні, што ўзяў, будзь чалавекам!
Тут ужо баярын убачыў, што ратунку ад таго пеўня не будзе, кінуў яму праз вакно гаманец. Певень падняў яго і пайшоў сабе, на радасці пакінуўшы баярына ў спакоі. А птушкі з баярскага падворку ўбачылі, які певень зух, і пайшлі за ім усе, колькі іх было, не раўнуй, нейкае вясельнае шэсце. Баярын паглядзеў са смуткам, што ўсё яго птаства сыходзіць, і прамовіў, уздыхнуўшы:
Ну і хай сабе, ідзіце ўсе прэч! Добра, што хоць так ад бяды пазбавіўся, бо справа тут яўна была нячыстая!
А певень ганарыста ідзе па вуліцы, і ўсе птушкі за ім следам. Так ішоў ён, ішоў, пакуль не дабраўся да дзедавай хаты, спыніўся перад брамаю і заспяваў:
- Кукарэку! Кукарэку!
Дзед пачуў пеўнеў голас, выбег радасны з хаты, а як глянуў за браму, аж дзіву даўся. Певень стаў такі аж зірнуць страшна: побач з ім наватслон блыха! А следам цэлымі чародамі птушкі папрыходзілі, кожная адна ад другой прыгажэйшая, мажнейшая ды тлусцейшая. Убачыў дзед, што певень стаў такі агромністы і што вакол яго столькі птушак, і кінуўся адчыняць браму. А певень кажа:
- Пасцялі, гаспадар, рагожку тут, пасярод двара.
Дзед кінуўся стрымгалоў, паслаў на зямлі рагожку. Тады певень стаў на рагожку, затрос моцна крыламі, і ўвесь дзедаў двор і сад запоўніліся нетолькі птушкамі, але і гавядаю рознаю; а на рагожку певень насыпаў цэлую гару залатых дукатаў, якія так зіхацелі на сонцы вачэй не адвесці! Дзед, убачыўшы ўсё гэтае багацце, не ведаў, што і рабіць ад радасці, пачаў цалаваць пеўня, лашчыць. Тут і баба немаведама адкуль прыпхнулася; як угледзела яна, што тут робіцца, загарэліся яе сквапныя вочы глядзі, зараз ад зайздрасці лопне.
- Дзед, а дзед, нясмела сказала яна, дай і мне дукатаў!
Ага, раскатала губу! Калі я прасіў у цябе яйка, памятаеш, што ты сказала? Цяпер, баба, пабі сваю курыцу, каб табе залатых дукатаў прынесла. Я ж свайго пеўня пабіў, сама ведаеш чаму... I вось ён мне ўсё гэта прынёс!
Тады баба хуценька пабегла ў хлеў, злавіла курыцу і, трымаючы яе за хвост, давай лупцаваць! Хто б убачыў заплакаў бы! Вырвалася небарака з бабіных рук і кінулася прэч. Ідзе па дарозе, бачыць ляжыць шкляная пацерка, яна і праглынула яе. А неўзабаве вярнулася да бабінай хаты і пачала ля брамы кудахтаць: «Куд-куда-а, куд-куда-а!» Баба радасна выбегла ёй насустрач. А курыца шусь у браму, міма бабы ды хутчэй на гняздо! Гадзінку пасядзела, а тады саскочыла і квохча. Баба прыбегла паглядзець, што там курыца знесла... Зазірнула ў гняздо, і што бачыць? Знесла курыца шкляную пацерку! Рашыла баба, што курыца пасмяяцца з яе ўздумала. Злавіла яе і зноў давай лупцаваць. Біла, біла, пакуль не забіла зусім!
Так засталася сквапная і злая баба ні з чым і жыла з таго часу бедна, як мыш царкоўная, слінкі глытала заместа яек. Ды так ёй і трэба, бо ні за што нізавошта забіла небараку, без віны вінаватую!
А дзед пачаў жыць заможна, паставіў хату вялікую, развёў сад цудоўны жыў сабе ды гора не ведаў; бабу ён пашкадаваў, узяў да сябе за птушніцу, а пеўня ўсюды вазіў з сабой, зрабіў яму ўбранне багатае: залатыя маністы на шыі, на лапах боты з халявамі жоўтымі, на абцасах шпоры выглядаў ён не горш за таго цара-Ірада з кірмашовай батлейкі, а не як певень звычайны, варты толькі, каб у боршч трапіць.
Пераклад з румынской Зміцера Коласа.
Ілюстрацыі Анастасіі Неўдашенка.
Іон Крангэ
Бабіна дачка і дзедава дачка
& ® £
лІЫ ылі некалі дзед і баба. У дзеда была свая дачка, а у бабы свая.
% Бабіна дачкабрыдкая і гультаяватая задавака ды злюкабыла матчынаю пястункаю, яна толькі крыўлялася, нібыта варона ў клетцы, а ўсю працу перакідала на дзедаву дачку. Дзедава дачка была вельмі прыгожая, працавітая, са шчырым сэрцам. Бог шчодра надзяліў яе дабрынёю і прыгажосцю. Але добрая дзяўчына мусіла цярпець крыўду і ад зводнай сястры, і ад мачыхі. Добра яшчэ, што дзяўчына была лагодная і працавітая, інакш чакала б яе зусім ліхая доля.
Дзедава дачка лётала то сюды, то туды то ўлес па сухавецце, то з мяшкамі ў млын па муку, адным словам, не шкадавала ні рук, ні ног. He давала сабе ні хвілі на пярэдых: вось пойдзе ў адзін бок, а праз хвіліну ўжо ляціць з другога. I ўсё адно баба і яе ўлюбёная дачушка не стамляліся ад звягі, ніяк ім было не дагадзіць. Старая глядзела на падчарку як на жорны ў каморы, а на сваё дзіцяяк на валошку перад свянцоным абразом.
Калі дзве дзяўчыны вечарамі хадзілі ў суседскую хату на попрадкі, дзедава дачка жвава бралася за працу і хутка напаўняла даверху вялікае рэшата сваімі ручайкамі. Бабіна ж дачка паспявала напрасці ўсяго адну-адзіную ручайку, не болей. Калі ж яны ўрэшце выпраўляліся дадому, бабіна дачка хуценька першая праціскалася ў пралаз у плоце паміж дварамі, брала з рук у дзедавай дачкі рэшата з ручайкамінібыта патрымаць, пакуль тая пралезе таксама, а тады з усіх ног ляцела дадому, каб пахваліцца перад усімі нібыта сваёю спрытнасцю. Дзедава дачка марна спрабавала пераканаць бацькоў, што цэлы вечар сумленна працавала і што прынесеныя ручайкі гэта праца ейных рук; мачыха са сваёю дачкой адразу накідваліся на яе і слова не давалі прамовіць.