Румынскія казкі
Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 104с.
Мінск 2021
Гэй, кумок! Ці то рыба табе хвост аб'ела, ці то ты сам паквапіўся і няйначай, як усю рыбу з сажалкі павылоўліваць схацеў?
Уцяміўшы, што з яго яшчэ і здзекуюцца, мядзведзь яшчэ горш, раз'юшыўся і кінуўся да таго дрэва. Але пралаз у дупло быў гэткі вузкі, што мядзведзю не было як туды залезці. Знайшоў ён тады галінку з сучком і пачаў тыцкаць ёю ў дупло, каб выгнаць адтуль лісіцу і напоўніцу ёй адпомсціць... Ды ледзьве толькі мядзведзь зачэпіць лісіцу за нагу, як яна пачынае крычаць: «Цягні, дурань, колькі ўлезе! За дрэва цягнеш». Аяк сучок зачэпіцца за дрэва, лісіца гарлае: «Ах, кумок, не марудзь, глядзі нагу паламаеш!» Марна высільваўся мядзведзь аж да сёмага поту, усё адно не ўдалося яму лісіцу з дупла выкалупаць. Гэтак вось лісіца мядзведзя абдурыла.
Пераклад з румынскай Лявона Баршчэўскага Ілюстрацыі Кацярыны Андрусевіч.
Зместп
Пэтрэ Іспірэску. Несмяротнае жыццё і вечная маладосць 7
Іон Крангэ. Казка пра парася 21
Іон Крангэ. Іван Торбачка 38
Іон Крангэ. Гаманец з двума грошамі 57
Іон Крангэ. Бабіна дачка і дзедава дачка 64
Іон Крангэ. Каза і трое казлянятак 75
Пэтрэ Іспірэску. Соль у ежы 85
Іон Крангэ. Як лісіца мядзведзя абдурыла 95
Кніга казак класікаў румынскай літаратуры Іона Крангэ і Пэтрэ Іспірэску, выпушчаная на беларускай мове да Міжнароднага Дня Абароны Дзяцей, выдаецца дзякуючы супрацоўніцтву калектыву навучэнцаў і выкладчыкаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа пад кіраўніцтвам дырэктара Алены Зейбек / выдаўца Зміцера Коласа. У гэтым творчым тандэме паспяхова адбыліся праца і выпуск у 2020 г. ілюстраванага зборніка вершаў румынскага нацыянальнага паэта Міхая Эмінэску.
Выказваю свою шчырую падзяку перакладчыкам Лявону Баршчэўскаму і Зміцеру Коласу і куратару праекта, выкладчыку каледжа Юліі Зубрыцкай.
Адмысловую ўдзячнасць хачу выказаць маладым мастакам Юліі Міраеўскай, Надзеі Бруцкай, Аляксандры Бахановіч, Юліі Враблеўскай, Анастасіі Неўдашэнка, Анастасіі Камаровай, Таццяне Жаравай, Людміле Кірылавай, Кацярыне Андрусевіч, Вікторыі Селіванавай, Анастасіі Порфёнавай, Вераніцы Масцяпанавай, Улляне Афанасенка, Улляне Яцэвіч, якія стварылі шэраг выдатных ілюстрацый для кнігі. Менавіта дзякуючы іх малюнкам юныя чытачы будуць мець першае ўяўленне пра чароўны свет казак. Для мастакоў ілюстраванне кнігі стала яшчэ адной магчымасцю выявіць сябе, свой адмысловы стыль, а таксама дакрануцца да таямнічага свету культуры іншага народа. Бо менавіта з іх малюнкамі ў малалетніх дзетак будуць звязаныя ўспаміны дзяцінства, якія часта асацыююцца з кніжнымі ілюстрацыямі.
Асобную падзяку выказваю Ганароваму консулу Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Паўлу Тапузідзісу за падтрымку гэтага цудоўнага праекта.
Надзія Мошану кулыпурны менеджэр
Літаратурна-мастацкае выданне
РУМЫНСКІЯ КАЗКІ
Адказны за выпуск Зм. Колас
Падпісана да друку 15.05.2021. Фармат 60x84 7в. Папера суперкаландраваная. Друк лічбавы.
Ул.-выд. арк. 10,44. Ум. друк. арк. 12,09. Наклад 500 асобнікаў. Заказ № 15.
Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/291 ад 17.04.2014. Пр. Незалежнасці, 105-14, 220114, Мінск.
Ч